Open call: пакажы свой фільм на ХІ кінафестывалі «Паўночнае ззянне»!
Open call: пакажы свой фільм на ХІ кінафестывалі «Паўночнае ззянне»!
“Прызматыка” шукае працы для квір-зіна
Пачынаем жнівень з новай арт-магчымасці для ЛГБТК+ людзей з Беларусі, як унутры краіны, так і за яе межамі
Беларуская квір-выстава “ПРАВА БЫЦЬ”
Мы шукаем квір-мастакоў і мастачак усіх нацыянальнасцей. Тваё мастацтва – гэта злосць, боль, каханне, страх, стомленасць? Пакажы гэта. Ператвары ў выказванне. Што падаем? Жывапіс, графіка, фота, скульптура, вышыўка – усё, што ідзе ад сэрца і кажа гучней, чым цэнзура. Беларускі квір-вопыт – ужо палітычнае мастацтва. Многія з нас страцілі дом, бяспеку, сяброў. Міграцыя. Рэпрэсіі. Адзінота. […]
Artist Meetup: нетворкінг і экскурсія ў Берліне
Artistic Research and Social Innovation Foundation запрашае на Artist Meetup у Берліне. Арганізатаркі чакаюць на сустрэчы мастакоў розных напрамкаў: жывапісцаў, музыкаў, танцораў, пісьменнікаў, рэжысёраў — усіх, хто захоплены творчасцю. У плане вечара: Адпачынак, абмен ідэямі ў нефармальнай, лёгкай атмасферы Эксклюзіўная прыватная экскурсія па выставе “There is No River Without Sources” Ёсць магчымасць набыць напоі ў […]
Медыяхакатон “Пра Людзей” у Вільнюсе
Праваабарончай арганізацыяй “Журналісты за талерантнасць”, аб’яднаннем беларусаў Нямеччыны RAZAM e.V. і арганізацыяй “ІншыЯ” запрашаюць прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх грамадскіх арганізацый, што працуюць з уразлівымі групамі, на медыяхакатон “Пра Людзей”. Дэталі мерапрыемтсва: Чакаецца, што ў ім возьмуць удзел 15 прадстаўнікоў і прадстаўніц НДА і 4 СМІ Вам будзе прапанавана зрабіць 5-хвілінныя пітчы для прэзентаці сваёй дзейнасці […]
Серыя зялёных вэбінараў у красавіку
Зялёны свет запрашае на Зялёныя вэбінары ў красавіку беларусаў, якія цікавяцца тэмай змены клімату і аховай навакольнага асяроддзя ў Беларусі. Дэталі праграмы: Кожны з вэбінараў будзе складацца з уступнай прэзентацыі і кароткай часткі аб тым, як вы можаце далучыцца і глыбей пагрузіцца ў тэму Удзел у вэбінарах адкрыты для ўдзельнікаў з розным досведам Вебінары будуць […]
“Адукацыйныя і прафесійныя магчымасці ў ЗША” — прэзентацыя ў Сопаце
“Амерыканскія рады па міжнароднай адукацыі” запрашаюць усіх зацікаўленых на прэзентацыі адукацыйных магчымасцяў у ЗША для беларускіх грамадзян і грамадзянак у Польшчы. На прэзентацыях вам распавядуць: Пра прафесійныя і акадэмічныя праграмы абмену з поўным фінансаваннем Пра дзейнасць Кансультацыйнага цэнтра EducationUSA, які з’яўляецца асноўнай крыніцай інфармацыі для тых, хто хоча самастойна паступіць у амерыканскія ВНУ на праграмы […]
“Адукацыйныя і прафесійныя магчымасці ў ЗША” — прэзентацыя ў Беластоку
“Амерыканскія рады па міжнароднай адукацыі” запрашаюць усіх зацікаўленых на прэзентацыі адукацыйных магчымасцяў у ЗША для беларускіх грамадзян і грамадзянак у Польшчы. На прэзентацыях вам распавядуць: Пра прафесійныя і акадэмічныя праграмы абмену з поўным фінансаваннем Пра дзейнасць Кансультацыйнага цэнтра EducationUSA, які з’яўляецца асноўнай крыніцай інфармацыі для тых, хто хоча самастойна паступіць у амерыканскія ВНУ на праграмы […]
Анлайн-летнік для дзяцей і падлеткаў “Палескі рабінзоны і рабінзонкі”
Палескія Рабінзоны і Рабінзонкі запрашаюць дзяцей і падлеткаў далучыцца да анлайн-летніка, прысвечанага сучаснай беларускай культуры. У новым фармаце аўтары летніка паспрабуюць разам з вамі даследаваць, як беларуская літаратура, музыка, тэатр і мастацтва адлюстроўваюць сучаснасць, а магчыма, вы самі будзеце часткай гэтага творчага працэсу. Дэталі мерапрыемства: Запрашаюцца беларускія падлеткі 10 — 15 год Вы можаце далучыцца […]
ЁЎ LAB тур: Беласток, Варшава, Познань, Кракаў
ЁЎ LAB аб’яўляе тур па гарадах Польшчы. “Мы прыйшлі абвесціць, што на беларускай сцэне адбываецца нешта дасюль немажлівае. Прама на ёй сціраюцца межы, а прама на яе падаюць зоркі. Беларуская музыка існавала ў розных формах, але мы хочам запрапанаваць нешта новае. ЁЎ LAB — гэта не проста гурт, калектыў ці суполка… Гэта цэлая лабараторыя, якая […]
Фінальны пітчынг ментарскай праграмы Культурнага Кода
Культурны Код запрашае на фінальны анлайн-пітчынг ментарскай праграмы. У праграме сустрэчы: Удзельнікі 5 праектаў прэзентуюць вынікі сваёй працы пасля інтэнсіўнай ментарскай праграмы Будзе месца для пытанняў, абмеркавання і нетворкінгу. Удзельнікі сустрэчы: KLIK — медыяплатформа для папулярызацыі беларускай музыкі HOLAS — галасавы AI-спадарожнік па беларускім свеце SHLP — мабільны дадатак, які злучае аматараў смачна гатаваць і […]
Цыкл лекцый “Беларусь паміж дэмакратыяй і таталітарызмам у ХХ стагоддзі”
Вольны Беларускі Ўніверсітэт запрашае на цыкл лекцый прафесара Міколы Іванова “Беларусь паміж дэмакратыяй і таталітарызмам у ХХ стагоддзі”. У праграме курса: Глыбокі аналіз беларускай гісторыі праз дакументы і факты Разуменне працэсаў фармавання еўрапейскіх народаў Разбор стварэння палітычных эліт і іх уплыву Абмеркаванне гістарычных падзей у кантэксце сучаснай Беларусі. Дата правядзення: 8 красавіка, кожны аўторак 17:30 […]
Школа Кампетэнцый шукае экспертак і экспертаў для адукацыйных праектаў
Школа Кампетэнцый шукае экспертак і экспертаў, якія гатовы запускаць свае адукацыйныя праекты. Магчымыя фарматы: варкшопы, курсы і інтэнсівы анлайн і афлайн. Арганізацыя прапануе: Падтрымку ў арганізацыі і прасоўванні вашых адукацыйных праграм на кожным этапе: ад ідэі да запуску Доступ да аўдыторыі, што прагне ведаў Гнуткасць фарматаў Прастору для эксперыментаў і прафесійнай рэалізацыі. Падаць заяўку
Лекцыя-дыскусія “Зноў гэтая павестачка” ў Варшаве
У Варшаве адбудзецца лекцыя-дыскусія пра тое, як “павестачка” змяняе сучасныя кінафестывалі (на прыкладзе Берлінскага і Канскага) і як трэнды дапамагаюць укараняць у кінематограф інклюзіўныя практыкі і культурную разнастайнасць. Таксама адбудзецца абмеркаванне апошніх плётак лакальнай вытворчасці: скандал на фестывалі “Camerimage” у Торуні. Не абыдзецца і без “райдэра інклюзіўнасці”, ініцыятывы “Оскар 50 на 50”, руху #MeToo, а […]
“Адукацыйныя і прафесійныя магчымасці ў ЗША” — прэзентацыя ў Варшаве
EducationUSA Belarus запрашае школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў і ўсіх, хто цікавіцца навучаннем і прафесійным развіццём, на прэзентацыю адукацыйных і прафесійных магчымасцей у ЗША. Спікеры: Віктар Хоцім — супрацоўнік офіса EducationUSA Belarus, эксперт у сферы адукацыі ў ЗША з 1999 года Алеся Песенка — менеджарка American Center Minsk, менеджарка eLibraryUSA. Падчас сустрэчы размова пойдзе пра: Адукацыйныя праграмы […]
Жывая сустрэча “Перакладчыцкай майстэрні” ў Варшаве
Беларускі ПЭН запрашае на жывую сустрэчу “Перакладчыцкай майстэрні” ў Варшаве. У праграме сустрэчы: Размова пра актуальныя пытанні мастацкага перакладу Абмеркаванне новых тэндэнцый, выклікаў і адметнасцей прафесіі Магчымасць завязаць новыя знаёмствы і падзяліцца досведам. Спікеры: Андрэй Хадановіч — беларускі паэт, перакладчык, лаўрэат шматлікіх узнагарод Юстына Чэхоўска — польская перакладчыца, лаўрэатка ўзнагароды імя Віславы Шымборскай і ўзнагароды […]
Серыя анлайн-сустрэч “Як працаваць ва ўмовах экстрэмізму?”
