«Мелодыя» перавыдала на вініле легендарную рок-оперу «Песняроў»

Музыку да рок-оперы «Гусляр» напісаў Ігар Лучанок, а аранжыроўку зрабіў Уладзімір Мулявін. Асновай для твора стала паэма Янкі Купалы «Курган». Запіс у 1979 годзе зрабіў гукааператар Рафаіл Рагімаў. Як паедамляе фірма «Мелодыя», рэмастэрынг і рэстаўрацыю выканаў Максім Піліпаў. Матрыцы зроблены з арыгінальных аналагавых майстар-стужак. Анатацыю да кружэлкі напісаў музычны журналіст Дзяніс Баярынаў. Выданне змяшчае поўны тэкст лібрэта на беларускай і рускай мовах.
Гурт Relikt выпусціў новы альбом з амерыканскім саўнд-прадзюсарам

У рэлізе Ramantyzm прадстаўлены аўтарскі матэрыял без адсылак да фолк-музыкі. Звядзеннем і мастэрынгам займаўся амерыканскі саўнд-прадзюсар і музыкант Марыё Кінтэра, вядомы па працы з гуртамі Spotlights, Sisters і артыстам лэйбла Ipecac Records — легендай рок-музыкі Майкам Паттанам (Faith No More, Mr. Bungle). «Музычна альбом — гэта натуральная прагрэсія ў развіцці гучання гурта. Тыя, хто даўно […]
«Выйшла ў оксфардскім выдавецтве Routledge і каштуе, як крыло Rolls-Royce». Віктар Марціновіч выдаў кнігу па-англійску

15 студзеня ў Вільнюсе адбудзецца прэзентацыя — таксама па-англійску. «Гэта кніга пра майго прадзеда Амяляна, спачатку — дзяншчыка царскага войска, потым — млынара, потым — селяніна пад нямецкай акупацыяй. Чалавека, які быў расстраляны нацыстамі ў 1943 годзе такім чынам, што, калі я першы раз прачытаў „Сотнікава“ Быкава, я думаў, што Васіль Уладзіміравіч нешта ведаў пра […]
Anastasia Rydlevskaya выпусцілановы кліп на песню Limerence

Атрымалася вельмі атмасферна. «Гэта гісторыя пра страту сапраўднага кахання і пра тое, як нанова вучыцца жыць. Гэта не проста музычнае відэа. Гэта кінематаграфічны вопыт аб дакучлівым каханні, эмацыйнай залежнасці і балючым працэсе адпушчэння», — кажа спявачка. Нагадаем, трэк выйшаў на трэцім альбоме беларускай мастачкі і музыкі «Snake Charmer».
«Філасофія, куды ты мяне прывяла?» Малады музыка Prastora выпусціў новы сінгл

Пад гэтым псеўданімам журналіст Улад Рубанаў пачаў сёлета музычную кар’еру. Ён ўжо паспеў выпусціць міні-альбом, лонгплэй, а таксама два сінглы. Новая кампазіцыя «Філасофія» — чарговы экзістэнцыйны транс і яркая рэфлексія беларускага эмігранта пасля сустрэчы з уласнай цямрэчай. Як і раней, словы і музыку Улад напісаў сам — у хатняй студыі ў Варшаве.
Фотаальбом з вершамі Алеся Плоткі выходзіць ва ўкраінскім пераладзе

Фотаздымкі для выдання зрабілі Алесь Пілецкі і Станіслаў Крупаж, пераклад — украінскі пісьменнік Вячаслаў Лявіцкі. Выданне Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine ва ўкраінскім пераладзе атрымала назву «Сож» — у гонар ракі, што працякае паміж дзвюма краінамі і стала метафарай сучаснай «шэрай зоны». Усе сродкі ад продажу кнігі будуць накіраваныя на падтрымку рэабілітацыйнага цэнтра «Ланка», створанага беларусамі і беларускамі пад Кіевам. Выданне ажыццяўляе ўкраінскае выдавецтва «Коло» пры падтрымцы […]
Гурт Relikt выдаў сінгл Losk

Гэта апошні сінгл з надыходзячага альбома. Раней музыкі прэзентавалі трэкі Scizoryk і Bursoniki, якія таксама войдуць у дзевяты паўнафарматнік. Relikt — беларускі гурт, які грае ў стылях арт-рок, фолк-рок, альтэрнатыўны рок, пост-рок, піянеры беларускамоўнага пост-метала.
Беларускі комік Pan Savyan выпусціў навагодні кліп. Відэа на YouTube за тры дні паглядзелі 126 тысяч чалавек

