Адукацыйны курс «Навучыцца вучыць» ад Imagine Y
Хочаш навучыцца ствараць адукацыйныя праграмы для супольнасці беларусаў і беларусак у эміграцыі? Запрашаем на адукацыйны курс «Навучыцца вучыць» у Вільнюсе! На праграме вы навучыцеся: • Ацэньваць патрэбы сваёй мэтавай аўдыторыі.• Распрацоўваць адукацыйная падзеі/курсы.• Арганізоўваць прастору для навучання, якая будзе матываваць удзельнікаў і ўдзельніц і весці іх да чаканага выніку.• Фасілітаваць навучанне і збіраць зваротную сувязь, […]
✨ Праект PerspAKTIV аб’яўляе новы прыём заявак для беларускіх дзеячак і дзеячаў культуры
Праграма рэзідэнцый, цягам ад аднаго да трох месяцаў, адбудзецца са студзеня па травень 2025 года і пакрывае выдаткі на падарожжа, пражыванне і стыпендыю.
Exile Visual Arts Award – прэмія для творцаў у выгнанні
Прэмія прысуджаецца мастакам з досведам выгнання, якія візуалізуюць пытанні ідэнтычнасці, прыналежнасці і замежнасці.
Першая сустрэча кінаклуба “Кінатанэль” у Варшаве. Вядучы — Сяргей Пукст
4 жніўня ў Вашаве ў прасторы MIT адбудзецца першая сустрэча ў рамках кінаклуба “Кінатанэль”.
Нетворкінг для беларускіх актывістаў(-к) і журналістаў(-ак) у Вільнюсе
Арганізацыя “ІншыЯ” і аб’яданне беларусаў Нямеччыны “Разам” у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў ладзяць сустрэчу ў Вільнюсе.
Форум па культурніцкай дыпламатыі і тэхналогіях у Таронта, Канада
Гэты форум будзе служыць галоўнай платформай для развіцця міждысцыплінарнага дыялогу і супрацоўніцтва паміж маладымі спецыялістамі, навукоўцы і практыкі ў галіне культурнай дыпламатыі і тэхналогій.
Школа відэакантэнту ў Варшаве ад Thompson Foundation
Запрашаюцца найперш маладыя людзі ва ўзросце 18-25 гадоў, якія жадаюць паспрабаваць свае сілы ў медыя, не абавязкова маючы медыйную экспертызу (і тыя, хто стала пражывае за межамі Беларусі). Вам ёсць што расказваць свету праз YouTube ці TikTok? Вы вучыцеся на спецыяльнасці, не звязанай з медыямі – але хацелі б цікава расказваць шырокай аўдыторыі аб сферы […]
Global Fellowship — новы конкурс грантаў ад Міжнароднай асацыяцыі выканальніцкіх мастацтваў
International Society for the Performing Arts (ISPA) дае доступ да сваёй глабальнай сеткі прафесіяналаў у галіне выканальніцкіх мастацтваў на 1 год для менеджараў пачатковага і сярэдняга досведу з краін, якія развіваюцца.
У прасторы MIT space у Варшаве пройдзе летні творчы лагер

Паводле слоў арганізатараў, з 22 па 26 ліпеня дзеці ў летнім творчым лагеры “будуць пагружацца ў розныя віды мастацтва і творчасці, праводзячы кожны дзень па-новаму, весела, карысна”.
Photography 4 Humanity праводзіць міжнародны конкурс фатаграфіі на тэму правоў чалавека. Пераможца атрымае 5 000 долараў
Працы лаўрэатаў — 10 фіналістаў і 20 ганаровых удзельнікаў — будуць выстаўленыя ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, а таксама на сайце UN.org, піша БАЖ.
CHRISTIAN PFEIFFER ART CONTEST — конкурс лічбавых і графічных твораў для кампаніі Christian Pfeiffer

Christian Pfeiffer — вялікі пастаўшчык комплексных сістэм драбнення. Кампанія працуе з горназдабыўной прамысловасцю, цэментам і г.д. Запрашаюць зрабіць графічныя ці лічбавыя кампазіцыі, звязаныя з прадукцыяй арганізацыі. Даслаць можна да 2 арыгінальных твораў. Арганізатары прапануюць прызы ад 1000 да 5000 EUR. Дэдлайн — 1 кастрычніка. Падаць заяўку
“РАДА” запускае набор на анлайн-курс пра тое, як і дзе браць сродкі на вашыя ініцыятывы і праекты
Анлайн-курс адбудзецца з 22 ліпеня па 8 жніўня (штопанядзелак і шточацвер а 18:30 па Менску).
Арганізацыя «ІншыЯ» адкрывае набор на бясплатныя кансультацыі і іншую падтрымку на тэму скразных каштоўнасцяў

Хочаце зрабіць працу сваёй арганізацыі ці ініцыятывы больш дэмакратычнай і эфектыўнай, выкарыстоўваючы скразныя каштоўнасці, такія як правы чалавека, інклюзія, разнастайнасць? Экспертная каманда “Іншых” запускае адмысловы офер на гэты выпадак — бясплатныя кансультацыі для грамадскіх арганізацый і ініцыятываў.
Spreepark Art Space – міждысцыплінарная рэзідэнцыя ў Германіі

З вясны 2024 года Spreepark Art Space прапануе рэзідэнцкую праграму для міжнародных груп мастакоў. Міждысцыплінарныя калектывы і праектныя групы мастакоў, якія яшчэ не жывуць і не працуюць у Берліне, запрашаюцца падаць заяўку на трохмесячную рэзідэнцыю ў Eierhäuschen. Spreepark Art Space дае мастакам прастору для вывучэння сувязі паміж мастацтвам і навакольным ландшафтам. Унікальны фон былога парку […]
Perfaratar выходзіць за межы студыі і запускае міжнародную Music Lab

YouTube-праект ад віленскага хаба CreateCulture Space выходзіць за межы сваёй студыі і запрашае беларускіх і замежных музыкаў паўдзельнічаць у музычнай лабараторыі. Perfaratar Music Lab – гэта лабараторыя для прафесійных музыкаў, якія хочуць пагрузіцца ў працэс сумеснага стварэння музычнага матэрыялу пад час за 9-дзённай праграмы. Усе новыя кампазіцыі будуць выкананы на жывым канцэрце на тэрасе ETM […]