Беларуска-польскі калектыў пакажа ў Варшаве спектакль пра бежанцаў падчас Першай сусветнай вайны

BY TEATR стварыў пастаноўку па матывах кнігі журналісткі і пісьменніцы Анеты Прымакі-Онішк «Bieżeństwo 1915. Zapominani uchodźcy». «Bieżeńcy 1915» — гэта кранальная гісторыя пра людзей, вымушаных пакінуць свае дамы і адправіцца ў невядомасць падчас Першай сусветнай вайны. У п’есе паказана не толькі трагедыя страты, але і сіла веры, годнасці і памяці, якія дапамагаюць людзям пераадольваць самыя […]
«Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец надрукуюць па-іспанску

Барселонскае выдавецтва Gatopardo Ediciones выпусціць кнігу ў перакладзе Андрэя Казінца ўжо гэтай зімой. «„¿Qué buskas, lobo?“ — адказ на гэтае пытанне змогуць пашукаць у Іспаніі, Мексіцы ці Аргенціне. Далёка сягнула ад роднай багны балотная казка, і мы гэтаму вельмі рады. Нагадаем, што раней беларускі бэстсэлер выходзіў па-дацку, па-нямецку, па-чэшску, па-шведску, па-нарвежску і па-польску», — кажуць у выдавецтве «Пфляўмбаўм». Менавіта там ў 2020 годзе выйшла аповесць, якая прынесла […]
Анджэй Пачобут атрымаў Ордэн Белага Арла — найвышэйшую узнагароду Польшчы

Як адзначаецца на сайце прэзідэнцкай канцылярыі, рашэнне прынятае ў сувязі са святкаваннем 11 лістапада ў Польшчы Дня незалежнасці. Анджэй Пачобут быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года ў Гродна, а праз два гады асуджаны на восем гадоў зняволення. Адзначаецца, што ордэн будзе ўручаны Пачобуту пры першай жа магчымасці. Яго называюць «польска-беларускім журналістам, публіцыстам і блогерам, звязаным з Гродна, Саюзам палякаў і апазіцыяй у Беларусі, палітычным зняволеным». «Гэтая ўзнагарода, прысуджаная Анджэю Пачобуту, […]
Стала вядома, дзе і калі адбудзецца ўрачыстае пахаванне «Бульбамуві»

Раней стваральнік беларускага кінафеста Януш Гаўрылюк заявіў, што сёлета ён не адбудзецца. Па яго словах, «час зноў увайсці ў партызанскую пазіцыю». «„Пахаванне“ „Бульбамуві“ мае адбыцца ў Беластоку 17 снежня. Будзе некалькі прэм’ераў, у тым ліку — „Лебядзінай песні Фёдара Озерава“, якую ў Беластоку яшчэ не паказвалі. І будзе яшчэ вялікая размова — без цэнзуры і анестэзіі. У ёй возьмуць удзел Максім Жбанкоў, Мікалай Лаўранюк, Юрый Сямашка і польскі кінакрытык Міхал Канарскі», — […]
Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш — ён зрабіў культавыя партрэты Быкава, Мулявіна, Адамовіча ды іншых вядомых беларусаў і беларусак

Яўген Фаміч памёр 5 лістапада на 86‑м годзе жыцця. 8 лістапада яго пахавалі на Паўночных могілках у Мінску. «Неймаверна добры, светлы, сумленны, шчыры Чалавек. Вельмі клапатлівы, жыццярадасны, адкрыты, ён з усімі знаходзіў агульную мову. Бясконца адданы сваёй прафесіі, не шкадаваў на яе ні часу, ні сілаў», — напісалі ў Facebook родныя фотажурналіста. Коктыш праславіўся ў тым ліку шматлікімі партрэтамі вядомых айчынных акцёраў, мастакоў, літаратараў, рэжысёраў. Сярод іх — Васіль Быкаў, Уладзімер Мулявін, […]
Беларускія мастакі і мастачкі возьмуць удзел у выставе, арганізаванай WWF Polska, каб выратаваць зямлю на Падляшшы

Як распавядае куратарка падзеі беларуска Вольга Мжэльская, «Rewilding: дыханне паўзучых ценяў» даследуе адносіны чалавека з прыродай, пытанні межаў кантролю і запрашае да разважання над тонкімі сувязямі і ўзаемнай адчувальнасцю сістэм жыцця, чэрпаючы натхненне з руху rewilding. У выставе возьмуць удзел мастачкі i мастакi з Польшчы, Украiны, Данii i Партугалii, а таксама Аляксандр Адамаў і Васіліса Паляніна з Беларусі. Завершыцца яна дабрачынным аўкцыёнам у доме DESA Unicum, а ўсе сродкі будуць […]
Экс-галоўрэд KYKY выпусціла «іранічны аўтафікшн у апавяданнях, ад якіх захочацца жыць»

Насця Рагатко некалькі гадоў была галоўнай рэдактаркай KYKY.org і кіравала камунікацыямі ў камандзе Святланы Ціханоўскай. «Я публікую кнігу, таму што гэта мой спосаб запісаць любоў да важных пачуццяў і адкрыццяў. А вам прапаную яе як спосаб праверыць: што менавіта застанецца партакамі на вашай скуры?», — напісала аўтарка. Кніга «Насі з сабой» каштуе 20 еўра з […]
Anastasia Rydlevskaya выпусціла новы кліп на песню «Rainbow Serpent»

Нагадаем, трэк выйшаў на трэцім альбоме беларускай мастачкі і музыкі «Snake Charmer».
Раман вядомага польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха выйшаў па-беларуску

Раман «Нуль», прысвечаны вайне ва Украіне, выйшаў у выдавецтве «Янушкевіч». Бескапрамісная кніга пра вайну ва Украіне, якая разрывае шаблоны, прымушае развітацца з беспадстаўнымі ілюзіямі і зручнымі стэрэатыпамі. Вы сустрэнеце ў гэтай кнізе не герояў, а звычайных салдат, вырваных з мірнага жыцця. Яны ведаюць толькі адно: перад імі — лінія нуля, а за ёй — вораг у розных абліччах, у якога толькі адна задача — забіць і знішчыць. Напісана так жорстка, так ёміста, так […]
У Варшаве адзбудзецца сустрэча для дзяцей з аўтарам кнігі «Як завесці дыназаўра» Андрэем Скурко

Беларускія сем’і запрашаюць на цудоўную сустрэчу, дзе можна будзе пачытаць разам з аўтарам вясёлую кнігу «Як завесці дыназаўра», пашукаць іх і нават стварыць уласнага на творчым майстар-класе з Волей Кузьміч. Сустрэча для дзяцей 4–8 гадоў разам з дарослымі адбудзецца ў варшаўскім музэе POLIN (пляцоўка сямейнай адукацыі «У караля Мацюся») 16 лістапада з 15:00 да 18:00. Зменны абутак абавязкова! Удзел бясплатны, але месцаў няшмат, таму рэгіструйцеся праз пошту: atrutneva@polin.pl
Беларускі мастак стварыў арт-аб’ект у Альпах

Doctor Oy выклаў гіганцкі эмоджы ў пазнавальным стылі на горным лузе ў італьянскіх Альпах. Працу даўжынёй каля 80 метраў ён зрабіў гэтай вясной. Па яго словах, гэта спосаб камунікацыі з навакольным асяроддзем. «Праект заснаваны на маіх асабістых адчуваннях прасторы, якія я пераношу на паверхню, выбудоўваючы дыялог з прыродай. Як чалавек, я распазнаю звыклыя вобразы, праз якія разумею эмоцыю і характар свету, з якім хачу ўзаемадзейнічаць, а само асяроддзе ў гэты момант становіцца маёй […]
Беларускае выдавецтва выпусціла каляндар з унікальнымі фота Мінска пачатку 2000-х

Да 20-годдзя праекта «Горад СОНца» выдавецтва «Тэхналогія» прадставіла каляндар з чорна-белымі фота сталіцы, зробленымі Артурам Клінавым у 2002–2005 гадах. «У кнізе „Малая падарожная кніжка па Горадзе СОНца“ Артур Клінаў як архітэктар-горадабудаўнік вядзе экскурсію па Горадзе СОНца, апавядаючы пра яго канцэпцыю, гісторыю з’яўлення, эстэтыку і каноны. Акрамя таго, праект „Горад СОНца“ — гэта ўнікальная калекцыя мастацкіх фотаздымкаў, зробленых аўтарам у 2002–2005 гадах», — нагадалі ў выдавецтве. Артур Аляксандравіч Клінаў — вядомы […]
Пачаў працаваць беларускі гістарычны партал — на беларускай, польскай і ангельскай мовах