Над песняй на польскай мове артыст працаваў разам з польскай актрысай і спявачкай Юліяй Каміньскай. «Каб марознае дыханне зімы не пракралася да нас, Pan Savyan і Julia Kaminska падрыхтавалі цёплы сінгл „Pada, Pada“, які перанясе ўсіх у добрыя, настальгічныя часы — калі снег быў бялей, а пачуцці — нашмат мацней», — гаворыцца ў апісанні відэа. Пад імем Pan Savyan у Польшчы выступае беларускі комік і актор Зьміцер Саўян. Ён стаў […]
Гурт «Разбітае сэрца пацана» прэзентаваў новы кліп: колькі людзей у кадры вы пазнаеце?

Відэа на трэк 4/5 з альбома «Бо кругом свінарнік, а ты прэкрасней усех» з’няла Дар’я Каляда. Вы можаце ведаць яе па кліпах Пятлі Прыхільнасці, Prypiać, Syndrom Samazvanca. У новым відэа РСП можна заўважыць «міністра сепультуры» Аляксандра Чарнуху, гурт ZUI, мастачку Вераніку Аляксееву ды іншых. «Пачаўся сезон шэрасці і сезоннай маркоты. Нагадаем, што можна ад яе збегчы ў любы момант і лепш за ўсё гэта зрабіць пад песні РСП», — нагадваюць музыкі.
Гурт Port Mone выдаў альбом «Whisper», запісаны на энергіі сонца і ветру.

Увесь матэрыял быў запісаны ўжывую, сярод палёў і лясоў, з выкарыстаннем электрычнасці ад ветрагенератараў і сонечных батарэй. «Гэтая праца — наш сімвалічны жэст з 2017 года пра тое, што варта быць больш беражлівымі адно да аднаго і да свету», — кажуць музыкі. Таксама яны паведамілі, што, верагодна, «Whisper» будзе апошнім альбомам Port Mone trio. Альбом […]
Выйшаў вялікі дакументальны фільм «1795. Імперыі супраць Рэспублікі» пра канец існавання Рэчы Паспалітай

Яна знікла роўна 230 гадоў таму. У фільме «Белсат» Цімох Акудовіч тлумачыць, што калапс дзяржавы быў значна складанейшы, чым просты міф: «шляхта п’яная, а Расея ўсё падзяліла». Стужка паказвае не толькі апошнія гады існавання Рэчы Паспалітай, але і драматычныя рашэнні людзей, якія ёй кіравалі — іх памылкі, іх амбіцыі, і тое, як яны ўплывалі на лёс Беларусі, Польшчы і Літвы. Аўтары падкрэсліваюць: гэта не проста гісторыя. Гэта папярэджанне, […]
Гурт Kasary выпусціў свой першы альбом традыцыйных мужчынскіх спеваў

Нагадаем, рэпертуар гурта складаецца з архіўных запісаў народных беларускіх песень: рэкруцкіх, касарскіх, бяседных і лірычных. «Мы бязмерна ўдзячныя нашым дзядам за гэты невычэрпны скарб. Вучымся, натхняемся і імкнемся даваць далейшае жыццё гэтым спрадвечным песням», — кажуць музыкі. Гурт стварыўся восенню 2023 года ў Варшаве. Усе яго 8 ўдзельнікаў родам з Беларусі, сярод іх — вядомы спявак і музыка Сяржук Доўгушаў. Канцэрт-прэзентацыя першага альбома Kasary адбудзецца 30 лістапада […]
«Падыдзе для прабежкі ў марозную раніцу або ў моманты, калі ўсё незразумела». Palina выпусціла два новыя трэкі

Рэліз у сацсетках беларуская спявачка суправадзіла асабістымі каментарамі. «Рух — медытатыўны хаўс, развагі аб прыродзе. Падыдзе для прабежкі ў марозную раніцу або ў моманты, калі ўсё незразумела. Karabli — кранальны трэк на беларускай мове пра касмічную адзіноту і міжпланетную эміграцыю. У аснове ўсяго гэтага organ bass і рытм, які ўзбадзёрыць лепш чым эспрэса макіята!» — напісала Palina. Яна прысвяціла гэтыя трэкі свайму сябру Вове. 19 лістапада канцэртам […]
У гурта SnopSnoŭ выйшаў новы і апошні паўнафарматнік «Špil»