Арганізацыя ІншыЯ сумесна з аб’яднаннем беларусаў Германіі Razam e.V. запускаюць набор на серыю анлайн-сустрэч, якая будзе прысвечана міжнароднаму і нацыянальнаму “экстрэмісцкаму” заканадаўству, бяспецы карыстальнікаў і арганізацый ва ўмовах экстрэмізму, а таксама стратэгіям працы і абароны каманды ў такіх умовах. Сустрэчы будуць карыснымі журналістам, актывістам, юрыстам, праваабаронцам і ўсім, хто сутыкаецца з пытаннямі бяспекі ў Беларусі […]
Анлайн-прэзентацыя даследавання “Індэкс Рэзіліентнасці Беларусі 2024”
Цэнтр новых ідэй запрашае глядзець анлайн-прэзентацыю даследавання “Індэкс Рэзіліентнасці Беларусі 2024”. Прэзентацыя можа быць цікава даследчыкам, прадстаўнікам медыя, журналістам, праваабаронцам і усім, хто цікавіцца тым, што адбываецца ў Беларусі. Аўтары падзеляцца вынікамі і раскажуць, ці наблізіў 2024 год Беларусь да ўстойлівасці і ці павысіў здольнасці сістэмы адаптавацца да крызісаў. Спікеры: Леся Руднік, дырэктарка Цэнтра новых […]
Зін “Фігуры” прымае тэксты для публікацыі
Зін “Фігуры“, які публікуе тэксты, напісаныя жанчынамі, і тэксты пра жанчын, якія пішуць, прымае тэксты, каб пазней апублікаваць іх анлайн альбо ў друку. Умовы ўдзелу: Любы жанр тэкстаў На любой мове, якая існуе ў Беларусі Да 10000 знакаў з прабеламі Тэксты абіраюцца суб’ектыўна, у адпаведнасці з рэдактарскім густам ды ідэяй праекта Дасланыя заяўкі не рэцэнзуюцца […]
Вакансія грант-менеджара ў Belarus Beehive у Літве
Belarus Beehive шукае спецыяліста на пасаду грант-менеджара для падтрымкі беларускіх АГС у рэалізацыі інавацыйных праектаў і адказе на сучасныя выклікі. Дэталі і ўмовы працы: Кантракт на 15 месяцаў Поўная занятасць Прыблізная дата пачатку працы — красавік 2025 года Прыблізны месячны заробак можа складаць да 2200 еўра (брута) у залежнасці ад досведу Месца працы — Літва. […]
Анлайн-лагер “Чалавек чалавеку чалавек”: варкшоп + дыскусія
Інстытут імя Гётэ разам з Y-Community запрашаюць вас прыняць удзел у анлайн-лагеры “Чалавек чалавеку чалавек” у рамках Марша роўнасці 2025. У праграме лагера: Варкшоп “Зразумелая мова і гендарная інклюзіўная камунікацыя” Майстар-клас “Generation Builder: як расці інклюзіўна” Дыскусія “Пра псіхалогію міграцыі” Інтэрактыўная прэзентацыя калектыўнага арт-аб’екта “Інклюзіўны камунізм” Даты правядзення: 24 — 27 сакавіка, 19:00 — 20:30 […]
Стратэгічны семінар пра ролю моладзі ў дэмакратычных зменах у Страсбургу
БНМС “РАДА” запрашае на стратэгічны семінар пра ролю моладзі ў дэмакратычных зменах ад Рады Еўропы. Да ўдзелу запрашаюцца беларусы і беларускі 18 — 35 гадоў, якія: Удзельнічаюць у грамадзянскай, сацыяльнай, культурнай або палітычнай дзейнасці Падзяляюць каштоўнасці дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона Хочуць развіваць свае лідарскія навыкі Размаўляюць па-ангельску і жывуць у Беларусі або адной […]
Анлайн-курс “Мясцовае самакіраванне ў Польшчы і краінах Еўрапейскага звязу”
Вольны Беларускі Ўніверсітэт запрашае далучыцца да курса “Мясцовае самакіраванне ў Польшчы і краінах Еўрапейскага звязу” Курс мае на мэце засяродзіцца на практычных аспектах працы мясцовага самакіравання, каб вы зразумелі, з якімі выклікамі сутыкаецца сучаснае самакіраванне ва ўмовах усё больш складанага і нестабільнага асяроддзя, а таксама, што на самой справе азначае яго існаванне ў дзяржаўнай структуры. […]
Майстар-клас па пляценню гарлячак “Ніткі, узоры і сувязі” ў Варшаве
Ініцыятыва “Не адной” запрашае на майстар-клас “Ніткі, узоры і сувязі”. Падчас варкшопа вы будзеце плесці гарлячку — беларускае ўпрыгожванне з пацерак, якое з’яўляецца элементам неглюбскага жаночага касцюма. На варкшоп запрашаюцца тыя, хто: Сутыкнуліся з гендэрна-абумоўленым гвалтам Былі сведкамі хатняга гвалту і хочуць перапрацаваць гэтыя перажыванні Хочуць даведацца больш пра каналах дапамогі і спосабы ўплываць на […]
Трэнінг “Фільтры рэальнасці” ў Варшаве
Ініцыятыва Mentalise.me запрашае на трэнінг “Фільтры рэальнасці”, які праводзіцца ў рамках Месяца за Роўнасць, Інклюзію і Недыскрымінацыю. Падчас трэнінга вам распавядуць: Якія фільтры ёсць у вас і ў іншых Як яны ўплываюць на тое, як мы бачым людзей, сітуацыі і саміх сябе Што можна з гэтым рабіць, каб заўважаць больш і думаць шырэй. Дата правядзення: […]
Анлайн-курс “Эканамічная трансфармацыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе”
Вольны Беларускі Ўніверсітэт запрашае далучыцца да курса “Эканамічная трансфармацыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе”. Курс разлічаны на студэнтаў эканомікі, палітычных навук, міжнародных адносін і ўсіх, хто цікавіцца эканамічнымі пераўтварэннямі. У плане курса: Разгледзець асноўныя механізмы эканамічных і сацыяльных перамен, якія фарміравалі рэгіён пасля 1989 года Вывучыць міжнародныя фактары, што паўплывалі на гэты працэс Папрацаваць з […]
Бясплатны анлайн-курс па развіцці прадукта ад WE Platform
WE Platform запрашае на бясплатны анлайн-курс па развіцці прадукта. Праграма створана, каб навучыць вас: Кіраваць зменамі ў прадукце Выбудоўваць працэсы ў камандзе Складаць план прасоўвання Ацэньваць паспяховасць прадукта. 4 модулі курса складаецца з відэалекцый, тэстаў для самаправеркі і кароткіх хатніх заданняў. Зарэгістравацца
Набор на бясплатную ментарскую праграму DO ART TOGETHER
Адкрыты набор на бясплатную ментарскую праграму для фатографаў DO ART TOGETHER. Тэматыка праграмы: Стварэнне наратыву ў фатаграфіі Праца над індывідуальным праектам — ад канцэпцыі да рэалізацыі Майстар-класы па візуальным сторытэлінгу, рэдагаванні фота і фотакнігах Сучасныя тэхналогіі ў фатаграфіі — 3D-дызайн выстаў Этыка ў фатаграфіі і праца з героямі праектаў Прасоўванне сваёй творчасці — як працаваць […]
Анлайн-курс па сучаснай гісторыі Беларусі