Belarus-history.com — гэта інтэрактыўная пляцоўка, дзе складанае тлумачыцца проста і з кантэкстам, якога няма ў падручніках. «Партал „Гісторыя Беларусі“ існуе, каб беларусы і беларускі, а таксама людзі з іншых краін (замежныя даследчыкі, журналісты і ўсе зацікаўленыя) маглі лёгка даведацца пра сапраўдную гісторыю нашай краіны», — кажуць стваральнікі праекта. На партале можна знайсці: Партал быў створаны дзякуючы падтрымцы беларусаў і беларусак у Польшчы праз дабрачынныя адлічэнні (1,5%) […]
Сяргей Календа скончыў працу над новай кнігай

Пра гэта пісьменнік паведаміў у сваім Patreon. Кніга атрымала назву «ПАН ПРОЗА» — гэта калекцыя гісторый і апавяданняў. Яна ўтрымлівае дзесяць частак. «Спроба пераасэнсаваць, адрэдагаваць і дадаць пад адной вокладкай тое, што збіралася і стваралася на працягу дваццаці гадоў», — кажа аўтар. Сяргей Календа — пісьменнік, культуролаг, рэдактар. Нарадзіўся ў 1985 годзе ў Капылі, з […]
Музыкі Intelligency заявілі, што іх запрасіў да сябе Маск. Магчыма, яны паляцяць у космас

Аўтары хіта August распавялі, што атрымалі запрашэнне ад Ілана Маска і ў канцы лістапада паляцяць да яго ў Тэхас. «Гучыць як вар’яцтва, але так, мы едзем на сумоўе да каманды Ілана Маска ў Х’юстан як магчымыя першыя грамадзянскія турысты ў космас па спецыяльнай праграме SpaceX», — заявіў фронтмэн Intelligency. Паводле яго слоў, год таму яны адправілі ліст з запытам на ўдзел у праграме, а потым забылі пра гэта. А месяц таму прыйшло афіцыйнае запрашэнне […]
У палацы пад Гроднам знайшлі ўнікальныя прадметы мастацтва

Як піша @pul4region, падчас рэстаўрацыі ў палацы Валовічаў у Свяцку пад некалькімі слаямі пазнейшай тынкоўкі знайшлі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў, выкананую ў XVIII стагоддзі майстрамі еўрапейскага ўзроўню. «Асаблівую каштоўнасць уяўляе жаночы партрэт, раскрыты ў зале імператарскіх партрэтаў. Ён — найвышэйшага сусветнага ўзроўню, годны і Эрмітажа, і Луўра, і любога музея свету», — адзначыў дырэктар дызайн-студыі […]
Відэапраект пра творчае асяроддзе Беларусі абвясціў збор сродкаў на выпуск другога эпізоду шоў

Праект «Кшталт.Твары» дэбютаваў з інтэрв’ю з гуртом Kovelskie Psy, а зараз рыхтуецца выпуск з Мікітай Арловым aka Applepicker. Першае відэа было зроблена цалкам DIY, але стваральнікі праекта вырашылі запусціць краўдфандынг, каб палепшыць якасць. За падтрымку абяцаюць не толькі якасны кантэнт, але і падзякі — ад згадвання ў тытрах да запрашэння на перадпаказ з шаўрмой. Падтрымаць […]
NAVIBAND пераклалі сваю песню «Лістапад» на ўкраінскую мову

Пераклад зрабіў украінскі журналіст, вядоўца і пісьменнік Уладзімір Бірукоў. Паслухаць новую версію песні можна на розных пляцоўках. Нагадаем, беларускамоўны арыгінал з’явіўся на лічбавых пляцоўках год таму.
Прэмію Гедройця ўручаць 15 лістапада ў Гданьску

Найважнейшая незалежная літаратурная ўзнагарода Беларусі прысуджаецца з 2012 года. Сёлета журы выбірае тры найлепшыя празаічныя або дакументальныя кнігі, выдадзеныя ў 2024 годзе. Вынікі конкурсу будуць агучаныя 15 лістапада ў Гданьску, у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (pl. Solidarności 1). Запланавана не толькі цырымонія ўзнагароджання, але і сустрэчы з аўтарамі і аўтаркамі, дыскусіі пра свабоду слова, пераклады і […]
Стваральнік «Бульбамуві» патлумачыў, чаму сёлета фестываль не адбудзецца

Нагадаем, раней Януш Гаўрылюк заявіў, што «час зноў увайсці ў партызанскую пазіцыю». Паводле ягоных слоў, гэтаму рашэнню паспрыяла адсутнасць зацікаўленасці з боку фармальнага арганізатара — «Фільматэкі» (польскай дзяржустановы, якая захоўвае і папулярызуе аўдыёвізуальную спадчыну). Другая прычына — эстонскі фестываль Northern Lights зноў паказвае ў Варшаве беларускія фільмы непасрэдна перад датамі «Бульбамуві». «Таму паказваць тыя ж […]
Топ беларускіх хорараў — спецыяльная падборка да Хэлоўіна

Сабралі пяць цікавых (і страшных) беларускіх фільмаў, якія трэба паглядзець. Вупыры (2019) Беларускі незалежны слэшар. Сярод рэжысёраў — Макс Сіры. Адзін са сцэнарыстаў — Андрэй Курэйчык. У галоўнай ролі — Вадзім Галыгін. Асноўнае месца здымак — затопленыя крэйдавыя кар’еры ў Ваўкавыскім раёне. Журналістка Ганна Яфрэменка выказала меркаванне, што «Вупыры» не прэтэндуюць на пераасэнсаванне жанру хорар як такога і паспяховы фестывальны лёс, паколькі фільм — жанравы атракцыён. Па сюжэце, […]
Беларуска Саша Вялічка стала лаўрэаткай Еўрапейскага Месяца фатаграфіі ў Японіі

Мастачка атрымала прэмію Photo Essay за праект «State of Denial», прысвечаны візуальнаму асэнсаванню механізмаў прапаганды і палітычных рэпрэсій у Беларусі. Прэмія SEEEU Photo Essay Award — гэта частка агульнага фестываля, якая адкрыта для фатографаў з усяго свету. Сёлета было абрана тры пераможцы, галоўны прыз узяла Саша Вялічка. Яна ж атрымала магчымасць паказаць свой праект у Токіа. «State of Denial» быў распачаты ў 2023 годзе. Першая частка […]
Яшчэ восемь фільмаў беларусак і беларусаў можна паглядзець на «Паўночным ззянні»-2025

Кінафестываль прадставіў пазаконкурсную праграму беларускіх стужак, якія будуць паказаны з 3 па 23 лістапада offline і online. Яна падзелена на тры катэгорыі: спецыяльныя паказы, секцыя «Архіпелаг памяці» і секцыя «Not in Hollywood». «Архіпелаг памяці» аб’ядноўвае тры фільмы маладых беларускіх аўтарак і аўтараў, якія працуюць з тэмай памяці і расказваюць пра тых, каго спрабавалі прымусіць замаўчаць. […]
«Быкаў і ягоныя д’яблы»: у Варшаве пакажуць спектакль пра аднаго з самых вядомых беларускіх пісьменнікаў з музыкай Сяргея Пукста

Рэжысёр, аўтар тэксту — Васіль Дранько‑Майсюк. «Да Васіля Быкава на дзень нараджэння прыходзяць нечаканыя візіцёры. Чаму Быкаў ім не рады? Чаму не хоча прызнацца, хто ён ёсць? З якімі спакусамі сутыкнецца і ці зможа ўратавацца?» — гаворыцца ў апісанні. У спектаклі прагучаць аўтарскія мелодыі кампазітара Сяргея Пукста ў выкананні аўтара, а таксама песні на вершы Г. Бураўкіна, У. Някляева, П. Прыходзькі, А. Пысіна. Спектакль уключае фрагменты з вядомых і менш вядомых твораў В. Быкава: «Дапякло», «Тупое […]
На кінафестывалі ў Эстоніі пакажуць дакументалку пра беларусак у палітыцы

Стужку Not made for politics пакажуць на 29-ым эстонскім кінафестывалі Black Nights, заўважыла «Еўрарадыё». Фільм стварыла Воля Чайкоўская — арганізатарка фестывалю «Паўночнае ззянне» і сузаснавальніца Беларускай незалежнай кінаакадэміі (BIFA). Для яе гэта поўнаметражны дэбют. Стужку пакажуць у секцыі Doc@PÖFF Baltic Competition. Фільм распавядае пра Святлану, Надзею і Машу, чые мужы сталі палітычнымі зняволенымі, а самі яны сталі ключавымі фігурамі руху. «Іх бясстрашнае супрацьстаянне […]
Незалежны беларускі кінафестываль «Бульбамуві» сёлета не адбудзецца

Заснавальнік і кіраўнік феста Януш Гаўрылюк паабяцаў Reform.news патлумачыць прычыны пазней. «Час зноў увайсці ў партызанскую пазіцыю», — заявіў ён. «Бульбамувi» — фестываль беларускіх відэа- і кінафільмаў, які праводзяць з 2011 года па ініцыятыве часткі беларускіх кінематаграфістаў і культуролагаў як альтэрнатыву дзяржаўным кінафестывалям у Беларусі. Пасля 2020 года «Бульбамуві» стаў галоўнай міжнароднай вітрынай для незалежных беларускіх стужак, якія закранаюць вострыя сацыяльныя, палітычныя тэмы. У 2024 годзе фестываль […]
Што паглядзець, каб памятаць — падборка да «Ночы расстраляных паэтаў»