Гэта іх трэці паўнафарматны альбом – музыкі называюць яго самай смелай, вострай, сканцэнтраванай працай у дыскаграфіі. «Гэта восем песень, якія мы стварылі па-сапраўднаму як гурт, учатырох, знаходзячыся ў адным пакоі, нібыта адзіны арганізм, што, безумоўна, адчуваецца і адразу вылучае гэтую працу сярод іншых нашых запісаў», – кажуць яны пра рэліз. Па словах музыкаў, «Špil» стане […]
N.R.M. выдаў апошні альбом «Кропка»

Папярэдні альбом «Д.П.Б.Ч.» выйшаў у 2013 годзе — пасля сыходу з гурта Лявона Вольскага. 9 лістапада ў Варшаве адбыўся апошні (па словах Піта Паўлава) канцэрт культавага гурта. Вокладку для новага рэліза зрабіў дызайнер Уладзімір Цэслер. «У „Kropka“ амаль цалкам перапісаны генетычны код N.R.M. — дакладнага, лаканічнага, драйвовага, саркастычнага, хітовага. „Kropka“ — гэта вяртанне да таго, што было да N.R.M.. Да Мроі апошніх гадоў існавання, […]
Экс-галоўрэд KYKY выпусціла «іранічны аўтафікшн у апавяданнях, ад якіх захочацца жыць»

Насця Рагатко некалькі гадоў была галоўнай рэдактаркай KYKY.org і кіравала камунікацыямі ў камандзе Святланы Ціханоўскай. «Я публікую кнігу, таму што гэта мой спосаб запісаць любоў да важных пачуццяў і адкрыццяў. А вам прапаную яе як спосаб праверыць: што менавіта застанецца партакамі на вашай скуры?», — напісала аўтарка. Кніга «Насі з сабой» каштуе 20 еўра з […]
Anastasia Rydlevskaya выпусціла новы кліп на песню «Rainbow Serpent»

Нагадаем, трэк выйшаў на трэцім альбоме беларускай мастачкі і музыкі «Snake Charmer».
NAVIBAND пераклалі сваю песню «Лістапад» на ўкраінскую мову

Пераклад зрабіў украінскі журналіст, вядоўца і пісьменнік Уладзімір Бірукоў. Паслухаць новую версію песні можна на розных пляцоўках. Нагадаем, беларускамоўны арыгінал з’явіўся на лічбавых пляцоўках год таму.
SPIEVY выпусцілі першы міні-альбом і кліп «Іскарка»

Жаночы праект выконвае традыцыйныя беларускія спевы і спевы памежных славянскіх тэрыторый — Польшчы, Украіны і Літвы. «Наша ідэя — запаліць як мага больш іскарак, каб агонь беларускай культуры не згас, а перадаваўся ад чалавека да чалавека, нават у выгнанні», — кажа лідарка этна-электроннага дуэта Šuma і кіраўніца праекта SPIEVY Руся. Як піша «Наша Ніва», кліп зняла каманда студэнтаў Warszawska Szkoła Reklamy у рэзідэнцыі Mochnarte — зусім блізка да мяжы з Беларуссю.
Гурт СОЮЗ выдаў альбом «Крок» — прыгожыя песні на беларускай, партугальскай і нават японскай мове

Альбом беларускага гурта быў запісаны ў Сан-Паўлу, ён складаецца з дзевяці песень — сярод іх ёсць некалькі цікавых калабарацый. Пра працу над новым албомам sekktor.online у вялікім інтэрв’ю распавёў музыка гурта СОЮЗ Мікіта Арлоў: «Так атрымалася, што некаторыя трэкі з яго мы рэпетавалі яшчэ ў 2022 годзе, калі перад ад’ездам разбіралі Лёшавы дэма. Рэпетавалі, нешта дапрацоўвалі, потым здарыўся пераезд, і нам стала няма дзе працаваць над матэрыялам. […]
New era? У Насты Рыдлеўскай выйшла новая песьня, якая можа вас здзівіць

Беларуская спявачка стварыла трэк і відэа з удзелам музычнага прадзюсара і гукарэжысёра Іллі Фаміна. Паслухаць Clueless можна на розных пляцоўках. Наста Рыдлеўская — беларуская мастачка, артыстка, музыкантка і спявачка. Пасля вымушанага пераезду ў Польшчу яна працягвае займацца творчасцю тут. Яе незвычайныя і эмацыйныя работы сапраўды складана забыць.
“Тутэйшы Тэатр” выпусціў паэтычна-музычны спектакль “JAN”