Вольны Беларускі Ўніверсітэт запрашае далучыцца да курса “Нараджэнне беларускага Левіяфана”. Курс складаецца з дзвух частак: Першая частка курса дазволіць глыбей зразумець падзеі 1991–1996 гг. і іх наступствы У другой частцы курса “Суіснаванне і канфлікт аўтарытарнай дзяржавы і грамадзянскай супольнасці (1997-2020)” вы працягнеце даследаваць сучасную гісторыю. У праграме: 15 акадэмічных гадзін у фармаце дыскусій і аналізу […]
Прыём заявак на конкурс рукапісаў “Экслібрыс” імя Анатоля Клышкі
Міжнародны саюз пісьменнікаў абвесціў прыём заявак на конкурс рукапісаў “Экслібрыс” імя Анатоля Клышкі. Сёлета конкурс прымеркаваны да 90-годдзя пісьменніка Анатоля Клышкі. Дэталі конкурса: Конкурс прысвечаны дзіцячай літаратуры ва ўсіх яе відах і жанрах Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца творы для дзяцей усіх узростаў, як празаічныя так і паэтычныя Сёлетні конкурс асаблівы тым, што ўзрост удзельнікаў […]
Жаночы паэтычны вечар анлайн: лекцыя і практыкаванні
Ініцыятыва “Адчуй” запрашае на жаночы паэтычны вечар у новым фармаце “Паэзія Прыгнечаных”. Першы паэтычны вечар “Дзяўчаты ўрываюцца між радкоў” будзе прысвечаны прэзентацыі жанчын і жаночага, а таксама яе магчымай праблематычнасці ў творах беларускіх аўтарак. У плане вечара: Паразмаўляць пра фем-пісьмо і жанчын у літаратуры Паказаць, як беларускія аўтаркі працуюць (або не працуюць) з жаночым і […]
Прыём заявак на літаратурную прэмію імя Алеся Адамовіча
Беларускі ПЭН абвяшчае старт прыёму заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы, выдадзеныя ў 2024 годзе. Арганізатары чакаюць творы, што адкрываюць вострыя тэмы, задаюць пытанні часу і ўплываюць на грамадскую дыскусію. Прэмія носіць імя Алеся Адамовіча — пісьменніка і грамадскага дзеяча, які словам змагаўся за свабоду і справядлівасць. На прэмію могуць намінавацца: Кнігі Артыкулы […]
Бясплатны анлайн-курс ангельскай мовы для творчых прафесій
American Center у Менску запрашае на бясплатны курс ангельскай мовы для творчых прафесій. Арганізатары чакаюць на курсе мастакоў, фатографаў, кінематаграфістаў, тэатралаў і артыстаў, пісьменнікаў і іншых прафесіяналаў з крэатыўных індустрыі. Арганізатары плануць дапамагчы вам: Авалодаць прафесійнай лексікай Навучыцца ппэзентаваць сябе і сваю творчасць на міжнароднай сцэне Пісаць артыстычныя біяграфіі і матывацыйны лісты Прасоўваць сябе і […]
Збор заявак на ўдзел у арт-маркеце ад Craft Hand Lab
Craft Hand Lab запрашае падаць заяўку на ўдзел ў арт-маркеце. Дэталі: Да ўдзелу запрашаюцца майстры, рамеснікі, дызайнеры і мастакі На кожным маркеце працуе фатограф, а кожны ўдзельнік атрымлівае доступ да фотаздымкаў Заяўкі разглядаюцца па чарзе. Дата правядзення: 13 красавіка, 12:00 — 20:00. Лакацыя: Варшава, Chmielna 9. Дэдлайн: 31 сакавіка. Падрабязнасці і заяўка
“У гармоніі з сабой: йога і шлях да роўнасці” — заняткі для пачаткоўцаў у Вільнюсе
ЛГБТК+ ініцыятыва для і пра маладых беларусаў і беларусак у Беларусі і Літве “Future” запрашае на йогу для пачаткоўцаў “У гармоніі з сабой: йога і шлях да роўнасці”. Дэталі класа: Папрацуеце з целам і праз цялесныя практыкі разгледзіце пытанні роўнасці, прыняцця сябе і недыскрымінацыі Даследуеце, як праз йогу можна развіць усвядомленасць і павагу да розных […]
Лекцыя “Калі ты не займаешся палітыкай — яна займаецца табой” у Вільнюсе
Маладая Грамада запрашае на сустрэчу пра прапаганду. Падчас сустрэчы вы будзеце разглядаць, як змянялася сітуацыя ў Беларусі з моманту набыцця незалежнасці да нашых дзён, і як на гэта паўплывала палітыка Лукашэнкі. У плане сустрэчы: Абмеркаваць ключавыя прыклады прапаганды, у тым ліку дэманізацыю ЛГБТК+ супольнасці Зразумець, чаму рэжым становіцца ўсё больш гамафобным і сэксісцкім Паразмаўляць, як […]
Кніжны клуб анлайн: “Міндаль” Сан Ван Пхён
Ініцыятыва “Адчуй” запрашае на сустрэчу кніжнага клуба, каб абмеркаваць кнiгу “Міндаль” Сан Ван Пхён. “Сон Юн Чжэ нарадзіўся з алексітыміяй — няздольнасцю распазнаваць уласныя пачуцці. Яму невядомы страх, спачуванне і нават сімпатыя. Аднойчы да яго звяртаецца незнаёмец, жонка якога памірае, і просіць прадставіцца ёй іх сынам Лі Су, які знік шмат гадоў таму. На пахаванні […]
Курс па пытаннях вымушанай міграцыі ў Вільнюсе
Праваабарончая арганізацыя “Прававая ініцыятыва” запрашае беларускіх актывістаў, студэнтак і юрыстак на школу, прысвечаную пытанням вымушанай міграцыі. У праграме: Разгляд асноўных міжнародных стандартаў у галіне вымушанай міграцыі Адрозненні паміж рэгулярнай і нерэгулярнай міграцыяй, правы і абавязкі мігрантаў Прававыя асновы дэпартацыі, утрымання пад вартай і прызнання пагрозай нацыянальнай бяспецы Прававыя асновы статусу міжнароднай абароны Тыпы праязных дакументаў […]
Вакансія SMM-спецыяліста ў Прававой Ініцыятыве
Праваабарончая арганізацыя “Прававая Ініцыятыва” шукае SMM-спецыяліста/спецыяліста па камунікацыях. Патрабаванні: Досвед больш за 1 год у SMM, журналістыцы, капірайтынгу або рэдактуры Граматнасць Веданне прынцыпаў “Пішы, скарачай” Ангельская не ніжэй B1. Прафесійныя абавязкі: Стварэнне тэкстаў для Instagram, Telegram, Facebook, Twitter (X), LinkedIn Планаванне і вядзенне кантэнт-плана Напісанне артыкулаў для сайта Стварэнне сцэнараў для YouTube Камунікацыя са СМІ […]
“Чаго нам не хапае для эфектыўнага супрацоўніцтва паміж актывісткамі і журналістамі?” — нязмушаны нэтворкінг у Вільнюсе
Арганізацыя ІншыЯ і аб’яднанне беларусаў Нямеччыны Razam e.V. у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў запрашаюць на нэтворкінг у Вільнюсе. Запрашаюцца беларускія актывісты і актывісткі, медыйшчыкі і журналісткі, якія хочуць наладзіць новыя кантакты, падзяліцца досведам і знайсці магчымасці для супрацоўніцтва. У плане нетворкінга: Жывая камунікацыя з грамадзянскай супольнасцю і медыя Развенчанне міфаў і абмеркаванне рэальнасці пра супрацу […]
Вакансія каардынатара праекта для Беларусі ў рамках EU4Culture-II ад Goethe-Institut Georgien