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску расстралялі больш за 100 беларускіх дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячаў. У гісторыю Беларусі гэтая ноч вайшла як чорная. Да гэтай даты sekktor.online падрыхтаваў падборку кантэнта, прысвечанага гэтым страшным і драматычным падзеям. Як расстрэльвалі беларускіх пісьменнікаў Гісторыя ночы расстрэлаў беларускай інтэлігенцыі, калі б гэта адбывалася ў нашы дні і мы маглі б сачыць за гэтым праз сацыяльныя сеткі. «Зніклая паэзія» […]
CreateCulture запусцілі музычную праграму на YouTube

Героем першага выпуску Perfect Music Live стаў Кропка К. Глядзіце Perfaratar жывы выступ з двума аўтарскімі кампазіцыямі і шчырае інтэрв’ю пра адзіноту, праўду і творчасць унутры краіны. Нагадаем, 28 жніўня ў Вілнюсе зачынілася прастора CreateCulture. Стваральнікі прасторы паведамілі, што яны працягнулі працу, як студыя і відэапрадакшн. «Мы пераехалі ў памяшканне студыі і ўжо плануем далейшае жыццё — з меншым размахам, але з тым жа натхненнем. Днём мы тут працуем, а ўвечары хутка […]
Рыхтуецца да запуску беларускае анлайн-радыё: каманда шукае рэдактара-валанцёра

Па словах стваральнікаў, на інтэрнэт-хвалях будуць гучаць музыка, падкасты, кнігі, радыёспектаклі, TikTok, YouTube-цытаты і жывыя галасы сучаснай Беларусі. «Хочаш, каб Беларусь гучала гучней? Радыё Holas рыхтуецца да запуску і шукае чалавека, які адчувае рытм культуры і любіць усё, што гучыць па-беларуску», — напісаў Ян Лобаў. Holas шукае радыё-рэдактара: фармат — валанцёрскі, загрузка — некалькі гадзін на тыдзень. Адгукнуцца можна ў Telegram: @holas_ai.
Два фільмы «Белсату» атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі Narewka Dok

Ён упершыню прайшоў 24–26 кастрычніка сёлета ў Нараўцы на Падляшшы. Дакументальны фільм «Наша памяць», створаны тэлеканалам «Белсат» і Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку, атрымаў узнагароду за «добрасумленнае майстэрства і гарманічны, кранальны аповед пра балючае мінулае, якое адгукаецца да сённяшняга дня». «Наша памяць» – гэта ініцыятыва ў Беластоку, якая пачынала з дакументавання месцаў памяці з трагічным […]
SPIEVY выпусцілі першы міні-альбом і кліп «Іскарка»

Жаночы праект выконвае традыцыйныя беларускія спевы і спевы памежных славянскіх тэрыторый — Польшчы, Украіны і Літвы. «Наша ідэя — запаліць як мага больш іскарак, каб агонь беларускай культуры не згас, а перадаваўся ад чалавека да чалавека, нават у выгнанні», — кажа лідарка этна-электроннага дуэта Šuma і кіраўніца праекта SPIEVY Руся. Як піша «Наша Ніва», кліп зняла каманда студэнтаў Warszawska Szkoła Reklamy у рэзідэнцыі Mochnarte — зусім блізка да мяжы з Беларуссю.
MALDZIS выкупіла першую беларускамоўную мапу Беларусі. Дзякуючы выдавецтву Gutenberg, можна набыць яе копію

Мапа была створаная Аркадзем Смолічам і надрукаваная ў Вільнюсе ў 1919-ым годзе. Смоліч — адзін з бацькоў-заснавальнікаў БНР і першы прафесар геаграфіі ў БССР. Мапа была набытая ініцыятывай MALDZIS ў Польшчы ў прыватнага калекцыянера на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў: Дар’і Сліж і Іллі М. У будучыні яна будзе перададзеная ў Клічаўскі краязнаўчы музей у якасці грамадскага падарунка. Акрамя таго MALDZIS у супрацы з выдавецтвам Gutenberg і студыяй Imago.by падрыхтаваў лімітаваную падарункавую копію мапы […]
Мерапрыемствы да Дня памяці расстраляных паэтаў адбудуцца ад Вільнюса да Сан-Францыска — спіс

З 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску расстралялі больш за 100 беларускіх дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячаў. У памяць пра іх па ўсім свеце праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя «Ночы расстраляных паэтаў», да якіх вы можаце далучыцца: Музычна-паэтычная вечарына памяці Лондан, 25 кастрычніка, 17:30Беларуская царква Святога Кірылы Тураўскага (Marian House, Holden Avenue, N12 8HY) Акцыя памяці нерасстраляных паэтаў Варшава, 26 кастрычніка, 14:00Помнік Каперніку (Кракаўскае […]
Нашумелы фільм «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» пакажуць ў горадзе, дзе ён быў створаны

Варшаўская прэм’ера стужкі Юрыя Сямашкі адбудзецца 6 лістапада ў кінатэатры Kinoteka. Фільм ужо паказалі на Берлінале, ў Мадрыдзе, Хельсінкі, Паўднёвай Карэі, Вроцлаве, Тэгеране і Нідэрландах. У «Лебядзінай песні Фёдара Озерава» расказваецца гісторыя маладога музыканта, які намагаецца выйсці з творчага крызісу на фоне грамадска-палітычных падзей, якія адбываюцца ў яго краіне. Пасля сеансу адбудзецца Q&A з Юрыям і камандай фільма. Паказ адбудецца у межах фестываля «Паўночнае ззянне». Праграму беларускага конкурсу ўжо […]
Стужку прапагандыста Грыгорыя Азаронка пакажуць у Нацыянальным конкурсе «Лістапада»

Як піша канал «Свяшчэнны Белавуд», фільм, які раней называўся «Душа войска», цяпер завецца «Душа абаронцы». Стужка распавядае пра Мазырскі памежны атрад, які фактычна дазволіў расійскім вайскоўцам зайсці на тэрыторыю Украіны ў лютым 2022 года. Логлайн фільма — «Захаванне міру падчас вайны — наш агульны абавязак». «Цікава яшчэ, што праўладная дырэкцыя фестывалю аднавіла адменены ў 2021 […]
Вокладка кнігі «Мое баба — діректор морга» атрымала прэмію Анемпадыстава

Цырымонія ўзнагароджання за найлепшую вокладку кнігі, выдадзенай у 2024 годзе, прайшла 25 кастрычніка ў Бельску Падляшскім падчас фестывалю «Бардаўская восень». Пераможцамі сталі Ігар Юхневіч і Маша Мароз за вокладку кнігі «Мое баба — діректор морга» Голі з Ополя (самвыд, 2024): «За выкшталцоны дызайн кнігі як арт-аб’екта, за паважлівае хуліганства, за вокладку, што не саромеецца быць адметнай». Прэмію імя выбітнага беларускага мастака, дызайнера, паэта і культуролага Міхала Анемпадыстава арганізуюць Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture» пры падтрымцы партнёраў: […]
Гурт СОЮЗ выдаў альбом «Крок» — прыгожыя песні на беларускай, партугальскай і нават японскай мове

Альбом беларускага гурта быў запісаны ў Сан-Паўлу, ён складаецца з дзевяці песень — сярод іх ёсць некалькі цікавых калабарацый. Пра працу над новым албомам sekktor.online у вялікім інтэрв’ю распавёў музыка гурта СОЮЗ Мікіта Арлоў: «Так атрымалася, што некаторыя трэкі з яго мы рэпетавалі яшчэ ў 2022 годзе, калі перад ад’ездам разбіралі Лёшавы дэма. Рэпетавалі, нешта дапрацоўвалі, потым здарыўся пераезд, і нам стала няма дзе працаваць над матэрыялам. […]
Беларускі стартап Maramora узяў удзел у CultTech Summit 2025 у Аўстрыі

Пляцоўка аб’ядноўвае art&tech стартапы Еўропы і Вялікабрытаніі. Maramora сталі адзінымі прадстаўнікамі Беларусі на івэнце 22–23 кастрычніка ў Вене. На сваім стэндзе стартап прадставіў невялікую куратарскую вітрыну арт-практык, накіраваных на падтрымку дабрабыту і творчай устойлівасці. Maramora паказалі некалькі ключавых праектаў: візуальныя элементы сваёй айдэнтыкі ад Ксеніі Лагавой, Playlist of Adequacy — кароткія навукова абгрунтаваныя практыкі для хуткай «перазагрузкі» ад Вольгі Андрэевай, а таксама запісаную цялесную практыку ад Валерыі Хрыпач, якая дапамагае […]
Вядомы дырыжор Іван Касцяхін адкажа ў Варшаве на «10 недарэчных пытанняў»

