Выстава «Выкліканая на дыван» Сашы Вялічка ў Лодзі

Беларуская мастачка запрашае на адкрыццё свайго выставачнага праекта ў межах Fotofestiwal Łódź.
«Called to the Carpet / Выкліканая на дыван» уключае недасканалыя дываны ручной працы, у якіх праяўляюцца партрэты з магшотаў жанчын, зняволеных па палітычных справах у Беларусі, а таксама фатаграфіі аб’ектаў, якія адсылаюць да ўмоў іх жыцця, вынаходлівасці і штодзённага супраціву.
Экспазіцыя прапануе гледачам глыбокі імерсіўны дыялог, дзе звыклыя бытавыя рэчы набываюць новыя, вострыя сэнсы.
Сімвал дому і хатняй прасторы, звычайна элемент утульнасці і абароны, тут становіцца сцэнай і сведкам палітычнага пераследу.
Loading map…
Open in Google Maps ↗