Спектакль створаны ў рамках акцыі “Нацыянальнае чытанне” (Narodowe Czytanie). У ім гучаць вершы аднаго са знакамітых паэтаў еўрапейскага Рэнесансу Яна Каханоўскага. Акцёры дзейнічаюць у рэальнай і віртуальнай прасторы, што пераплятаюцца паміж сабой і ствараюць мастацкі партал паміж XVI стагоддзем і сённяшнім днём. Сэнсы трансфармуюцца, а гледачы становяцца ўдзельнікамі падарожжа, дзе слова нараджае вобраз, а вобраз — думку. Асаблівую ролю ў спектаклі адыгрывае апавядальнік, які раскрывае постаць […]
Перавыдалі карэла-фінскі эпас “Калевала” у беларускім перакладзе Якуба Лапаткі

За гэтую працу лінгвіст і пісьменнік быў узнагароджаны фінляндскай прэміяй “Эпас” і стаў першым лаўрэатам перакладчыцкай Прэміі імя Карласа Шэрмана. Упершыню “Калевала” па-беларуску выйшла ў 2015 годзе ў выдавецтве Змітра Коласа. Праз 10 год яе перавыдала выдавецтва “Папуры”. Выданне адметнае тым, што пераклад на беларускую быў зроблены непасрэдна з арыгіналу.
Беларускі музыка Dzivia выпусціў трэк разам з нідэрландскім выканаўцам Gealdyr

Трэк, які выйшаў праў чатыры гады маўчання, атрымаў назву “Тры іскры”. Gealdyr, музыку якога вы маглі чуць у серыяле Netflix “Вікінгі. Вальхала”, нават заспяваў па-беларуску. “Паводле легенды, тры іскры былі выкрасаныя Перунам з каменя, які ўзвышаўся пасярод мора, падчас яго бітвы з Вялесам. З гэтых іскраў загарэлася жыццё, якое ўзрушыла воды, падняло зямлю і выклікала вецер і агонь”, — гаворыцца ў апісанні песні.
У Варшаве пакажуць новы беларуска-польскі спектакль па п’есе Мікіты Ільінчыка

UN-PACKING ужо паспелі ўбачыць жыхары і госці Уроцлава — пастаноўка атрымала добрыя водгукі. Гэта ўнікальны мастацкі праект на грані дакументальнага тэатра і палітычнай футуралогіі, створаны беларускім драматургам Мікітам Іллінчыкам і рэжысёрам Катажынай Кальват. Пра што спектакль? Яўганна, леваліберальная кандыдатка з Падляшша, запрашае бежанцаў з Усходу прыняць удзел у выбарчым роліку. Журналістка Марта вельмі хоча дапамагчы ёй, але не ведае, як за гэта ўзяцца. Бачачы гэта, тэлевізійны аператар пачынае […]
Рэпер Murovei выпусціў міні-альбом Saudade — упершыню цалкам беларускамоўны

Рэліз складаецца з трох трэкаў: “Багна”, “Фавэла” і “Мара-Мора”. Візуальнае афармленне адсылае да партугальскіх азулежу і беларускай выцінанкі, як і назва saudade — у тым ліку партугальскае паняцце, якое азачае спалучэнне светлага смутку і настальгіі па страчаным. Murovei — адзін з прыкметных беларускіх рэпераў, родам са Смалявічаў. Ён паспеў папрацваць у Расеі, але зараз ён жыве ў Польшчы і працуе ў сваёй студыі гуказапісу.
У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга паэта Фелікса Аксёнцава

Зборнік „2/3“ складаецца з 10 беларускіх вершаў, 8 беларускіх тэкстаў песень і 14 расейскамоўных вершаў. Рэдактарам кнігі выступіў Сяргей Шупа, праілюстраваў яе Андрэй Дарохін. “Нас пазнаёміў Андрэй Дарохін у сярэдзіне 1980-х. Ужо на першай сустрэчы Філ з захапленнем расказваў мне пра асаблівыя прынцыпы рок-паэзіі. У 1990 годзе ў мяне і ў Філа выйшлі першыя паэтычныя […]
“Наша песьня”: выйшаў новы альбом “Вольнага хора”

