Гурт Dzieciuki прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем”

Адпаведнае рашэнне было прынята МУС 10 ліпеня,  паведамляе “Вясна”. Паводле ведамства, дачыненне да гарадзенскага фолк-панк-гурта маюць Аляксандр Дзянісаў, Уладзіслаў Бернат, Дзяніс Шматко, Цімафей Штароў, Аляксей Пудзін, Пётр Дудановіч. У красавіку Міністэрства ўнесла ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» старонку Дзянісава ў Facebook, а таксама сацыяльныя сеткі калектыву. Гурт Dzieciuki быў створаны ў 2012 годзе. Цяпер музыкі знаходзяцца […]

Фэшн-паказ Ташы Кацубы TRANSITION’25 адбудзецца заўтра ў Варшаве

Дрэс-код: элегантны чорны Гэта асабістая гісторыя пра памяць, боль і гаючую сілу тканіны і формы. Некаторыя строі пазней будуць пераўтвораны ў аб’екты, якія ўжо нельга будзе апранаць — як акт развітання і ўнутранага пераходу. Паказ Ташы Кацубы арганізаваны ў межах завяршэння яе мастацкай рэзідэнцыі. Ён пройдзе ў суботу, 12 ліпеня, а 18:00 у Fundacja KRAINA […]

Гурт “Сны Сіняга Сабакі” выпусціў новы трэк “Сны”

У прома-відэа да рэлізу вы без цяжкасцей пазнаеце Камароўку. Гурт “Сны Сіняга Сабакі” быў створаны ў 2022 годзе ў Мінску. Музыкі граюць на мяжы пост-панку, новай хвалі і сінці-попу з вялікай доляй іроніі і вынаходлівасці. Слухаць “Сны”.

У Варшаве стартаваў летні кінафестываль “Пад агульным небам” — праграма

У дворыку Centrum Myśli Jana Pawła II будуць паказваць фільмы з Украіны, Беларусі, Грузіі, В’етнама і Індыі. Ідэя праекта нарадзілася чатыры гады таму як творчы водгук на змены ў грамадстве і імкненне будаваць масты паміж культурамі праз мастацтва. Фестываль адкрыўся 9 ліпеня паказам украінскага кіно — гледачы ўбачылі “Рэдакцыю” Рамана Бандарчука і “Чыстае неба” Марціна […]

Dlina Volny едзе ў тур па Вялікабрытаніі

Darkwave-трыа сыграе шэсць канцэртаў у падтрымку новага альбома In Between. Паўнафарматнік хутка выйдзе на лэйбле Italians Do It Better. Аднаіменны сінгл ужо даступны для праслухоўвання. In Between by Dlina Volny Dlina Volny утварыўся ў Мінску ў 2016 годзе. У маі 2018 года гурт выпусціў свой першы поўнафарматны альбом Mechty.

У Варшаве хутка адкрыецца беларуская прастора “Кватэра.27”: пяць прычын падтрымаць іх збор

“Кватэра.27” — гэта месца для тусовак, майстар-класаў, адукацыі і кавы з трусіхай Моркаўкай. Каманда кажа, што іх прастора не падобная да іншых: тут адчуваеш сябе як дома, тут сустракаюцца мастацтва, творчая свабода і супольнасць, якой часта так не хапае ў эміграцыі. Як усё пачалося? Міша Шаціла — мастак і выкладчык, які з вялікай любоўю вучыць […]

Сямейны монаспектакль Светы Бень «Беспрацоўнае дрэва» і прэзентацыя аднайменнай кнігі пройдуць у Варшаве

Тэатр лялек “Картонка” запрашае дзяцей ад 5 гадоў і добра выхаваных дарослых. 13 ліпеня ў Teatr Nowe Formy (вул. Zakroczymska 11) адбудуцца два паказы монаспектакля – а 12:00 і а 15:00. Пасля кожнага паказу пройдзе прэзентацыя кнігі “Беспрацоўнае дрэва”, якая выйшла ў выдавецтве “Мяне няма”. Гэта гісторыя пра дрэва, якое было змушана пакінуць парк, дзе […]

У гурта Relikt — новы сінгл “Bursoniki”: музычная адсылка да культавага беларускага sci-fi 90-х

Зборнік коміксаў “Дзе жылі Бурсонікі” выйшаў у 1992 годзе накладам 200 тысяч асобнікаў. “Я вялікі прыхільнік фантастыкі — незвычайных светаў. А ў гэтай кнізе спалучыліся адразу два: беларускі і выдуманы, фантастычны. Гэта стала для мяне сапраўдным адкрыццём: у нас ёсць уласны, непаўторны космас, які можна бясконца даследаваць. Напэўна, у дзяцінстве я сфармуляваў гэта крыху інакш, […]