Гэта будзе апошняе з запланаваных (пакуль што) мерапрыемства з цыкла. Не прапусціце. Падчас імпрэзы Іван Касцяхін пад акампанемент струннага ансамбля распавядзе пра ўсё, што вы хацелі бы ведаць пра акадэмічную музыку, але баяліся спытаць. Мерапрыемства адбудзецца 29 кастрычніка а 19:00 у Koska Studio (Racjonalizacji 6/8, budynek 15). Калі вы хадзілі ў Вялікі тэатр оперы і балету ў Мінску ў нулявых і дзясятых, то хутчэй за ўсё — на пастаноўкі, дзе гучаў аркестр пад кіраўніцтвам […]
Куратарцы Вользе Кліп патрэбна падтрымка, каб голас беларускага сучарта ў выгнанні прагучаў у Сарбоне

Міжнародная канферэнцыя Artistic Communities in Exile: Tools, Methods and Epistemologies адбудзецца ўжо 5 лістапада і, на жаль, грантадаўцы не паспяваюць выдзеліць фінансаванне. Таму куратарка запусціла збор, каб беларускі голас прагучаў у Сарбоне. «Гэта будзе першы міжнародны форум, прысвечаны мастацкім супольнасцям у выгнанні, і я буду прадстаўляць беларускае мастацкае кам’юніці сярод куратараў і даследчыкаў з усёй Еўропы. Для нас гэта рэдкая і важная магчымасць быць бачнымі на інстытуцыйным узроўні, […]
У выдавецтве TAMAKA выходзіць Rattus Sapience — праект Марыі Карнеенкі і Тацяны Заміроўскай

Назва Rattus Sapience адразу выклікае асацыяцыі з сучаснай чалавечай цывілізацыяй. Яна перадае галоўную ідэю праекта: недзе пад намі, над намі або нават побач з намі заўсёды існавала і развівалася асобная разумная цывілізацыя, пра якую мы амаль нічога не ведаем і ўспрымаем яе толькі праз прызму сваіх страхаў і міфаў. Rattus Sapience — гэта дыялог двух галасоў: візуальнага — мастачкі і фатографкі Марыі Карнеенкі, і тэкставага — журналісткі і пісьменніцы Тацяны Заміроўскай. Гэта […]
Распачалася перадзамова фотакнігі «Belarus» Касі Паласаткі

Гэта кніга з фотаздымкамі Беларусі 2020-2025 гадоў ад вядомай дызайнеркі і фатографкі. «Новага матэрыялу назбіралася вельмі шмат. Штосьці выходзіла ў якасці паштовак, штосьці вы бачылі ў маім інстаграме», — напісала аўтарка. Фармат кнігі — 17×24 см. Вокладка з тканіны, супервокладка з паўпразрыстай паперы ад GF Smith. 224 старонкі. Час выхаду кнігі — зіма 2025/2026. Зрабіць перадзамову можна на сайце kolerbooks.com. Такім чынам вы дапамагаеце кнізе выйсці хутчэй. Перадзамовы прымаюцца да 10 лістапада, пасля кошт кнігі будзе вышэйшым.
Беларуская керамістка атрымала першую прэмію на прэстыжнай міжнароднай біенале ў Партугаліі

Міжнароднае біенале керамікі ў горадзе Авейра збірае лепшых керамістаў з усяго свету, а першую прэмію сёлета атрымала беларуская мастачка Ганна Мядзведзева. На конкурсную выставу было пададзена 782 працы ад 488 удзельнікаў. Абстрактная скульптура Ганны Мядзведзевай мае назву «Дажджлівы дзень».
У асноўную праграму Noordelijk Film Festival у Нідэрландах трапілі дзве стужкі пра Беларусь

Кінафестываль праходзіць у горадзе Леўвардэн. Noordelijk Film Festival адрозніваецца ад іншых кінафестываляў Нідэрландаў сваёй унікальнай міжнароднай, рэгіянальнай і лакальнай «паўночнай» канцэпцыяй. Гэта маштабная кінаэкспедыцыя па шырокім рэгіёне Паўночнай Еўропы. Як піша Reform.news, у асноўны конкурс кінафоруму — «Паўночны фокус» — трапіла драмедзі беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» і драма аўстрыйска-нямецкага творчага дуэта Эльзы Крэмсер і Левіна Пэтэра «Белы слімак». Нагадаем прэм’ера стужкі Юрыя Сямашкі адбылася на Берлінале-2025 — карціна была адзначана прызам […]
Выйшлі першыя дзве серыі відэапраекта пра прывідаў сям’і Солтанаў

На YouTube-канале 1142х выйшлі першыя дзве серыі дакументальнага праекта, аб’яднаныя адной тэмай — прывіды шляхецкага роду Солтанаў, чые маёнткі некалі знаходзіліся на Гомельшчыне. Першы фільм прысвечаны містычным гісторыям з маёнтку ў Пянчыне, дзе падчас спірытычных сеансаў і сямейных вечароў з’яўляўся дух Ігнацыя Солтана. Другая серыя распавядае пра суседні маёнтак у Люшаве, дзе мясцовыя жыхары бачылі здані на старых могілках каля касцёлу. Абедзве гісторыі заснаваныя […]
У Літву з Ватыкана прывезлі ўнікальныя кодэксы з Пагоняй — іх стварылі беларускія графіні для Папы

Кошт рукапісных кодэксаў ацэньваюць прыкладна ў адзін мільён еўра, піша LRT. Унікальныя помнікі кніжнага мастацтва ўпершыню вяртаюцца ў краі, дзе былі створаныя. Раскошныя альбомы бул папы Пія IX з Ватыканскай Апостальскай бібліятэкі можна пабачыць на міжнароднай выставе «Пагоня і лілея» (Vytis ir Lelija) у Ракішскім краязнаўчым музеі. У 1854 годзе папа Пій IX абвясціў догмат пра Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны Марыі ў сваёй буле Ineffabilis Deus. Французскі […]
Франтмена «Без Білета» уключылі ў базу сайта «Міратворац»

Праект публікуе інфармацыю аб меркаваных «прарасейскіх тэрарыстах, сепаратыстах, наймітах, ваенных злачынцах і забойцах», піша «Люстэрка». Віталь Артыст трапіў у базу 19 кастрычніка за «публічную падтрымку расейскай агрэсіі і забойстваў грамадзян Украіны», «замах на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», а таксама «свядомае парушэнне дзяржаўнай мяжы Украіны з мэтай пранікнення на яе тэрыторыю». Раней музыкант расказаў у TikTok пра паездку ў Крым. Ён растлумачыў выбар кірунка ў тым ліку цяжкасцямі падарожжа ў Еўропу і пацікавіўся, ці не «зашквар» ездзіць на акупаваны Расеяй паўвостраў.
Беларускі праект атрымаў узнагароду за сцэнар на Гесэнскай кінапрэміі

«Спадчына» распавядае пра Мінск улетку 2020 года. Гэта гісторыя беларускай сям’і, якая стаіць перад выбарам: заставацца вернай рэжыму ці далучыцца да супраціву? У цэнтры аповеду — фатограф Павел, які разрываецца паміж прыстасаванствам і паўстаннем. «Удзячны маім ка-сцэнарыстам Эстэр Бернсторф і Бехрузу Карамізадэ! На шляху даўжынёй у 5 гадоў, я таксама меў радасць працаваць з цудоўнымі сцэнарнымі драматургамі Габрыэле Брунэнмаер і Францам Родэнкірхерам. Асабліва ўдзячны маім прадусарам Андрэа Шутэ і Дзірку Дэкеру!» — распавёў […]
Беларускія ліатратаркі возьмуць удзел у фестывалі ENDEMITY у Познані

Фестываль ENDEMITY — міждысцыплінарная падзея. Апроч сустрэч з пісьменнікамі, ён разглядае тэмы, звязаныя з літаратурай, праз тэатральныя спектаклі, фотавыставы, майстар-класы і акцыі ў публічнай прасторы. Фестываль адбудзецца ў Познані 27–31 кастрычніка. У фундацыі Kut (Kramarska 32) 27 кастрычніка а 18:30 адбудзецца сустрэча са беларускай пісьменніцай Святланай Курc (Евай Вежнавец). А 20:00 пачнецца дыскусія з удзелам беларускіх і польскіх творчых удзельніц. 28 кастрычніка а 18:30 у фундацыі Kut адбудзецца сустрэча з літаратаркай з Беларусі Ганнай Янкутай. А 20:00 пачнецца […]
Абраныя лаўрэаты новай прэміі для правабаронцаў, літаратараў і журналістаў ва ўзросце 60+

Нагадаем, прэмію «Голас пакалення свабоды» стварыў «Беларускі ПЭН» у партнёрстве з Праваабарончым цэнтрам «Вясна», «Беларускай асацыяцыяй журналістаў», Press Club Belarus і Фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы». Яе мэта — ўшанаванне жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных беларускіх літаратараў, праваабаронцаў і журналістаў, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года і цяпер пражываюць у Польшчы, Чэхіі або Літве. Лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды» — 2025:
Кінафестываль «Паўночнае ззянне» назваў удзельнікаў беларускага конкурса

