Медыя KYKY шукае аўтараў для стварэння матэрыялаў

Беларускае выданне запрашае да супрацоўніцтва крэатыўных стваральнікаў тэкстаў
Беларускае прагрэсіўнае медыя KYKY шукае новых аўтараў і авторак для сумеснай працы над тэкстамі. Рэдакцыя прапануе фармат сумеснай працы на адзін месяц, за які трэба будзе стварыць тры артыкулы.
Тэматыка матэрыялаў вольная — ад акультных практык да неалібералізму ці паліаморыі. Рэдакцыя дапаможа з брэйнштормам, аплаціць працу і апублікуе гатовыя матэрыялы на сваіх пляцоўках з указаннем аўтарства.
Папярэдні досвед у журналістыцы не з'яўляецца абавязковым. Галоўнае — добры склад, зараджанасць і шчырая цікавасць да абранай тэмы. Каб далучыцца, неабходна запоўніць анкету.