Goethe-Institut Georgien шукае каардынатара праекта для Беларусі ў рамках EU4Culture-II на поўную занятасць. Праект EU4Culture-II накіраваны на падтрымку беларускіх прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў сферы культуры і крэатыўных індустрый. Працоўныя абавязкі: Каардынацыя і рэалізацыя праектных актыўнасцяў Cупрацоўніцтва з камандай рэгіянальнага праекта, фінансавымі і камунікацыйнымі аддзеламі, а таксама іншымі каардынатарамі краін Фасілітацыя нетворкінгу і абмену ведамі паміж […]
Збор заявак у базу арганізацый, якім можна пералічваць падаткі ў краінах Балтыі і Польшчы
Прадстаўніцтва на нацыянальным адраджэнні Кабінета стварае базу арганізацый, якім можна пералічваць 1,2% ці 1,5% падатку ў краінах Балтыі і Польшчы. “Калі вы займаецеся культурай, адукацыяй, медыя або грамадскай дзейнасцю, гэта можа стаць добрым і дадатковым інструментам фінансавай падтрымкі вашай арганізацыі. Беларуская супольнасць хоча дапамагаць сваім – і гэта рэальны спосаб атрымаць такую дапамогу. Магчыма, вам […]
Вакансія SMM-менеджара ў культурніцкай ініцыятыве
Artistic Research and Social Innovation Foundation шукаюць у каманду SMM-менеджара на выдаленую працу. Ініцыятыва займаецца правядзеннем мастацкіх лабараторый і дапамогай мастакам. Працоўныя абавязкі і ўмовы: Самастойна ствараць кантэнт-план і кантэнт для культурніцкай ініцыятывы, НКА Жывы тон, “некарпаратыўнасць” пры складанні кантэнт-плана Уменне ствараць кантэнт, які збярэ вакол сябе мастакоў і заахвоціць іх падпісацца Важна магчымасць плаціць […]
Лекцыі і нетворкінг у Варшаве ў падтрымку палітзняволеных жанчын
Ініцыятыва “Палітвязынкі” разам з ABBA запрашаюць на мерапрыемтсва ў падтрымку палітзняволеных жанчын Беларусі. 8 сакавіка, дзень салідарнасці жанчын, арганізатаркі прапануюць адзначыць абмеркаваннем, чаму жанчын да гэтага часу спрабуюць абмяжоўваць у палітыцы, тэхналогіях, бізнесе і нават сяброўстве — і разбурыць гэтыя міфы. У праграме наступныя выступы: 15:00 — 15:45. “Жанчыны такія эмацыйныя?” – Эліна Хіляль, гештальт-тэрапеўтка. […]
Анлайн-лекцыя “Парадыгмальны зрух у культуры і штучным інтэлекце”.
Culture Makes запрашае на адкрытую лекцыю “Парадыгмальны зрух у культуры і штучным інтэлекце”. Лектары разгледзяць, як культура і мастацтва змяняюцца пад уздзеяннем тэхналогій і як адбываецца іх вытворчасць, распаўсюд і спажыванне. Асаблівая ўвага будзе нададзена штучнаму інтэлекту як фактару новага глабальнага зруху ў сферы культуры. Лектары: Джэфры Тэйлар — прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, эксперт у […]
Анлайн-курс па працы з супольнасцямі
Нацыя Лідэраў запрашае вас на бясплатны анлайн-курс “Супольнасць NEXT”. Арганізатары абяцаюць навучыць: Знаходзіць блізкіх па духу і інтарэсам людзей, а таксама прыцягваць іх да сумеснай дзейнасці Вызначаць мэты і задачы, фармаваць культуру, місію, каштоўнасці і прынцыпы супольнасці Кіраваць супольнасцю, ацэньваць і павышаць яе эфектыўнасць Падтрымліваць атмасферу даверу і ўзаемадапамогі, вырашаць канфлікты паміж чальцамі супольнасці. Абяцаюць […]
Арт-варкшоп па стварэнню папяровых лялек для самападтрымкі
Ініцыятыва Прызматыка запрашае вас адсвяткаваць 8 сакавіка на арт-варкшопе.⠀Дэталі мерапрыемства: Падчас варкшопу вы будзеце ствараць падтрымліваючыя лялькі з паперы Падрыхтоўка не патрабуецца Арганізатаркі запрашаюць прынесці веганскія смачнасці да агульнага стала Данаты будуць накіраваны на падтрымку квір-жанчын Беларусі. Умовы ўдзелу: данат ад 5 еўра. ⠀Дата правядзення: 8 сакавіка, 14:00 — 16:00. Лакацыя: Вільнюс, прастора АБФ “Місія”, Teatro […]
Збор заявак на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця
Беларускі ПЭН абвяшчае збор заявак на галоўную літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця за найлепшую арыгінальную кнігу на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы. Намінаваць на прэмію могуць самі аўтары і аўтаркі, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ, сябры журы і аргкамітэт. З гэтага года намінаваць на прэмію можна аўдыякнігі, якія выйшлі ўпершыню […]
We Speak Day: анлайн-канферэнцыя пра бізнэс, кар’еру і жыццё
WE Platform запрашаюць на фінальнае мерапрыемства праграмы We Speak па публічных выступах, дзе ўдзельніцы нарэшце атрымаюць магчымасць прымяніць атрыманыя веды на практыцы. У праграме 16 пятнаццаціхвілінных выступаў на розныя тэмы: ад выкарыстання AI да практык самападтрымкі. Арганізатаркі падрыхтавалі тры тэматычныя секцыі: Секцыя “Кар’ера і бізнэс”, 13:00 — 17:00 па Мінску. Распавядуць, як пазбегнуць расчараванняў і […]
Міні-курс па камунікацыйнай стратэгіі ў Вільнюсе + анлайн-ментарства
Іншыя і Razam e.V. запрашаюць на практычны курс па камунікацыі для НДА і валанцёрак. Мэта курса — даць рэальныя інструменты, якія зробяць вашу арганізацыю больш заўважнай для аўдыторыі, медыя і партнёраў. Фармат курса: афлайн-трэнінг у Вільнюсе + анлайн-ментарства. У планах дапамагчы вам засвоіць наступныя навыкі: Аналізаваць дзейнасць у сучасным камунікацыйным кантэксце Вызначаць ключавыя аўдыторыі Ставіць […]
Квінцін Шумэйкер у Вільнюсе: варкшопы, нетворкінг, паказ фільма
CreateCulture Space запраше на кінасустрэчы з рэжысёрам Квінцінам Шумэйкерам у Вільнюсе. Квінцін Шумэйкер (Quintin Schomaker) — рэжысёр і медыяпрадзюсар з Нью-Ёрка, які спецыялізуаецца на дакументальным кіно і сацыяльных праектах. Ён выкарыстоўвае кінематограф як інструмент для стварэння ўплывовых гісторый і грамадскага ўдзелу. Праграма сустрэч: Нэтворкінг для тых, хто працуе з медыя і кіно.Q&A сэсія з Квінцінам […]
Сустрэча з эксперткамі: прававыя пытанні і праблемы гвалту
Рух Беларускай Салідарнасці у супрацоўніцтве з “Форумам жанчын”, “Цэнтрам правоў жанчын”, ініцыятывай “Партызанка” запрашаюць на сустрэчу з эксперткамі “Правы жанчын-мігрантак у Польшчы: сям’я і грамадства”. На мерапрыемстве будуць агучаны: Надзенныя праблемы хатняга і сэксуальнага гвалту ў дачыненні да жанчын, харасмент Прававыя пытанні, такія як разводы з часовым відам на жыхарства, статусам уцекача і міжнароднай абароны […]
Сустрэчы з экспертамі: экалагічныя выклікі і рашэнні для будучыні
“Зялёны партал” запрашае далучыцца да “Зялёных вэбінараў” — серыі сустрэч з экспертамі, якія дапамогуць разабрацца ў экалагічных выкліках і рашэннях для будучыні. Праграма наступная(час правядзення — па Мінску): 4 сакавіка, 18:30 — 19:30. “Гарады будучыні: як спраўляцца з крызісамі ў камунальнай сферы”, Уладзімір Зуеў, магістр палітычных навук, старшыня праўлення фонду “Неруш Натура”, член каардынацыйнага камітэта […]
Вакансія: кіруючая пасада ў SMM-аддзел у “Зеркале”
“Зеркало” шукае кіраўніка SMM-кірунку. Абавязкі: Кіраваць камандай, якая працуе на розных пляцоўках Паляпшаць існуючыя механізмы дыстрыбуцыі кантэнту і знаходзіць новыя спосабы яго дастаўкі аўдыторыі Развіваць прысутнасць медыя “Зеркало” на ключавых платформах — Telegram, Instagram, TikTok (мае ўласнага кіраўніка, задачы абмяжоўваюцца супервізіяй) — і тэставаць новыя пляцоўкі Аналізаваць эфектыўнасць SMM-стратэгіі, укараняць новыя падыходы, трымаць руку на […]
Artist Meetup у Берліне
Artist Meetup зноў адбудзецца ў Берліне. Гэта міжнародная нефармальная сустрэча для ўсіх творчых людзей незалежна ад медыума і бэкграўнду. Дата правядзення: 1 сакавіка, 19:00. Лакацыя: Берлін, PAKD Gallery, An d. Mole 9. Зарэгістравацца
Круглы стол пра выклікі камуністычнай і каланіяльнай спадчыны
Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі запрашае на круглы стол “Урбананімічная прастора Беларусі. Канцэпцыі ўпарадкавання, дэкаланізацыі, дэкамунізацыі”. Выступы і дыскусія будуць прысвечаныя праблемнай сітуацыі з назвамі вуліц і іншых аб’ектаў у Беларусі. Круглы стол будзе падзелены на дзве тэматычныя панэлі: Унутрыгарадская тапанімія Беларусі: выклікі камуністычнай і каланіяльнай спадчыны Упарадкаванне ўрбананімічнага ландшафту: крыніцазнаўчы і […]
Прэзентацыя даследавання пра бяспеку паездак і знаходжання беларусаў за мяжой
“Прававая ініцыятыва” запрашае на адкрытую прэзентацыю новага даследавання “Краіны, куды беларусам нельга”. Даследаванне прысвечана бяспецы паездак і знаходжання беларусаў за мяжой. У ім аналізуюцца ключавыя фактары, якія ўплываюць на ўзровень рызыкі, у тым ліку міжнародныя пагадненні, вышуковыя базы і палітычныя стасункі краін з Беларуссю. Таксама будзе пэзентавацца “Навігатар бяспечных перасоўванняў” — інтэрактыўная карта, якая дапамагае […]
Практычны анлайн-курс “Як знайсці апору ў цяжкія дні”
Міжнародная Ініцыятыва FENIKS запрашае на практычны анлайн-курс “Як знайсці апору ў цяжкія дні”. Мэта курсу — дапамагчы здабыць унутраную ўстойлівасць, навучыцца рэгуляваць свой стан і знаходзіць баланс у няпростых сітуацыях. У праграме курсу: 11 сустрэч у падтрымліваючай групе з тэрапеўткамі Фенікс (6 тэматычных сустрэч + 5 сустрэч-практыкумаў) Простыя практыкі, якія вяртаюць у “тут і зараз” […]
Беларускамоўны нэтворкінг у Вільнюсе
Арганізацыя “ІншыЯ” запрашае на беларускамоўны нэтворкінг у Вільнюсе. Араганізатары імкнуцца ствараць прастору, дзе беларуская мова гучыць натуральна і весела. У плане мерапрыемства: Знаёмствы ў невялікіх групах з цікавымі суразмоўцамі Практычныя заданні для лёгкага пачатку размовы Магчымасць знайсці аднадумцаў і сябровак Гарбата, кава і пачастункі. Узровень беларускай мовы не мае значэння. Дата правядзення: 27 лютага, 18:30 — 20:00. […]
Анлайн-курс “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўрапейскага зьвязу”
Вольны Беларускі Ўніверсітэт запрашае далучыцца да анлайн-курса “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўрапейскага зьвязу”. У праграме курса: Глыбокі аналіз інтэграцыйных працэсаў і інстытуцыяў ЭЗ Разуменьне эўрапейскага права і яго ўплыву на нацыянальныя праўныя сыстэмы Агляд міжнароднай палітыкі ЭЗ, у тым ліку дачыненьняў зь Беларусьсю Дыскусыі пра сучасныя выклікі: расейскую агрэсію, міграцыйны крызіс, рост папулізму і іншыя […]
Віртуальны музей збірае аб’екты з асабістых сямейных калекцый
Віртуальны музей схаванай гісторыі запрашае прычыніцца да стварэння “Народнага музея” і дасылаць фотаздымкі або сканы прадметаў музейнага значэння з вашых асабістых сямейных калекцый. Прадметам музейнага значэння можна назваць аб’ект, які валодае гістарычнай ці мастацкай вартасцю, але не змешчаны ў музейныя фонды. Што можна дасылаць: Асабістыя рэчы Кнігі і газеты Фотаздымкі і дакументы Усё, што ёсць […]
Першая сустрэча Беларускай музейнай лабараторыі ў Варшаве
Музей Вольнай Беларусі запрашае на першую сустрэчу Беларускай музейнай лабараторыі. Да ўдзелу запрашаюцца музейныя супрацоўнікі, культуролагі, гісторыкі і іншыя зацікаўленыя спецыялісты, што знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі і хацелі б заставацца ў прафесіі. Мэта першай сустрэча Беларускай музейнай лабараторыі — прааналізаваць магчымасць аб’яднання ў супольнасць з устойлівымі прафесійнымі сувязямі. Асаблівая ўвага будзе надавацца пытанням стратэгічнага развіцця, […]
Бясплатная адукацыйная праграма па лічбавізацыі бізнесу
Digital Lab запрашае далучыцца да бясплатнай адукацыйнай праграмы па лічбавізацыі бізнесу. Хто можа браць удзел: Прадпрымальнікі, якія хочуць прыцягнуць кліентаў анлайн Уладальнікі малога бізнесу, якім не хапае часу і ведаў для лічбавізацыі Тыя, хто прадае тавары або паслугі і хоча павялічыць даход. Што прапануе праграма: Створыце сайт або старонку ў сацсетках, якія прыцягваюць кліентаў Даведаецеся, […]
Працяг навуковай кар’еры ў Польшчы для беларускіх даследчыкаў і выкладчыкаў універсітэтаў
Вольны Беларускі Універсітэт прапануе скарыстацца новай праграмай кансультацыйнага Цэнтру па навуковых ступенях. Праграма прадугледжвае: Кансультацыі і суправаджэнне для атрымання польскіх навуковых ступеняў (доктар, габілітацыя) Магчымасць абараніць дысертацыю на беларускай мове Пошук стыпендыяў для фінансавання абароны навуковай працы і спрыянне працаўладкаванню ў польскіх ВНУ і навуковых установах Індывідуальная падтрымка на кожным этапе. Каардынатар: Мікола Іваноў — […]
Бясплатны анлайн-курс “Пошук ідэй прадукта” ад WE Platform
Адукацыйная платформа для беларусак WE Platform запрашае на бясплатны анлайн-курс “Пошук ідэй прадукта”. Арганізатаркі абяцаюць, што падчас курсу вы: Азнаёмцеся з творчымі тэхнікамі і шаблонамі, якія дапамогуць вам прыдумаць нешта новае Даведаецеся, як праверыць ідэю на жыццяздольнасць, што трэба ведаць, над чым працаваць далей Зразумееце,на што звярнуць увагу, каб упэўніцца, што прадукт будуць набываць. Фармат […]
Студэнцкія сустрэчы ў розных гарадах Польшчы
Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў запрашае на сустрэчы для беларускіх студэнтаў і студэнтак. Праграма сустрэч: Варшава. 21 лютага, 17:00. Паступленне ў польскія ВНУ. Падчас гэтай лекцыі вы даведаецеся пра працэдуру паступлення, патрабаванні да дакументаў, стыпендыі, праграмы падтрымкі студэнтаў у Польшчы, а таксама пра магчымыя падводныя камяні. Кракаў. 22 лютага, 16:00. Лекцыя “Палітычныя ідэалогіі мэйнстрыму” разам з Данілам […]
Fem Book Club у Варшаве: фемінітывы, творчыя і моўныя майстар-класы
Art Project Revolution запрашае на трэцюю сустрэчу Fem Book Club на польскай мове, падчас якой адбудуцца творчыя і моўныя майстар-класы разам з Каралінай Шчыпек. План сустрэчы: Даследваць тэму фемінатываў: іх значэнне, практычнае прымяненне і тое, як яны могуць узмацніць нас лінгвістычна Паразмаўляць пра ролю мовы ў пабудове роўнасці Навучыцца выкарыстоўваць фемінітывы ў штодзённых зносінах і […]
Прэс-клуб Беларусь і Deutsche Welle Akademie шукаюць ментараў
Прэс-клуб Беларусь сумесна з Deutsche Welle Akademie аб’яўляе набор ментараў з медыякампетэнцыямі для падтрымкі беларускіх журналістаў у выгнанні. Прыярытэтныя напрамкі: Аўдыёпрадакшн Відэапрадакшн Кантэнт-аналіз Сторытэлінг Дата-журналістыка Расследавальніцкая журналістыка. Умовы ўдзелу: Даслаць свае прапановы на email academy@press-club.pro У лісце пазначыць тэму “Space for Freedom. Ментарства”, прапісаць пажаданае ўзнагароджанне за дзень ці гадзіну працы, далучыць прафесійнае рэзюмэ, пазначыць […]
Статутная зборка ад ЦНІ: прэзентацыя, лекцыя, нэтворкінг і дыскусіі
Цэнтр Новых Ідэй запрашае на свой першы івэнт у 2025 годзе — Статутную зборку. Праграма мерапрыемства: Прэзентацыя сапраўднага Статута. Павел Мацукевіч і Рыгор Астапеня прэзентуюць сапраўдны гістарычны артэфакт — экзэмпляр Статута ВКЛ 1588 году і распавядуць пра свае пошукі. Гульня тронаў па-беларуску: як прымалі Трэці Статут. Гісторык Андрэй Радаман распавядзе аб таямніцах прыняцця Статута 1588 […]
Ноч правалаў. Вандроўкі: адкрыты мікрафон у Вільнюсе
CreateCulture Space запрашае на адкрыты мікрафон “Ноч правалаў. Вандроўкі”. Ноч правалаў — гэта вечар вясёлых і не вельмі гісторый з дарогі пра страчаны багаж, прыгоды на вакзалах, незапланаваныя начлегі і іншыя падарожныя фэйлы. Арганізатары прапануюць браць любімыя напоі з сабой. Умовы ўдзелу: free donation. Мовы: руская і беларуская. Дата правядзення: 26 лютага, 18:30. Лакацыя: Вільнюс, […]
FemTech Conference 2025: анлайн-праграма дадатковых мерапрыемстваў
Women in Tech запрашае далучыцца да анлайн-праграмы дадатковых мерапрыемстваў. План сустрэч: Панэль 1: Роля штучнага інтэлекту ў развіцці індустрыі FemTech5 сакавіка, 18:00 — 19:30 CET Панэль 2: Пабудова кар’еры ў міжнароднай кампаніі6 сакавіка 17:00 — 18:30 CET Панэль 3: Лідэрства ў эпоху ШІ6 сакавіка, 19:00 — 20:30 CET. Працоўныя мовы: руская і беларуская. Падрабязнасці і […]
“Памяць, лес і мы ў ім”: серыя лекцый і творчых практык з Вольгай Бубіч у Берліне
Fem*HUB запрашае на курс Вольгі Бубіч “Памяць, лес і мы ў ім” усіх, хто падтрымлівае феміністычныя каштоўнасці і інклюзіўную прастору. Курс накіраваны на ўсіх, хто хача крыху больш даведацца аб феномене памяці. Вольгі Бубіч — эсэістка, фатографка і даследчыца памяці. Фармат курса: 5 лекцый і 4 творчыя практыкі 1 сустрэча на тыдзень па суботах, працягласць […]
Stoffwechsel: тэкстыльная майстэрня ў Берліне
Fem*HUB Bridging Cultures запрашае жанчын з любым узроўнем навыкаў у шыцці, асабліва жанчын з досведам вымушанай міграцыі, далучыцца да тэкстыльнай майстэрні Stoffwechsel. Падчас Фем*Майстэрні па тэкстылі вы зможаце: Адрамантаваць адзенне замест таго, каб яго выкідваць Навучыцца шыць, адкрыць для сябе перапрацоўку і заняцца творчасцю Прабавіць час у размовах з іншымі жанчынамі. Арганізатаркі падрыхтуюць швейныя машыны, […]
Вакансія фандрайзера ў фондзе, які працуе ў сферы культуры і адукацыі
Фонд, які працуе ў сферы культуры і адукацыі, шукае дасведчанага фандрайзера для працы над развіццём і ўстойлівасцю ініцыятыў. Асноўныя абавязкі: Распрацоўка і рэалізацыя фандрайзінгавай стратэгіі Пошук і прыцягненне фінансавання на праекты (гранты, спонсарства, краўдфандынг) Напісанне праектных прапаноў, складанне бюджэтаў і запаўненне грантавых формаў Падрыхтоўка прэзентацый і ліставанне з патэнцыяльнымі донарамі Фарміраванне і развіццё партнёрскіх адносін […]
Veha Archive збірае архіўныя фота для новай кнігі пра Беларусь
Veha Archive збірае фота для новай кнігі “Руіны Беларусі”. Кніга выйдзе летам 2025 у супрацоўніцтве з Galeria Arsenał (Беласток, Польшча). Ужо сабрана больш за 300 фотаздымкаў. Умовы ўдзелу: Адсканаваныя фота (мінімум 2500 px), зробленыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1980 года, дасылайце на пошту archive.veha@gmail.com. Дадайце інфармацыю “год? месца? каму належыць?” Дэдлайн: 15 сакавіка.
Адкрытая лекцыя “Еўрапейская фатаграфічная прастора” анлайн і ў Варшаве
Culture Makes запрашае на адкрытую лекцыю “Еўрапейская фатаграфічная прастора” з Яўгенам Атцецкім Яўген Атцецкі — фатограф, грамадзянскі журналіст і сузаснавальнік школы фатаграфіі ФШ1 у Мінску. У адказ на новыя выклікі школа трансфармавалася ў Беларускую фатаграфічную платформу, якая падтрымлівае фатографаў і дапамагае ім выбудоўваць міжнародныя сувязі. Падчас лекцыі плануецца абмяркаваць: Што такое еўрапейская фатаграфічная прастора: фестывалі, […]
Лабараторыя кантэнту і кар’ерныя магчымасці ад Media Base LAB у Варшаве
Media Base LAB прапануе далучыцца да TikTok-рэдакцыі пра культуру, дзе пакаленне Z стварае кантэнт для пакалення Z. Да ўдзелу ў практычнай лабараторыі кантэнту і крэатыву запрашаюцца беларусы і беларускі ва ўзросце 18 — 24 гадоў, якія плануюць працу ў крэатыўнай індустрыі і медыя. У праграме курса: Ролі на выбар: у кадры, сцэнарыі, мантаж, крэатарства Практыка […]
Вакансія менеджара па камунікацыях у ЕГУ
Еўрапейскі Гуманітарны Ўніверсітэт шукае менеджара ці менеджарку па камунікацыях. Асноўныя абавязкі: Кіраванне кантэнтам сайта (WordPress) Кіраванне сацыяльнымі сеткамі ўніверсітэта і адміністраванне рэкламных кампаній Падрыхтоўка прэс-рэлізаў і інфармацыйная падтрымка мерапрыемстваў універсітэта Праца са СМІ Кіраванне універсітэцкімі камунікацыйнымі праектамі і стварэнне кантэнту Камунікацыйная падтрымка канферэнцый і мерапрыемстваў. Патрабаванні да кандыдатаў: Вышэйшая адукацыя ў галіне сацыяльных ці гуманітарных […]
Акторскія імправізацыі “Гаральд” у Варшаве
Тутэйшы тэатр запрашае на лютаўскія акторскія імправізацыі “Гаральд”. Па якой схеме адбываецца Гаральд: Абіраецца тэма для імправізацыі Акторы імправізуюць на абраную тэму — ствараюць сцэны і маналогі, якія імкнуцца скласціся ў цэльную кампазіцыю з пачаткам і фіналам Разам з акторамі імправізуюць музыка, мастак па святле, відэаінжэнер. З якіх частак складаецца Гаральд: Рэжысёрскай — рэжысёр прапаноўвае […]
Прававая ініцыятыва шукае спецыяліста па міжнароднай адвакацыі
Прававая ініцыятыва прапануе вакансію спецыяліста па міжнароднай адвакацыі на поўную занятасць. Заробак: 2000 еўра брута. Асноўныя абавязкі: Распрацоўваць і рэалізоўваць стратэгію міжнароднай адвакацыі як аднаго з напрамкаў дзейнасці арганізацыі Арганізоўваць і ўдзельнічаць у міжнародных мерапрыемствах, канферэнцыях і сустрэчах Усталёўваць і падтрымліваць стасункі з міжнароднымі арганізацыямі, палітыкамі, партнёрскімі арганізацыямі, СМІ Гатаваць і праводзіць прэзентацыі, брыфінгі і […]
Прыём заявак на ХІ Кінафестываль “Нефільтраванае кіно”
ХІ Кінафестываль “Нефільтраванае кіно” прымае новыя фільмы ад беларускіх аўтараў. Адзіны крытэр — працы павінны быць завершаныя ў 2024-2025 гадах. Аб выніках будзе паведамлена да 15 сакавіка. Дэдлайн: 28 лютага. Падаць заяўку
Майстар-клас з беларускай мастачкай Марышкай у Тбілісі + дабрачыннасць
Ініцыятыва Гэта Окей i праект аб устойлівай модзе Sviadomy Šyk запрашаюць на майстар-клас па вышыўцы гладдзю з беларускай мастачкай Марышкай. У праграме — вышыўка гладдзю на нашыўках і прымацоўванне нашыўкі да цішотак. Для ўдзелу патрэбна падрыхтаваць: Для кастама набыць нашыўкі загадзя ці на майстар-класе (набор каштуе 23 лары) Навыкі не патрабуюцца Усе сабраныя грошы з […]
Бясплатная юрыдычная дапамога ад Прававой Ініцыятывы
Прававая Ініцыятыва прапануе бясплатныя юрыдычныя кансультацыі. Хто можа звяртацца: беларусы і беларускі, якія былі вымушаныя пакінуць краіну з-за палітычнага пераследу або пагроз. Прапануецца: Кансультацыі па пытаннях міграцыі, бяспекі за мяжой і абароны ад дыскрымінацыі Падтрымка пры атрыманні міжнароднай або гуманітарнай абароны Юрыдычная дапамога ў выпадках пагрозы дэпартацыі, экстрадыцыі або затрымання па запыце беларускіх уладаў Падрыхтоўка […]
Збор заявак на ўдзел у арт-маркеце ад Craft Hand Lab
Craft Hand Lab запрашае падаць заяўку на ўдзел ў арт-маркеце. Дэталі: Да ўдзелу запрашаюцца майстры, рамеснікі, дызайнеры і мастакі На кожным маркеце працуе фатограф, а кожны ўдзельнік атрымлівае доступ да фотаздымкаў Заяўкі разглядаюцца па чарзе. Умовы ўдзелу: Месца 1 x 2 м — 300 злотых нета + 23% VAT Месца 2 x 2 м — […]
Вакансіі вядучых для TikTok-праекта
Беларуская тэатральная школа ў Вільнюсе шукае вядучых для TikTok-праекта, арыентаванага на моладзь у Беларусі. Чаго чакаюць ад кандыдатаў і кандыдатак: Актыўная жыццёвая пазіцыя — вам ёсць, што расказаць аўдыторыі Зразумелая, займальная падача Час і жаданне ўдзельнічаць у праекце Адказнасць Як патрапіць у праект: Абраць тэму, якая будзе цікавая падлеткам і моладзі ў Беларусі Запісаць кароткае […]
Зімовыя самапрэзентацыі ў ФШ1 + нетворкінг
Беларуская фатаграфічная платформа ФШ1 запрашае наведаць зімовую самапрэзентацыю ў Варшаве. Самапрэзенатцыя — фармат, у якім аўтар мае 10 хвілін, каб расказаць пра сябе і сваю фатаграфію жывой аўдыторыі. Гэта можа быць серыя ці праект, асабісты досвед, адрэфлексаваны фатаграфічнымі сродкамі, ці нават сумневы альбо пытанні да людзей у зале. Гледачы задаюць пытанні і ўдзельнічаюць у дыскусіях. […]
Як цвёрда стаяць на ўласных нагах? Кейсы і стратэгіі ад ByWomen
ByWomen Aкселератар запрашае жанчын на майстар-клас “Інвестуй у сябе: фінансавая пісьменнасць для жанчын.” Арганізатаркі прапануюць наступныя тэмы да абмеркавання: Калі наступіць лепшы час, каб жыць, і каб інвеставаць У чым сэнс інвестыцый па-жаночаму Якія ёсць рызыкі і магчымасці ў інвеставанні З чаго лепш пачаць і чаму Куды потым рухацца Паспяховыя і правальныя кейсы і стратэгіі. […]
Анлайн-інфасесіі ад MOST
Праграма мабільнасці MOST, што садзейнічае прафесійнаму абмену паміж спецыялістамі і спецыялісткамі з Беларусі і Еўрапейскага саюза, запрашае на анлайн-сесіі пытанняў і адказаў. На анлайн-сустрэчах можна будзе атрымаць адказы на свае пытанні наўпрост ад каманды MOST IV. Даты і час бліжэйшых сустрэч (па мінскім часе): 20 лютага (чацвер), 16:00 18 сакавіка (аўторак), 13:00 24 красавіка (чацвер), […]
Прыём заявак на рэалізацыю культурніцкіх і адукацыйных праектаў
Музей Вольнай Беларусі абвяшчае аб прыёме заявак на рэалізацыю культурніцкіх і адукацыйных праектаў у 2025 годзе. Музей – шматфункцыянальная беларуская прастора ў цэнтры Варшавы, якую штогод наведвае звыш 8,5 тысяч чалавек. Вы можаце падаць заяўку, калі вы маеце творчыя ідэі, плануеце правесці імпрэзу ці рэалізаваць доўгатэрміновы праект і шукаеце для гэтага зручнае месца. Да ўдзелу […]
Куратарская вакансія ў каманду праекта сайта-каталога памяці Алеся Пушкіна
У каманду праекта сайта-каталога памяці Алеся Пушкіна шукаюць куратара/куратарку, якому або якой блізкая творчасць гэтага выбітнага беларускага мастака. Прафесійныя абавязкі: Курыраваць выставу памяці Алеся Пушкіна Правесці конкурс даследчыцкай стыпендыі імя Алеся Пушкіна Удзельнічаць ў стварэнні кантэнту пра творчасць мастака Далучыцца да падрыхтоўкі мастацкага альбома Супрацоўнічаць з мастакамі і культурнымі арганізацыямі. Ад кандыдатаў чакаюць: Мець досвед […]
Канферэнцыя FemTech 2025 у Варшаве
Women in Tech запрашаюць на канферэнцыю, прысвечаную тэхналогіям, якія служаць інтарэсам здароўя і дабрабыту жанчын “FemTech 2025“. Да ўдзелу запрашаюцца беларускія жанчыны ў IT, прадпрымальніцы, даследчыцы і тыя, хто хоча: Развівацца ў міжнароднай IT-індустрыі і асабліва ў FemTech Знайсці каманду, партнёраў або ментарку Даведацца пра кар’ерныя і інвестыцыйныя магчымасці. Фарматы мерапрыемства: Панэльныя дыскусіі і прэзентацыі […]
Дыскусія ў Вільнюсе: “Ці можа мастацтва быць дыпламатычным мостам?”
