Паэт, перакладчык і рэпер Віталь Рыжкоў выпраўляецца ў тур з паэтычным стэндапам “Прэзентацыя”

Раней ён сабараў з гэтай праграмай паўнюткі варшаўскі кінатэатр “Atlantic”. Цяпер прыйшоў час жыхароў Вільнюса (2 кастрычніка), Коўны (3 кастрычніка) і Клайпеды (6 кастрычніка). “Гэта будзе такі паэтычны стэндап, альбо камбінаваны монаспектакль, дзе я распавяду пра час і пра сябе”, — кажа Віталь. Віталь Рыжкоў — лаўрэат некалькіх беларускіх літаратурных прэмій, ягоныя вершы і пераклады гучаць у выкананні многіх музыкаў. Сам ён таксама займаецца музыкай ў праектах Belaroots і Angst.
У Варшаве пакажуць новы беларуска-польскі спектакль па п’есе Мікіты Ільінчыка

UN-PACKING ужо паспелі ўбачыць жыхары і госці Уроцлава — пастаноўка атрымала добрыя водгукі. Гэта ўнікальны мастацкі праект на грані дакументальнага тэатра і палітычнай футуралогіі, створаны беларускім драматургам Мікітам Іллінчыкам і рэжысёрам Катажынай Кальват. Пра што спектакль? Яўганна, леваліберальная кандыдатка з Падляшша, запрашае бежанцаў з Усходу прыняць удзел у выбарчым роліку. Журналістка Марта вельмі хоча дапамагчы ёй, але не ведае, як за гэта ўзяцца. Бачачы гэта, тэлевізійны аператар пачынае […]
Рэпер Murovei выпусціў міні-альбом Saudade — упершыню цалкам беларускамоўны

Рэліз складаецца з трох трэкаў: “Багна”, “Фавэла” і “Мара-Мора”. Візуальнае афармленне адсылае да партугальскіх азулежу і беларускай выцінанкі, як і назва saudade — у тым ліку партугальскае паняцце, якое азачае спалучэнне светлага смутку і настальгіі па страчаным. Murovei — адзін з прыкметных беларускіх рэпераў, родам са Смалявічаў. Ён паспеў папрацваць у Расеі, але зараз ён жыве ў Польшчы і працуе ў сваёй студыі гуказапісу.
Праект беларуса Аляксея Палуяна і немкі Эстэр Бэрнстарф намінаваны на “Найлепшы сцэнар” Гесэнскай кінапрэміі

У цэнтры апавядання “Спадчына” пра беларускія падзеі лета 2020-га — фатограф Павел, чые бацькі служылі сістэме, а сам ён вагаецца паміж канфармізмам і бунтам. “Хаця Беларусь і адышла на другі план грамадскай увагі на фоне мноства іншых крызісаў, гэты эмацыйна і палітычна моцны сцэнар нагадвае пра канфлікт, які не страціў сваёй актуальнасці”, — адзначае журы […]
“Мы праводзім гэты фестываль, таму што верым у творчы патэнцыял міграцыі”. У Познані пройдзе тэатральны фестываль Druga próba. Teatr ponad granicami

Беларуска-украінска-польскі фестываль з 16 па 20 верасня арганізуе Barak Kultury. “Хочам будаваць адносіны і ўзаемаразуменне паміж польскай публікай і людзьмі, якія перажылі досвед міграцыі. Праз тэатр мы хочам набліжаць тое, што іншае, і паказваць, што разнастайнасць можа ўзбагачаць культуру нашага горада і ўсіх нас”, — гаворыцца ў апісанні падзеі. 16 верасня фестываль адкрые прэм’ера спектакля […]
Выйшаў на волю філосаф Уладзімір Мацкевіч

Ён у ліку 52 палітвязняў, якіх сёння вызваліў Лукашэнка. Паведамляецца, што цяпер яны едуць у Літву ў складзе дэлегацыі ЗША. Гэта адбылося пасля сустрэчы прадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла з Лукашэнкам. Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч — філосаф і метадолаг, грамадска-палітычны дзеяч, стваральнік Лятучага ўніверсітэту. Быў затрыманы 4 жніўня 2021 года пасля вобшуку ў доме ў межах […]
Беларускія падкасты, якія варта паслухаць

Трымайце працяг падборкі беларускіх падкастаў пра культуру і мастацтва. 🎧 Далягляд. Падкаст пра беларускую фатаграфію Двое вядучых Яўген Атцецкі і Кацярына Кузьмічова размаўляюць з запрошаным госцем пра фатаграфію, творчасць і жыццё. Госці — фатографы, куратары, мастацтвазнаўцы і галерысты. З 17 верасня выйдзе другі сезон падкасту — так што самы час нагнаць з першым! 🎧 чырвоны […]
Беларускі часопіс пра мастацтва адчыніў рубрыку “Крытыка” і выклікаў буру ў каментарах

“У беларускім арт-поле практычна цалкам адсутнічае крытычны погляд на тое, што мы вырабляем. Адначасова з гэтым я, як рэдактарка часопіса, ужо доўгі час назіраю і таксама адчуваю запыт на крытыку ў сучасным мастацтве”, — напісала галоўная рэдактарка Chrysalis Mag Паліна Юргенсон. Яна паабяцала, што рэдакцыя будзе непрадузята ставіцца да матэрыялу і не будзе аглядацца на […]
Для беларускай збіральніцы фальклору збіраюць сродкі на барацьбу з рэдкім захворваннем

Рэжысёрка Вольга Дземка, якая зараз жыве ў Сіэтле і марыць адкрыць музей беларускай традыцыйнай культуры, ужо пяць гадоў змагаецца з невылечным аўтаімунным захворваннем. У выніку хваробы і складанага лячэння ў беларускі назбіралася каля 19 тысяч даляраў медыцынскіх даўгоў. Рэдкае захворванне разбурае пратэіны ў клетках скуры. Воля прымае стэроіды, якія дапамагаюць ёй прадоўжыць жыццё, але маюць […]
Выйшаў “Хобіт” у перакладзе на беларускую мову Франца Корзуна

Культавы раман выйшаў у межах адмысловай серыі “Кніжны рысь”. Выданне адметнае сваімі ілюстрацыямі: вокладку стварыла мастачка Ірына Дражына, графічныя ілюстрацыі ўнутры — Ганна Плотнікава. Акрамя малюнкаў да кожнага раздзела, яна зрабіла больш за 100 дробных “замалёвак на палях”. Кансультаваў пры стварэнні мапаў Андрэй Строцаў — адданы знаўца сусветаў прафесара Толкіна. Для перадзамовы выдання нават была […]
У варшаўскім бары Karma ушануюць памяць Алеся Пушкіна

Karma Art Night, прысчвечаная беларускаму мастаку і дысідэнту, адбудзецца 14 верасня. “Аляксей Врублеўскі стварыў зграю рыбаў для яго мемарыяльнай выставы ў Варшаве, і цяпер нашы сябры-мастакі будуць іх распісваць”, — распавядаюць арганізатары_кі падзеі. Пачатак а 17:00 па адрасе Aleja 3 Maja 15.
Яўген Карняг паставіў на сцэне найстарэйшага тэатра лялек у Беларусі новую пастаноўку

Галоўны рэжысёр “Беларускага тэатра лялек” рыхтуе апгрэйд дарослых казак Братоў Грым. Прэмьера — 13 верасня. Спектакль, які атрымаў назву “Сёстры Грым” — гэта разважанне пра любоў, унутранае святло і прыроду жанчыны. “У атмасферы, напоўненай ценямі мінулага, паўстаюць тры ўвасабленні жаночай прыроды, тры вядзьмаркі. Кожная з гераінь — унікальны лёс, які яднае рэальнасць і фантазію ў […]
Студэнты ЕГУ стварылі “Татарскі маршрут па міжваенным Вільнюсе”

