Героем першага выпуску Perfect Music Live стаў Кропка К.

Глядзіце Perfaratar жывы выступ з двума аўтарскімі кампазіцыямі і шчырае інтэрв’ю пра адзіноту, праўду і творчасць унутры краіны.

Нагадаем, 28 жніўня ў Вілнюсе зачынілася прастора CreateCulture. Стваральнікі прасторы паведамілі, што яны працягнулі працу, як студыя і відэапрадакшн.

«Мы пераехалі ў памяшканне студыі і ўжо плануем далейшае жыццё — з меншым размахам, але з тым жа натхненнем. Днём мы тут працуем, а ўвечары хутка будуць праходзіць мерапрыемствы, канцэрты-кватэрнікі і кінапрагляды!», — расказалі ў CreateCulture.