Skip to main content
sekktor

Як трапіць на рэтрыт з лаўрэатамі Букераўскай прэмііРасказвае тоні лашдэн

Нядаўна беларуская пісьменніца тоні лашдэн з'ездзіла на Oxbelly - выключна прэстыжную рэзідэнцыю для творцаў, якія працуюць са словам. Як удзел у гэтым 10-дзённым рэтрыце не толькі дае пабачыць Грэцыю, але і, у добрым сэнсе, прымушае пашырыць межы ўласнай практыкі? Ніжэй прыводзім адборныя ўражанні і парады ад тоні для тых, хто шукае натхненне - а магчыма, і гонар за мэтаскіраваных калег у белкульце.


Пра Oxbelly

Чым адметная гэтая рэзідэнцыя-рэтрыт? 

Oxbelly — гэта рэзідэнцыя ў Мессініі (Грэцыя), прызначаная для сцэнарыст:ак і для пісьменні:ц, якія працуюць з мастацкай літаратурай на ангельскай мове. На працягу дзесяці дзён лідар:кі абодзвюх індустый: англамоўнай літаратуры і кіно – абмяркоўваюць з fellows, з стыпендыят:камі праграммы, іх творы і дапамагаюць узмацніць тэксты і сцэнары.

Oxbelly.com
Сайт рэзідэнцыі oxbelly.com

Цэнтральная частка гэтай рэзідэнцыі — гэта людзі. Рэзідэнцыя дала мне магчымасць дазнацца пра творчасць выбітных маладых пісьменні:ц з Аўстраліі, Нігерыі, ЗША, Велікабрытаніі, Ямайкі і Грэцыі, а таксама пазнаёміла мяне з літаратурнымі зоркамі, за якімі я раней толькі сачыл:а ў сеціве. Так у Oxbelly я сустрэл:а і змагл:а даведацца пра тое, як працуюць над сваімі тэкстамі фіналіст:кі Букераўскай прэміі: Аўні Дошы, Эка Курніаван — і лаўрэат сёлеташнай Пуліцэраўскай прэміі Дэніэль Краус. Акрамя іх, нас прадставілі Фіямеце Рока і Гэбі Вуд – кіраўніцам самой Букераўскай прэміі; пазнаёмілі з рэдактарам Paris Review і далі магчымасць паразмаўляць з Чарлі Каўфманам, які атрымаў Оскар за сваю сцэнарную працу.

Маім асабістым ментарам быў Чыгозі Абіёма, двойчы намінаваны на шортліст Букераўскай прэміі.

фота тоні лашдэн
фота тоні лашдэн

Што стала самым каштоўным?

На рэзідэнцыі я зразумел:а, як можа функцыянаваць літаратурная індустрыя і якія сістэмы падтрымкі яна можа прапаноўваць. Англамоўная літаратура вельмі адрозніваецца ад беларускай і нават расейскай кніжных індустрый, і мне было цікава даведацца, як бывае па-іншаму.

Самае каштоўнае – гэта, канешне, новае для мяне адчуванне, што я магу сесці і напісаць раман на ангельскай. І ёсць тыя, хто захоча яго апублікаваць!

10-дзённая рэзідэнцыя падаецца кароткай для літаратурнай працы. Як будуецца праграма ў Oxbelly: праца з куратар(к)амі, індывідуальнае пісьмо, ды і, уласна, рэтрыт? 

Першая частка рэзідэнцыі — інтэнсіўная праца над тэкстамі у фармаце варкшопаў. Перад удзелам кожны здае два сэмпла сваіх тэкстах, кожны з тэкстаў разбіраецца па адной гадзіне. Уся група і ментар даюць зваротную сувязь на тэкст і шукаюць магчымасць яго палепшыць. Пасля калектыўных абмеркаванняў – адукацыйныя сессіі з эксперт:камі індустрыі і кінапрагляды. Мы пачыналі а 10 і сканчвалі а 9 з паўзамі ў самыя спякотныя моманты дня.

Другая частка рэзідэнцыі – самастойная праца над тэкстамі і працяг знаёмстваў.