Як піша “Еўрарадыё”, палова твораў — беларуская харавая спадчына, якая захоўвалася ў беларускай бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лондане. Таксама на альбоме ёсць песні сучасных беларускіх аўтараў, у тым ліку “расстраляных паэтаў” — выбітных дзеячоў культуры, рэпрэсаваных савецкай уладай. Ёсць і твор на верш Сяргея Ціханоўскага ў перакладзе Макса Шчура.
Гурт СОЮЗ выпусціў відэа на новую (вельмі прыгожую) песню “КРОК” і анансаваў вялікі тур

Новы аднайменны альбом выйдзе 24 кастрычніка. На рэлізе будуць песні на партугальскай і беларускай мовах, а таксама фіт з Tim Bernandes — зоркай бразільскай інды-сцэны. У лютым 2026 года ў музыкаў пачнецца вялікі тур: у спісе Берлін, Стакгольм, Лондан, Парыж і іншыя еўрапейскія гарады.
Выдавецтва “Лысы чэрап” адкрывае перадзамову на новую кнігу Паўла Анціпава

Зборнік апавяданняў “Дача. Рассказы 2008–2021” — гэта ўжо пятая кніга рэдактара “Літрадыё” і аднаго з заснавальнікаў выдавецтва “Мяне Няма”. Мінулая — “Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать” — стала даволі пазнавальнай. “Апавяданні смешныя і разумныя, як і ўся проза гэтага аўтара. Мы прапанавалі назву „Говна не пью“, але гэта гучала як спойлер. Перадзамова трывае як заўсёды тыдзень, потым кніга паедзе ў […]
У гурта Dlina Volny выйшаў новы альбом IN BETWEEN

Нагадаем, трыа, створанае ў Мінску ў 2016 годзе, іграе нью-вэйв, пост-панк і сінт-поп. Гэта іх трэці альбом. “Гэтая праца стала для нас сапраўдным пераўтваральным падарожжам. Мы глыбока пагрузіліся ў сваю падсвядомасць, спрабуючы асэнсаваць суровыя рэаліі свету, у якім жывем. Гэты альбом аб’ядноўвае ўсё, праз што мы прайшлі — і па гэты бок, і па іншы. […]
У Віктара Марціновіча выходзіць англамоўны нон-фікшн пра “мастацтва міласэрнасці супраць забыцця”

Як піша Тэлеграм-канал De facto. Беларуская навука, кніга “Беларусь у аўтаэтнаграфічных наратывах: мастацтва міласэрнасці супраць забыцця” выходзіць 19 жніўня ў вядомым акадэмічным выдавецтве Routledge. Проста зараз адкрытая перадзамова на кнігу беларускага пісьменніка. Марціновіч пераплятае асабістыя і калектыўныя гісторыі беларусаў — тых, хто перажыў дзве сусветныя вайны, і іх сучаснікаў, якія цяпер шукаюць выйсця з крызісу ў рэгіёне. Сярод іншага — гісторыя прадзеда аўтара […]
Гурт Zvonku выдаў свой дэбютны альбом

Складана паверыць, але гэта толькі першы паўнафарматнік у дыскаграфіі гурта, які ўжо паспеў сабраць фан-базу жывымі выступамі. Альбом атрымаў назву “Арэлі”. “Хочацца верыць, што кожны знойдзе ў ім нешта блізкае, знойдзе сябе, свае думкі і пачуцці; што кагосьці ён падтрымае, кагосьці развесяліць, кагось суцешыць, камусьці надасць імпульс ствараць, жыць, любіць таго, хто побач, Беларусь і беларускае, а хтосьці проста кайфане ад музла”, — […]
Легенда цяжкай музыкі Lesley Knife выпускае кнігу “Білінгва”

Кніга вакаліста Gods Tower Уладзіслава Наважылава, вядомага як Lesley Knife, выйдзе ў верасні ў выдавецтве Grunwald. “Білінгва” — гэта зборнік паэзіі і прозы, напісанай у перыяд з пачатку стагоддзя да нашага часу. “Я не прыйшоў у літаратуру — я туды ўваліўся, як бухі ў пад’езд. Пакуль суседзі спрачаліся, што са мной рабіць, я ўжо заносіў […]
Дэбютны раман Дзяніса Дудзінскага пра чалавека, уладу і беспакаранасць выходзіць у выдавецтве “Янушкевіч”

