Skip to main content

All lecture series / Партфоліа-менеджмент для творцаў

Экспрэс-курс з куратаркай і арт-менеджэркай Вольгай Кліп. Гэтая серыя відэа дапаможа вам стварыць рэзюмэ, artist statement, біяграфію і візуальнае партфоліа.

Курс створаны пры падтрымцы German Marshall Fund.

Відэапрадакшн: Filmistr.pl.

Вокладка лекцыі 1 курса "Партфоліа-менеджмент для творцаў". Вольга Кліп для sekktor.online
ВВольга Кліп
15 min

#1: Як скласці сваё CV, альбо рэзюмэ? План і інструменты

CV і рэзюмэ – у чым розніца і што з іх патрабуецца для заявак? У гэтым відэа арт-куратарка Вольга Кліп тлумачыць, як правільна структураваць CV і якія інструменты дапамогуць зручна архіваваць вашу дзейнасць.

Вокладка лекцыі 2 курса "Партфоліа-менеджмент для творцаў". Вольга Кліп для sekktor.online
ВВольга Кліп
14 min

#2: Як напісаць мастацкую біяграфію? Разбіраем структуру і лайфхакі

Мастацкая біяграфія — гэта не проста спіс дат і падзей, а магчымасць расказаць сваю гісторыю і паказаць творчы шлях. З гэтага відэа вы даведаецеся, як знайсці баланс паміж афіцыйнасцю і жывым аповедам і што ўключыць, а што лепш пакінуць за дужкамі.

Вокладка лекцыі 3 курса "Партфоліа-менеджмент для творцаў". Вольга Кліп для sekktor.online
ВВольга Кліп
13 min

#3 Сакрэтныя складнікі Artist statement

Як сфармуляваць сваю мастацкую заяву, каб дакладна перадаць сэнс вашай творчасці? У гэтым відэа Вольга Кліп разбірае artist statement, тлумачыць, чым ён адрозніваецца ад маніфеста і чаму стаў ключавым элементам камунікацыі ў сучасным мастацтве.

Вокладка лекцыі 4 курса "Партфоліа-менеджмент для творцаў". Вольга Кліп для sekktor.online
ВВольга Кліп
10 min

#4: Арганізуем працы ў партфоліа па кроках

Партфоліа — гэта візітная картка творцы. Як правільна падабраць працы? У якой паслядоўнасці іх размяшчаць? Што абавязкова трэба ўключыць у партфоліа? Разбіраемся разам з арт-куратаркай і кансультанткай Вольгай Кліп.