Анлайн-клас па працы з Інстаграм: алгарытмы, стратэгіі продажаў, капірайтынг

ByWomen Aкселератар запрашае жанчын на майстар-клас “Як манетызаваць сваю дзейнасць праз інстаграм?” Падчас майстар-класа будуць разглядацца: Асновы працы алгарытмаў Інстаграм Эфектыўныя стратэгіі продажаў праз гэтую сацсетку Частыя памылкі ў капірайтынгу кантэнта. Экспертыза: Ліза Ветрава — медыя-экспертка, блогерка, грамадская дзеячка. Дата правядзення: 8 лютага, 11:00 па Варшаве, працягласць — 2 гадзіны. Лакацыя: анлайн. Дэдлайн: 7 лютага. Зарэгістравацца

“Як AI дапаможа вылучыцца на рынку працы ў 2025 годзе?” – вэбінар ад WE Platform

Адукацыйная платформа WE Platform запрашае на другую сустрэчу ў рамках серыі анлайн-мерапрыемстваў We Work. У плане абмеркаваць: Як адаптавацца да змен рынку працы і шукаць працу ў новай рэальнасці Што змянілася ў пошуку працы за апошнія гады Як штучны інтэлект уплывае на гэты працэс Як новыя прафесіі і гнуткія фарматы занятасці змяняюць рынак Якія карысныя […]

Чаго не хапае для добрай камунікацыі паміж актывістамі і журналісткамі?

Арганізацыя ІншыЯ і аб’яданне беларусаў Нямеччыны Razam e.V. у партнёрстве з Press Club Belarus запрашаюць на “Нязмушаны нэтворкінг” у Варшаве. Запрашаюцца беларускія актывісты і журналісткі, якія хочуць усталяваць новыя кантакты, падзяліцца досведам і знайсці магчымасці для супрацы. Што прапануюць арганізатаркі: Жывую камунікацыю з грамадзянскай супольнасцю і медыя Развенчанне міфаў і абмеркаванне рэальнасці пра вашу працу Абмеркаванне […]

Прыём заявак на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць збор заявак на прэмію імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове Правам намінавання валодаюць самі аўтары/аўтаркі паэтычных кніг, выдавецтвы, сябры журы, сябры аргкамітэта, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ. Умовы конкурсу: Жанр: паэзія Год выдання: кніга мусіць быць выдадзена ў папяровым або электронным выглядзе […]

Анлайн-курс “Гендэр з нуля”: вэбінары, лекцыі, практычныя заданні

Нацыя Лідэраў запрашае на анлайн-курс ад “Гендэр з нуля: разбіраемся разам”.  Курс уключае: Відэалекцыі Заданні для самастойнага выканання Вэбінары з дасведчаным выкладчыкам Дадатковыя матэрыялы. У планах арганізатараў: Распавесці, што такое гендэр, якую ролю ён адыгрывае ў жыцці асобнага чалавека, жаночай і мужчынскай сацыяльных групах, грамадстве ў цэлым Навучыць вас распазнаваць і пераадольваць гендэрныя стэрэатыпы Пазнаёміць […]

Вялікі мітап ад Ū HUB у Варшаве: бутстрэпінг, пітчынг, нетворк

Ū HUB запрашае на вялікі мітап Ū_meetup: Bootstrapping + Pitching у Google for Startups Campus.  Падчас мітапа фаўндэры раскажуць пра тактыкі і стратэгіі таго, як бусціць свой стартап, калі інвестары не спяшаюцца на дапамогу, як пры гэтым адчуваць сябе добра і развівацца. Спікеры: Aliaksei Rudak, CEO Lingvanex Alex Chepovoi, CEO Global Work Alena Giwojna, CEO […]

Artist Meetup у Берліне

Алена Рабкіна запрашае на Artist Meetup у Берліне. Да ўдзелу запрашаюцца творчыя людзі розных профіляў: музыка, візуальнае мастацтва, перформанс, танцы і г.д. Гэта нефармальная сустрэча, для знаёмстваў, гутарак і магчымых цікавых калабарацый. Дата правядзення: 1 лютага, 19:00. Лакацыя: Берлін, PAKD Gallery, An d. Mole 9. Зарэгістравацца

Курс пра пераходныя перыяды паміж аўтарытарызмам і ўстойлівай дэмакратыяй

Цэнтр новых ідэй запрашае на анлайн-курс “Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты“. У межах курса размова пойдзе пра пераходныя перыяды паміж аўтарытарызмам і ўстойлівай дэмакратыяй: іх умовы, праблемы, магчымасці і наступствы. У праграме курса: 12 анлайн-сустрэч(8 лекцыйных заняткаў і 4 семінарскія заняткі) Лекцыйны фармат з інтэрактыўнымі элементамі(дыскусіі, аналіз прыкладаў і кейсаў, праца ў міні-групах) […]

Анлайн-заняткі для тых, хто знаходзіцца ў пошуку новай працы

ByWomen Aкселератар запрашае жанчын на анлайн-заняткі “Як ствараць эфектыўнае CV і партфоліа: з чаго пачаць?” Заняткі будуць карысныя, калі вы: Знаходзіцеся ў пошуку новай працы Змяняеце свой прафесійны накірунак Шукаеце працу ці распачынаеце сваю справу ў новай краіне Задумваецеся над прасоўваннем асабістага брэнду. Вядучая: Ганна Палей. Дата правядзення: 1 лютага, 11:00 па Варшаве. Працягласць: 1 […]

Прыём заявак на навуковую канферэнцыю “Польска-беларускія моўныя, літаратурныя, культурныя і гістарычныя сувязі”

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта запрашае на Міжнародную навуковую канферэнцыю “Польска-беларускія моўныя, літаратурныя, культурныя і гістарычныя сувязі”. На канферэнцыі плануюцца пасяджэнні ў 5 секцыях: Беларусістычная глотадыдактыка: гісторыя, сучасны стан і перспектывы. Да 10-годдзя Майстэрні беларусістычнай глотадыдактыкі Беларускія дыялекты ў краінах Еўрасаюза: гісторыя, даследаванне, структура, кантакты Альгерд Бахарэвіч — пісьменнік трох рэальнасцей. Да 50-годдзя літаратара Беларуская мова […]

Афлайн-трэнінг у Вільнюсе: “Як распрацаваць якасны анлайн-курс?”

Адукацыйная платформа learn4belarus і праект Belarus Beehive 2.0 запрашаюць на афлайн-трэнінг па распрацоўцы анлайн-курсаў. Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі і прадстаўніцы НДА, а таксама актывісты і актывісткі, што маюць ідэю стварэння анлайн-курса, які сваім зместам мусіць спрыяць узмацненню грамадзянскай супольнасці і дэмакратычным зменам у Беларусі. У плане трэнінгу: Даць неабходныя базавыя веды і інструменты па стварэнні […]

Анлайн-лекцыя Аляксандра Велядзімавіча “Анатомія партрэта”

Беларуская незалежная асацыяцыя фатографаў запрашае на анлайн-лекцыю Аляксандра Велядзімавіча “Анатомія партрэта”. Аляксандр Велядзімавіч — беларускі фатограф, пісьменнік і выкладчык. У сваёй мастацкай практыцы выкарыстоўвае аналагавую фатаграфію і стварае складаныя працы на грані паміж рэпрэзентацыяй нашага “часу” і “пазачасовым” характарам фатаграфіі. Праграма лекцыі: На прыкладзе серыі Аляксандра Велядзімавіча “Юнацтва” абмяркуеце любімыя фатаграфіі Аляксандра, а таксама “дэталі”, […]

Анлайн-сустрэча “Трывога ў эміграцыі”

Ініцыятыва Тэндэр на гендар запрашае на анлайн-сустрэчу для людзей, якія маюць досьвед эміграцыі.  У плане сустрэчы: Будзеце вывучаць, якая бывае трывога і што можна зрабіць, каб менш трывожыцца Разбераце кавалак тэорыі і практыкаванні па працы з трывожнымі станамі. Сустрэчу праводзіць Ганна — дыпламаваная псіхалагіня, якая працуе ў інтэграцыйным падыходзе з апорай на КПТ. Ганна спецыялізуецца […]

