Рэпертуар гурта складаецца з архіўных запісаў народных беларускіх песень: рэкруцкіх, касарскіх, бяседных і лірычных.

Гурт стварыўся восенню 2023 года ў Варшаве. Усе яго 8 ўдзельнікаў родам з Беларусі, сярод іх — вядомы спявак і музыка Сяржук Доўгушаў.

Канцэрт-прэзентацыя першага альбома Kasary адбудзецца 30 лістапада а 18:00. Месца: Kwadrat Praski – Studio 200 (ul. Szwedzka 2/4).

Квіткі на сайце kasaryband.com