Новы культурны праект пазнаёміць гараджан і гасцей горада са спадчынай татарскай абшчыны. Ён аб’ядноўвае маршрут па ключавых татарскіх лакацыях Вільнюса і аўдыягід, даступны на платформе izi.travel. З яго дапамогай можна здзейсніць самастойнае падарожжа і адкрыць для сябе малавядомыя старонкі гісторыі горада.
“Голас пакалення свабоды”: заснавана новая прэмія для правабаронцаў, літаратараў і журналістаў ва ўзросце 60+

Яе стварыў “Беларускі ПЭН” у партнёрстве з Праваабарончым цэнтрам “Вясна”, “Беларускай асацыяцыяй журналістаў”, Press Club Belarus і Фондам “Свабодная прэса для Усходняй Еўропы”. Прэмія заснавана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных беларускіх літаратараў, праваабаронцаў і журналістаў, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года і цяпер пражываюць у Польшчы, Чэхіі або Літве. […]
У Вільнюсе стартуе новы сезон гістарычных квэстаў: першым стане “1863”

Ужо ў нядзелю удзельнікі перанясуцца ў 1863 год, каб дапамагчы паўстанцам Каліноўскага аднавіць страчаныя паролі і выратаваць аперацыю. Па легендзе квэсту, вораг перахапіў чалавека, які вёз сакрэтныя коды. Камандам трэба будзе адшукаць патрэбныя словы, каб перадаць новы пароль і паведаміць пра бяспечнае месца збору. Квэст бясплатны. Для удзелу патрэбна толькі каманда з 1–6 чалавек і […]
Ілля Чарапко-Самахвалаў паведаміў пра сыход з “Пятлі Прыхільнасці”

Пра гэта музыка напісаў у Instagram. “Асноўнай прычынай з’явілася жаданне рухацца далей і перайсці на наступны ўзровень. Ужо некалькі месяцаў я працую над уласным праектам і збіраюся прысвяціць яму ўвесь свой час”, — напісаў ён. Учора “Пятля Прыхільнасці” адыграла ў Варшаве на фестывалі Graj. У гурта быў запланаваны вялікі восеньскі тур.
Памятная шыльда Васілю Быкаву з’явіцца ў Франкфурце-на-Майне

2 верасня раённы савет №1 нямецкага горада аднагалосна прагаласаваў за ўсталяванне памятнай дошкі ў гонар беларускага пісьменніка і дысідэнта. Пра гэта паведамляе беларускае згуртаваньне RAZAM. Менавіта у Франкфурце-на-Майне ў 2001-2002 гадах пражываў Васіль Быкаў. Нагадаем, ён быў вымушаны пакінуць Беларусь у 1998 годзе з-за крытыкі рэжыму Лукашэнкі. Памятная шыльда з’явіцца ў парку Bockenheimer Anlage, побач […]
Ад Заміроўскай да “Вясны”: Беларускі ПЭН абвясціў кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча

На працягу амаль трыццаці гадоў прэмія адзначае перадусім публіцыстычную дзейнасць — не толькі ў кніжным, але і ў іншых фарматах. Першае журы ўзначаліў Васіль Быкаў. Сёлета ў кароткім спісе 7 намінантаў:
Мінінфарм Беларусі ануляваў пасведчанне аб рэгістрацыі “Першага музычнага канала”

Гэта было зроблена на падставе звароту ТАА “Музычны канал”. У траўні 2025 года заснавальнік канала атрымаў пісьмовае папярэджанне за парушэнне заканадаўства. “Першы музычны” выйшаў у эфір у 1996 годзе на частаце тэлеканала ТБ-6. Ад 1 сакавіка 2002 года канал пачаў вяшчанне пад назвай “Першы музычны канал”.
Дзіцячая літаратура па-беларуску з’явілася ў музеі POLIN у Варшаве

У Музеі гісторыі польскіх габрэяў ёсць пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся” з дзіцячай бібліятэкай з кнігамі на польскай, украінскай і ангельскай мовах. Выдавецтва “Янушкевіч” прадставіла для бібліятэкі дзіцячую літаратуру па-беларуску, піша Reform.news. Цяпер на пляцоўцы можна знайсці творы Ганны Янкуты, Ціны Азевіч, Эльгі Паповай, Анджэя Малешкі, Эрвіна Мозэра і Антона Францішка Брыля. Пляцоўку “У […]
На аукцыёне буйнога польскага дома DESA Unicum выставяць творы беларусак

Свае працы прадставяць Цемра і Анастасія Рыдлеўская. Як піша Сhrysalis Mag, гэта ўжо не першы раз, калі адзін з найбуйнешых аукцыённых дамоў Польшчы звяртае увагу на творы беларускіх мастачак. У 2022 годзе на аукцыёне была прададзена карціна Яны Шостак “One Minute of Screaming for Belarus”. Прадпрагляд выставы Feminizm i sztuka kobiet адкрываецца 4 верасня, аўкцыён […]
Карціны з калекцыі Віктара Бабарыкі выставілі на аўкцыён

З малатка прадаюць 19 твораў мастацтва на 344 тысячы рублёў, заўважыла “Люстэрка”. Самы дарагі лот з калекцыі палітвязня — твор “Арлекін” французска-польскага мастака Яўгена Зака. Яго выставілі па стартавым кошце 99 312 рублёў. Сярод арыштаваных карцін Віктара Бабарыкі ёсць і праца мастака Парыжскай школы з Беларусі — Осіпа Любіча. Яго жывапіс “Тэатральная ложа”, напісаны прыкладна […]
У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга паэта Фелікса Аксёнцава

Зборнік „2/3“ складаецца з 10 беларускіх вершаў, 8 беларускіх тэкстаў песень і 14 расейскамоўных вершаў. Рэдактарам кнігі выступіў Сяргей Шупа, праілюстраваў яе Андрэй Дарохін. “Нас пазнаёміў Андрэй Дарохін у сярэдзіне 1980-х. Ужо на першай сустрэчы Філ з захапленнем расказваў мне пра асаблівыя прынцыпы рок-паэзіі. У 1990 годзе ў мяне і ў Філа выйшлі першыя паэтычныя […]
“Наша песьня”: выйшаў новы альбом “Вольнага хора”

Як піша “Еўрарадыё”, палова твораў — беларуская харавая спадчына, якая захоўвалася ў беларускай бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лондане. Таксама на альбоме ёсць песні сучасных беларускіх аўтараў, у тым ліку “расстраляных паэтаў” — выбітных дзеячоў культуры, рэпрэсаваных савецкай уладай. Ёсць і твор на верш Сяргея Ціханоўскага ў перакладзе Макса Шчура.
Паэт і музыка Уладзь Лянкевіч напісаў “Тастамент” — эсэ для праекта “Беларусь — Зазірнуць у будучыню”

Гэта сумесны праект платформы dekoder.org з Фондам С. Фішэра. У эсэ гучыць тэма спадчыны народнага паўстання пяцігадовай даўніны. Таксама ў ім уздымаецца пытанне, ці могуць тыя, хто быў вымушаны ўцякаць праз палітычны пераслед, мець надзею вярнуцца калісьці на радзіму. “І цяпер надзея для мяне не абстракцыя, я бачыў ейнае фізічнае ўвасабленне, я ведаю ейны водар, […]
Аўтар нашумелых п’ес “Лондан” і “Онікс” Максім Дасько напісаў новы твор пасля некалькіх гадоў маўчання

Беларуска-брытанскі рэжысёр Уладзімір Шчэрбань анансаваў сцэнічную чытку п’есы “Інсула” у Лондане. Максім Дасько — беларускі драматург, чые творы ў 2010-х былі адзначаны на ўплывовых драматургічных конкурсах і нарабілі шмат шуму. Уладзімір Шчэрбань называе яго новую п’есу “Інсула” знакавай, як для самога драматурга, так і для сучаснага тэатра ўвогуле. “Менавіта так я яе бачу і з […]
Гурт СОЮЗ выпусціў відэа на новую (вельмі прыгожую) песню “КРОК” і анансаваў вялікі тур

