sekktor
Open Muzej вяртаецца з другім сезонам падкаста «(Un)framed»
Па словах аўтараў, ён будзе пра сучаснае беларускае мастацтва паміж рамкамі і свабодай, пра стэрэатыпы, межы, галасы знутры і погляд звонку.
Першы выпуск выйдзе ўжо на наступным тыдні. Ужо зараз можна паслухаць кароткі аўдыяфрагмент з вядучым і культурным актывістам Багданам Хмяльніцкім.
Падкаст даступны на платформах Spotify, Apple Podcasts ды іншых.
Аўтары падкрэсліваюць, што для развіцця незалежнага культурнага прадукту зараз крытычна важныя каментары, рэакцыі і рэпосты слухачоў.
Падкаст OM (Open Muzej) – частка аднайменнай ініцыятывы па стварэнні адкрытага грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі.