© Michael Klimt
“Амаль 2 гады з Марыяй няма ніякай сувязі. Ніхто не ведае, дзе яна. Вядома толькі, што яна ў турме. Але ў якім стане? Беларускія ўлады хаваюць любую інфармацыю — пра яе месцазнаходжанне, пра ўмовы ўтрымання. І самае галоўнае — ці жывая яна”.
Гэтымі словамі пачынаецца спектакль “Connection”, прысвечаны беларускім жанчынам-палітвязынкам, у прыватнасці Марыі Калеснікавай — жанчыне, якая натхніла мільёны беларусаў, якая стала сімвалам свабоды, творчасці і мужнасці, і якая ўжо амаль пяць гадоў знаходзіцца ў беларускай турме.
Гэты спектакль заснаваны на гісторыях і лістах беларускіх палітзняволеных жанчын. Гэта спектакль пра свабоду, выбары, віну і пра сувязь. Сувязь са сваёй краінай. Сувязь паміж еўрапейскай дэмакратыяй і беларускай дыктатурай. І пра адсутнасць сувязі з палітвязнямі. Гэта нагадванне пра важнасць дэмакратыі і тое, як лёгка яе страціць.
Працягласць спектакля — 60 хвілін. Спектакль ідзе на англійскай мове з рускімі субтытрамі.
Калі: 2.11-3.11, 19:00
Дзе: Meno erdvės VILEIŠIO18 • P. Vileišio gatvė 18N, 10306 Vilnius, Vilniaus apskritis