Гэтая кніга пра тое, як за дзесяць дзён жыхары гораду ператвараюцца ў катаў і лінчавальнікаў, атрымаўшы шанец адпомсціць. Дудзінскі даследуе, як хутка разбураюцца маральныя асновы, калі страх, прага помсты і магчымасць беспакаранасці бяруць верх над сумленнем. Ці можа выпадак ператварыць баязліўца ў героя? І ці магчыма захаваць чалавечнасць, калі ўсе навокал выбіраюць жорсткасць? На сайце […]
Гурт LEIBONIK выдаў TUPESNI

Калі альбом TAM быў часу-цэнтрычны з фокусам на апошнім годзе, то TUPESNI — дайджэст больш працяглага часу. “Гэта спроба паглядзець на сябе праз тэксты розных часоў — з асэнсаваннем сваіх фіксацый на тэмах, якія варта адпусціць. І праўда — харэ пра таксічную пазітыўнасць, піраміду Маслоў, зыбу ці парафразы Вольскага. Лічым, што тут я гэта заўважаю, прымаю і адпускаю з пачуццём “тэма сісек раскрыта”, — кажа Сяргей Башлыкевіч. Асноўны кампазітар альбому — […]
Дуэт Ralla выпусціў новую песню

Ralla заспявала інтэрпрэтацыю веснавой песні з вёскі Рагадашч Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Арыгінал песні знаходзіцца ў аўдыёдадатку да кнігі “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Том 4. Брэсцкае Палессе”. Мелодыя і тэкст традыцыйныя. Над аранжыроўкай, музыкай, кампазіцыяй працаваў дуэт Ralla. Ralla (Ралля) — гэта дуэт, які выконвае традыцыйны беларускі фальклор у аўтарскім прачытанні, беларускую інструментальную музыку і музыку для танцаў.
Выйшла кніга «Архітэктура беларускай вёскі — ад сельскіх паселішчаў да аграгарадкоў».

Як піша De facto. Беларуская навука, на 275 старонках выдання асаблівы акцэнт зроблены на архітэктуры аграгарадкоў, асветлены пытанні архітэктурнага фарміравання сялібных (тэрыторый для жылога фонду) і вытворчых зон аграгарадкоў. Аўтары – архітэктары Аляксандар Лакотка, Ігар Малкоў-старэйшы і Ігар Малкоў-малодшы. У выданні разгледжана гісторыя фарміравання беларускага сяла з пачатку ХХ стагоддзя і да нашых дзён. Паказаны шлях “станаўлення архітэктурна-планіровачных сродкаў, выкарыстаных […]
У гурта Syndrom Samazvanca выйшаў феерычны кліп

Музычнае відэа на песню “Pa-za hajem” прыдумала і стварыла Дар’я Каляда, якая раней працавала з “Пятлёй Прыхільнасці” і Prypiać. У кліпе на вуліцах летняй Варшавы з’яўляюцца сапраўдныя калядоўшчыкі. Песню “Pa-za hajem” можна пачуць на новым альбоме гурта Syndrom Samazvanca “Mahajba”.
У выдавецтве Gutenberg Publisher выходзіць кніга для дзяцей “Хто ты, дрон?” Ганны Кручковай

Аўтарка перамагла ў конкурсе рукапісаў фестываля Pradmova у намінацыі “Творы для дзяцей”. Галоўныя героі ў кніжцы — дзяўчынка Паліна, хлопчык Глеб і дрон па мянушцы Андрон. Пісьменніца расказала Reform.news, што натхненнем для яе стаў “Малыш і Карлсан, які жыве на даху” Астрыд Ліндгрэн — яе любімая кніжка з дзяцінства. Ганна напісала працяг казкі шведскай пісьменніцы яшчэ шмат гадоў таму, […]
У Таццяны Заміроўскай выйшла новая кніга “Свечкі апакаліпсіса”

Як піша “Наша Ніва”, кніга пісьменніцы і журналісткі складзеная з яе дзённіка гонза-назіранняў за наведнікамі буціка ў Нью-Ёрку з самымі дарагімі свечкамі ў свеце. Там Таццяна працавала спачатку прадаўцом, пасля менеджаркай. “Я штовечар пасля працы мусіла пісаць справаздачу маім парыжскім босам (іх, дарэчы, клікалі Жульен і Аліўе, як навагоднія стравы). Я пісала ім, што вось прыходзілі такія людзі, паводзілі сябе так і так (мяне ў выніку таму і нанялі менеджарам, бо я вельмі […]
У Нідэрландах выйшла кніга пра песню “Перамен!” і беларускія пратэсты 2020 года

“Пульс. Як адна поп-песня дае надзею Усходняй Еўропе” (Polsslag. Hoe een popsong Oost-Europa hoop geeft) выйшла ў нідэрландскім выдавецтве De Bezige Bij. Пра гэта паведамляе Reform.news. Кнігу напісаў Петэр Вермеерш (Peter Vermeersch) — пісьменнік і прафесар паліталогіі ў Левенскім каталіцкім універсітэце. У вольны час Петэр таксама захапляецца музыкай. Адны з герояў кнігі — музыканты гурта Irdorath. Аўтар распавядае пра тое, як музыкі гралі на дудах “Перамен!” […]
У беларускага пост-панк-гурта Prypiać выйшаў кліп на сінгл “Матылі”.

