Skip to main content

Прэзентацыя кнігі «Як выглядае смерць» паэта Дзмітрыя Строцава ў Варшаве

113
10 July 2026, 19:00 CEST
Staromiejski Dom Kultury, Варшава, Poland
Free

Гасцей мерапрыемства чакаюць аўтарская чытка і акцёрскі перформанс ад Лёшы Л.

«Цяпер я як аўтар знаходжуся ў той фазе, калі не да канца ўпэўнены, што сам напісаў кнігу „Як выглядае смерць“ (...) Каб нанова сустрэцца і з аўтарам, і з кнігай, я еду на прэзентацыю паэмы ў Варшаву. Прыходзьце і вы — сустрэцца і пераканацца, што аўтар і кніга існуюць», — падзяліўся Дзмітрый Строцаў у сваім запрашэнні.

У гэтай аўтабіяграфічнай паэме ў прозе аўтар быццам бы распавядае пра ўласнае дзяцінства, але насамрэч кажа пра «міфічны Мінск» — недасяжны горад-міраж, які застаўся ва ўспамінах.

114
115