Сёлета журы вызначала пераможцаў адразу за два гады, 2022-і і 2023-і. У кароткіх спісах Вальжына Морт, Альгерд Бахарэвіч, Наста Кудасава, Валянціна Аксак, Марыя Бадзей і Ганна Шакель.

Галоўныя колеры прэміі — блакітны ды белы. Арганізатары_кі прапануюць усім скарыстаць у сваіх вобразах, падабраных да імпрэзы, гэтую каляровую гаму, каб падтрымаць святочны настрой. Таксама арганізатары_кі будуць удзячныя, калі вы прынясеце з сабой свае пачастункі да пікніковага стала.

Дзе: Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6a)
Калі: 20 верасня а 17:00 — канапкі ды вініл, а 17:30 — пачатак цырымоніі