Вясновы дабрачынны ФемКвіз адбудзецца ў Вільнюсе.

Дэталі мерапрыемства:

  • Арганізатаркі падрыхтавалі пытанні, звязаныя з жанчынамі, іх месцам у гісторыі, а таксама фем-версію гульні “Адгадай мелодыю”.
  • Квіз будзе праходзіць на беларускай мове, але запрашаюцца людзі, якія размаўляюць на іншых мовах. Калі спатрэбіцца, пытанні перакладуць. Адказваць і стасавацца падчас квіза можна на той мове, якая вам зручней.
  • Для ўсіх, хто будзе ўдзельнічаць — невялічкія падарункі, а каманда, якая пераможа, атрымае галоўны прыз ад Фем-стэндап клуба імя Зоські Верас.
  • Усе сабраныя сродкі пойдуць на падтрымку псіхалагічнай службы для жанчын.

Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая. Форму рэгістрацыі закроюць, як толькі збярэцца дастатковая колькасць удзельніц і ўдзельнікаў.

Кошт квіткоў: donation ад 5 еўра + набыццё напою/дэсэрта на баре.

Дата правядзення: 5 сакавіка, 19:00 — 21:00.

Лакацыя: Вільнюс, Not Only Coffee, Užupio g. 13.

Зарэгістравацца