Для ўдзелу было адабрана 9 заявак з 40 пададзеных у выніку Open Call. Усе фільмы online-праграмы будуць даступныя згодна з раскладам з 00:00 да 23:59 па Мінскім часе. «Суд мёртвых», 2025, Польшча 5 лістапада – Вільнюс, к/т Skalvija, квіткі хутка з’явяцца ў продажы Рэжысёр Андрэй Кашперскі пасля «Працэсаў» не змяншае тэмп і зноў у сцэнарным тандэме з Міхаілам Зуем […]
Містычны аповед з саўндтэкам ад Рыдлеўскай: выйшла новая кніга Макара Валынкіна “Ніці”

Твор выйшаў у выдавецтве “Янушкевіч” і ёсць у продажы на Allegro і ў “Кнігаўцы”. “У вёску Крупа, дзе знікаюць нябожчыкі, па размеркаванні прыязджае малады настаўнік Антон. На картах вёска — усяго толькі кропка сярод балот і лясоў, але тутэйшыя вераць у старажытныя забабоны і жывуць паводле традыцый продкаў. Абрад „ніці„, пасля якога знікаюць нябожчыкі, непакоіць Антона, і ён пачынае шукаць яму лагічнае тлумачэнне. Чым далей настаўнік прасоўваецца ў расследаванні, тым больш рызыкуе ўласным жыццём і сутыкаецца […]
Дуэт беларускіх фатографаў KANAPLEV+LEIDIK прыме ўдзел у буйным фестывалі OFF Bratislava

Міжнародны фестываль фатаграфіі і візуальнага мастацтва адкрыецца 7 лістапада а 18:00 на другім паверсе OD PRIOR на Kamenné Square ў Браціславе. Праект The Ideal Юліі Лейдзік і Яўгена Канаплёва будзе прадстаўлены ў рамках тэмы Trip Without a Ticket, піша Reform.news. «„Ідэал“ — гэта доўгатэрміновае фатаграфічнае даследаванне жаночай ідэнтычнасці, уяўлення і імкнення быць убачанай такой, якой жанчына адчувае сябе ўнутры, а не такой, якой яе бачыць грамадства. Юлія Лейдык спытала беларусак, якая вядомая […]
Выстава «Пра што марым мы разам?» адкрыецца ў варшаўскай «Захенце». Адна з куратарак — беларуска Антаніна Сцебур

Праект аб’ядноўвае мастакоў, чые практыкі даследуюць страчаныя сувязі і крохкія формы салідарнасці. «На працягу паўтара года мы займаліся даследаваннем архіваў Захенты, гутарылі з мастакамі і працавалі ў цесным супрацоўніцтве з маімі дарагімі куратарамі-калегамі Ёаннай Кордзяк і Тарасам Гембікам, вывучаючы адносіны паміж сацыялістычнай Польшчай і Глабальным Поўднем — пераасэнсоўваючы, што гэтыя гістарычныя сувязі могуць азначаць сёння, у часы антымігранцкай рыторыкі, ксенафобіі, правага павароту і росту новых формаў фашызму», — распавядае Антаніна. Удзельнікі: […]
Гледачы дэбютнага лайву на новым канале Сашы Чарнухі заданацілі больш за 2000 еўра

Жывы канцэрт на канале Сепультура Alive ужо паглядзелі амаль 3000 чалавек. Нагадаем, 16 кастрычніка першымі гасцямі новага шоу сталі NAVIBAND. Як пісаў sekktor.online, плануецца, што выступы музыкаў будуць адбывацца кожны месяц. Аўтар і вядоўца — музычны журналіст, стваральнік «Міністэрства сепультуры» Саша Чарнуха. Падчас першага стрыму камандзе і музыкам заданацілі больш за 2000 еўра. Вы таксама можаце падтрымаць праект.
Стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава

Прэмію імя выбітнага беларускага мастака, дызайнера, паэта і культуролага Міхала Анемпадыстава атрымаюць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак 2024 года. З дваццаці выданняў, якія трапілі ў доўгі спіс, у фінал сёлета выйшлі шэсць кніг: Прэмію арганізуюць Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture» пры падтрымцы партнёраў: ТАА «H&L», кампаніі «Laut» і фестывалю «Бардаўская восень».
У культавых варшаўскіх сквотах пройдзе вялікі незалежны беларускі фестываль KULOK

Фест адбудзецца 25 кастрычніка з 16:00 да 23:00 адначасова ў двух прасторах альтэрнатыўнай культуры Przychodnia і Syrena Skłot. Мэта — падтрымаць палітвязняў і людзей з анкалагічнымі захворваннямі. Праграма вельмі насычаная: музыка, літаратура, тэатр, кіно, лекцыі ды іншае. Сярод музычных удзельнікаў — гурты Dzieciuki, Atesta, Torn, рэпер Mandzik. Паэт Артур Камароўскі прэзентуе зборнік «Анатомія», актрыса Вольга Каралёнак — трасянкавую камедыю «Гдзе прэзідзент?», рэжысёр Арцём Лобач — фільм «Дом там, дзе я?». Даследчык і падарожнік Аляксандр […]
«Make Dazhynki great again»: у Мінску адкрылася дзёрзкая выстава мастака Андрэя Пічушкіна

Экспазіцыя даследуе феномен свята, звязанага з заканчэннем жніва і пачаткам новага зямнога цыклу, піша Сhrysalis Magazine. Андрэй Пічушкін пераасэнсоўвае дажынкі праз мову сучаснага мастацтва, святло і сімволіку, злучаючы мінулае і сучаснасць. У творах мастака этнаграфічная традыцыя становіцца метафарай ўзаемасувязі чалавека і прыроды. Выставу можна убачыць у мінскай галерэі A&V на вуліцы Рэвалюцыйнай, 17. Уваход вольны! Фота: Слава Паталах
Беларуска стане куратаркай выставы, прысвечанай 40-годдзю аднаго з найвядомейшых міжнародных фестываляў лічбавага і медыямастацтва

«Мы рады паведаміць, што куратаркай выставы transmediale 2027, прысвечанай 40-годдзю фестывалю, стане Антаніна Сцебур. Куратарка і даследчыца была абраная паводле вынікаў адкрытага конкурсу — яе прапанова вылучылася сярод мноства заявак», — гаворыцца на сайце падзеі. Антаніна разглядае юбілей transmediale праз прызму «руін інфраструктуры» як метаду. «Замест святкавання дасягненняў я прапаную затрымацца ў стане паломкі, мілітарызацыі […]
Выйшаў беларускі посткіберпанк-раман «Пентаквантар»

Фантастычны твор Арцёма Шуканова выпусціла выдавецтва Gutenberg Publisher. «Кніжны жанр кіберпанку застаўся ў дзевяностых. Усе яго літаратурныя наступствы, якія мы бачым навокал, — гэта развіццё жанру з прыстаўкай „пост“. „Пентаквантар“ — менавіта такі посткіберпанк-раман, неўтаймаваны і маштабны тэхнатрылер, які ідзе па слядах „Крыптаномікону“ і „Лавіны“ Ніла Стывенсана, несучы на сэрцы шнары ад „Штама Андрамеда“ Майкла […]
Гурт Molchat Doma разлічвае атрымаць Grammy у гэтым годзе

Альбом беларусаў “Белая паласа” пададзены на разгляд на прэстыжную прэмію у катэгорыі Best Alternative Album, а песня “Сон / Son” — у Best Alternative Performance. Навіна аб гэтым з’явілася на старонках гурта і амерыканскага лэйбла Sacred Bones Records. Подпіс For Your GRAMMY® Award Consideration адрасаваны галасуючым сябрам Recording Academy, якія выбіраюць намінантаў. Спіс намінантаў будзе […]
Сацсеткі гурта NAVIBAND прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

У спіс трапілі старонкі гурта ў Facebook і Instagram, а таксама асабістая старонка Ксеніі Жук ў Instagram. Рашэнне было прынята судом Докшыцкага раёна 9 кастрычніка. Як пісаў sekktor.online, заўтра, 16 кастрычніка, NAVIBAND выступяць на новым YouTube-канале Сашы Чарнухі «Сепультура Alive». «Таленавітыя піяршчыкі ад улады нагадваюць усім вам, што ўжо заўтра адбудзецца анлайн-канцэрт Naviband для беларусаў усяго свету. За дзень да гэтай фундаментальнай падзеі Докшыцкі суд (самы гуманны суд […]
«Люблю кожную фразу і кожную ноту». Ганна Шаркунова прэзентавала новую песню

Словы для яе напісаў Уладзімір Кубышкін. «Сёння я адпускаю ў свет сваю новую песню. Яна нарадзілася роўна ў той момант, калі мая крыўда на жыццё і на Неба пачала патроху сціхаць. І калі пытанне „Чаму?!“ памяняўся на „Я зразумела, для чаго ўсё гэта было“», — напісала спявачка. Нагадаем, у 2020 годзе Ганна Шаркунова выпусціла «Песню шчаслівых людзей» у падтрымку мірных патэстаў.
Памёр пісьменнік Алесь Палынскі

