Што паглядзець на беларускім YouTube

Хэйка! Вяртаемся ў святочны этэр, каб парадаваць вас падборкай лепшага калякультурніцкага кантэнту на беларускім YouTube. «Мы імкліва тупеем». Мазгі і беларуская мова, украінец і расеец на сцэне / МІРЗАЛІЗАДЭ, Мова нанова Стэндап-комік Ідрак Мірзалізадэ даў інтэрв’ю Мікіце Мелказераву на канале БЕЛСАТ LIFE, дзе разважае пра беларускую мову, беларускі стэндап і «паўзучую беларусізацыю». А таксама пра […]
Што паглядзець на беларускім YouTube

Трымайце падборку лепшага калякультурніцкага кантэнту на беларускім YouTube Пагромы тралейбусаў, перадоз вакаліста, канцэрт у цырку. Героі беларускага металу EXHUMATOR На канале «Міністэрства сепультуры» выйшла гісторыя пра беларускі метал і яго герояў Exhumator. Яны пачыналі рубіць дэз-метал яшчэ ў канцы васьмідзясятых. Пасля іх канцэртаў грамілі тралейбусы, яны выступалі з Cannibal Corpse у мінскім цырку і на культавым фестывалі Extremum. Па іх біяграфіі можна вывучаць гісторыю беларускага металу: там […]
Топ беларускіх хорараў — спецыяльная падборка да Хэлоўіна

Сабралі пяць цікавых (і страшных) беларускіх фільмаў, якія трэба паглядзець. Вупыры (2019) Беларускі незалежны слэшар. Сярод рэжысёраў — Макс Сіры. Адзін са сцэнарыстаў — Андрэй Курэйчык. У галоўнай ролі — Вадзім Галыгін. Асноўнае месца здымак — затопленыя крэйдавыя кар’еры ў Ваўкавыскім раёне. Журналістка Ганна Яфрэменка выказала меркаванне, што «Вупыры» не прэтэндуюць на пераасэнсаванне жанру хорар як такога і паспяховы фестывальны лёс, паколькі фільм — жанравы атракцыён. Па сюжэце, […]
Яшчэ восемь фільмаў беларусак і беларусаў можна паглядзець на «Паўночным ззянні»-2025

Кінафестываль прадставіў пазаконкурсную праграму беларускіх стужак, якія будуць паказаны з 3 па 23 лістапада offline і online. Яна падзелена на тры катэгорыі: спецыяльныя паказы, секцыя «Архіпелаг памяці» і секцыя «Not in Hollywood». «Архіпелаг памяці» аб’ядноўвае тры фільмы маладых беларускіх аўтарак і аўтараў, якія працуюць з тэмай памяці і расказваюць пра тых, каго спрабавалі прымусіць замаўчаць. […]
Што паглядзець, каб памятаць — падборка да «Ночы расстраляных паэтаў»

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску расстралялі больш за 100 беларускіх дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячаў. У гісторыю Беларусі гэтая ноч вайшла як чорная. Да гэтай даты sekktor.online падрыхтаваў падборку кантэнта, прысвечанага гэтым страшным і драматычным падзеям. Як расстрэльвалі беларускіх пісьменнікаў Гісторыя ночы расстрэлаў беларускай інтэлігенцыі, калі б гэта адбывалася ў нашы дні і мы маглі б сачыць за гэтым праз сацыяльныя сеткі. «Зніклая паэзія» […]
Беларускія падкасты, якія варта паслухаць

Трымайце працяг падборкі беларускіх падкастаў пра культуру і мастацтва. 🎧 Далягляд. Падкаст пра беларускую фатаграфію Двое вядучых Яўген Атцецкі і Кацярына Кузьмічова размаўляюць з запрошаным госцем пра фатаграфію, творчасць і жыццё. Госці — фатографы, куратары, мастацтвазнаўцы і галерысты. З 17 верасня выйдзе другі сезон падкасту — так што самы час нагнаць з першым! 🎧 чырвоны […]
Што паглядзець на беларускім YouTube

Трымайце традыцыйную нядзельную падборку лепшага калякультурніцкага кантэнту на беларускім YouTube ІВУЛІН раскапаў усё пра ВАСІЛЯ БЫКАВА: вярнуў Шагала, дапамагаў Алексіевіч, стаў ворагам Лукашэнкі На канале ЧастнОК-LIVE выйшаў вялікі выпуск пра чалавека, якога называлі сумленнем беларускай нацыі. Здаецца, для многіх Васіль Быкаў — усяго толькі радок з падручніка беларускай літаратуры. Але пасля гэтага фільма Сашы Івуліна […]
Альтэрнатыва прыгодніцкім серыялам на вечар: падборка відэа да 115-годдзя Ларысы Геніюш

Ларыса Геніюш — паэтка, пісьменніца, грамадская дзяячка, сакратарка Рады БНР, зняволеная ГУЛАГу, дысідэнтка — нарадзілася 9 жніўня 1910 года. Яна прайшла праз эміграцыю, турму, допыты, расстрэл бацькі. Сабралі некалькі відэа, прысвечаных ёй: Чаму гэту паэтку дагэтуль не рэабілітавалі? Ларыса Геніюш Як пражыць жыццё, вартае прыгодніцкага рамана? Як застацца сабой і не пайсці на службу таталітарнаму рэжыму? Як выстаяць, калі вакол адно ворагі? […]
Што паглядзець на беларускім YouTube

Падрыхтавалі для вас чарговую нядзельную падборку калякультурніцкага кантэнту на беларускім YouTube. МАКС КОРЖ разнёс Варшаву. Сусветны феномен! Вось за што яго так любяць У новым выпуску “Міністэрства сепультуры” Саша Чарнуха разбіраецца, чаму людзі так любяць Макса Каржа. Нагадаем, учора ў Варшаве спявак сабраў паўнюткі стадыён Narodowy, па ўсім горадзе адбываліся магутныя вечарыны, а каля пляцоўкі […]
Што паглядзець на беларускім YouTube пра музыку

Падрыхтавалі нядзельную падборку цікавага калякультурніцкага кантэнту на беларускім YouTube — сёння музычнага ЯК ЖА ГЭТА КРУТА! Дзесяць кайфовых артыстаў, якія вам дакладна спадабаюцца Саша Чарнуха на канале “Міністэрства сепультуры” прынёс вам дзесяць свежых артыстаў на любы густ. Поп, рок, метал, фольк, хіп-хоп — слухайце, кайфуйце і абавязкова падтрымлівайце музыкантаў лайкамі, каментамі і падпіскамі. І “Міністэрства” […]