Арт-тэрапеўтычная анлайн-сустрэча “Шар страхаў”

Інтэрсэкцыйная фем ЛГБТК+ ініцыятыва Прызматыка запрашае на арт-тэрапеўтычную сустрэчу “Шар страхаў”. У плане — папрацаваць са страхамі, трывогамі і хваляваннем праз творчасць.  Што рыхтуюць арганізатары: Арт-тэрапеўтычную тэхніку, каб дапамагчы мякка і бяспечна выказаць свае эмоцыі Атмасферу падтрымкі і творчасці Просты і даступны фармат — ніякіх спецыяльных навыкаў не патрабуецца. Што спатрэбіцца: Аркуш паперы A4 ці […]

Калажная майстэрня “Іншасць” у Вільнюсе

“Іншыя” запрашаюць даследаваць тэму іншасці праз майстэрства калажу. У праграме: Пагаворыце пра прыняцце адрозненняў, пра прыгажосць недасканаласці і пра тое, як мастацтва дапамагае ўбачыць разнастайнасць свету З дапамогай тэхнікі калажу створыце візуальныя гісторыі пра тое, што робіць кожнага і кожную асаблівымі. Гэта магчымасць пераасэнсаваць звыклыя вобразы і знайсці новыя спосабы самавыяўлення. Папярэдні досвед стварэння калажаў […]

Беларускамоўны нэтворкінг у Вільнюсе

Арганізацыя “Іншыя” запрашае на вечар беларускамоўнага нэтворкінгу ў Вільнюсе. У праграме: Знаёмствы ў невялікіх групах з цікавымі суразмоўцамі Практычныя заданні для лёгкага пачатку размовы Магчымасць знайсці аднадумцаў і сябровак Гарбата, кава і пачастункі. Узровень беларускай мовы не мае значэння. Дата правядзення: 30 студзеня, 18:30-20:00. Лакацыя: Вільнюс, Наўямесціс (дакладнае месца — пасля рэгістрацыі). Зарэгістравацца

Анлайн-курс “Сейбіт Прамовы. Эфектыўны публічны выступ”

Нацыя Лідараў запрашае на сёмы паток бясплатнага анлайн-курса “Сейбіт Прамовы. Эфектыўны публічны выступ”. У праграме: Кароткія відэалекцыі і канспект ад выкладчыка курсу, актора і рэжысёра тэатру Андрэя Саўчанка Заданні для самастойнага выканання (выбар нагрузкі за вамі) Вэбінары з разборам тэм і выкананнем практычных практыкаванняў. Падчас заняткаў вы будзеце вучыцца: Правільна псіхалагічна рыхтавацца да перамоваў, прэзентацыі, […]

Вакансія вядоўцы гульнявой праграмы пра Беларусь у Вільнюсе

CreateCulture Space шукае вядоўца ці вядоўцу для новай гульнявой праграмы пра Беларусь. Патрабаванні: Валодаць беларускай мовай Ведаць цікавыя факты пра нашу краіну Любіць жартаваць і натхняць на жывую камунікацыю Гатоўнасць стаць тварам гульні “Па500” (Папяцьсот). Прадакшн: CreateCulture Group. Прадзюсарка: Надзея Ількевіч. Аплата: ганарар за кожны здымачны дзень. Праезд аўтобусам і пражыванне для ўдзельнікаў з Варшавы […]

“У інтэрнэце зноў хтосьці няправы?” — анлайн-курс па развіцці крытычнага мыслення

БНМС “РАДА” запрашае на анлайн-курс “У інтэрнэце зноў хтосьці няправы?”, накіраваны на развіццё крытычнага мыслення, майстэрства абараняць сваю пазіцыю і выкрываць дэзынфармацыю. У праграме: 10 сустрэч, падчас якіх на прыкладах з беларускіх медыя абяцаюць навучыць правяраць інфармацыю, фармуляваць аргументаваныя доказы і публічна выкрываць прапаганду. Для тых, хто гатовыя стаць бачнымі ў інтэрнэце, ёсць магчымасць стварыць […]

Мастацкая арт-рэзідэнцыя “Дом творцаў” 2025

Ініцыятыва Дом Творцаў запрашае беларускіх творцаў паўдзельнічаць у мастацкай рэзідэнцыі ў Варшаве. Мастацкая рэзідэнцыя створаная для беларускіх мастакоў з мэтай іх падтрымкі, пашырэння сувязей паміж польскімі і беларускімі творцамі, развіцця новых магчымасцей і дапамогі у рэалізацыі іх творчых планаў.  Праект з’яўляецца перш за ўсё падтрымкай і псіхалагічнай рэабілітацыяй творчых асоб з Беларусі (у тым ліку, […]

Кастынг у новы фільм Аляксея Палуяна “Спадчына”

У новы мастацкі фільм “Спадчына”, які распавядзе гісторыю, што здарылася падчас беларускай рэвалюцыі 2020 года, шукаюць акцёраў і актрыс.  Дэталі кастынгу:  Беларускамоўныя і рускамоўныя акцёры(25, 26, 56 гадоў) і актрысы(30 і 56 гадоў). Абавязкова руская мова без акцэнту.  Дэталі вытворчасці: Lava Films & TamTam Films (польска-нямецкая капрадукцыя) Рэжысёр: Аляксей Палуян Кастынг-дырэктар: Пётр Бартушэк Жанр: мастацкі […]

Публічны выступ: анлайн-курс для беларускіх жанчын “We Speak”

WE Platform запрашае далучыцца да курсу “We Speak“, накіраванага на падтрымку жанчын у асваенні навыкаў публічных выступаў і прасоўванні экспертнага брэнда. У праграме: Тэарэтычны і практычны модулі: пошук тэм для выступаў, планаванне і структура, тэхнікі працы з аўдыторыяй Індывідуальная кансультацыя з коўчам Выступ на фінальным мерапрыемстве WE Platform. Даты правядзення: 29 студзеня — 21 лютага. […]

We Write: анлайн-курс па напісанню тэкстаў для беларускіх жанчын

Адукацыйная платформа для беларускіх жанчын WE Platform запускае анлайн-праграму “We Write”, накіраваную на стварэнне экспертных тэкстаў.  Праграма курса:  Модуль 1. Аўдыт сваёй экспертызы і выбар тэмы.Марыя Ярома. Абмяркуеце, як вызначыць мэты для напісання і знаходзіць тэмы, нават калі здаецца, што ўсё ўжо сказана. Разбераце, як вызначыць сваю нішу і дзе браць натхненне для новых тэкстаў. […]

Прэзентацыі кнігі Лесі Пчолкі “Descent into the Marsh” у Берліне

Леся Пчолка запрашае на прэзентацыю сваёй кнігі “Descent into the Marsh” у Берліне. Кніга праводзіць паралель між пратэстамі ў Беларусі і Ганконгу. Леся Пчолка — беларуская візуальная мастачка і дзяячка, заснавальніца Архіва VEHA, які займаецца захаваннем беларускай народнай фатаграфіі і вывучэннем калектыўнай памяці. Яе праекты спалучаюць культурную спадчыну з сучаснай міграцыяй і перасоўваннем, разважаючы пра […]

Вакансія менеджара сацсетак для ЧынЧынЧэнала

“ЧынЧынЧэнал” — сатырычны медыя праект, які жартуе на беларускія тэмы, шукае мэнэджара/ку сацсетак. Чым вы будзеце займацца: Распрацоўваць і рэалізоўваць стратэгію для развіцця для сацсетак праекта Рабіць і адаптоўваць кантэнт пад розныя платформы (кароткія відэа, фота, тэкставыя пасты і іншыя актуальныя фарматы) Адсочваць актуальныя трэнды сацсетак і прапанаваць варыянты ўключэння іх у працу Фарміраваць кантэнт-план […]