Пра гэта напісаў у сацсетцы X ягоны сын Ігар Палынскі. «У суботу я граў канцэрт, спяваў песні на ягоныя вершы, расказваў прыкалюхі розныя пра яго. У суботу ён памёр. Ён у Полацку, яго жонка ў турме. Яго нават няма каму пахаваць», — расказаў Ігар. Ціна Палынская і яе дачка Маргарыта Рабіновіч былі затрыманыя ў маі 2025 года […]
У Варшаве адбудзецца паэтычны вечар. Дрэс-код: паліто

Сярод паэтаў: Уладзь Клаўкін, Віталь Рыжкоў, Дар’я Бялькевіч ды іншыя. Музыкі: Голая Манашка, Няміга. «Два акты, восем паэтаў і паэтак, два музычныя выступы. Бадзёрая сумесь дасьведчаных удзельнікаў белліт гульні й маладых авантурыстаў», — кажуць у суполцы «Кшталт Слова». Імпрэза адбудзецца 19 кастрычніка а 18:00 у прасторы Prześwit (Freta 39). Уваход за данат. Рэкамендаваны дрэс-код: паліто.
Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» абвясціла прыём заявак

Гэта ўжо яе трэцяя эдыцыя. Арганізатары чакаюць беларускія фільмы 2023 і 2024 гадоў. З 13 кастрычніка да 9 лістапада вы можаце даслаць свой ігравы, дакументальны альбо анімацыйны фільм на сайце redheatheraward.com. Пад беларускім кіно прэмія разумее кіно, створанае беларускімі рэжысёрамі (паводле грамадзянства, нацыянальнасці альбо самавызначэння) альбо беларускімі рэжысёрамі з цалкам ці пераважна беларускаю здымачнаю групай як на тэрыторыі Беларусі, гэтак і за мяжою. «Чырвоныя верасы» будуць прысуджаныя ў лютым 2026 года, цяпер — у пятнаццаці намінацыях. […]
Palina аб’явіла даты восеньскага тура

Спявачка анансавала 11 канцэртаў. 19 кастрычніка тур пачнецца ў Батумі, а 19 лістапада завершыцца ў Гданьску. «Я раблю музыку, каб перажываць восень і цяжар на сэрцы. Пад гэтыя песні трэба, разглядаючы шэрасць, думаць пра дзівацтвы быцця і шчасці, ніякавата прытанцоўваць, рыдаць і пачувацца жывым», — напісала Palina. Квіткі
Беларускі фотадакументаліст Аляксандр Васюковіч атрымаў спецыяльную прэмію на фестывалі Vilnius Photo Circle 2025

На міжнародным фестывалі дакументальнай фатаграфіі Васюковіч атрымаў спецыяльную прэмію The Alexia за свой фотапраект «Along Closed Roads of Ukraine». Серыя дакументуе жыццё людзей ва ўкраінскіх рэгіёнах, якія пацярпелі ад вайны, і адлюстроўвае асабістыя гісторыі на фоне разбурэнняў. Асноўны прыз сёлета дастаўся фотапраекту аб энергетычным пераходзе і кліматычным крызісе, у той час як The Alexia Award уручаецца за выбітныя дакументальныя гісторыі на тэмы правоў чалавека, канфлікту і сацыяльнага значэння.
Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адбудецца афлайн і анлайн

«Кожны дзень, кожны год — вось ужо 11 гадоў — мы не спыняемся. Таму што калі мы спынімся, вярнуцца ў звыклы рытм будзе складана, а пачынаць з нуля — немагчыма», — гаворыцца на сайце фестываля. Слоган і цэнтральная тэма падзеі сёлета: «Мы проста дзеці». На сайце апублікаваны маніфест «Паўночнага ззяння» ад яго заснавальніцы і дырэктаркі Волі Чайкоўскай: дзяцінства сканчваецца, калі нараджаеш новага чалавекаі ўпершыню па-сапраўднаму ўсведамляеш сваю смяротнасцьусведамляеш, што ты некалі скончышсяшто перадала нешта самае важнае і крохкае гэтай […]
Пачаўся прыём заявак на шоўкейс-фестываль Music Week Poland

Арганізатары чакаюць «артыстаў з Польшчы і з-за мяжы, якія хочуць дзяліцца сваім голасам, запалам і энергіяй». «Варшава чакае. Ты таксама можаш стаць часткай гэтай гісторыі», — кажуць яны. Music Week Poland — гэта жывая музыка, натхняльныя размовы і сустрэчы, якія ствараюць будучыню музычнай індустрыі. Шоўкейс-фестываль адбудзецца ў Варшаве 6–10 мая 2026 года. Калі ты ствараеш музыку і хочаш паказаць сябе свету — падавай заяўку. Удзел бясплатны, прыём заявак адкрыты да 10 снежня 2025 года. […]
У Вільнюсе пакажуць беларускія фільмы з «залатога спісу» Максіма Жбанкова

Афлайн-паказы адбудуцца ў прасторы Zolak (Vytenio 50D). «Забаронены авангард, постімперскі кураж, анархісцкі безмяжак, магічны рэалізм, дзіцячы попс і змагарская готыка… Невядомае, невідавочнае, незразумелае. Патаемнае жыццё беларушчыны ў краіне дзікага палявання. Яго варта пабачыць — каб зразумець сябе. Дванаццаць стужак чакаюць на ваш / наш фідбэк», — гаворыцца ў рэў’ю. Паказы адбудуцца 16 і 30 кастрычніка, а тасама 13 лістапада а 20:00. Free donation.
Беларуска Руфіна Базлова возьме ўдзел у 18-м Міжнародным трыенале тэкстылю ў Лодзі

Найбуйнейшая і найстарэйшая ў свеце падзея, прысвечаная мастацтву сучаснага тэкстылю, адкрыецца 11 кастрычніка ў Цэнтральным музеі ткацтва. Тэма 2025 года — «Дэканструкцыя / Рэканструкцыя» «Яна адлюстроўвае напружанні і трансфармацыі сучаснага свету — як у сацыяльнай, так і ў культурнай сферы. Гэтая тэма не толькі звяртаецца да актуальных пытанняў — пераасэнсавання норм, сістэм каштоўнасцей і ідэнтычнасці, — але і ўпісваецца ў шырокі філасофскі дыскурс», — кажуць арганізатары. У трыенале возьме удзел Руфіна Базлова — беларуская мастачка з Прагі. Яна атрымала міжнародную вядомасць сваёй серыяй «Гісторыя беларускай […]
Рэжысёр Максім Швед зняў кароткую дакументалку пра выдавецтва «Мяне Няма»

У галоўных ролях: Павел Анціпаў, Ігар Юхневіч. «Рэжысёр Максім Швед неяк зайшоў у офіс выдавецтва „Мяне Няма“ з камерай — і атрымаўся фільм пра тое, як мы рыхтавалі наш першы стрым», — распавялі ў выдавецтве. Дрэчы, першым госцем таго самага стрыма быў пісьменнік Андрэй Дудко.
XIII Фестываль незалежнай беларускай культуры пройдзе ў Вроцлаве

Фестываль «Я ЁСЦЬ!» арганізаваны Фундацыяй «Za Wolność Waszą i Naszą» і адбудзецца 14–19 кастрычніка. Дэвіз гэтай рэдакцыі — маніфест бачнасці і годнасці, выраз патрэбы быць пачутымі незалежна ад месца і абставін. Фестываль аб’яднае творцаў і творчыц розных сфераў: ад літаратуры і тэатру, праз музыку, да візуальных мастацтваў і фатаграфіі. «Незалежная беларуская культура ўжо шмат гадоў знаходзіць у Вроцлаве прастору, дзе можа гучаць свабодна. У Пераходзе Дыялогу мы падтрымліваем творцаў і творчыц, якія праз літаратуру, тэатр, музыку і візуальныя мастацтвы […]
У Беластоку адбудзецца выстава мастачкі Ташы Кацубы пад куратарствам Сяргея Шабохіна

Што адбываецца, калі касцюм перастае быць проста строем і становіцца запісам досведаў? На выставе пад назвай «0» беларуска-польскай мастачкі Ташы Кацубы форма набывае голас, а колеры і матэрыялы становяцца носьбітамі гісторый — пра досвед міграцыі, салідарнасці, гвалту, стомы, кахання і асабістых перамог. Выстава паказвае, як адзін і той жа аб’ект можа існаваць у розных кантэкстах, а прастора, якая балансуе паміж будуарам, буцікам і подыума́м, становіцца маніфестам, дзе дзеяздольнасць формы выступае […]
NAVIBAND выступяць на новым YouTube-канале Сашы Чарнухі