Новы аднайменны альбом выйдзе 24 кастрычніка. На рэлізе будуць песні на партугальскай і беларускай мовах, а таксама фіт з Tim Bernandes — зоркай бразільскай інды-сцэны. У лютым 2026 года ў музыкаў пачнецца вялікі тур: у спісе Берлін, Стакгольм, Лондан, Парыж і іншыя еўрапейскія гарады.
Што паглядзець на беларускім YouTube

Трымайце традыцыйную нядзельную падборку лепшага калякультурніцкага кантэнту на беларускім YouTube ІВУЛІН раскапаў усё пра ВАСІЛЯ БЫКАВА: вярнуў Шагала, дапамагаў Алексіевіч, стаў ворагам Лукашэнкі На канале ЧастнОК-LIVE выйшаў вялікі выпуск пра чалавека, якога называлі сумленнем беларускай нацыі. Здаецца, для многіх Васіль Быкаў — усяго толькі радок з падручніка беларускай літаратуры. Але пасля гэтага фільма Сашы Івуліна […]
У Вільнюсе адзначаць 45-годдзе моладзевага творчага згуртавання “Майстроўня”

“Майстроўня” была заснаваная напрыкацы 70-х — пачатку 80-х гадоў з мэтай адраджэння беларускай народнай абраднасці і святаў у гарадскім асяроддзі. Удзельнікі згуртавання вывучалі народныя песні, калядавалі, гукалі вясну, святкавалі Купалле, ладзілі дабрачынныя акцыі, канцэрты, лекцыі, гутаркі. 5 верасня а 18:00 у прасторы KROPKA (Savičiaus g. 6, Vilnius) выступіць Сяргей Дубавец — аўтар кнігі “Майстроўня. Гісторыя […]
Тэатр беларускай драматургіі рыхтуе пастаноўку па Прылепіну

У новым сезоне РТБД паставіць спектакль паводле “Пацанскіх расказаў” расейскага z-пісьменніка і ідэолага рускага свету. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі у Нацыянальным прэс-цэнтры 27 жніўня заявіла дырэктарка тэатру Святлана Навуменка. “Гэта цікава, гэта літаратура сучасная, больш за тое, я думаю, што расейскі глядач, да якога мы плануем выязджаць на гастролі, таксама зацікавіцца сваім аўтарам, увасобленым нашым, […]
Maldzis выкупіў “Вялікае майстэрства артылерыі” Казіміра Семяновіча

Франкамоўнае выданне Artis Magnae Artilleriae pars prima было надрукавана ў Амстэрдаме ў 1651 годзе яшчэ пры жыцці аўтара. У набытым ініцыятывай Maldzis старадруку змяшчаюцца 22 гравюры, якія ўтрымліваюць больш за 200 малюнкаў і схем, выкананых галандскім гравёрам Якабам ван Мёрсам паводле эскізаў Семяновіча. Асаблівасць выдання — прадмова аўтара, напісаная спецыяльна для франкамоўнай версіі. Гэта апошняе […]
У Vogue Polska выйшаў тэкст, прысвечаны таму, як беларускія мастакі даследуюць ідэнтычнасць праз мастацтва

Матэрыял у ліпеньска-жнівеньскім нумары часопіса прысвечаны мастакам з Беларусі Яўгену Шадко і Таццяне Кандраценка. “Яны не спрабуюць аднавіць ідэнтычнасць, а паказваюць, што можна жыць і ў яе расколінах. Кандраценка і Шадко — мастакі чалавечага лёсу. Іх карціны — гэта спроба ўлавіць самае цяжкае сёння: як быць сабой, калі вакол усё мяняецца. Як казаць, калі мова […]
Праект для трэніроўкі голасу Vocal Image, заснаваны спявачкай Русяй, прыцягнуў $3,6 мільёнаў інвестыцый

Аб гэтым папулярнаму амерыканскаму анлайн-выданню TechCrunch, прысвечанаму стартапам, распавёў сузаснавальнік сэрвісу Мікалай Лагойка. У дзяцінстве Мікалая цкавалі з-за дыкцыі, а ў дарослым узросце ён пазнаёміўся з беларускай вакалісткай Марынай Шукюравай (Русяй), якая патлумачыла: голас можна трэніраваць. Яны запусцілі YouTube-канал, які вырас у дадатак Vocal Image: у ім ёсць інтэрактыўная бібліятэка са скарагаворкамі і дыхальнымі практыкаваннямі, […]
У выдавецтве Grunwald выйшла найбольш поўнае выданне пра беларускую кухню па-англійску

Гэта ўнікальная кніга аўтарства Алеся Белага. The Belarusian Cookbook распавядае пра кулінарную гісторыю Беларусі праз больш як 200 рэцэптаў і больш за 50 архіўных і сучасных фотаздымкаў. Выданне знаёміць і са шляхецкімі стравамі, і з тым, што гатавалася ў вясковых кухнях. Некаторыя рэцэпты перадаваліся з пакалення ў пакаленне, іншыя былі рэканструяваныя са старых кніг, а […]
“Дзе праўда, дзе выдумка — дакладна не адкажа ўжо ніхто”. Выйшаў дэбютны раман Марыі Пархімчык “Эйфарыя”

“Агонь-полымя-глюкі-іронія-сарказм!” — так апісваюць твор у выдавецве “Пфляўмбаўм”. Марыя Пархімчык нарадзілася ў 1986 годзе на Бабруйшчыне. З адукацыі — філалагіня, з прафесіі — журналістка, рэдактарка, сторытэлерка, стваральніца падкастаў. Таксама працуе з гумарыстычнымі тэкстамі як камікеса і ўдзельніца фемінісцкага стэндап-клуба. Удзельніца Рэзідэнцыі маладога літаратара Беларускага ПЭН-цэнтра ў 2019 годзе. Раней друкавалася толькі з малымі формамі і […]
Заснавальніца беларускага брэнда Kanva патрапіла ў польскі Vogue

Анлайн-версія Vogue Poland распавяла пра дызайнерку Насту Васючэнка ў матэрыяле “Miejskie syreny Kanva” (“Гарадскія русалкі Kanva”). У часопісе паказалі новую рэкламную кампанію беларускага брэнда, у якой інтэрпрэтуецца вобраз варшаўскай сірэнкі. Брэнд Kanva быў заснаваны Настай Васючэнка у Мінску ў 2018 годзе. Дызайнерка спалучае беларускія традыцыйныя і сучасныя матывы. Фота: Ганна Шот
На фестывалі Burning Man упершыню запрацаваў беларускі лагер

Mara Camp стварыла маркетынгавая агенцыя Vondel Digital, заснаваная былым палітвязнем Аляксандрам Васілевічам. Гэта першы беларускі лагер у гісторыі знакамітага фестывалю ў пустыні Блэк-Рок у штаце Невада на захадзе ЗША. Яго стваральнікі падрыхтавалі намёты з прынтамі ў стылі выцінанкі, лазню і сапраўдны Dranik Car.
Муракамі, БДСМ і вершы беларускіх паэтаў: у Беларусі забаранілі яшчэ 31 кнігу

Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс “друкаваных выданняў, якія змяшчаюць інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, распаўсюджванне якіх здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”. Як піша Белліт, спіс папоўніўся творамі Місімы, Паланіка, Муракамі, Сарокіна, а таксама беларускай паэзіяй ў перакладах на расейскую мову. Кніга “Вот они, а вот мы. Белорусская поэзия и стихи солидарности. Составитель В. Коркунов” пабачыла свет у 2021 годзе ў Расеі. У анатацыі гаворыцца, што […]
Выдавецтва “Лысы чэрап” адкрывае перадзамову на новую кнігу Паўла Анціпава

Зборнік апавяданняў “Дача. Рассказы 2008–2021” — гэта ўжо пятая кніга рэдактара “Літрадыё” і аднаго з заснавальнікаў выдавецтва “Мяне Няма”. Мінулая — “Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать” — стала даволі пазнавальнай. “Апавяданні смешныя і разумныя, як і ўся проза гэтага аўтара. Мы прапанавалі назву „Говна не пью“, але гэта гучала як спойлер. Перадзамова трывае як заўсёды тыдзень, потым кніга паедзе ў […]
У гурта Dlina Volny выйшаў новы альбом IN BETWEEN