Вакансія Outreach & Partnerships Specialist у Вільнюсе

CreateCulture.Group шукаюць Outreach & Partnerships Specialist у Вільнюсе. Патрабаванні: Маеце досвед у фандрайзінгу, працы з партнёрствамі або ў сумежных галінах Выдатна валодаеце навыкамі пісьмовай і вуснай камунікацыі Маеце досвед падрыхтоўкі грантавых заявак і справаздач для рэалізатараў, міжнародных арганізацый у краінах ЕС або ЗША З захапленнем ставіцеся да культурнага і творчага сектараў або маеце моцную зацікаўленасць […]

Стадзі-тур “Гендарная роўнасць” у Берліне

Арганізацыі “ІншыЯ” і Razam e.V. запрашаюць беларускіх актывістак і журналістаў у Берлін на навучальны тур “Гендарная роўнасць”. У праграме: Сустрэчы з прадстаўнікамі нямецкіх медыя і НДА Абмен практыкамі па гендарнай роўнасці Абмеркаванне адаптацыі ідэй да беларускага кантэксту Нэтворкінг з беларускімі калегамі і прадстаўні_цамі грамадзянскай супольнасці. Арганізатары пакрываюць: Выдаткі на дарогу ў Берлін і назад Кошт […]

Курс пра сэксуальнасць ад Прызматыкі

Інтэрсэкцыйная фем ЛГБТК+ ініцыятыва Прызматыка запрашае на серыю лекцый па даследаванню і раскрыццю сваёй сэксуальнасці. Курс створаны для ЛГБТК+ людзей з Беларусі (незалежна ад таго, дзе яны зараз знаходзяцца), якія жадаюць лепш зразумець сваё ўнутранае “я”, даследаваць уласныя адчуванні і задавальненні. Вядучая групы: псіхолаг з медыцынскай адукацыяй, арт-тэрапеўтка, спецыялістка ў сферы сексалогіі і парушэнняў харчовых […]

Курс для беларускіх жанчын, якія жадаюць пачаць кар’еру ў IT

Супольнасць для падтрымкі і развіцця жанчын у IT Women in Tech запрашае далучыцца да праграмы “Login to tech” — курс для беларускіх жанчын, якія жадаюць пачаць кар’еру ў IT. Арганізатаркі абяцаюць наступныя вынікі: Вызначыце сваё ідэальнае месца ў IT Створыце кар’ерны план Пабудуеце сетку кантактаў з IT-прафесіяналамі, HR-амі і рэкрутэрамі Атрымаеце падтрымку супольнасці аднамысніц. Фармат […]

Курс па асновах журналістыкі ў Варшаве і Вільнюсе

Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае далучыцца да курса “Журфак па суботах: асновы журналістыкі”. Хто можа ўдзельнічаць: журналісты-пачаткоўцы або тыя, хто марыць імі стаць. Арганізатары абяцаюць наступныя вынікі: Засвоіце асновы прафесіі разам з дасведчанымі трэнерамі, якія ў той жа час з’яўляюцца практыкуючымі журналістамі Зразумееце, як працуюць медыі і як адаптавацца ў гэтай сферы Даведаецеся пра самыя сучасныя […]

Вэбінар па крызісных камунікацыях ў медыя

Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на вэбінар “Крызісная камунікацыя: алгарытмы вырашэння канфліктаў у рэдакцыі”. Лектарка: галоўная прадзюсарка Democratic Media Institute Марыя Малевіч. Тэмы, якія будуць разглядацца: Псіхалогія канфлікту Асаблівасці працы ў доўгатэрміновай крызіснай сітуацыі Юрыдычныя аспекты канфліктных сітуацый Шляхі выхаду з канфлікту, у тым ліку, калі мірнае вырашэнне немагчымае. Дата правядзення: 29 студзеня, 17:00 — 19:00(CET). […]

Конкурс грантаў на акадэмічныя даследчыя праекты

Еўрапейскі саюз у межах праграмы EU4Belarus — SALT III абвесціў конкурс грантаў на акадэмічныя даследчыя праекты з удзелам беларускіх даследчыкаў, аспірантак і выкладчыкаў, якія пацярпелі праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю. Мэта конкурсу — кансалідацыя і захаванне беларускай акадэмічнай супольнасці, а таксама яе інтэграцыя ў агульную еўрапейскую адукацыйную прастору праз міжнароднае акадэмічнае супрацоўніцтва. Працягласць даследавання: ад […]

Фем-арт фестываль “Roar Women” у Варшаве

Феміністычны фестываль “Roar Women” упершыню адбудзецца ў Варшаве. “Roar Women” закранае праблему жаночага гвалту і прапаноўвае паглядзець на гэтую праблему праз мастацкі ракурс.  Праграма наступная: 12:00 — Дыскусія: “Ці можа мастацтва стаць інструментам для асэнсавання гвалту?” 14:00 — Варкшоп белага спеву з Дар’яй Новік 16:00 — Перфарматыўнае чытанне драмы “K#rwa” 17:30 — Лекцыя: “SHAME. Пра […]

Fem Book Club: як фемінітывы могуць пашырыць моўныя магчымасці

Art Project Revolution запрашае на трэцюю сустрэчу Fem Book Club, якая пройдзе ў творчым моўным фармаце разам з Каралінай Шчыпек. На сустрэчы будзе даследавацца тэма фемінітываў — іх значэнне, практычнае выкарыстанне і тое, як яны могуць пашырыць моўныя магчымасці. Вы зможаце пагаварыць пра ролю мовы ў стварэнні роўнасці і навучыцца выкарыстоўваць фемінітывы ў паўсядзённым жыцці. Для […]

Канферэнцыя FuckUps Night: Startup Founders & Business Owners у Варшаве

Камьюніці беларускіх стартапаў Ū HUB адкрывае новы сезон івэнтаў з FuckUp Nights. Сярод спікераў не толькі фаўндэры, але і прадпрымальнікі з рэальнага сектара. У праграме — гісторыі пра памылкі, каштоўныя ўрокі і нетворкінг. Арганізатары запрашаюць фаўндэраў, прадпрымальнікаў, інвестараў, CMO, CTO і іншых людзей, гатовых вучыцца на чужых памылках.  Арганізатары падрыхтавалі гульнявы фармат нетворкінгу, каб дапамагчы […]

Фінансаванне арганізацый: конкурс праектных прапаноў ад Belarus Beehive

Belarus Beehive 2.0 абвяшчае конкурс праектных прапаноў. Мэта конкурса — падтрымка ініцыятыў, якія садзейнічаюць дэмакратычным пераменам і ўмацаванню грамадзянскай супольнасці. Лоты: Лот 1: падтрымка арганізацый грамадзянскай супольнасці і ініцыятыў (новы Прыярытэт 4: распрацоўка адукацыйных матэрыялаў і анлайн-кантэнту). Адукацыйныя матэрыялы могуць ахопліваць шырокае кола тэм, якія садзейнічаюць дасягненню прыярытэтаў праграмы Belarus Beehive: — Захаванне і развіццё […]

Хакатон для сацыяльных праектаў, ініцыятыў і стартапаў у Варшаве

Школа Кампетэнцый запрашае сацыяльныя праекты, ініцыятывы і стартапы на Хакатон сумесных праектаў “Коаператыў by LAB35”. Хто можа ўдзельнічаць: Ініцыятывы і праекты. Калі ў вас ужо ёсць каманда і ідэі і вы хочаце стварыць калабаратыўны праект. Арганізацыі. Калі вы даўно працуеце ў сваёй сферы і хочаце ўкараніць новыя ідэі або стварыць калабарацыі. Асобы. Калі вы шукаеце […]

Лекцыя, прысвечаная крытычнаму тэатру ў Еўропе

Праект Culture Makes запрашае на адкрытую лекцыю “Стратэгіі сучаснага крытычнага тэатра Заходняй Еўропы”. Лекцыя будзе прысвечана розным абліччам крытычнага тэатра ў Еўропе. Падчас прэзентацыі будуць разгледжаны стратэгіі і праекты выбраных творцаў (такіх як Міло Рау, Цэнтр Палітычнай Прыгажосці, Міхал Задара ці Якуб Скшыванэк), якія працуюць у кантэксце польскага і еўрапейскага тэатра. Пра што будзе гаворка: […]