Першы жывы эфір на канале «Сепультура Alive» адбудзецца 16 кастрычніка а 20:00 па Менску. «Хочаце трапіць на выступ гурта Naviband, які ўжо вельмі даўно не граў канцэртаў у Беларусі? Цяпер у вас ёсць такая магчымасць. Паслухаць любімыя песні, паразмаўляць з артыстам і яшчэ раз пераканацца: Беларусь там, дзе мы», — гаворыцца ў апісанні да запланаванай трансляцыі. Як пісаў sekktor.online, плануецца, што выступы музыкаў будуць адбывацца кожны месяц. Журналіст, стваральнік «Міністэрства сепультуры» і новага канала Саша Чарнуха […]
Апублікаваны доўгі спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава

Прэмію імя выбітнага беларускага мастака, дызайнера, паэта і культуролага Міхала Анемпадыстава атрымаюць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак года. У поўны спіс прэміі трапіла 41 кніга (тры з іх складаюць адну серыю, таму былі заяўлены на разгляд разам), з якіх у доўгі спіс журы выбрала 20 намінантаў: Прэмію арганізуюць Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture» пры падтрымцы партнёраў: ТАА «H&L», кампаніі «Laut» і фестывалю «Бардаўская восень».
Ад Філіпенкі да Ірвіна Уэлша: у Беларусі дзясяткі культавых кніг унеслі ў “экстрэмісцкі” спіс

Мінінфар Беларусі дадаў у “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў” сайт і сацсеткі інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”, дзве кнігі Валянціна Акудовіча, дзве кнігі Сашы Філіпенкі, а таксама дзясяткі класічных контркультурных твораў сусветнай літаратуры. У “экстрымісцкі” спіс дадалі больш за трыццаць кніг:
Фонд Tutaka цяпер выдае кнігі: пачалі з перавыдання кнігі паэзіі Віталя Рыжкова

Трэцяе выданне зборніка “Дзверы, замкнёныя на ключы” выйшла ў выдавецкай агенцыі “Экапрэс” пры падтрымцы фонду. Упершыню кніга выйшла ў 2010 годзе ў выдавецтве “Логвінаў”, але першы наклад разыйшоўся за некалькі месяцаў. Другі ў 2014 таксама. Віталь Рыжкоў стаў з гэтым зборнікам лаўрэатам прэміі імя Максіма Багдановіча “Дэбют”. “Крытыка няўхвальна адгукалася пра абсцэнную лексіку, прысутную ў паэзіі Рыжкова, пры гэтым адзначаючы высокі ўзровень версіфікатарскага майстэрства аўтара і унікальнасць паэтычнай інтанацыі”, — гаворыцца ў анатацыі да выдання.
Расеец знішчыў працу беларускай мастачкі на выставе Spit on H*tler’s Grave у Берліне

Нападнік кінуў некалькі камянёў у працу Алены Рабкінай, зробленую з загартаванага шкла. Паводле яе слоў, гэта зрабіў расейскі мастак. Куратаркі жанчыны некалькі разоў спрабавалі яму перашкодзіць, але ён усё адно знішчыў арт-аб’ект беларускай. “Гэта не было непаразуменнем. Праца выкананая з загартаванага шкла, і нават пры яе стварэнні мне патрабавалася дапамога, каб працаваць з гэтым матэрыялам. Патрэбна прыкласці сілу і рашучасць, каб яго разбіць. Сама праца […]
У Варшаве ўрчыста перапахавалі славутага пісьменніка Сяргея Пясецкага

Труна з ягоным прахам вярнулася ў Польшчу праз 61 год пасля смерці. Удзельніка польска-савецкай вайны, афіцэра разведкі, салдата Арміі Краёвай, шпіёна, кантрабандыста, аўтара культавых твораў перпахавалі сёння на вайсковых могілках на на Павонзках у Варшаве. Пясецкі нарадзіўся ў Ляхавічах на тэрыторыі сучаснай Беларусі, а памёр у эміграцыі ў 1964 годзе і быў пахаваны ў Вялікабрытаніі. Найбольш вядомым творам пісьменніка з’яўляецца раман “Каханак Вялікай Мядзьведзіцы”, які быў перакладзены на 16 моваў, у тым ліку […]
Стала вядома, хто войдзе ў “пантэон нацыянальных герояў” на фасадзе Нацыянальнага гістарычнага музея

Рэжым у Беларусі ўзгадніў шэсць барэльефаў, якія сімвалізуюць шэсць гістарычных перыядаў у краіне, паведаміў дзяржканал СТБ. На першым барэльефе размесціцца зборны вобраз трох плямёнаў — Крывічы, Радзімічы і Дрыгавічы. На другім барэльефе (ранняе сярэднявечча) будуць прадстаўнікі Полацкага і Тураўскага княстваў: Усяслаў Чарадзей, Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Рагвалод, Тур, Брачыслаў Ізяславіч, Рагнеда, Ізяслаў, Тураўскі князь Юрый Яраславіч. На трэцім барэльефе (XIII — XVIII стагоддзі) размесцяцца Францыск Скарына, Войшалк, […]
Віленская прастора CreateCulture Space перазапусцілася, як студыя і відэапрадакшн

Нагадаем, 28 жніўня ў беларускай прасторы адбылася развітальная вечарынка. Стваральнікі прасторы паведамілі, што яны працягнулі працу, як студыя і відэапрадакшн “Мы пераехалі ў памяшканне студыі і ўжо плануем далейшае жыццё — з меншым размахам, але з тым жа натхненнем. Днём мы тут працуем, а ўвечары хутка будуць праходзіць мерапрыемствы, канцэрты-кватэрнікі і кінапрагляды!”, — расказалі ў CreateCulture. Прастора працавала ў Вільнюсе з лістапада 2022 года, там праходзілі воркшопы, лекцыі, выставы, кінапаказы, канцэрты, адкрытыя мікрафоны, сустрэчы, публічныя падзеі.
New era? У Насты Рыдлеўскай выйшла новая песьня, якая можа вас здзівіць

Беларуская спявачка стварыла трэк і відэа з удзелам музычнага прадзюсара і гукарэжысёра Іллі Фаміна. Паслухаць Clueless можна на розных пляцоўках. Наста Рыдлеўская — беларуская мастачка, артыстка, музыкантка і спявачка. Пасля вымушанага пераезду ў Польшчу яна працягвае займацца творчасцю тут. Яе незвычайныя і эмацыйныя работы сапраўды складана забыць.
Сузаснавальнік знакамітай арт-вёскі “Чырвоны Кастрычнік” чакае суда па “справе Гаюна”

46-гадовы гамяльчанін Кірыл Краўцоў быў затрыманы ў чэрвені 2025 года, піша “Флагшток”. Дома ў яго засталіся жонка і непаўналетнія дзеці. Кірыл Краўцоў вядомы як сузаснавальнік унікальнай арт-вёскі “Чырвоны Кастрычнік” у Рэчыцкім раёне. Тут ён жыў, займаўся рамесніцтвам, арганізаваў сваю ганчарную вытворчасць, ладзіў фестывалі, творчыя сустрэчы. Амаль 15 гадоў таму Кірыл удзельнічаў у падарожжы “З табурэткай да акіяна” — тады некалькі чалавек аўтаспынам аб’ехалі палову свету. Мяркуецца, што па “справе Гаюна” ў Гомельскай вобласці затрыманыя […]
Апублікаваны спіс намінантаў на прэмію імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў

Як піша bellit.info, на галоўную ўзнагароду за 2023 год прэтэндуюць 28 кніг, а за 2024 — 29 кніг. Журы будзе абіраць пераможцаў у трох намінацыях: пераклад прозы, пераклад паэзіі і пераклад дзіцячай кнігі. Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае прыз. У гэтым сезоне намінанты і журы маглі зашыфраваць сябе, каб зрабіць свой удзел непублічным у мэтах бяспекі. У журы Прэміі Шэрмана 2023 ўвайшлі: Поўны спіс Прэміі Шэрмана 2023 […]
Papa Bo адкрые канцэрт нямецкага гурта Meute на стадыёне COS Torwar у Варшаве

Вядомы тэхна-марш-бэнд выступіць у польскай сталіцы 25 верасня. “Мой першы досвед выступлення перад такой вялікай аўдыторыяй. Верым. Можам. Пераможам”, — напісаў беларускі дыджэй і прадзюсер Аляксандр Багданаў (Papa Bo). Гурт Meute аранжыроўвае тэхна, хаўс і дып-хаус творы вядомых дыджэяў, дапаўняючы іх электроннымі рытмамі, створанымі інструментамі маршавага аркестра. Адзін з трэкаў немцаў гучаў падчас легенданага сэта Багданава на мінскім маршы ў жніўні 2020-га. COS Torwar — вялікі стадыён, […]
Стала вядома праграма фестывалю PRADMOVA ў Вільні і Празе