Нагадаем, трыа, створанае ў Мінску ў 2016 годзе, іграе нью-вэйв, пост-панк і сінт-поп. Гэта іх трэці альбом. “Гэтая праца стала для нас сапраўдным пераўтваральным падарожжам. Мы глыбока пагрузіліся ў сваю падсвядомасць, спрабуючы асэнсаваць суровыя рэаліі свету, у якім жывем. Гэты альбом аб’ядноўвае ўсё, праз што мы прайшлі — і па гэты бок, і па іншы. […]
Альтэрнатыва прыгодніцкім серыялам на вечар: падборка відэа да 115-годдзя Ларысы Геніюш

Ларыса Геніюш — паэтка, пісьменніца, грамадская дзяячка, сакратарка Рады БНР, зняволеная ГУЛАГу, дысідэнтка — нарадзілася 9 жніўня 1910 года. Яна прайшла праз эміграцыю, турму, допыты, расстрэл бацькі. Сабралі некалькі відэа, прысвечаных ёй: Чаму гэту паэтку дагэтуль не рэабілітавалі? Ларыса Геніюш Як пражыць жыццё, вартае прыгодніцкага рамана? Як застацца сабой і не пайсці на службу таталітарнаму рэжыму? Як выстаяць, калі вакол адно ворагі? […]
Што паглядзець на беларускім YouTube

Падрыхтавалі для вас чарговую нядзельную падборку калякультурніцкага кантэнту на беларускім YouTube. МАКС КОРЖ разнёс Варшаву. Сусветны феномен! Вось за што яго так любяць У новым выпуску “Міністэрства сепультуры” Саша Чарнуха разбіраецца, чаму людзі так любяць Макса Каржа. Нагадаем, учора ў Варшаве спявак сабраў паўнюткі стадыён Narodowy, па ўсім горадзе адбываліся магутныя вечарыны, а каля пляцоўкі […]
У Віктара Марціновіча выходзіць англамоўны нон-фікшн пра “мастацтва міласэрнасці супраць забыцця”

Як піша Тэлеграм-канал De facto. Беларуская навука, кніга “Беларусь у аўтаэтнаграфічных наратывах: мастацтва міласэрнасці супраць забыцця” выходзіць 19 жніўня ў вядомым акадэмічным выдавецтве Routledge. Проста зараз адкрытая перадзамова на кнігу беларускага пісьменніка. Марціновіч пераплятае асабістыя і калектыўныя гісторыі беларусаў — тых, хто перажыў дзве сусветныя вайны, і іх сучаснікаў, якія цяпер шукаюць выйсця з крызісу ў рэгіёне. Сярод іншага — гісторыя прадзеда аўтара […]
Гурт Zvonku выдаў свой дэбютны альбом

Складана паверыць, але гэта толькі першы паўнафарматнік у дыскаграфіі гурта, які ўжо паспеў сабраць фан-базу жывымі выступамі. Альбом атрымаў назву “Арэлі”. “Хочацца верыць, што кожны знойдзе ў ім нешта блізкае, знойдзе сябе, свае думкі і пачуцці; што кагосьці ён падтрымае, кагосьці развесяліць, кагось суцешыць, камусьці надасць імпульс ствараць, жыць, любіць таго, хто побач, Беларусь і беларускае, а хтосьці проста кайфане ад музла”, — […]
Беларускія культурніцкія дзеячы атрымалі ўзнагароды Аб’яднанага Пераходнага Кабінета

Пастанову ўзнагародзіць шэраг выбітных асоб 7 жніўня падпісала кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская. Медалём Францыска Скарыны за высокія дасягненні ў сваёй дзейнасці ўзнагароджваюцца: Алег Гарбуз — беларускі акцёр тэатра і кіно; Зоя Белахвосцік — беларуская актрыса тэатра і кіно; Вячаслаў Целеш — мастак, педагог, краязнаўца і грамадскі дзеяч. Медалём “Гонар і годнасць”, які прысуджаецца тым, хто аддаў сваё жыццё […]
Украінскае “РокРадыёBY” шукае беларускія песні і ідэі

Украінскі праект “РокРадіо” аднавіў онлайн-стрым “РокРадыёBY”. На яго хвалях транслююцца класныя беларускія і ўкраінскія кампазіцыі: цяплыня для душаў людзей і смала для вушэй ідэалагічных аддзелаў. Праект робіцца як грамадскае радыё і рады чуць новыя песні і нават аўтарскія праграмы беларускіх музыкаў і дзеячоў культуры. Даслаць свае песні і прапановы для новага сезону можна праз імэйл rockradioby.info@gmail.com ці форму зваротнай сувязі (украінская версія). Каментуе Алег […]
“Кнігаўка” адкрыла папярэдні заказ на “Дзюну” ў перакладзе на беларускую

Культавы навукова-фантастыны раман Фрэнка Герберта пераклаў Ігар Кулікоў — адзін з найлепшых беларускіх перакладчыкаў. “Для нас гэта вельмі важная падзея: ад поспеху гэтай кнігі залежыць шлях, якім мы пойдзем найбліжэйшым часам. Маем спадзяванні, што фенаменальны твор Герберта ўзрушыць чытацкую аўдыторыю і па-новаму прастымулюе цікавасць да кніг і чытання”, — кажуць у выдавецтве. Старт продажаў запланаваны […]
Беларуская скрыпачка дасць у Лондане першы канцэрт, цалкам прысвечаны сучаснай беларускай акадэмічнай музыцы

Лаўрэатка міжнародных конкурсаў і стыпендыятка Каралеўскага каледжа музыкі ў Лондане Ева Волкава 23 жніўня дасць свой першы канцэрт у Вялікабрытаніі, поўнасцю прысвечаны сучаснай акадэмічнай беларускай музыцы. Канцэрт будзе суправаджацца кароткімі лекцыямі пра беларускую культуру і музычныя традыцыі. Як піша “Наша Ніва”, у 11 гадоў Ева дэбютавала з Дзяржаўным сімфанічным аркестрам Беларусі. З таго часу яна выступала на сцэнах Carnegie Hall у Нью-Ёрку, Suntory Hall у Токіа, Barbican Hall […]
Легенда цяжкай музыкі Lesley Knife выпускае кнігу “Білінгва”

Кніга вакаліста Gods Tower Уладзіслава Наважылава, вядомага як Lesley Knife, выйдзе ў верасні ў выдавецтве Grunwald. “Білінгва” — гэта зборнік паэзіі і прозы, напісанай у перыяд з пачатку стагоддзя да нашага часу. “Я не прыйшоў у літаратуру — я туды ўваліўся, як бухі ў пад’езд. Пакуль суседзі спрачаліся, што са мной рабіць, я ўжо заносіў […]
Актора Аляксандра Ждановіча не пусцілі ў Грузію

Як паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк, 14 жніўня ў аэрапорце Кутаісі Ждановіч атрымаў забарону на ўезд “з іншых прычын”. 15 жніўня актор планаваў выступіць у Батумі з праграмай “Ён паляцеў ды абяцаў вярнуцца”. Пасля эміграцыі Аляксандр Ждановіч больш за два гады пражыў у Грузіі. Улетку 2024 года ён пераехаў у Польшчу.
“Былы сын” Сашы Філіпенкі выйшаў у аўдыё

Дэбютны раман пісьменніка ў перакладзе на беларускую мову вышаў у фармаце аўдыякнігі. Кніга расказвае пра юнака, які пацярпеў у страшнай цісканіне на Нямізе і 10 гадоў праляжаў у коме. Ім апекавалася бабуля, якая, у сваю чаргу, старалася бачыць свет вачыма ўнука, каб усё яму распавесці, калі той ачуняе. Яна расказвае, а чытач узгадвае тое, што беларусы перажылі за гэты час: усё адно як цэлая краіна праляжала ў коме, бо не было […]
Стала вядома, хто трапіў у доўгі спіс прэміі Ежы Гедройця