“Cалідарнасць” шукае TikTok – вядучага

Беларускае медыя “Салідарнасць” шукае вядучага для TikTok па-за межамі Беларусі і на фултайм. Прафесійныя абавязкі: адказваць за ўвесь цыкл стварэння відэа для TikTok і іншых відэаплатформаў. Патрабаванні: Разуменне грамадска-палітычнай павестцы Беларусі Уменне складаць сцэнарыі на беларускай і рускай мовах Навыкі мантажу відэа альбо жаданне хутка навучыцца Досвед працы ў кадры, упэўненасць Разуменне трэндаў у TikTok, […]

Курс “Карысныя навыкі для валанцёраў”

ФОРЫн-офіс запрашае на B2B-курс па карысных валанцёрскіх кампетэнцыях. Курс складаецца з 6 вэбінараў, дзе будуць разглядацца наступныя тэмы: Лідарства Прэзентацыйная граматнасць Перамовы Лічбавая камунікацыя Матывацыя Праектны падыход. Бонус: вэбінар-практыкум для працы над развіццём вашых персанальных ідэй. Даты правядзення: 28 студзеня — 25 лютага, 18:30 — 20:00 (па Мінскім часе). Лакацыя: анлайн. Дэдлайн: 23 студзеня. Расклад […]

Вэбінары з фемінісцкай оптыкай: магчымасці для салідарнасці і супраціву ў сучасным свеце. 13 студзеня — 18 сакавіка

Women in Tech запрашаюць на серыю анлайн-сустрэч “Крохкія сувязі”. Вэбінары аб’ядноўвае фемінісцкая оптыка і цікавасць да пошуку тэарэтычных і практычных адказаў на сучасныя выклікі. Серыя вебінараў пабудавана так, каб правесці ўдзельніц праз абмеркаванне тэм цела і клопату, структурнай няроўнасці, інфраструктур прыгнёту да пераасэнсавання магчымых практык салідарнасці. Выраз “Крохкія сувязі” арганізатаркі запазычылі з кнігі Сары Ахмед “Жыць […]

Вакансія крэатыўнага прадзюсара ў AI стартапе

Кампанія з беларускімі каранямі Vocal Image шукае крэатыўнага прадзюсара з навыкамі стварэння відэарэкламы.  Vocal Image — гэта платформа для развіцця камунікацыйных навыкаў на аснове штучнага інтэлекту. Асноўныя абавязкі: Распрацоўка цікавых канцэпцый для відэа і банераў для рэкламы ў сацыяльных сетках Напісанне скрыптаў для відэарэкламы, скіраванай на дасягненне вынікаў, і заказ відэа ў крэатараў на Fiverr […]

Artist Meetup у Берліне

Ініцыятыва Fem*BridgingCultures і Алена Рабкіна запрашаюць на Artist Meetup у Берліне. Да ўдзелу запрашаюцца творчыя людзі розных профіляў: музыка, візуальнае мастацтва, перформанс, танцы і г.д. Гэта нефармальная сустрэча, для знаёмстваў, гутарак і магчымых цікавых калабарацый. Умовы ўдзелу: donation ад 5€. Дата правядзення: 11 студзеня, 19:00. Лакацыя: Берлін, Wartburgstr. 41, 10823. Зарэгістравацца

Серыя лекцый па літаратуры і кіно 8 — 19 студзеня. Анлайн і ў Варшаве

Poznanska24 адкрылі запіс на лекцыі ў студзені. Расклад лекцый на студзень: “Гібрыдная ідэнтычнасць” у посткаланіяльнай літаратуры. Анастасія Рыдлеўская працягвае свой гадавы курс, вы можаце далучыцца з любой кропкі свету. Абяцаюць пагружэнне ў складаны і шматслойны свет посткаланіяльнай літаратуры, дзе пераплятаюцца культура, гісторыя і пошук сябе. Дата правядзення: 8 студзеня, 18:30. Лакацыя: анлайн. “Фемінізм у літаратуры […]

Маляванне партрэтаў у Вільнюсе

CreateCulture Space запрашаюць на першы занятак серыі, прысвечанай маляванню чалавечай фігуры. Да ўдзелу запрашаюцца ўдзельнікі любога ўзроўню: пачаткоўцы, аматары і прафесіяналы. Як гэта працуе: Кожны па чарзе становіцца мадэллю, пазіруючы на працягу 5-15 хвілін (імя мадэлі вызначаецца выпадкова) У сярэдзіне занятка — невялікі перапынак, каб падзяліцца працамі, абмеркаваць і, пры жаданні, даць зваротную сувязь. Што […]

Вэбінар “Штучны інтэлект. Чым ён можа дапамагчы рэдакцыі і рэдактару?”

Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на вэбінар “Штучны інтэлект. Чым ён можа дапамагчы рэдакцыі і рэдактару?” Вэбінар прызначаны для журналістаў, рэдактараў і ўсіх, хто цікавіцца прымяненнем штучнага інтэлекту ў медыях. Абяцаюць распавесці: Як ШІ дапамагае рэдакцыі ствараць разнастайны якасны і цікавы кантэнт Як можна выкарыстоўваць ШІ для больш эфектыўнага збору і аналізу інфармацыі, у тым ліку […]

Адкрыты збор заявак на другі сезон Перакладчыцкай майстэрні

Беларускі ПЭН анансаваў збор заявак на другі сезон Перакладчыцкай майстэрні.  Перакладчыцкая майстэрня – гэта прастора, дзе перакладчыкі і перакладчыцы мастацкай літаратуры збіраюцца разам, дзеляцца спробамі перакладу, абмяркоўваюць узніклыя праблемы і, знаходзячы рашэнні, набываюць неабходныя ў сваёй працы веды і навыкі. Майстэрня займаецца перакладамі на беларускую мову з любой мовы і ў любым жанры (падборка вершаў, […]

Вакансія для дызайнераў у Adu.place

Adu.place шукае дызайнера або дызайнерку для працы на праектнай аснове. Прафесійныя абавязкі: Ствараць візуальны стыль і распрацоўваць брэндынг для спецыяльных праектаў Распрацоўваць канцэпцыі і дызайн мерч-прадукцыі. Ад кандыдатаў чакаюць: Партфоліа з праектамі Крэатыўны падыход да задач і нестандартныя рашэнні Праца з дэдлайнамі і самастойнае кіраванне сваім часам Праца на праектнай аснове з перспектывай доўгатэрміновага супрацоўніцтва. […]

Анлайн-курс “ВЕЖА 2:025: перазагрузка рэсурсаў”

Інтэрсэкцыйная фем ЛГБТК+ ініцыятыва Прызматыка запрашае на анлайн-курс “ВЕЖА 2:025: перазагрузка рэсурсаў”. Курс створаны адмыслова для ЛГБТК+ людзей з Беларусі (незалежна ад бягучага месцазнаходжання), каб аднавіць сілы, зняць эмацыйнае выгаранне і настроіцца на 2025 год. У межах курса прапаноўваецца: Атрымаць навыкі і інструменты для аднаўлення свайго эмацыйнага стану Навучыцца знаходзіць апору і рэсурсы ўнутры сябе […]

Вакансія ў Цэнтры новых ідэй

Цэнтр новых ідэй шукае PR-менеджарку ці менеджара на поўны працоўны дзень. Абавязкі: распрацоўка камунікацыйнай стратэгіі камунікацыя з медыя і партнёрамі дапамога ў арганізацыі івэнтаў напаўненне сайта кантэнтам падрыхтоўка рассылак у mailchimp вядзенне сацыяльных сетак і настройка рэкламы камунікацыя з падрадчыкамі. Патрабаванні: досвед працы ў PR ад 3 гадоў разуменне сацыяльных сетак выдатнае валоданне пісьмовай беларускай […]

