Skip to main content
sekktor

У Менску згарэла, не прапрацаваўшы і трох месяцаў, івэнт-прастора BETWEEN. Гэта быў першы бізнес яе ўладальніка

28 чэрвеня ў доме 9 на вуліцы Леніна загарэліся дах і паддашкавае памяшканне. Агонь ахапіў больш за 1000 кв. м. Пажар удалося ліквідаваць каля дзвюх гадзін ночы 29 чэрвеня. Прычыны пажару высвятляюцца.

105

Спэйс адкрыўся па гэтым адрасе 5 красавіка.

«Наша прастора сёння згарэла ў пажары. Усё яшчэ не можам усвядоміць і зразумець, што адбываецца, нават трох месяцаў не прайшло, як пачалі працаваць», – паведамілі ў BETWEEN.

Па словах уладальніка, гэта яго першы бізнес, ідэю якога ён выношваў больш за год.

«Я пайшоў ва-банк, пазычыўшы грошы на адкрыццё, і толькі калі прастора пачала па-сапраўднаму жыць і фармаваць вакол сябе людзей, здабыла папулярнасць, усё згарэла. Сапраўды – я цяпер цалкам спустошаны і не веру, што гэта адбываецца са мной, што ўсё, што я рабіў, літаральна згарэла за гадзіны», – напісаў ён у Threads.

Беларусы ў сацсетцы адгукнуліся спачуваннем і падтрымкай.