Журы найбуйнейшай незалежнай літаратурнай прэміі Беларусі абрала 13 выданняў. З іх будзе сфармаваны кароткі спіс (6 выданняў), а потым назавуць трох лаўрэатаў.
Кароткаметражка пра беларускі закон трапіла на міжнародны фестываль фільмаў жахаў

Хорар Judgment of the Dead (“Суд мёртвых”) рэжысёра Андрэя Кашперскага ўвайшоў у праграму фестывалю Macabro у Мексіцы. “У 2023 годзе ў Беларусі быў прыняты закон, які дазваляе ажыццяўляць судовы пераслед памерлых. Праўладная суддзя Аляксандра ініцыюе масавыя судовыя працэсы над спачылымі праціўнікамі рэжыму, каб канфіскаваць іх маёмасць на карысць дзяржавы. Асуджаныя беларусы паўстаюць з мёртвых і […]
Дэбютны раман Дзяніса Дудзінскага пра чалавека, уладу і беспакаранасць выходзіць у выдавецтве “Янушкевіч”

Гэтая кніга пра тое, як за дзесяць дзён жыхары гораду ператвараюцца ў катаў і лінчавальнікаў, атрымаўшы шанец адпомсціць. Дудзінскі даследуе, як хутка разбураюцца маральныя асновы, калі страх, прага помсты і магчымасць беспакаранасці бяруць верх над сумленнем. Ці можа выпадак ператварыць баязліўца ў героя? І ці магчыма захаваць чалавечнасць, калі ўсе навокал выбіраюць жорсткасць? На сайце […]
Што паглядзець на беларускім YouTube пра музыку

Падрыхтавалі нядзельную падборку цікавага калякультурніцкага кантэнту на беларускім YouTube — сёння музычнага ЯК ЖА ГЭТА КРУТА! Дзесяць кайфовых артыстаў, якія вам дакладна спадабаюцца Саша Чарнуха на канале “Міністэрства сепультуры” прынёс вам дзесяць свежых артыстаў на любы густ. Поп, рок, метал, фольк, хіп-хоп — слухайце, кайфуйце і абавязкова падтрымлівайце музыкантаў лайкамі, каментамі і падпіскамі. І “Міністэрства” […]
Выйшаў першы эпізод новага шоў пра беларускую музыку — K6 Live

Простая формула, якой так не хапала на айчынным YouTube — лайв-сэты незалежных музыкаў і іх цікавыя гісторыі. Сапраўдны late night стварылі музыкі і прадзюсары Антон Шніп і Стась Мурашка. Вядучая K6 Live — музычная журналістка Марына Савіцкая. У першым выпуску можна ўбачыць гурт LÖS, у якім грае Стась. У перспектыве плануецца 1–2 выпускі штомесяц. Падтрымаць […]
Вольга Мжэльская запусціла новы спецпраект пра польскае сучаснае мастацтва ў фармаце Reels

“Мастацтва любой краіны — гэта люстэрка яе грамадства: яго праблем, трывог і каштоўнасцей. Для беларусак і беларусаў, якія, як і я, па розных прычынах пераехалі жыць у Польшчу, наведванне выстаў і культурных падзей можа стаць спосабам знайсці кропкі судакранання, лепш зразумець краіну і натхніцца”, — кажа беларуская куратарка і аўтарка праекту. Усяго будзе 10 выпускаў, […]
Беларускія акцёры атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лакарна

Мадэль Марыя Імбро і мастак Міхаіл Сянькоў, вядомы пад псеўданімам А.Р.Ч., сыгралі галоўныя ролі ў нямецка-аўстрыйскім фільме White Snail (“Белы слімак”). Сам фільм, які часткова здымалі ў Беларусі, адзначылі спецыяльным прызам журы. Стужка распавядае гісторыю кахання двух аўтсайдараў, якія перакульваюць светы адно аднаго з ног на галаву. Адначасова — гэта даследаванне адзіноты, якое пранізвае сучаснае […]
Беларускія фатографы выйшлі ў фінал літоўскай прэміі Vilnius Photo Circle Award

Беларускія фатографы выйшлі ў фінал літоўскай прэміі Vilnius Photo Circle Award Гэта частка штогадовага фестывалю Vilnius Photo Circle, прысвечанага фотажурналістыцы і дакументальнай фатаграфіі. Сярод пяці фіналістаў апынуліся працы двух беларускіх фатографаў: “Уздоўж закрытых дарог Украіны” Аляксандра Васюковіча і “Мапа ўспамінаў” Пашы Крычка. Пераможцаў прэміі абвесцяць падчас фестывалю ў Вільнюсе 26–28 верасня.
Адкрытая лекцыя “Алесь Пушкін і Віцебск” пройдзе ў Варшаве

Лекцыя адбудзецца у апошні дзень працы выставы “Застацца”, прысвечаннай 60-годдзю мастака. Гісторык і краязнаўца з Віцебску Уладзь Булаўскі распавядзе пра творчасць Пушкіна ў 1990-я, яго ўплыў на віцебскую культуру таго часу і самыя яскравыя перформансы. Закрыццё выставы адбудзецца ў Музэі вольнай Беларусі (Foksal, 11) 20 жніўня а 18:30. Уваход бясплатны (вітаюцца данаты).
Алесю Пушкіну сёння магло б споўніцца 60 год

Мастак быў затрыманы ў 2021 годзе за сваю карціну — ён ведаў, што ў Беларусі яго чакае крымінальная справа, але вярнуўся дамоў з выставы ў Кіеве. 11 ліпеня 2023 года ён памёр у лякарні, куды яго са спазненнем даставілі з гарадзенскай турмы. У мастака была прабадная язва страўніка, развіўся перытаніт. Самы вядомы перформанс Алеся Пушкіна — “Падарунак прэзідэнту”. У 1999 годзе мастак прывёз […]
Саша Філіпенка выклаў ў сеціва раман “Слон”, які забаранілі ў Беларусі

Ён апублікаваў вёрстку кнігі ў фармаце PDF у сваім тэлеграм-канале. “Здаецца, у Беларусі ёсць праблемы з чытаннем Слона, таму я вырашыў выкласці вёрстку ў сетку бясплатна. Дарагія чытачы, раздрукоўвайце і чытайце!”, — напісаў пісьменнік. Як пісаў sekktor, новы раман Філіпенкі пачалі прадаваць у Беларусі, але кніга знікла пасля скаргаў прапагандыстаў.
На рацэ Менцы беларускія археолагі знайшлі важны артэфакт

Пра знаходку паведамілі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Падчас раскопак археалагічнага комплексу на рацэ Менцы, на тэрыторыі Малога гарадзішча, упершыню была знойдзена каменная ліцейная форма Х–ХІ стст. Яна вельмі добра захавалася. Форма выкарыстоўвалася для вырабу ўпрыгожванняў.
Раман Сашы Філіпенкі “Слон” пачалі прадаваць у Беларусі, але кніга знікла пасля скаргаў прапагандыстаў

Пра гэта пісьменнік паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook і нават выклаў спасылку на Wildberries. “А цяпер сапраўды важная навіна! „Слон„ нарэшце перайшоў мяжу, і цяпер яго можна набыць не толькі ў Еўропе, але і ў Беларусі! І побач“, — напісаў Філіпенка. Гэтым адразу зацікавіліся беларускія прапагандысты: Азаронак заявіў, што Філіпенка „вельмі рана парадаваўся“, а адзін з каналаў паабяцаў, што „пытанне з распаўсюджваннем на тэрыторыі Беларусі будзе […]
Гурт LEIBONIK выдаў TUPESNI

Калі альбом TAM быў часу-цэнтрычны з фокусам на апошнім годзе, то TUPESNI — дайджэст больш працяглага часу. “Гэта спроба паглядзець на сябе праз тэксты розных часоў — з асэнсаваннем сваіх фіксацый на тэмах, якія варта адпусціць. І праўда — харэ пра таксічную пазітыўнасць, піраміду Маслоў, зыбу ці парафразы Вольскага. Лічым, што тут я гэта заўважаю, прымаю і адпускаю з пачуццём “тэма сісек раскрыта”, — кажа Сяргей Башлыкевіч. Асноўны кампазітар альбому — […]
У Вільні зачыняецца беларуская культурніцкая прастора CreateCulture Space