У Мінску адкрыецца выстава пад адкрытым небам “ЛЕ КАРБЮЗЬЕ: мінскае рэха”

Выстава будзе працаваць з 11 ліпеня ў двары Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15). Пра гэта паведамляе “Будзьма”. Выстава падрыхтавана напярэдадні і ў рамках XVI Нацыянальнага фестываля архітэктуры, прысвечанага 90-годдзю Беларускага cаюза архітэктараў і арганізавана творчым саюзам сумесна з Музеем гісторыі горада Мінска па ініцыятыве і пры падтрымцы Пасольства Францыі і Пасольства Швейцарыі ў Рэспубліцы Беларусь. Мінск, як і большасць гарадоў свету, у ХХ стагоддзі […]

На лідара “Палаца” Алега Хаменку завялі крыміналку за супрацу з незалежным медыя

Музыка прызнаны палітвязнем. Як паведамляюць праваабаронцы, у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа за супрацоўніцтва з незалежным беларускім медыя, якое ўключана ў спіс так званых “экстрэмісцкіх фармаванняў”. Які менавіта артыкул яму інкрымінуецца — невядома. Лідар культавага фолк-мадэрн гурта “Палац”, музыкант, выкладчык і радыёвядоўца Алег Хаменка быў затрыманы ў чэрвені 2025 года ў Мінску.

У Варшаве развітаюцца з беларускім акторам Андрэем Бардухаевым-Арлом

Развітанне з Андрэем Бардухаевым-Арлом адбудзецца ў пятніцу, 11 ліпеня, у варшаўскім Саборы Святой Марыі Магдаліны (al. „Solidarności” 52). Пачатак а 11:40. Пахаванне урны з прахам адбудзецца 14 ліпеня на Брудноўскіх могілках (św. Wincentego 83). Пачатак а 14:20. Родныя просяць устрымацца ад штучных кветак. Андрэй Бардухаеў-Арол быў акторам Гомельскага маладзёжнага тэатра і Гомельскага абласнога драматычнага тэатра. […]

Этна-трыа “Троіца”, “Музычная газета”, Маляваныч: выйшла відэа, прысвечанае 1996 году ў найноўшай гісторыі Беларусі

Новы ролік пра другую палову 1996 года з’явіўся на YouTube-канале праекта #IMBY. Відэа, у тым ліку, распавядае пра этна-трыа “Троіца” Івана Кірчука, легендарную “Музычную газету” і з’яўленне на тэлебачанні Маляваныча.   #IMBY — гэта аўтарскі праект пісьменніка Паўла Валатовіча. На сваім YouTube-канале ён фактычна экранізуе аднайменную кнігу, прысвечаную найноўшай гісторыі Беларусі праз музыку, кнігі, фільмы, […]

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў стварыў уласнае выдавецтва

Першай кнігай выдавецтва SURMA стаў раман літоўскага пісьменніка Гінтараса Граяўскаса “Гісторыі пра адважнага рыцара Тэнксалота і дракона містара Кайндлі” у беларускім перакладзе Сабіны Брыло. Пра гэта паведамляе bellit.info. Герой твора — рыцар, які адпраўляецца на пошукі дракона, каб яго забіць, бо гэта здаецца лагічным і натуральным. Але антаганісты — рыцар і дракон — замест таго, […]

“Не магу больш без цябе я”. Анастасія Рыдлеўская выпусціла кліп Isolde (18+)

Музычнае відэа на песню Isolde зняла беларуская рэжысёрка Дар’я Madsangria. Раней яна таксама працавала з Анастасіяй над кліпам Dance On My Own, які набраў больш за 650 тысяч праслухоўванняў. Кліп на Isolde з альбома Snake Charmer паказвае цёмны, гіпнатычны бок беларускага Купалля: “Галава кружыцца, а я задыхаюся,татальна абяззброена.Лепш бы мы не сустракаліся.Глыбіня зрэнак тваіх цягне […]

Беларускі комік зняўся ў серыяле Amazon Prime Video

Дзмітрый Саўян трапіў у серыял Countdown (“Зваротны адлік”) разам з Джэнсанам Эклзам — зоркай культавага праекта Supernatural (“Звышнатуральнае”). Саўян грае беларуса Антона, які звязаўся з небяспечнымі людзьмі і цяпер вінен ім грошы. Ён шукае выратавання ў свайго брата. У арыгінальнай агучцы герой Саўяна, як і яго брат, размаўляюць па-беларуску. Дзмітрый Саўян жыве ў Польшчы. Шырокую […]

“Касмічнае падарожжа па падсвядомасці беларуса”. Гурт Syndrom Samazvanca выдаў паўнафарматнік Mahajba

