Skip to main content

Майстэрня медыятэатру ў ВільнюсеДаследаванне маніпуляцый праз тэатральныя практыкі

Cover for Майстэрня медыятэатру ў Вільнюсе
11 July 2026, 12:00 — 20:00 EEST
Vilnius, Lithuania
Free

«ШОК!», «Усе пра гэта кажуць!», «Сталі зразумелыя прычыны» – знаёмыя загалоўкі?

Кожны дзень нас ловяць на эмоцыі: навіны, пасты, відэа, каментары. Часам мы нават не заўважаем, як пачынаем думаць чужымі шаблонамі.

У процівагу гэтаму мы запускаем у Вільнюсе чарговую майстэрню медыятэатру — месца, дзе можна не толькі гаварыць пра маніпуляцыі, але і разыграць іх на сцэне, каб нарэшце ўбачыць, як яны працуюць.

На лабараторыі мы:

  • шукаем і вызначаем фэйкі і прапагандысцкія прыёмы;
  • трэніруем крытычнае мысленне;
  • гуляем, імправізуем і за адзін дзень ствараем уласны перфоманс.

Не трэба быць акцёр:кай ці медыяэксперт:кай – дастаткова цікаўнасці і жадання разбірацца ў тым, што адбываецца вакол.

Дакладнае месца — пасля рэгістрацыі.