“Разгубленасць чалавека, пах апаленых крылаў матылёў і бясконца вясёлая безнадзейнасць”, – так кажуць пра твор аўтары. Рэжысёрка і аператарка – Даша Каледа, актрыса – Даша Калечыц. Новы беларускі пост-панк-гурт Prypiać толькі ў ліпені прадставіў свой дэбютны сінгл “Медыкамент”. Фронтмэн і аўтар песень – Казімір Савіцкі, на бас-гітары – Цімафей Савіцкі, вядомы па “Пятлі Прыхільнасці”, […]
Vostraŭ skarhaŭ гурта Syndrom Samazvanca выйшаў на вініле

Вінілавая кружэлка з другім паўнафарматнікам музыкаў выйшла лімітаваным тыражом на чорным вініле, у канверце з выбуховай графікай ад Кацярыны Дубовік, з укладышам са здымкамі і тэкстамі песень. „Спецыяльна для вінілу быў зроблены новы майстарынг і крыху зменены трэкліст. Складана было ўмясціць 53-хвілінны альбом на адну кружэлку, таму, каб не ахвяраваць якасцю гука, мы пастанавілі выключыць трэк “I h.d.”. Тыя, хто купяць кружэлку, змогуць бясплатна спампаваць поўную лічбавую версію […]
Выйшла анталогія беларускай турэмнай паэзіі “Вершы на волю”

Укладальнік кнігі — літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч. Яе выдаў Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Кніга сабрала паэтычныя творы, напісаныя ва ўмовах турэмнага зняволення, катаргі, лагеру, высылкі, чакання рэабілітацыі і перагляду крымінальных спраў. Храналагічна тэксты абымаюць амаль больш як 100-гадовы перыяд неперарыўнай традыцыі і вымушанага развіцця беларускай турэмнай паэзіі: ад філамацкіх 1820-х да гулагаўскай лірыкі асуджаных неўзабаве пасля заканчэння ІІ сусветнай вайны. Усяго анталогія змяшчае тэксты 35 аўтараў, […]
У паэта Мікіты Найдзёнава выйшла новая кніга вершаў

Зборнік “Праспект Нежалезнасці” выйшаў у выдавецтве “Янушкевіч”. Ён уключае найлепшыя, пераважна лірычныя вершы, што напісаліся аўтарам з часу выхаду дэбютнай кнігі “Развітанцы” у 2015 годзе. Пра гэта паведамляе bellit.info. Лірычны герой шпацыруе па бесклапотным Мінску, дзе няма і ценю настальгіі — спрэс каханне, творчыя пошукі і спрадвечныя праблемы “асобы тонкай душэўнай арганізацыі”. Рэдактарам кнігі выступіў паэт, перакладчык і выкладчык […]
Андрусь Горват выдаў кнігу “Дом”

Аўтар “Радзіва Прудок” стварыў выданне пра нараўлянскую сядзібу роду Горватаў — не сваякоў, а аднафамільцаў аўтара. Напрыканцы 2020 года Андрусь Горват разам з некалькімі неабыякавымі беларусамі стаў саўладальнікам палаца ў Нароўлі. Кніга ўяўляе сабой літаратурнае асэнсаванне гісторыі сядзібы і людзей, з ёй звязаных, разам з асабістай гісторыяй пісьменніка. “Кніга спалучае элементы рэалізму і магічнага рэалізму. […]
Leibonik выдаў пяшчотны кліп на песню пра каханне (падаецца, неўзаемнае)

“У тваіх навушніках песенькі Пукста, а я люблю шлягеры Георгія Дабро”. Нягледзячы на складанасць стасункаў герояў песні, новы твор Башлыкевіча і яго каманды зараджае пазітывам і выклікае шчырую ўсмешку.
Гурт “Сны Сіняга Сабакі” выпусціў новы трэк “Сны”

