Skip to main content
sekktor

У Беларусі пагражаюць заблакаваць музычны сэрвіс – гаворка, імаверна, пра Spotify

«Замежная кампанія, якая не заплаціла ў бюджэт падаткі з сум выручкі, атрыманай ад беларускіх меламанаў, можа быць пазбаўлена магчымасці распаўсюджваць свой кантэнт у Беларусі», – заявілі ў МПЗ Рэспублікі Беларусь.

У падатковай прама не называюць гэтую кампанію, але намякаюць на сувязь са Швецыяй.

Суму запазычанасці шведскага музычнага сэрвісу таксама не называюць. Міністэрства падаткаў толькі адзначае, што плаціць трэба 20 % ад атрыманай выручкі.

Spotify – самы папулярны музычны сэрвіс у свеце. Кампанія сцвярджае, што мае 761 мільён актыўных карыстальнікаў.