Жаночае выдавецтва “Пфляўмбаўм” запрашае на дыскусію з лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі Святланай Алексіевіч падчас кніжнага кірмаша ў Вільнюсе. У дыскусіі “Ці можа мастацтва быць дыпламатычным мостам?” удзельнічаюць: Пісьменніца Святлана Алексіевіч Літкрытыкеса, эсэістка Гедрэ Казлаўскайтэ Фатограф, заснавальнік і шматгадовы кіраўнік Таварыства літоўскага фотамастацтва Антанас Суткус. Мадэратарка: журналістка Яланта Крыжэвічэне. Дыскусія пройдзе на літоўскай і рускай мовах з […]
Майстар-клас па кастамізацыі цішотак бісерам у Варшаве
Медыя-ініцыятыва “Гэта Окей” запрашае на майстар-клас па кастамізацыі цішотак бісерам з Лявонам. Усе матэрыялы будуць даступныя на івэнце. Таксама будзе магчымасць набыць цішоткі “Гэта Окей” для кастама. Усе сабраныя грошы з продажу цішотак пойдуць на падтрымку ЛГБТК+ людзей у крызісных абставінах у Беларусі. 1 цішотка — 1 псіхалагічная сесія для ЛГБТК+ актывіст_кі ў Беларусі. Дата […]
Сустрэча, прысвечаная ментальнаму здароўю квір-асобаў
Ініцыятыва TG House запрашае квір-асобаў на сустрэчу, прысвечаную ментальнаму здароўю і яго ўзаемасувязі з прыналежнасцю да квір-супольнасці. Сустрэча будзе накіравана на разуменне важнасці ментальнага здароўя і чаму пра гэта важна і трэба казаць, разбураючы стэрэатыпы і стыгматызацыю ўнутры грамадства. Гэта магчымасць для ўсіх, хто хоча падзяліцца сваім досведам, пачуць гісторыі іншых і паглыбіць веды аб […]
Метадычны хакатон “Як зрабіць карысны курс для грамадзянскай супольнасці”
Адукацыйна платформа learn4belarus.online і праграма Belarus.Beehive запрашаюць на метадычны хакатон “Як зрабіць карысны курс для грамадзянскай супольнасці”. Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі НДА, актывісты, што маюць ідэю стварэння анлайн-курса для грамадзянскай супольнасці. У праграме хакатона: 4 інтэнсіўныя сесіі Актыўная праца ў міні-групах паміж сесіямі, персанальная зваротная сувязь ад ментарак Працоўны сшытак, які можна выкарыстоўваць для праектавання […]
Як ператварыць ідэю ў працуючы стартап — вэбінар ад WE Platform
Адукацыйная платформа WE Platform запрашае на першую сустрэчу ў рамках серыі анлайн-мерапрыемстваў пра бізнэс, фрыланс і карысныя навыкі “We Talk”. Экспертыза: Алена Дынман — заснавальніца IT-школ, аўтарка праекта TeensCool, ментарка і трэкерка адукацыйных праектаў у Беларусі. У плане абмеркаваць: Што трэба зрабіць, каб ідэя ператварылася ў працуючы стартап, а не засталася планам на паперы Што […]
Маляванне партрэтаў у Вільнюсе
CreateCulture Space запрашаюць далучыцца да малявання чалавечай фігуры ў Вільнюсе. Да ўдзелу запрашаюцца ўдзельнікі любога ўзроўню: пачаткоўцы, аматары і прафесіяналы. План заняткаў: Кожны па чарзе пазіруе ў якасці мадэлі на працягу 5 —15 хвілін (мадэль абіраецца выпадковым чынам) У сярэдзіне заняткаў — невялікі перапынак, каб падзяліцца працамі, абмеркаваць і, пры жаданні, даць зваротную сувязь. Што […]
Прэмія для твораў і прадуктаў, якія аднаўляюць гістарычную памяць і спрыяюць умацаванню беларускай ідэнтычнасці
Беларускі ПЭН абвяшчае збор заявак на новы сезон прэміі імя Францішка Багушэвіча за творы, выдадзеныя і апублікаваныя ў 2024 годзе. Гэта ўзнагарода ўшаноўвае творцаў, якія аднаўляюць гістарычную памяць і спрыяюць умацаванню беларускай ідэнтычнасці. На прэмію могуць намінавацца: Кнігі Артыкулы Падкасты Відэа/відэацыклы Кіно Іншыя формы твораў, што адпавядаюць мэтам прэміі. Умовы ўдзелу: Права намінаваць творы маюць […]
Вакансія кантэнт-маркетолага у моўнай школе Polish for Belarus
Моўная школа Polish for Belarus шукае ў каманду кантэнт-маркетолага. Прафесійныя абавязкі: Падрыхтоўка камунікацый для знешніх і ўнутраных каналаў школы (email, сацсеткі, боты, лендынгі, прэзентацыі) Аналітыка каналаў Тэставанне гіпотэз Пошук крэатыўных ідэй, новых форм падачы і прыцягнення аўдыторыі праз кантэнт. Кампетэнцыі кандытаў: Досвед працы ў СММ і ў капірайтынгу больш за 1 год Высокая нагледжанасць у […]
Women in Tech шукаюць ментарак і менці для ментарскай праграмы
Супольнасць для падтрымкі і развіцця жанчын у IT “Women in Tech” пачынае набор на ментарскую праграму. Каму гэта можа быць цікава: Менці — беларускія IT-прафесіяналкі з досведам працы ў IT ад 2 гадоў, якія адчуваюць, што спыніліся ў кар’ерным развіцці і вераць, што падтрымка супольнасці і ментара дапаможа росту кар’еры. Ментары і ментаркі — людзі […]