Новы, чацвёрты альбом спалучае беларускія народныя спевы з псіхадэліяй і краўт-рокам. Часткова на плытцы гучаць тэксты народных песень, а часткова Уладзь Лянкевіч маскіруе ўласныя тэксты пад народныя. Агулам на гэтым альбоме гурт працягвае несці сцяг (ці крыж) аднаго з самых эксперыментальных калектываў на беларускай сцэне. “Mahajba — касмічнае падарожжа па падсвядомасці беларуса, псіхадэлічны трып у […]

3000 еўра сабраў фестываль Belarus Outside Sound System X BYSOLidarity Relay у падтрымку беларускіх палітвязняў

22 лістапада ў Вільні музычная супольнасць Belarus Outside Sound System і Фонд салідарнасці BYSOL правялі сумесны фестываль у рамках міжнароднай эстафеты салідарнасці “Voices Across Borders“. У арганізатараў атрымалася сабраць 3000 еўра, якія цалкам будуць накіраваныя на падтрымку беларускіх палітычных зняволеных. Каб далучыцца да дабрачыннай ініцыятывы, на адной з найлепшых літоўскіх канцэртных пляцовак LOFTAS выступілі музычныя […]

Беларускую выцінанку ўключылі ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO

Міжурадавы камітэт UNESCO у пытаннях нематэрыяльнай культурнай спадчыны 4 снежня прыняў адпаведнае рашэнне. „Выцінанка — гэта традыцыйнае мастацтва выразання з паперы, якое практыкуецца ў Беларусі. Першапачаткова выкарыстоўвалася ў цэрквах, сёння яно прымяняецца для ўпрыгожвання дамоў, кафэ і офісаў, для афармлення друкаванай прадукцыі — календароў і паштовак, а таксама ў тэатральных дэкарацыях і грамадскіх месцах. Майстры […]

Беларуская мастачка Ала Савашэвіч намінавана на прэстыжную польскую ўзнагароду Paszporty Polityki

Як піша Reform.news са спасылкай на Polityka, Савашэвіч намінавана на ўзнагароду у катэгорыі „Візуальныя мастацтвы“. Беларуска — аўтарка славутых прац „Пастава. Пазіцыя. Спосаб“, „Шыць уласным шляхам“, „Невядомы“. Савашэвіч нарадзілася ў 1989 годзе ў Століне. Скончыла Глебаўскае вучылішча, вывучала скульптуру ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Мінску і ў Акадэміі мастацтва і дызайну імя Эўгеніюша Гепэрта ва Уроцлаве. Зараз мастачка вучыцца […]

„Важна і цікава паглядзець, чым ёсць цяпер для нас Быкаў“. У Варшаўскім ўніверсітэце распавялі пра Міжнародную навуковую канферэнцыю, прысвечаную пісьменніку

Як піша budzma.org, 6 снежня на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя пад назвай „Васіль Быкаў. Літаратурная спадчына ў новай перспектыве“. Падзея знакавая: яе прысвяцілі 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка. На кафедры кажуць, што задумалі не проста акадэмічнае мерапрыемства — гэта будзе дыялог пра вечныя каштоўнасці. — Мы запрашаем усіх беларусаў Варшавы прыйсці да нас […]

Беларускую мастачку-ілюстратарку Кацярыну Дубовік намінавалі на Astrid Lindgren Memorial Award

Astrid Lindgren Memorial Award — гэта шведская прэмія за дасягненні ў дзіцячай літаратуры, заснаваная ўрадам Швецыі ў 2002 годзе. Як піша Reform.news, у 2025 годзе на атрыманне прэміі прэтэндуе 265 намінантаў_ак з 72 краін і рэгіёнаў. Імя лаўрэата ці лаўрэаткі стане вядома 1 красавіка 2025 года.

Мастак з Жодзіна на Тыдні моды ў Парыжы распісаў вітрыну павільёна Vivienne Westwood

У канцы верасня беларускі мастак Acid Topser напісаў вялікімі літарамі на шкле павільёна для моднага паказу знакамітага брытанскага брэнда назву роднага горада – Жодзіна. Пад гэтым псеўданімам хаваецца мастак і дызайнер адзення Random Rebels Арцём Шалак. Журналісты KYKY сабралі свае любімыя працы артыста.

У Варшаве адкрываецца новы будынак Музея сучаснага мастацтва — гасцей чакае 100 бясплатных мерапрыемстваў за два тыдні

Новы будынак музея плошчай амаль 20 000 квадратных метраў у самым цэнтры Варшавы побач з Палацам культуры і навукі ўрачыста адчыніцца для наведвальнікаў 25 кастрычніка.

Журы абвясціла лаўрэатаў прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове

Наста Кудасава. Фота: reform.news

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі прайшла 20 верасня ў Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве. Таксама журы раскрыла імя сакрэтнага пераможцы за 2021 год, паведамляе Reform.news.

Беларуская супольнасць бізнес-анёлаў Angels Band перазапускаецца ў Еўропе

Сетка бізнес-анёлаў, якая была створана ў Беларусі ў 2018 годзе і на піку аб’ядноўвала каля 100 інвестараў, перазапускаецца ў Еўрасаюзе. Пасля 2020 года арганізацыя была вымушана спачатку спыніць сваю дзейнасць, а потым самаліквідавацца.

Пісьменнік і журналіст Аляксандр Чарнуха рыхтуе да друку новую кнігу — апавяданні пра дыктатуру і гвалт

Аўтар “Свінняў” і вядучы YouTube-канала “Міністэрства сепультуры” Аляксандр Чарнуха распавёў журналістам “Нашай Нівы” пра новы зборнік апавяданняў і тое, калі ён з’явіцца.

“Беларускі інстытут публічнай гісторыі”, створаны гісторыкамі і даследчыкамі ў выгнанні, атрымаў афіцыйную рэгістрацыю ў Варшаве

Як паведамляе Reform.news, 4 ліпеня акруговы суд Варшавы прыняў рашэнне аб рэгістрацыі “Беларускага інстытута публічнай гісторыі”. Кіраўніцтва арганізацыі даведалася аб гэтым сёння з судовага ліста.

З’явілася новая краўдфандынгавая платформа Gronka. Якія праекты на ёй ужо можна падтрымаць?

Сёння, 17 ліпеня, пачала сваю працу новая беларуская краўдфандынгавая платформа Gronka, дзе можна будзе падтрымаць цікавыя і важныя ідэі і праекты ад беларускіх аўтараў, а таксама прапанаваць свой. На Gronka ужо з’явіліся прапановы ад выдавецтва “Янушкевіч”, “Этна-традыцыі”, Аляксандра Чарнухі і іншых. “Мы — ананімныя энтузіясты і тэхнічная каманда Паўла Лібера, аб’яднаныя любоўю да творчасці і інавацый. Мы назвалі платформу Gronka, таму што хочам, каб у нашым садзе раслі прыгожыя […]

“Цяпер гэта цяжка назваць сучасным еўрапейскім фэстам”. Калумніст “Белсат” пацікавіўся, хто сёлета прыедзе на некалі легендарную тэатральную “Белую Вежу”

Стала вядома, што штогадовы тэатральны фэст “Белая Вежа” пройдзе з 10 да 15 верасня. Знаёмства з яго праграмай пакідае не вельмі прыемнае ўражанне. Калісьці адзін з самых лепшых беларускіх фэстаў дэградуе і ператвараецца ў пляцоўку для правінцыйных расейскіх тэатраў, піша калумніст “Белсат” Алесь Ляўчук.

Агляд трэндаў развіцця культурніцкіх прастор у Вільні ад заснавальніц CreateCulture Space

Су-заснавальніцы арганізацыі Надзея Ількевіч і Таццяна Штэйнбук запрашаюць прадстаўнікоў і прадстаўніц хабаў, крэатыўных суполак, і ўсіх зацікаўленых на агляд трэндаў і тэндэнцый развіцця еўрапейскіх культурніцкіх прастор і крэатыўных хабаў. Таксама яны раскажуць падрабязней пра некаторыя прасторы, пра свой досвед ментарскай падтрымкі з боку найбуйнешай сеткі Trans Europe Halles. Калі: 10 ліпеня, 19:00-20:00. Дзе: афлайн у CreateCulture Space, […]

“Гатова была пачынаць нават з адным вучнем”. Беларусы ў Грузіі ствараюць беларускамоўную школу

Аксана Акуневіч спрабуе стварыць першую беларускамоўную школу ў Грузіі. Першы навучальны год школа адпрацавала з 8 вучнямі, але сёлета спадзяюцца, што школьнікаў стане больш, піша “Наша Ніва”.

Каманда фестывалю SPRAVA стварыла медыяпраект, прысвечаны Аляксею Стрэльнікаву, а таксама музыкам Арцёму Залескаму і Леаніду Нарушэвічу

Sad Orchestra — гэта віртуальная версія мемарыяльнай прасторы на беразе Чарэйскага возера, прысвечанай дзеячам беларускага незалежнага мастацтва. Фізічныя каардынаты сада — 54°38’30.0″N 29°18’29.6″E.

Прывіт! Мы працягваем рабіць сайт і таму запускаем яго часткамі. Пра ўсе апдэйты трымаем у курсе ў нашых сацсетках. Застаемся на сувязі!