VII фестываль інтэлектуальнай кнігі аб’яднае Вільню, Прагу, Познань і Варшаву. Сёлетні логунг фестывалю — “Птушкі без гнёздаў” — адсылае да асобы Ларысы Геніюш, якая стала сімвалам нязломнасці і вернасці сваім ідэалам. 10–12 кастрычніка фестываль распачнецца ў Вільні. Вас чакае размова пра Беларусь з літоўскімі пісьменнікамі, дыскусія пра постфікшн, гутарка пра сацыяльныя перамены і ролю пісьменніка ў фіксацыі нацыянальнай гісторыі, а таксама размова з нагоды выхаду анталогіі, прысвечанай гісторыі фемінізму і правам […]
На фестывале FRINGE Warszawa пакажуць беларускія праекты

Фестываль узнік у 2022 годзе з патрэбы ўмацавання супольнасці і павышэння бачнасці эксперыментальных, незалежных і нізавых мастацкіх ініцыятыў, а таксама прасторы сучаснага мастацтва ў Варшаве — і за яе межамі. “Найважнейшым аспектам FRINGE Warszawa з’яўляецца не яго маштаб, колькасць прадстаўленых прац ці арганізаваных падзей, а здольнасць будаваць супольнасць”, — кажа каманда. У гэтым годзе ў падзее удзельнічаюць і беларускія праекты, піша Reform.news. 24 верасня а 18:00 ў Варшаўскім драматычным тэатры (Teatr Dramatyczny, pl. Defilad 1) адкрыецца выстава “Un-packing: Лакуны […]
#67ВольныДзень: у Варшаве пройдзе оўпэн-эйр на беразе Віслы для палітвязняў і іх сяброў

Уваход на імпрэзу вольны, але вітаецца данат ад 50 злотых. Усе сродкі пойдуць на праекты аб’яднання палітвязняў “Да Волі!” — галоўнага арганізатара івэнту. На фэсце выступяць музыкі: Сяргей Башлыкевіч (Leibonik), Юры Стыльскі (Дай Дарогу!), Алесь Дзянісаў, Уладзь Бернат (Dzieciuki), Уля Паўловіч (Atesta), Алесь Яшчанка, Сяржук Чарняк. Спецыяльны госць — польскі бэнд Szupaki. Таксама на сцэну выйдуць палітвязні Анатоль Хіневіч і Сяргей Далівеля. Вядучыя імпрэзы — музычная журналістка Марына Савіцкая і акцёр, […]
Легендарны конкурс “Бардаўская восень” вяртаецца ў анлайн-фармаце

Конкурс на фестывале беларускай бардаўскай і аўтарскай песні, які сёлета святкуе 30-гадовы юбілей, адрадзіў фонд Tutaka. Арганізатары запрашаюць беларусаў і беларусак, якія пішуць і выконваюць аўтарскія музычныя творы на беларускай мове на ўласныя вершы альбо вершы беларускіх паэтаў. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна азнаёміцца з рэгламентам, а таксама даслаць заяўку і спасылку на запіс адной уласнай песні праз форму да 30 верасня 2025 года. Запіс можа быць як аўдыя, так […]
“Тутэйшы Тэатр” выпусціў паэтычна-музычны спектакль “JAN”

Спектакль створаны ў рамках акцыі “Нацыянальнае чытанне” (Narodowe Czytanie). У ім гучаць вершы аднаго са знакамітых паэтаў еўрапейскага Рэнесансу Яна Каханоўскага. Акцёры дзейнічаюць у рэальнай і віртуальнай прасторы, што пераплятаюцца паміж сабой і ствараюць мастацкі партал паміж XVI стагоддзем і сённяшнім днём. Сэнсы трансфармуюцца, а гледачы становяцца ўдзельнікамі падарожжа, дзе слова нараджае вобраз, а вобраз — думку. Асаблівую ролю ў спектаклі адыгрывае апавядальнік, які раскрывае постаць […]
Беларускі куратар прадставіў секцыю маладых талентаў на ўплывовай арт-ярмарцы ў Вене

Адна з галоўных культурніцкіх падзей рэгіёну — viennacontemporary — адбылася з 11 па 14 верасня. Даследчык і куратар Аляксей Барысёнак рыхтаваў праграму ZONE1, прысвечаную новым талентам. У гэтым годзе секцыя адзначала сваё дзесяцігодзе. Экспазіцыя засяродзілася на тэмах міграцыі, перамяшчэння і крытычнага фемінізму, паведамляе Сhrysalis Mag. ZONE1 аб’яднала працы дзесяці маладых мастакоў і мастачак, звязаных з Аўстрыяй.
Саша Чарнуха запусціў YouTube-канал з анлайн-канцэртамі

Першы жывы эфір на канале “Сепультура Alive” адбудзецца 16 кастрычніка а 20:00 па Менску. Імя артыста будзе аб’яўлена 2 кастрычніка. Выступы музыкаў будуць адбывацца кожны месяц: вы зможаце паслухаць, паглядзець і нават паразмаўляць з імі ў жывым эфіры. Журналіст і стваральнік “Міністэрства сепультуры” Саша Чарнуха заклікае прыядноўвацца да суполкі і набываць сімвалічныя квіткі на канцэрты. “Гэта праект без фінансавання, таму народнае міністэрства прапануе сваім чальцам падтрымаць „Сепультуру Alive„ данатамі і даць магчымасць сабе і людзям унутры […]
Першы фестываль беларускага сучаснага відэамастацтва адбудзецца ў Беластоку

Адна з мэтаў феста “Самасей” — найноўшы агляд таго, што адбываецца ў беларускім сучасным мастацтве. “За апошнія пяць год беларускае мастацтва, культура, ды і ў цэлым краіна перажыла і перажывае даволі трагічныя, цяжкія але і вызначальныя часы”, — лічаць арганізатары. Відэапрацы пакажуць як мастакі і мастачкі, знаходзяць мову і спрабуюць апісаць тое што зараз адбываецца ў нашым рэгіёне на мяжы культур, канфліктаў, крызісаў, дыктатур, вайны. “Самасей” адбудзецца з 3 па 7 кастрычніка.
Беларускія мастачкі сталі гасцямі новага біенале ў Францыі

Cancan Biennale праходзіць з 5 ліпеня па 21 верасня ў горадзе Кутанс. Арганізатары — асацыяцыя Cancan Café, размешчаная ў Нармандыі. Мерапрыемства спалучае сучаснае мастацтва і журналістыку. Асноўная тэма гэтай першай біенале: “Свабода тварыць, свабода інфармаваць”. У выставе сучаснага мастацтва ўдзельнічаюць восем мастакоў_ачак — чатыры з Нармандыі, і чатыры з Беларусі: Ксенія Яблонская, Валерыя Хрыпач, Кацярына […]
LOREM IPSUM: У Познані пройдзе беларускі кніжны фестываль

Вялікую падзею з 19 па 26 верасня арганізуе фундацыя KUT сумесна з выдавецтвам Skaryna Press. У фестывалі возьмуць удзел Наста Кудасава, Уладзь Лянкевіч, Віктар Сямашка, Сцяпан Стурэйка, Papa Bo, Света Бень, Papa Bo ды іншыя. Дыскусіі, выступы, чытанні, прэзентацыі ды іншыя падзеі адбудуцца на розных познаньскіх пляцоўках. Падрабязнасці ў Instagram фундацыі KUT
Перавыдалі карэла-фінскі эпас “Калевала” у беларускім перакладзе Якуба Лапаткі

За гэтую працу лінгвіст і пісьменнік быў узнагароджаны фінляндскай прэміяй “Эпас” і стаў першым лаўрэатам перакладчыцкай Прэміі імя Карласа Шэрмана. Упершыню “Калевала” па-беларуску выйшла ў 2015 годзе ў выдавецтве Змітра Коласа. Праз 10 год яе перавыдала выдавецтва “Папуры”. Выданне адметнае тым, што пераклад на беларускую быў зроблены непасрэдна з арыгіналу.
Беларускі музыка Dzivia выпусціў трэк разам з нідэрландскім выканаўцам Gealdyr

Трэк, які выйшаў праў чатыры гады маўчання, атрымаў назву “Тры іскры”. Gealdyr, музыку якога вы маглі чуць у серыяле Netflix “Вікінгі. Вальхала”, нават заспяваў па-беларуску. “Паводле легенды, тры іскры былі выкрасаныя Перунам з каменя, які ўзвышаўся пасярод мора, падчас яго бітвы з Вялесам. З гэтых іскраў загарэлася жыццё, якое ўзрушыла воды, падняло зямлю і выклікала вецер і агонь”, — гаворыцца ў апісанні песні.
“Луч” паказаў гадзіннікі да 105-годдзя Купалаўскага тэатру

Лімітаваная калекцыя атрымала назву “Паўлінка”. Кожная з двух мадэлей выйшла абмежаваным тыражом 105 экзэмпляраў — у багровым і карычневым выкананні. Спектакль “Паўлінка” — легендарная пастаноўка Янкі Купалы. Галоўную ролю ў пастаноўцы на сцэне Купалаўскага доўгі час выконвала Зоя Белахвосцік, а потым яе дачка Валянціна Гарцуева. Зараз яны у вымушанай эміграцыі.