Open Call на афармленне кнігі “Шляхціц Завальня” на ангельскай мове

Art Pradmova і Grunwald Publishing запрашаюць кніжных ілюстратараў паўдзельнічаць у конкурсе на афармленне кнігі “Шляхціц Завальня” на ангельскай мове. Што прапануюць: Замову на 10 — 15 ілюстрацый Аплатны праект Куратарскую падтрымку Art Pradmova Друкаваную тыражную кнігу ў прафесійную скарбонку Як прыняць удзел: Запоўніць анкету Стварыць 1 ілюстрацыю/эскіз ілюстрацыі да першай главы Даслаць файлы на пошту […]

Глабальныя і еўрапейскія стандарты ў галіне правоў чалавека. Эфектыўныя метады абароны сваіх правоў і свабод

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае на анлайн-курс па правах чалавека “Лабараторыя правоў чалавека: анлайн-курс для практыкаў”. Курс распрацаваны для практыкаў у галіне правоў чалавека, прафесіяналаў, студэнтаў універсітэтаў і іншых прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці, якія імкнуцца паглыбіць свае веды аб глабальных і еўрапейскіх стандартах у галіне правоў чалавека, а таксама эфектыўных метадах абароны сваіх правоў і свабод. […]

Што трэба ведаць пра гендарна-абумоўлены гвалт. Спосабы рэлаксацыі і асэнсавання досведу

Ініцыятыва “Не адной” запрашае на варкшоп “Творчасць як шлях да аднаўлення” ў Кракаве. Што вас чакае: Праца з глінай як творчы спосаб рэлаксацыі і асэнсавання досведу Інфармацыя пра існуючыя каналы дапамогі і спосабы падтрымаць іншых. Гэты воркшоп для вас, калі вы: Сутыкнуліся з гендарна-абумоўленым гвалтам Былі сведкам хатняга гвалту і хочаце перапрацаваць гэтыя перажыванні Хочаце […]

Media IQ шукае аналітыка/журналіста — спецыяліста па дэзінфармацыі і прапагандзе

Праект Media IQ пашырае каманду і аб’яўляе вакансію. Каго шукаюць: Матываванага і кваліфікаванага аналітыка/журналіста з добрым узроўнем валодання ангельскай мовы для ўдзелу ў праекце, скіраваным на выяўленне і супрацьдзеянне дэзінфармацыі і прапагандзе. Абавязкі: Маніторынг і аналіз даследаванняў і публікацый у сферы медыя, прапаганды і інфармацыйных маніпуляцый для іх выкарыстання ў метадалогіі MIQ Удзел у распрацоўцы […]

Варшава: размова пра творчасць, арт-дыяспары, мінулае і будучыню беларускай фатаграфіі

Беларуская фатаграфічная платформа ФШ1 запрашае на лекцыю-дыялог “Памяць, фатаграфія і меркаванні” з удзелам Вольгі Бубіч і Яўгена Атцецкага. ⠀Яўген Атцецкі — фатограф, выкладчык і адзін з заснавальнікаў платформы беларускай фатаграфіі ФШ1.Вольга Бубіч — фатографка, куратарка і лектарка, таксама займаецца фатакрытыкай. Пра што пойдзе размова: Актуальныя праекты, над якімі зараз працуюць абодва спікера Творчасць, арт-дыяспары, мінулае і […]

Як засцерагчы сябе ў свеце лічбавага аўтарытарызму і “экстрэмісцкага” заканадаўства?

Human Constanta запрашае на анлайн трэнінг “Бяспека ва ўмовах экстрэмізму”. Што вас чакае на трэнінгу: Тлумачэнне тэрміну лічбавага аўтарытарызму: якія механізмы выкарыстоўваюцца для кантролю і маніторынгу грамадства. “Экстрэмісцкае” заканадаўства ў дзеянні: якім чынам яно прымяняецца як інструмент рэпрэсій у Беларусі. Абарона ад пераследу: практычныя крокі для павышэння ўзроўню сваёй кібер-бяспекі і ананімнасці ў лічбавым свеце.  […]

Лекцыя пра сямейныя і калектыўныя фотаархівы ў Берліне

Fem*Bridging Cultures запрашае на лекцыю Вольгі Бубіч “Вобразы памяці: асабістрыя фотаархівы як культурны супраціў” з Вольгай Бубіч пра сямейныя і калектыўныя фотаархівы ў межах Fem*FotoWeekend. ⠀Вольга Бубіч — эсэістка з Беларусі з акцэнтам на даследаванні калектыўнай памяці і траўматычнага мінулага Еўропы, фотакрытыца і рэцэнзентка фотакніг, фатографка, выкладчыца і куратарка, якая прасоўвае беларускую фатаграфію на міжнародным узроўні.⠀Падчас сустрэчы […]

Разбор профіляў моладзевых праектаў і асабістых акаўнтаў актывістаў у Instagram і Tik-Tok

БНМС “РАДА” запрашае на анлайн-сустрэчу, прысвечаную разбору профіляў у Instagram і Tik-Tok моладзевых праектаў і ініцыятыў, ці нават асабістых акаўнтаў, якія працуюць с тэмамі актывізма і правоў чалавека. На сустрэчы будуць разглядацца прыклады публікацый у Instagram і Tik-Tok, якія ўдзельнікі дашлюць падчас рэгістрацыі. Экспертка будзе даваць каментары пра тое, што можна палепшыць у публікацыі, чаму […]

Конкурс на грантавую падтрымку гендарных даследчыц

Цэнтр гендарных даследаванняў ЕГУ ў межах праграмы Women in Tech аб’яўляе конкурс на грантавую падтрымку гендарных даследчыц. Мэта праграмы — падтрымка даследчыц, якія вывучаюць праблемы гендарнай няроўнасці ў ІТ і навуцы ў Беларусі, а таксама аналіз грамадскіх зменаў і крызісаў праз перспектыву гендарных даследаванняў. Удзел могуць браць даследчыцы, студэнткі магістратуры і аспірантуры, чые навуковыя інтарэсы […]

Як збалансаваць права на недатыкальнасць прыватнага жыцця з правам на свабоду выказвання меркавання?

Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае медыйшчыкаў на вэбінар “GDPR і абарона персанальных дадзеных у медыях” аб канкрэтных правілах, якія дапамагаюць збалансаваць права на недатыкальнасць прыватнага жыцця з правам на свабоду выказвання меркавання.  Што будзеце абмяркоўваць:    Што такое Рэестр апрацовак дадзеных (ROPA) і як яго стварыць? Што прапісаць у палітыцы прыватнасці? Што такое згода на апрацоўку […]

Калядны кіначэлендж у Вільнюсе і анлайн ад CreateCulture Group

CreateCulture Group запрашаюць узяць удзел у чарговых КінаКалядах. КінаКаляды48 — гэта чэлендж для ўдзельнікаў любога ўзроўню падрыхтоўкі, якія хочуць прымяніць свае навыкі ці паспрабаваць упершыню напісаць сцэнар, зняць, зрабіць гук і зманціраваць гатовы калядны гульнявы караткаметражны фільм за 48 гадзін. Умовы ўдзелу: Тэма: беларускія калядныя традыцыі — абрады, музыка, маскі і іншыя элементы культуры Конкурс […]

Адкрытая дыскусія ад Нашай Візіі ў Варшаве

Press Club Belarus і Майстэрня думак “Наша Візія” запрашаюць на адкрытую дыскусію “Ці трэба збіраць беларускія культурныя каштоўнасці за мяжой?”.У кастрычніку 2024 года культурніцкая ініцыятыва MALDZIS выкупіла на аўкцыёне асобнік Статуту ВКЛ 1588 года. На міжнародным рынку гістарычных і мастацкіх каштоўнасцяў знаходзіцца яшчэ шмат аб’ектаў, якія маюць важнае значэнне для беларускай гісторыі і таму могуць […]