27 жніўня адбудзецца гаражны распродаж, а 28 жніўня развітальная вечарынка. З лістапада 2022 года па адрасе Karmelitų gatvė 5 праходзілі воркшопы, лекцыі, выставы, кінапаказы, канцэрты, адкрытыя мікрафоны, сустрэчы, публічныя падзеі. “Цяпер прыйшоў час развітацца з фізічным месцам. Але перад гэтым мы запрашаем вас завітаць, забраць кавалачак гэтага месца і падняць з намі келіх”, — кажуць у CreateCulture. 27 жніўня з 12:00 да 20:00 адбудзецца гаражны распродаж, каб вызваліць прастору ад мэблі, […]
Выстава “Застацца / Zostać”, да 60-годдзя Алеся Пушкіна, адкрыецца ў Варшаве

Арганізатары і арганізатаркі кажуць, што гэта мерапрыемства пра памяць і салідарнасць, пра асабістае і калектыўнае, пра эміграцыю, ідэнтычнасць і прысутнасць. Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 6 жніўня ў двары варшаўскага Free Belarus Museum (Foksal 11). Збор а 18:30, пачатак а 19:00. У праграме: размовы пра Алеся Пушкiна жаночы хор SPIEVY DJ Xeenool адкрыццё экспазіцыі сучаснага візуальнага […]
З’явілася новае беларускае выдавецтва TAMAKA: першая кніга — дэбют фотамастачкі Машы Святагор

Запрацавала новае беларускае незалежнае выдавецтва TAMAKA Publishing, якое будзе спецыялізавацца на выданні кніг па выяўленчым мастацтве, фатаграфіі, дызайне і архітэктуры. Першай публікацыяй TAMAKA стала кніга Everybody Dance! — дэбютны праект фотамастачкі Машы Святагор. Праца над выданнем доўжылася год і аб’яднала міжнародную каманду з васьмі спецыялістаў. Кніга стала вынікам сямігадовага мастацкага даследавання Святагор, прысвечанага візуальным стратэгіям прапаганды і працы […]
Арганізатары і арганізатаркі выставы, прысвечанай Алесю Пушкіну, шукаюць валанцёраў і валанцёрак

Патрэбна дапамога з мантажом і дэмантажом выставы, сустрэчай гасцей, тэхнічнай дапамогай падчас адкрыцця. Як пісаў sekktor, урачыстае адкрыццё выставы “Застацца / Zostać” адбудзецца 6 жніўня ў двары варшаўскага Free Belarus Museum (Foksal 11). Збор а 18:30, пачатак а 19:00. Арганізатары і арганізатаркі кажуць, што гэта мерапрыемства пра памяць і салідарнасць, пра асабістае і калектыўнае, пра […]
Belaruskicry, прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем”, паведаміў пра магчымую ўцечку дадзеных пакупнікоў

Паведамленне пра небяспеку з’явілася ў Instagram. “У нас няма ўпэўненасці, што дадзеныя вашых папярэдніх заказаў не патрапілі ў іншыя рукі”, — напісаў брэнд. Як раней пісаў sekktor, нядаўна вядомы брэнд упрыгожанняў прызналі “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Брэнд больш за ўсё вядомы кулонамі “Беларусь са слязой”, якія сталі вельмі пазнавальнымі.
Дуэт Ralla выпусціў новую песню

Ralla заспявала інтэрпрэтацыю веснавой песні з вёскі Рагадашч Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Арыгінал песні знаходзіцца ў аўдыёдадатку да кнігі “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Том 4. Брэсцкае Палессе”. Мелодыя і тэкст традыцыйныя. Над аранжыроўкай, музыкай, кампазіцыяй працаваў дуэт Ralla. Ralla (Ралля) — гэта дуэт, які выконвае традыцыйны беларускі фальклор у аўтарскім прачытанні, беларускую інструментальную музыку і музыку для танцаў.
Выйшла кніга «Архітэктура беларускай вёскі — ад сельскіх паселішчаў да аграгарадкоў».

Як піша De facto. Беларуская навука, на 275 старонках выдання асаблівы акцэнт зроблены на архітэктуры аграгарадкоў, асветлены пытанні архітэктурнага фарміравання сялібных (тэрыторый для жылога фонду) і вытворчых зон аграгарадкоў. Аўтары – архітэктары Аляксандар Лакотка, Ігар Малкоў-старэйшы і Ігар Малкоў-малодшы. У выданні разгледжана гісторыя фарміравання беларускага сяла з пачатку ХХ стагоддзя і да нашых дзён. Паказаны шлях “станаўлення архітэктурна-планіровачных сродкаў, выкарыстаных […]
У гурта Syndrom Samazvanca выйшаў феерычны кліп

Музычнае відэа на песню “Pa-za hajem” прыдумала і стварыла Дар’я Каляда, якая раней працавала з “Пятлёй Прыхільнасці” і Prypiać. У кліпе на вуліцах летняй Варшавы з’яўляюцца сапраўдныя калядоўшчыкі. Песню “Pa-za hajem” можна пачуць на новым альбоме гурта Syndrom Samazvanca “Mahajba”.
Minsk x Minga абвясцілі даты фестывалю

Чацвёрты фестываль Minsk x Minga адбудзецца ў Мюнхене з 10 па 12 кастрычніка. “Тры насычаныя дні ў Баварыі і з беларускім вайбам — гучыць як мара, хіба не так? Мы ўжо распрацоўваем праграму 4-га фестываля Minsk x Minga і абяцаем, што яна будзе агонь. Захоўвайце дату, дзяліцеся сябрамі і сачыце за абнаўленнямі — вас чакаюць незабыўныя восеньскія выходныя, не горшыя за Актоберфэст”, — абяцаюць арганізатары. Баварскі фестываль незалежнай беларускай культуры праходзіць у Мюнхене з 2022 […]
Некалькі гуртоў выдалілі сваю музыку са Spotify з-за таго, што заснавальнік платформы спансіруе кампанію, якая вырабляе дроны

Кампанія Helsing пастаўляе тысячы дронаў ва Украіну. Аўстралійскі гурт King Gizzard & the Lizard Wizard 26 чэрвеня заявіў на сваёй старонцы ў Instagram, што выдаліць усе свае запісы са Spotify. “Прывітанне, сябры. Абвестка для тых, хто не ў курсе: генеральны дырэктар Spotify Даніэль Эк інвестуе мільёны ў ваенныя беспілотнікі на базе штучнага інтэлекту. Мы толькі […]
Сталі вядомыя намінанты на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця

Сёлета за найбуйнейшую незалежную літаратурную ўзнагароду Беларусі змагаюцца кнігі, выдадзеныя ў 2024 годзе. Поўны спіс намінантаў з’явіўся на сайце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў. “Мое баба — діректор морга” — Вольга Аполька (Голя з Ополя), самвыд “Самы цымус: смакі і водары беларуска-габрэйскай кухні” — Алесь Белы, выдавецтва Gutenberg Publisher “Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме” — Вольга Вялічка, выдавецтва Gutenberg Publisher “Вольнеры. Бясконцы дзень” — […]
Вядомы брэнд упрыгожанняў Belaruskicry прызналі “экстрэмісцкім фарміраваннем”

Інфармацыя пра гэта з’явілася ў сацсетках і на сайце брэнду. “Інфармацыйная прадукцыя Belaruskicry прызнана экстрэмісцкай! Кіраўнікі крамы — чальцы экстрэмісцкага фарміравання! Будзьце ўважлівыя! Рэкамендуецца адмовіцца ад паслуг гэтага брэнду!”, — гаворыцца на сайце belcry.com. Брэнд больш за ўсё вядомы кулонамі “Беларусь са слязой”, якія сталі вельмі пазнавальнымі.
У суботу ў Кракаве адбудзецца пікнік LTCŃ. Што там будзе?