Адбор і падрыхтоўка

Я вельмі ганаруся тым, што мой англамоўны тэкст быў адабраны сярод 1700 іншых заявак і што я магу прадстаўляць Беларусь у межах гэтай праграмы. Гэта вялікая радасць – і вынік маіх творчых намаганняў.

Творчы адбор на апошнім этапе паміж 20 фіналіст:камі завяршаўся сумоўем, пасля якога дзесяці асобам прапанавалі стыпендыю.

Тэкст, які я падал:а на рэзідэнцыю, сочыць за трыма мігранткамі, якія заблукалі ў лясах Усходняй Еўропы. Пакуль яны чакаюць рашэнняў па сваіх візах (ці дадуць ім выехаць за мяжу?), яны бавяць час самым звычайным мігранцкім спосабам: спрабуюць не памерці праз сум па доме, у літаральным сэнсе. Іх чаканне перарывае з’яўленне латвійскай галубой каровы, эндэмічнага віду кароў, які быў амаль поўнасцю знішчаны падчас савецкай акупацыі Латвіі. Якія навіны прынесла ім гэтая карова?

Падрыхтоўка да рэзідэнцыі патрабавала часу. Пасля таго, як мне распавялі пра навіны і пра мой удзел, мне патрэбна было за паўтары месяцы напісаць два новых тэкста на ангельскай для варкшопаў памерам да 5.000 кожны. Я выкарастыл:а гэтую магчымасць, каб прадвінуць працу над сваёй англамоўнай навэллай і скончыл:а новы аповед, які спадзяюся апублікаваць у хуткім часе.

Парады творцам, якія падаюцца на гэтую альбо аналагічныя рэзідэнцыі

Я ведал:а пра Oxbelly яшчэ ў 2023-м, калі рэзідэнцыя рабіла толькі першы набор. Адна з найважнейшых умоваў заяўкі — скончаны мастацкі аповед на ангельскай мове. 

У 2023 у мяне такого аповеду не было, як і досведу пісьма мастацкіх тэкстаў на ангельскай. Я да гэтага пісал:а толькі акадэмічныя і крэатыўныя эсэ. Таму я два гады рупліва працавал:а над сваім пісьмом па-ангельску. Я скончыл:а тры розныя курсы па creative writing у розных шведскіх універсітэтах, курсы па мастацкай прозе выдавецтва Granta і сістэматычна выдаткоўва:ла час на аповеды па-ангельску. І да новага оўпэн-колу ў 2025-м у мяне быў тэкст, які задавальняў мае патрабаванні да якасці і зместу.

Пераклад чужых тэкстаў на ангельскую, пераклад сваіх уласных тэкстаў на ангельскую і пісьмо на ангельскай — гэта ўсё вельмі розныя формы працы, і мне спатрэбіўся час, каб зразумець, як пісаць мастацкую прозу на гэтай мове. 

Я раю не перакладаць, а шукаць магчымасць стварыць тэкст адразу па-ангельску, нават калі ваш вакабуляр будзе значна меньшым, чым у іншых мовах. Мова задае параметры пісьма: тое, што я магу напісаць на беларускай, адрозніваецца ад маіх тэкстаў на рускай, і адрозніваецца ад таго, што я ствараю на ангельскай. Гэта можа быць дастаткова цяжкім шляхам, прынамсі, для мяне цяжка было саступіць з сцежкі зразумелых мне літатарурных практык і зноўку стаць пісьменнікам-пачаткоўцам. Але вынік быў таго варты!

Я таксама зычу маладым пісьменні:цам верыць у свае здольнасці і падавацца на рэзідэнцыі і культурныя праграммы, нават калі вы не на сто адсоткаў упэнены, што пройдзеце. Сам працэс падрыхтоўкі заяўкі дапаможа вам лепш зразумець асабістую пісьменніцкую практыку і ўзмацніць тэксты, якія вы захочаце паказаць свету.


Профіль тоні лашдэн у Інстаграм

"еловый сок" - аўтарскі Telegram-канал тоні

Набыць кнігу "на углу Незалежнасці" ў выдавецтве "Мяне Няма"