Вэбінары па самапрэзентацыі і публічных выступах ад РАДА

БНМС “РАДА” запрашае на вэбінары прадстаўнікоў моладзевых арганізацый і ініцыятыў, якія хочуць упэўнена размаўляць з аўдыторыяй, адказваць на складаныя пытанні і пераадольваць страх публічных выступленняў. У праграме: Публічны выступ: Як падрыхтаваць выступленне: ад ідэі да фінальнага тэксту Псіхалагічныя прыёмы для ўпэўненасці на сцэне Тэхнікі ўтрымання ўвагі аўдыторыі: мова цела, голас, кантакт вачыма. Падрыхтоўка да інтэрв’ю […]

Другі мітап ад Школы Кампетэнцый у Варшаве

Школа кампетэнцый запрашае на другі мітап “Кааператыў: сіла партнёрстваў — ад інвестыцый да ўзаемадапамогі”. Другі міт-ап працягвае ідэю кааперацыі, але робіць акцэнт на глыбокае пагружэнне ў ключавыя аспекты партнёрстваў. Мэта — паказаць, як праз супрацоўніцтва і абмен рэсурсамі можна ўзмацніць праекты і стартапы, павялічыць уцягнутасць мэтавай аўдыторыі, прыцягнуць новых людзей і інвестыцыі, а таксама выбудаваць […]

Вебінар па распрацоўцы ідэй у камандзе з дапамогай бізнэсовых інструментаў

БНМС “РАДА” запрашае на вебінар “Дзе ўзяць новыя ідэі. Крэатыўныя інструменты для сацыяльных праектаў”. На вебінары вам распавядуць, як прынцыпы і інструменты са свету рэкламы і бізнесу могуць дапамагчы сацыяльным праектам стаць больш яркімі і эфектыўнымі. Спікер — крэатыўны дырэктар, які перайшоў з камерцыйнай рэкламы ў сацыяльныя ініцыятывы. Што распавядзе: што каштоўнага НКА могуць запазычыць […]

Медыя Акадэмія Press Club Belarus шукае трэнерак і трэнераў

Press Club Belarus шукае спецыялістаў з багатым досведам працы ў медыях для доўгатэрміновага супрацоўніцтва ў адукацыйных праграмах. Каго шукаюць: Практыкаў, а не тэарэтыкаў Спецыялістаў і спецыялістак, якія гатовыя дзяліцца досведам і ведамі Экспертаў і экспертак у канкрэтных медыянапрамках. Тэмы, з якімі вы будзеце працаваць: Асновы журналістыкі Журналісцкія жанры Відэажурналістыка Радыёжурналістыка Журналістыка на сайце Расследавальніцкая журналістыка […]

Супраца з Інстытутам беларускай мовы

Інстытут беларускай мовы запрашае да супрацы. Арганізацыя шукае аднадумцаў, каб весці адукацыйна-асветніцкую і навукова-даследчую працу. Каго шукаюць: мовазнаўцаў настаўнікаў папулярызатараў тых, хто хоча дапамагчы. Запоўніць анкету

Размоўны клуб на ангельскай мове для актыўнай моладзі 3 — 21 снежня

Safe.space.english запрашае далучыцца да праекту “Visionary Voices” на ангельскай мове для моладзі з Беларусі. Кожная сесія размоўнага клуба прысвечана тэмам, якія закранаюць важныя аспекты сучаснага жыцця і дапамагаюць не толькі развіваць крытычнае мысленне, але і знаходзіць практычныя рашэнні для асабістага развіцця і кар’еры. Хто можа прыняць удзел у праекце: Моладзь ва ўзросце 18 — 27 […]

Вэбінар па SMART-стратэгіях і інструментах ШІ для беларускіх медыя

Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае далучыцца да вэбінара па SMART-стратэгіях для беларускіх медыя. Што абяцаюць: Распавесці, як эфектыўна выкарыстоўваць інструменты ШІ для росту трафіку і ўцягнутасці ў сацыяльных сетках Разабраць, як спалучэнне сучасных рэкламных кампаній, кантэнт-стратэгій і кам’юніці-менеджменту дапаможа беларускім медыя не толькі ўтрымліваць аўдыторыю, але і прыцягваць новую ва ўмовах змянення трэндаў 2025 года. Лектар: […]

Інтэрактыўная лекцыя ад Rusia Šuma: вакальная тэрапія, групавыя спевы

Майстэрня Паштовак Салідарнасці запрашае на інтэрактыўную лекцыю ад беларускай сьпявачкі, вакальнай тэрапеўткі і стваральніцы праектаў беларускай культуры Rusia Šuma. На сустрэчы будзе разглядацца сувязь паміж вакальнымі практыкамі і салідарнасцю, асабліва жаночай салідарнасцю, а таксама пачуццём блізкасці і адзінства. Вас чакае вакальная тэрапія, групавыя спевы, новыя знаёмствы і гутаркі. Дэдлайн: 25 лістапада. Дата правядзення: 26 лістапада, […]

Афлайн-трэнінг па кам’юніці-менеджменце ў Варшаве

БНМС “РАДА” запрашае на афлайн-трэнінг для кам’юніці-менеджарак і лідараў супольнасцяў “Пабудова стратэгіі працы з кам’юніці і ўкараненне інструментаў групавой працы”. Трэнінг дапаможа стварыць і ўзмацніць стратэгію развіцця для новых або бягучых кам’юніці, навучыцца мадэраваць групавую працу ўнутры кам’юніці, пазнаёміцца і разабрацца з метадалогіяй Community Canvas.  Падчас трэнінгу ўдзельнікі створаць запоўнены ўласнаручна Community Canvas і паспрабуюць […]

Запуск Fem Book Club ад Art Project Revolution

Фундацыя Art Project Revolution запускае Fem Book Club — кніжны клуб для ўсіх, хто хоча чытаць і абмяркоўваць важныя кнігі, падтрымлівае каштоўнасці фемінізму і інклюзіўнасці. “Мы ствараем прастору, дзе вы зможаце абмеркаваць важныя кнігі, падзяліцца меркаваннямі і атрымаць падтрымку ў вывучэнні польскай мовы ў нязмушанай атмасферы,” — анансуюць арганізатаркі. На першай сустрэчы вы абмяркуеце кнігу […]

Вэбінар па правах чалавека для некамерцыйных арганізацый

Ініцыятыва Іншыя запрашае на вэбінар “Рэалізацыя падыходу, заснаванага на правах чалавека, у дзейнасці некамерцыйных арганізацый”. Для тых, хто хоча разабрацца з тым, што такое падыход, заснаваны на правах чалавека (ПЗПЧ), зразумець, як адказваць на пытанні пра ПЗПЧ у праектных заяўках, альбо інтэграваць падыход у працу сваёй (не)праваабарончай арганізацыі. На мерапрыемстве вы: Даведаецеся пра асноўныя прынцыпы […]

Вэбінар па кіраванню фінансамі ад WE Platform

WE Platform запрашае на трэцюю сустрэчу We Gain — серыю анлайн-мерапрыемстваў, дзе размаўляюць пра фінансавыя правілы розных жанчын.  Гэтым разам парадамі падзеліцца прадпрымальніца і кансультантка па маркетынгу і продажаў для малога бізнесу, Віка Язвінская. Што будзе абмяркоўвацца: як кіраваць грашыма, калі твой даход залежыць ад даходаў бізнесу як правільна весці ўлік даходаў і выдаткаў якая […]

Сустрэча з фатографам Глебам Бурнашавым у Варшаве

Беларуская фатаграфічная платформа ФШ1 запрашае на сустрэчу з беларускім фатографам Глебам Бурнашавым.  Тэма сустрэчы: “Як пачаць практыку?” Фатограф абяцае распавесці і паказаць, як зрабіць першыя праекты і не расчаравацца ў сабе. Глеб Бурнашаў нарадзіўся ў 1992 годзе ў Душанбэ, Таджыкістан. З-за распачатай там грамадзянскай вайны разам з сям’ёй іміграваў у Слонім (Беларусь), дзе правёў дзяцінства […]