У прома-відэа да рэлізу вы без цяжкасцей пазнаеце Камароўку. Гурт “Сны Сіняга Сабакі” быў створаны ў 2022 годзе ў Мінску. Музыкі граюць на мяжы пост-панку, новай хвалі і сінці-попу з вялікай доляй іроніі і вынаходлівасці. Слухаць “Сны”.
У гурта Relikt — новы сінгл “Bursoniki”: музычная адсылка да культавага беларускага sci-fi 90-х

Зборнік коміксаў “Дзе жылі Бурсонікі” выйшаў у 1992 годзе накладам 200 тысяч асобнікаў. “Я вялікі прыхільнік фантастыкі — незвычайных светаў. А ў гэтай кнізе спалучыліся адразу два: беларускі і выдуманы, фантастычны. Гэта стала для мяне сапраўдным адкрыццём: у нас ёсць уласны, непаўторны космас, які можна бясконца даследаваць. Напэўна, у дзяцінстве я сфармуляваў гэта крыху інакш, […]
“Не магу больш без цябе я”. Анастасія Рыдлеўская выпусціла кліп Isolde (18+)

Музычнае відэа на песню Isolde зняла беларуская рэжысёрка Дар’я Madsangria. Раней яна таксама працавала з Анастасіяй над кліпам Dance On My Own, які набраў больш за 650 тысяч праслухоўванняў. Кліп на Isolde з альбома Snake Charmer паказвае цёмны, гіпнатычны бок беларускага Купалля: “Галава кружыцца, а я задыхаюся,татальна абяззброена.Лепш бы мы не сустракаліся.Глыбіня зрэнак тваіх цягне […]
“Касмічнае падарожжа па падсвядомасці беларуса”. Гурт Syndrom Samazvanca выдаў паўнафарматнік Mahajba

Новы, чацвёрты альбом спалучае беларускія народныя спевы з псіхадэліяй і краўт-рокам. Часткова на плытцы гучаць тэксты народных песень, а часткова Уладзь Лянкевіч маскіруе ўласныя тэксты пад народныя. Агулам на гэтым альбоме гурт працягвае несці сцяг (ці крыж) аднаго з самых эксперыментальных калектываў на беларускай сцэне. “Mahajba — касмічнае падарожжа па падсвядомасці беларуса, псіхадэлічны трып у […]
Гурт KRIWI выпусціў новы кліп і песню DaDomu

“Тое, аб чым мы так марым”, — так каротка пракаментавалі свой новы твор музыкі. Рэжысёр відэа — Аляксей Кузняцоў.
У падляшскага дуэта Sw@da x Niczos выйшаў новы сінгл Uzory Vyšyvat’

Відэа на песню зняў відэамастак Караль Мох (Karol Moch).
„Рыкай, рыкай жа, мы не баімся!„ У гурта Trava выйшаў трэк Miadźviedź і кліп на яго

“Мы дужа ўзрушаныя творам, які прэзентуем вашай увазе”, — кажуць музыкі.
Раcійскі гурт Сhernaya Rechka выпусціў песню на беларускай мове пры ўдзеле Dlina Volny

Сінглам “Абдымкі” з Dlina Volny гурт Chernaya Rechka адкрывае новую старонку ў вялікім праекце сумесных песень з самымі рознымі выканаўцамі, часам нечаканымі для прыхільнікаў.
Выйшла відэаверсія альбома Светы Бень і Галі Чыкіс “Прыём!”

Відэаверсія альбома была знята спецыяльна для стрымінгавай платформы votvot.tv. Яе можна паглядзець бясплатна.
У NAVIBAND выйшла новая песня “Арыён”

Сінгл можна паслухаць на ўсіх музычных платформах.
Выдавецтва “Мяне няма” адкрыла перадзамову на новую кнігу Таццяны Заміроўскай

Памяць і забыванне, музыка і каханне, эміграцыя і сувязь з Беларуссю.
Гурт NOCHY выпусціў новы сінгл “Процьма”

Беларускі гурт NOCHY выпусціў новы сінгл “Процьма”, які падымае вострыя сацыяльныя пытанні газлайтынга і аб’юза ў стасунках да дзяўчыны.
На лічбавых пляцоўках з’явіўся адзіны альбом культавага беларускага гурта Fratrez — Ora

Музыка Сяргей Доўгушаў паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook пра перавыданне дэбютнага і адзінага альбома беларускага гурта Fratrez — Ora.