Па словах арганізатараў, у 2024 годзе фестываль наведалі больш за пяць тысяч чалавек. Сёлета пікнік LTCŃ пройдзе ў кракаўскім парку Jordana 26 ліпеня. Першыя пляцоўкі чакаюць гасцей а 10:00. На галоўнай сцэне фестывалю сыграюць Zui, Kriwi, Biaz Nazvy, Iva Sativa, Domsun і Разбітае Сэрца Пацана. На электроннай сцэне выступяць Yanna Melko b2b Nadezh No, lil […]
Нашумелы фільм беларускага рэжысёра “Лебядзіная песня Фёдара Озерава” даступны для прагляду анлайн

Нагадаем, стужка Юрыя Сямашкі была прадстаўлена ў конкурснай праграме кінафестывалю Berlinale — аднаго з найважнейшых фестываляў у свеце. Яна нават атрымала прыз чытацкага журы Tagesspiegel. Галоўны герой фільма — 25-гадовы музыкант Фёдар Озераў (Вячаслаў Кміць). Ён вырашае сабраць гурт у момант, калі свет апынаецца на парозе глабальнай катастрофы. Ягоныя пошукі музыкаў — гэта абсурднае падарожжа сярод эксцэнтрычных персанажаў. А яго галоўная мэта — страчаны світар у рамонках, […]
Выйшла кніга вершаў Артура Камароўскага “Анатомія”

Кніга вышла ў выдавецтве SkarynaPress. “Працаваць над ёй было чыстай асалодай, хоць часам прыходзілася літаральна прадзірацца праз словы. Найлепшыя часы працы, канешне, здарыліся са мной у рэзідэнцыі ў Алінгсосе, дзе мне ў рукі, апроч іншага, прыйшла ідэя кніжкі з вершамі Карын Байе, але гэта ўжо іншая гісторыя. Седзячы ў пакоі з відам на мястэчка, можна было назіраць за птушкамі і людзьмі, за тым, як месца пераапранаецца з восеньскага ў зімовае, і пісаць […]
Памёр вядомы беларускі археолаг Эдвард Зайкоўскі

Пра смерць навукоўца паведамілі на ягонай асабістай старонцы ў Facebook. Яму было 72 гады. Эдвард Зайкоўскі нарадзіўся 18 лістапада 1952 года ў вёсцы Дубашы Валожынскага раёна. У 1975 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1979 па 1984 гады ўдзельнічаў у грамадскім аб’яднанні “Беларуская Майстроўня”. З 1980 года працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 1985 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па гістарычных навуках. Даследаваў помнікі неаліту […]
У Маямі адкрыецца групавая выстава A Planet on a Pin пад куратарствам беларуса Аляксея Барысёнка

У экспазіцыі будуць прадстаўлены працы Вяранікі Гапчанка, Саны Шахмурадавай-Танскай, Кацярыны Лісавенка, Фёдара Цятяніча, Лесі Васільчанка і Ніны Хартман. Пра праект: Назва выставы адсылае да ранняга фільма выбітнага савецкага і ўкраінскага рэжысёра Фелікса Собалева. Яго стужка “Зорка разбурэння” (1965) адлюстроўвае настроі халоднай вайны і ядзерную трывожнасць, што бярэ пачатак у жахах Другой сусветнай вайны. У сваім […]
“Разбітае сэрца пацана” збірае сродкі на кліп. Узамен прапануюць падарункі: ад паштоўкі з Мінскам да персанальнага канцэрта

“Мы збіраем на кліп — мастацкую інтэрпрэтацыю адной з песень новага альбома „Бо вакол свінарнік, а ты найпрыгажэйшая з усіх“. Гэта будзе кліп пра самоту, карнавал і ціхі дождж, што ўсё вяртае на свае месцы”, — кажуць музыкі. Аўтарка відэа — Дар’я Каляда, вядомая супрацай з „Пятлёй Прыхільнасці“, гуртом Prypiać ды іншымі. За падтрымку РСП […]
У выдавецтве Gutenberg Publisher выходзіць кніга для дзяцей “Хто ты, дрон?” Ганны Кручковай

Аўтарка перамагла ў конкурсе рукапісаў фестываля Pradmova у намінацыі “Творы для дзяцей”. Галоўныя героі ў кніжцы — дзяўчынка Паліна, хлопчык Глеб і дрон па мянушцы Андрон. Пісьменніца расказала Reform.news, што натхненнем для яе стаў “Малыш і Карлсан, які жыве на даху” Астрыд Ліндгрэн — яе любімая кніжка з дзяцінства. Ганна напісала працяг казкі шведскай пісьменніцы яшчэ шмат гадоў таму, […]
У Беларусі ў 2024 годзе на беларускай мове выйшла 12,5% кніг

Рускамоўныя выданні склалі 80,9% беларускага кніжнага рынку. Дадзеныя апублікавала Кніжная палата Беларусі. Такую дыспрапорцыю дзяржустанова патлумачыла “забеспячэннем экспартных магчымасцяў выдавецкага бізнесу”. “Падобныя моўныя тэндэнцыі ў беларускім кнігавыданні захоўваюцца на працягу апошніх дзесяцігоддзяў — штогод на рускай мове выпускаецца ў сярэднім 80% кніг, на беларускай — каля 13%. Разглядаючы гэтую асаблівасць праз прызму кнігавыдання, нельга не ўлічваць такі фактар, як арыентацыя кнігі на тую ці іншую моўную тэрыторыю […]
Амерыканская спявачка і актывістка Пэці Сміт падчас канцэрта ў Празе выступіла ў падтрымку Радыё Свабода

Перад выкананнем песні People Have the Power “хросная маці панк-року” заявіла, што прысвячае яе “Стыву [Капусу, прэзідэнту РСЕ/РС] і ўсім супрацоўнікам Радыё Свабодная Еўропа”. Пра гэта паведамляе “Настоящее время”. Пэці Сміт высока ацаніла працу журналістаў і іншых “грамадскіх інстытутаў”, падкрэсліўшы іх ролю ў распаўсюджванні “важнай інфармацыі жыхарам аддаленых рэгіёнаў па ўсім свеце”. Спявачка таксама выказала шкадаванне з нагоды спроб цяперашняй адміністрацыі ў Белым […]
У Таццяны Заміроўскай выйшла новая кніга “Свечкі апакаліпсіса”

Як піша “Наша Ніва”, кніга пісьменніцы і журналісткі складзеная з яе дзённіка гонза-назіранняў за наведнікамі буціка ў Нью-Ёрку з самымі дарагімі свечкамі ў свеце. Там Таццяна працавала спачатку прадаўцом, пасля менеджаркай. “Я штовечар пасля працы мусіла пісаць справаздачу маім парыжскім босам (іх, дарэчы, клікалі Жульен і Аліўе, як навагоднія стравы). Я пісала ім, што вось прыходзілі такія людзі, паводзілі сябе так і так (мяне ў выніку таму і нанялі менеджарам, бо я вельмі […]
Родныя актора Андрэя Бардухаева-Арла збіраюць грошы на яго пахаванне

Як пісаў sekktor, пасля 2020 года сям’я акцёра была вымушана пераехаць у Варшаву, дзе яны працягнулі працу Team Theatre, заснаванага ў Гомелі. 5 ліпеня Андрэй памёр пасля працяглай хваробы. Яму было 49 гадоў. “Хаваць роднага чалавека — гэта адна з самых цяжкіх рэчаў, што можа здарыцца. А калі ты робіш гэта ў іншай краіне, дзе ўсё зроблена інакш, становіцца ў тысячу разоў складаней. І кожнае гэтае „інакш„ мае […]
У Нідэрландах выйшла кніга пра песню “Перамен!” і беларускія пратэсты 2020 года