Групавое ментарства Women in Tech у Варшаве

Women in Tech запрашаюць далучыцца да афлайн майстар-класа “Твая IT кар’ера ў эміграцыі 2.0” у фармаце групавога ментарства. Гэта праграма-рэфлексія, створаная для тых, хто мае досвед у IT больш за 2 гады і хоча лепш зразумець сябе і спланаваць свой кар’ерны шлях. Яна не прадугледжвае дапамогу ў складанні рэзюмэ і пошуку працы. ПраграмаДзень 1: знаёмства […]

Адкрытыя трэніроўкі па самаабароне ў Познані 30 лістапада — 8 снежня

Ініцыятыва BAZA запрашае на бясплатныя трэніроўкі па самаабароне, прымеркаваных да Міжнароднай кампаніі “16 дзён актывізму супраць гендарнага гвалту”, для жанчын, мігрантак і прадстаўніц ЛГБТК+.  Вы будзеце вучыцца базавым прынцыпам самаабароны і атрымаеце ў падарунак пярцовы балончык.  Для ўдзелу не патрэбныя падрыхтоўка, досвед ці спецыяльнае абсталяванне. Будзе 2 аднолькавых цыкла заняткаў, дзе цыкл —  гэта 2 […]

Варкшоп у Вільнюсе для журналісцкай супольнасці 6-7 снежня

Арганізацыя ІншыЯ і аб’яднанне беларусаў Нямеччыны Razam e.V. у партнёрстве з Press Club Belarus ладзяць інтэрактыўны варкшоп “Інклюзіўная журналістыка: Як пісаць пра ўразлівыя групы так, каб нікому не нашкодзіць”. Варкшоп правядзе медыяэкспертка з 25-гадовым досведам працы ў беларускай сацыяльнай журналістыцы.  У праграме: Маніторынг. Даведаецеся на канкрэтных прыкладах з даследавання, як выкарыстанне СМІ дыскрымінацыйнай лексікі і […]

Варкшоп па стварэнню прафесійнага рэзюме ад Школы Кампетэнцый

Школа Кампетэнцый запрашае на анлайн-варкшоп “Як стварыць моцнае рэзюмэ і CV”.  Разам з эксперткай Яўгеніяй Сядовай вы будзеце разбірацца, як падкрэсліць дасягненні ў вучобе, працы і валанцёрстве. Абяцаюць распавесці: пра ключавыя адрозненні паміж рэзюмэ і CV як аформіць раздзелы аб сваім досведзе, каб падкрэсліць свае моцныя бакі як пазбягаць распаўсюджаных памылак, з-за якіх рэзюмэ і […]

Працягваецца прыём заявак на J4T AWARDS 2024 для беларускіх медыйшчыкаў

Праваабарончая ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” запрашае журналістаў і рэдакцыі СМІ прыняць удзел у конкурсе J4T AWARDS 2024. Конкурс ладзіцца з мэтай павысіць прафесійныя навыкі працаўнікоў СМІ ў галіне роўнасці і недыскрымінацыі, паспрыяць развіццю сацыяльнай журналістыкі, павысіць пазітыўную бачнасць уразлівых групаў насельніцтва Беларусі. Намінацыі: Матэрыял на тэматыку роўнасці і недыскрымінацыі У намінацыі прымаюцца артыкулы / фотарэпартажы […]

“Курс на каштоўнасці” і серыя вебінараў для тых, хто працуе ў грамадскім сектары

Арганізацыя ІншыЯ з 1 снежня запускае базавы анлайн курс для самастойнага навучання “Курс на каштоўнасці”. Курс скіраваны на беларускіх актывістак, валанцёраў і ўсіх тых, хто працуе ў грамадскім сектары ці прадстаўляе беларускія дэмакратычнія сілы. Курс дае базавыя тэарэтычныя веды пра скразныя каштоўнасці (правы чалавека, інклюзію, гендарную роўнасць і экапрыязнасць) і дае прыклады практык па ўключэнні […]

Конкурс стыпендый для беларускіх творцаў

Дом творцаў аб’яўляе конкурс стыпендый для беларускіх творцаў любых накірункаў, якія знаходзяцца ў Беларусі або выехалі за мяжу не раней за пачатак 2024 года. Галоўны крытэр удзелу — праект, які немагчыма рэалізаваць у сённяшняй Беларусі або няма магчымасці для яго рэалізацыі за мяжой. Удзельнікам забяспечваецца: пражыванне, харчаванне, транспарт і суткавыя сродкі патрэбныя для рэалізацыі праекта, […]

Сусветны дзень жаночага прадпрымальніцтва ў Варшаве

Alliance of Belarusian Business Ladies запрашаюць наведаць Сусветны дзень жаночага прадпрымальніцтва.  Арганізатаркі падрыхтавалі: Майстар-класы ад паспяховых беларусак, кожная з якіх ператварыла свае ідэі ў сапраўдны бізнес Дыскусіі і нэтворкінг з прадпрымальнікамі і эксперткамі Дэгустацыю вінаў, сюрпрызы і падарункі Элегантную атмасферу спрыяльную новым знаёмствам. Праграма: 15:30 — 16:00. Рэгістрацыя і нэтворкінг. 16:00 — 17:00. “Тайм-менеджмент для балансу бізнесу і асабістага […]

Беларускамоўны нэтворкінг ў Вільнюсе

“Іншыя” запрашаюць усіх ахвочых на вечар беларускамоўнага нэтворкінгу ў Вільнюсе. Арганізатары прапануюць: знаёмствы ў невялікіх групах з цікавымі суразмоўцамі практычныя заданні для лёгкага пачатку размовы магчымасць знайсці аднадумцаў і сябровак прыемную атмасферу, гарбату, каву і пачастункі, пашырыць кола беларускамоўных знаёмстваў пераадолець моўны бар’ер правесці вечар у душэўнай кампаніі Узровень беларускай мовы не мае значэння — […]

Выстава “Вершаформы” ў Лодзі — дыскусія, майстар-класы, паэтычны конкурс

Музей мастацкай кнігі ў Лодзі запрашае на адкрыццё выставы Антося Сівых. Для мастака Антося Сівых паэзія — гэта не толькі словы, але і спосаб бачання свету, які ён перадае праз свае Вершаформы. Калі Антось запісвае вершы вядомых або невядомых аўтараў, іх форма раскрываецца ў графічным выглядзе. Аўтар лічыць, што гэты кірунак каліграфіі дазваляе адкрываць новыя […]

Запуск новага праекта ад зіна Fihury

Зін Fihury запускае праект “2024.doc”. Гэта праект для тых, хто хоча захаваць важныя падзеі 2024 з дапамогай асабістых дакументаў — і асэнсаваць іх як тэкст. Аўтаркі праекту агучваюць наступныя галоўныя мэты: Мэта агульначалавечая — азірнуцца на год, падсумаваць яго і стварыць падцверджанне, што 2024 — быў. Не дазволіць важным дробязям згубіцца ў бясконцай плыні падзей. […]

Анлайн-прастора “Гласарый беларускага фемінізму” шукае аўтарак

Каманда праекта Women in Tech Academic запускае Гласарый беларускага фемінізму – анлайн-прастору, якая аб’яднае галасы розных феміністак і распавядзе пра паняцці, імёны, канцэпцыі, плыні і тэндэнцыі праз прызму беларускага кантэксту. Для рэалізацыі гэтай ідэі каманда шукае аўтарк, якія зацікаўленыя распавесці пра цэнтральныя фемінісцкія паняцці ў межах беларускага кантэксту. Аб’яўлены open-call на наступныя блокі гласарыя: Клас […]

“Як змяніць сябе, каб змяніць Беларусь?” — не-канферэнцыя для беларускіх грамадскіх актараў

Цэнтр новых ідэй запрашае на “Belarus Future Unconference 2024” ў Варшаве. “Каб зноў пачаць уплываць на будучыню краіны, грамадскім актарам патрэбна пераасэнсаванне сваёй ролі ў сённяшняй Беларусі. Трэба выйсці з крызісу і намацаць накірункі развіцця, правесці перазборку сваёй дзейнасці. Знайсці аптымізм, але пазбавіцца ілюзій,” —  пішуць арганізатары. У праграме: Дыскусія: “Як (без ілюзій) думаць пра […]

