Skip to main content

Art-кавярня MALDZIS з Дзмітрыем Салодкім

990
27 June 2026, 16:00 CEST
Moss Cafe, Warsaw, Poland
70 PLN

У суботу, 27 чэрвеня, у варшаўскім Moss Cafe адбудзецца лекцыя-дыскусія ў рамках новага праекту ініцыятывы MALDZIS, які накіраваны на вяртанне беларускай культурнай спадчыны ў грамадскую свядомасць.

«Мы шукаем артэфакты, якія належаць беларускай культуры, каб вярнуць іх Беларусі. Але перш чым яны знойдуць свой шлях дадому, мы расказваем іх гісторыі вам – праз прэзентацыі і адкрытыя размовы», – кажуць аўтары.

Галоўным экспанатам сустрэчы стане малюнак «Рабочыя» мастака Восіпа Любіча, які ініцыятыва выкупіла на аўкцыёне ў Ізраілі.

960

Твор «Рабочыя» Восіпа Любіча, гуаш на паперы, 1920-я годы. Фота: Таццяна Капітонава

Восіп Любіч – яркі прадстаўнік Парыжскай школы, чый жыццёвы шлях ператварыўся ў гістарычны раман. Ён нарадзіўся ў Гродне ў 1896 годзе, вучыўся і працаваў у Адэсе і Берліне, заваяваў прызнанне на Манпарнасе і ў еўрапейскіх салонах, здолеў уцячы з нацысцкага лагера Дрансі і памёр у Парыжы ва ўзросце 94 гадоў. Маючы шырокую вядомасць у Францыі, на радзіме мастак дагэтуль застаецца практычна невядомым.