“Пульс. Як адна поп-песня дае надзею Усходняй Еўропе” (Polsslag. Hoe een popsong Oost-Europa hoop geeft) выйшла ў нідэрландскім выдавецтве De Bezige Bij. Пра гэта паведамляе Reform.news. Кнігу напісаў Петэр Вермеерш (Peter Vermeersch) — пісьменнік і прафесар паліталогіі ў Левенскім каталіцкім універсітэце. У вольны час Петэр таксама захапляецца музыкай. Адны з герояў кнігі — музыканты гурта Irdorath. Аўтар распавядае пра тое, як музыкі гралі на дудах “Перамен!” […]
У Парыжы з’явіўся VR-праект, прысвечаны беларускай сінагозе: інтэрактыўная мадэль Волпаўскай святыні стала часткай музейнай экспазіцыі

Віртуальная рэканструкцыя Волпаўскай сінагогі стала часткай пастаяннай экспазіцыі Музея мастацтва і гісторыі юдаізму (MAHJ) у Парыжы. Праект быў распрацаваны Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны і стаў адным з першых выпадкаў прадстаўлення беларуска-яўрэйскай гісторыі на міжнародным музейным узроўні, паведамляе Chrysalis Mag. Драўляная сінагога з Волпы, якую знішчылі падчас Другой сусветнай вайны, лічыцца адной з самых вытанчаных у […]
У беларускага пост-панк-гурта Prypiać выйшаў кліп на сінгл “Матылі”.

“Разгубленасць чалавека, пах апаленых крылаў матылёў і бясконца вясёлая безнадзейнасць”, – так кажуць пра твор аўтары. Рэжысёрка і аператарка – Даша Каледа, актрыса – Даша Калечыц. Новы беларускі пост-панк-гурт Prypiać толькі ў ліпені прадставіў свой дэбютны сінгл “Медыкамент”. Фронтмэн і аўтар песень – Казімір Савіцкі, на бас-гітары – Цімафей Савіцкі, вядомы па “Пятлі Прыхільнасці”, […]
Vostraŭ skarhaŭ гурта Syndrom Samazvanca выйшаў на вініле

Вінілавая кружэлка з другім паўнафарматнікам музыкаў выйшла лімітаваным тыражом на чорным вініле, у канверце з выбуховай графікай ад Кацярыны Дубовік, з укладышам са здымкамі і тэкстамі песень. „Спецыяльна для вінілу быў зроблены новы майстарынг і крыху зменены трэкліст. Складана было ўмясціць 53-хвілінны альбом на адну кружэлку, таму, каб не ахвяраваць якасцю гука, мы пастанавілі выключыць трэк “I h.d.”. Тыя, хто купяць кружэлку, змогуць бясплатна спампаваць поўную лічбавую версію […]
Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova адкрыў прыём заявак

Восенню 2025 года фестываль завітае ў чатыры еўрапейскія гарады. Першыя імпрэзы адбудуцца ў Вільні (10-12 кастрычніка), далей фестываль адбудзецца ў Празе (24-26 кастрычніка), затым завітае ў Познань (7-9 лістапада), а скончыцца вялікім фестывалем у Варшаве (21-24 лістапада). Таксама імпрэзы будуць адбывацца анлайн напрацягу фестывальнага сезону — з кастрычніка па лістапад. Адкрыты прыём заявак на ўдзел […]
Анастасія Рыдлеўская пачне сваю рэзідэнцыю ў Fundacja Kraina з artist talk у Варшаве

Мульцідысцыплінарная мастачка з Беларусі пачынае сваю рэзідэнцыю ў Fundacja Kraina і рыхтуе шмат майстар-класаў і сустрэч. „Праект, які я хацела б стварыць у рамках рэзідэнцыі, — гэта манументальная сцэнаграфія, якая зліваецца з выявай твару, як найвышэйшага выразу прысутнасці і адчувальнасці. Твар становіцца тут месцам сустрэчы, праз якое ўзнікае магчымасць этычнай перспектывы і аднаўлення чалавечага вымярэння. Для мяне гэта спосаб вярнуць годнасць тым, хто […]
У Мінску з’явіўся „Сад вершаў“ пад адкрытым небам

У Маскоўскім раёне сталіцы адкрыўся парк з літаратурнай разынкай, піша relax.by. У парку створана паэтычная алея з біяграфіямі і радкамі беларускіх класікаў — Купалы, Пашкевіч, Багдановіча і іншых, а таксама лаўкі ў выглядзе раскрытых кніг. Ёсць вулічная бібліятэка, але пакуль без кніг. У наступным годзе абяцаюць завяршыць азеляненне, усталяваць дадатковыя арт-аб’екты і асвятленне, а таксама пашырыць культурную інфраструктуру. Новая лакацыя знаходзіцца ў межах вуліц Алібегава, […]
Беларусы ў Вроцлаве арганізоўваюць ранішнія кава-рэйвы

Кава-рэйвы цяпер набіраюць папулярнасць у Еўропе. Да трэнду далучылася і вроцлаўская кавярня NOON, якую адкрылі беларусы. Як піша MOST, вечарынкі праходзяць з поўдня да 15:00. Уваход вольны. Арганізатары называюць сваёй мэтавай аўдыторыяй беларусаў і ўкраінцаў, якія жывуць па суседству. “Для нас такія рэйвы — магчымасць стварыць крутую атмасферу “для сваіх”. У нашым доме шмат кватэр, […]
Выйшла анталогія беларускай турэмнай паэзіі “Вершы на волю”

Укладальнік кнігі — літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч. Яе выдаў Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Кніга сабрала паэтычныя творы, напісаныя ва ўмовах турэмнага зняволення, катаргі, лагеру, высылкі, чакання рэабілітацыі і перагляду крымінальных спраў. Храналагічна тэксты абымаюць амаль больш як 100-гадовы перыяд неперарыўнай традыцыі і вымушанага развіцця беларускай турэмнай паэзіі: ад філамацкіх 1820-х да гулагаўскай лірыкі асуджаных неўзабаве пасля заканчэння ІІ сусветнай вайны. Усяго анталогія змяшчае тэксты 35 аўтараў, […]
На раскопках у Крэўскім замку знайшлі некалькі кукуцяў XVII стагоддзя

Як піша “Наша Ніва”, куку́ць — гэта рэгіянальная назва глінянай свісцёлкі, утвораная ад літоўскага слова kukutis, якім сярод іншага літоўцы абазначаюць удода. Два такія артэфакты былі знойдзены апошнімі днямі ў пласце XVII стагоддзя на раскопках замка ў Крэве. Іх фота апублікаваў у Facebook апублікаваў кіраўнік раскопак Алег Дзярновіч. Абодва кукуці маюць выгляд конікаў. Нягледзячы на свой узрост і час, праведзены ў зямлі, гліняныя свісцёлкі пасля расчысткі […]
У паэта Мікіты Найдзёнава выйшла новая кніга вершаў

Зборнік “Праспект Нежалезнасці” выйшаў у выдавецтве “Янушкевіч”. Ён уключае найлепшыя, пераважна лірычныя вершы, што напісаліся аўтарам з часу выхаду дэбютнай кнігі “Развітанцы” у 2015 годзе. Пра гэта паведамляе bellit.info. Лірычны герой шпацыруе па бесклапотным Мінску, дзе няма і ценю настальгіі — спрэс каханне, творчыя пошукі і спрадвечныя праблемы “асобы тонкай душэўнай арганізацыі”. Рэдактарам кнігі выступіў паэт, перакладчык і выкладчык […]
Андрусь Горват выдаў кнігу “Дом”

Аўтар “Радзіва Прудок” стварыў выданне пра нараўлянскую сядзібу роду Горватаў — не сваякоў, а аднафамільцаў аўтара. Напрыканцы 2020 года Андрусь Горват разам з некалькімі неабыякавымі беларусамі стаў саўладальнікам палаца ў Нароўлі. Кніга ўяўляе сабой літаратурнае асэнсаванне гісторыі сядзібы і людзей, з ёй звязаных, разам з асабістай гісторыяй пісьменніка. “Кніга спалучае элементы рэалізму і магічнага рэалізму. […]