Першы афлайн-мітап ад Школы Кампетэнцый у Варшаве

Школа кампетэнцый запускае праграму для ўсіх, хто імкнецца ствараць важныя рэчы разам з аднадумцамі.  Праграма “Кааператыў” прадугледжвае мітапы, анлайн-інтэнсівы і хакатоны для развіцця навыкаў і навучання выбудоўвання партнёрстваў. Праграма першага мітапа “Кааператыў: як партнёрствы ўмацоўваюць праекты”: 18:00 — Збор удзельнікаў, вэлкам-кава 18:30 — Прывітальнае слова 18:40 — Кейс APPLEJACK LAB, платформы для ўзаемадзеяння навуковых працаўнікоў […]

Лекцыя “Слоўнік памяці: сем тэрмінаў для гутаркі пра мастацтва з Беларусі” у Берліне

Інстытут Эндатычных Даследаванняў у Берліне запрашае на лекцыю, прысвечаную беларускаму мастацтву. Даследчыца памяці з Беларусі, Вольга Бубіч, правядзе лекцыю ў фармаце дыялогу, які заахвочвае ўсіх удзельнікаў да актыўнага абмену ідэямі. Гэта будзе дынамічная дыскусія, прысвечаная сямі ключавым тэрмінам і іх культурнаму і мастацкаму значэнню. Кожны тэрмін раскрые асаблівасці беларускага мастацтва і мастакоў, а таксама палітычныя […]

Варкшоп па роспісу шопера ў Варшаве

Дар’я Сумарава-Копач запрашае на майстар-клас “Шопер з маляванкай” у варшаўскай прасторы MIT space. Аўтарка класу прапануе ўдзельнікам паспрабаваць стварыць непаўторны сусвет з выявамі традыцыйнай беларускай культуры ці сваімі ўласнымі героямі. Падчас варкшопа вы папрацуеце з фарбамі для тканіны, акрылавымі фарбамі, навучыцеся асновам роспісу і рэалізуеце свае творчыя ідэі на шоперах. Для ўдзелу ў майстар-класе не […]

Лекцыя па тайм-менеджменту ў Варшаве і анлайн

Праект Imagine Y запрашае на лекцыю па тайм-менеджменту для тых, стаміўся ад бясконцых спісаў спраў і хоча навучыцца кіраваць сваім часам.Пра што пойдзе гаворка: Памылкі, якія прыводзяць да выгарання Карысныя рэсурсы для вывучэння і падпіскі Асабісты досвед памылак: якія тэхнікі тайм-менеджменту ўжо састарэлі, а якія сапраўды дапамагаюць трымаць баланс (і не “выжываць”) Чаму адпачынак — гэта […]

Фінальныя паказы Другога фестывалю беларускага тэатра ў Варшаве 28 — 30 лістапада

Прадзюсарская ініцыятыва INEXKULT запрашае на спектаклі ў межах Другога фестывалю беларускага тэатра INEX FEST II.  Даты правядзення:  28 лістапада, 19:00 — правакатыўная пастаноўка INEXKULT па п’есе Гельмута Кайзара “Канец паўкабана” (рэжысёр Юра Дзівакоў) 29 лістапада, 19:00 —  натхняльны пластычны спектакль ад INEXKULT “Гукаючы Сонца” 30 лістапада, 19:00 —  найноўшая прэм’ера гэтай восені: пастаноўка паводле твора […]

Сёмая адкрытая лекцыя ад праекта Culture Makes

Culture Makes запрашаюць на лекцыю пра тэндэнцыі вядучых сусветных кінафестываляў “Трохвугольнік надзей і смуткаў: Каны — Венецыя — Берлін”. Аўтар: Ігар Сукманаў — кінаэксперт, куратар міжнародных кінафестываляў, сябра Еўрапейскай кінаакадэміі, прэзідэнт беларускай секцыі Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў, адзін з заснавальнікаў Беларускай незалежнай кінаакадэміі, былы праграмны дырэктар кінафестывалю “Лістапад”. Асноўныя пытанні лекцыі: Якія тэмы, жанры і стылі […]

Варкшоп для развіцця навыкаў самапрэзентацыі і ўпэўненасці ў сабе

Школа Кампетэнцый запрашае далучыцца да варкшопа па самапрэзентацыі #IamRemarkable. Разам з эксперткай, Ксеніяй Мартуль, SAP-кансультанткай і спецыялісткай па камунікацыях з больш чым дзесяцігадовым досведам, удзельнікі будуць вучыцца адкрыта гаварыць пра свае моцныя бакі і дасягненні — на вучобе ці працы.  Што будзе адбывацца: Даведаецеся, як упэўненасць і прызнанне ўласных дасягненняў уплываюць на кар’ерны рост Вызначыце […]

Семінары па выбудоўванню суполак у Вільнюсе

CreateCulture Group запрашае далучыцца да Майстэрні суполак СУП. СУП — гэта месца для актывістаў і актывістак, лідэраў і лідэрак суполак, дзе вы атрымаеце практычныя навыкі і веды для стварэння і ўмацавання вашай суполкі. Праграма: 20 — 22 лістапада: будзеце вучыцца, як ствараць суполку, планаваць дзейнасць і развіваць вашыя праекты. Па выніках першага семінара вы будзеце […]

Open Call для ўдзелу ў пітчынгу на Еўрапейскім кінарынку ў межах “Берлінале”

Беларуская незалежная кінаакадэмія запрашае рэжысёраў дасылаць свае кінапраекты на розных стадыях працы ў якасці заявак на ўдзел у чарговым пітчынгу для міжнароднай кінасупольнасці.  Кінаакадэмія збірае праекты ігравых, дакументальных альбо анімацыйных поўнаметражных фільмаў, якія паводле фармату і амбіцыяў маюць на мэце развіццё ў міжнароднай кінаіндустрыі ды патрабуюць для гэтага партнёраў і падтрымання. Разглядаюцца таксама праекты гібрыдных […]

Майстар-клас па стварэнню панэляк-лямпаў з Hutka Smaсhnaa

Free Belarus Center і Hutka Smaсhnaa запрашаюць на майстар-клас па стварэнню макетаў панэляк-лямпаў. Вы зможаце даведацца больш пра асновы будаўніцтва і паспрабаваць сябе ў працы з інструментамі. Пад пільным кіраўніцтвам майстра і дызайнера вы засвоіце асноўныя навыкі і створыце ўласны праект. Дата правядзення: 10 лістапада, 16:00.  Лакацыя: Варшава, Каворкінг FBC, Mokotowska 24, офіс 64. Кошт […]

Варкшоп па працы з Вікіпедыяй у Вільнюсе

Ініцыятыва Let’s Wiki пры падтрымцы Science at Risk запрашае на варкшоп па працы з Вікіпедыяй “Кнігі і кніжны сьвет у Вікіпэдыі”.Удзельнікі варкшопу будуць ствараць, перакладаць і дапаўняць артыкулы пра кнігі і іх гісторыю, пра стваральнікаў, сюжэты і персанажы самых важных кнігаў, а таксама падзеі, якія ня здарыліся б бяз кнігаў.  Эксперт: Ігар Іваноў — бібліятэкар […]

Вэбінар па Штучнаму Інтэлекту для журналістаў і актывістаў

Праваабарончая ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” запрашае на вэбінар “Майстэрства промптаў: гаварыце на мове ШІ і атрымлівайце лепшыя вынікі.” Вы даведаецеся: 5 ключавых прынцыпаў напісання эфектыўных промптаў Як працуюць вялікія моўныя мадэлі і чаму гэта важна Практычныя тэхнікі для паляпшэння якасці вашых запытаў да ШІ Як ствараць спецыялізаваныя GPT для вашых унікальных задач. На вэбінары вы […]

Прывіт! Мы працягваем рабіць сайт і таму запускаем яго часткамі. Пра ўсе апдэйты трымаем у курсе ў нашых сацсетках. Застаемся на сувязі!