Aerowaves Twenty — конкурс кароткіх харэаграфічных прац
Aerowaves прымае завершаныя харэаграфічныя працы працягласцю 15–40 хвілін, створаныя і ўжо паказаныя ў Еўропе.
Для каго: харэографы(-кі) і танцавальныя кампаніі, якія жывуць у геаграфічнай Еўропе. Гэта могуць быць і краіны, якія не ўваходзяць у Еўрапейскі саюз, напрыклад Вялікабрытанія, Швейцарыя або Турцыя.
Нельга падавацца тым, хто цяпер праходзіць прафесійнае навучанне ў сферы танца, напрыклад на праграмах бакалаўрыяту або магістратуры. Працы, створаныя падчас навучання, могуць быць пададзеныя толькі пасля яго завяршэння і наступнага прафесійнага паказу працы.
Фармат
Aerowaves — еўрапейская платформа для развіцця і міжнароднай прэзентацыі кароткіх харэаграфічных прац.
Штогод партнёры сеткі выбіраюць Aerowaves Twenty — 20 прац, якія атрымліваюць міжнароднае прасоўванне і магчымасць быць прадстаўленымі на фестывалі Spring Forward і ў праграме партнёраў Aerowaves.
Нават калі праца не трапіць у Aerowaves Twenty, яе могуць заўважыць партнёры сеткі. Штогод у межах Aerowaves падтрымліваецца каля 100 магчымасцей для паказаў.
Якія працы можна падаваць:
- Толькі адну працу на год;
- Завершаную харэаграфічную працу працягласцю 15–40 хвілін;
- Працу, створаную ў геаграфічнай Еўропе;
- Працу, якая ўжо была публічна паказаная;
- Працу з нескладанымі тэхнічнымі патрабаваннямі, прыдатную для паказу ў праграме з некалькімі пастаноўкамі;
- Працы для публічнай прасторы, нестандартных пляцовак і адкрытага паветра таксама прымаюцца.
Нельга паўторна падаваць працу, якая ўжо падавалася ў Aerowaves у папярэднія гады, незалежна ад выніку адбору.
У сувязі з расійскім уварваннем ва Украіну партнёры Aerowaves цяпер не прымаюць заяўкі з працамі, створанымі ў Расіі або Беларусі.
Прапануецца:
- Прасоўванне працы на сайце Aerowaves цягам года: профіль мастака(-чкі), выявы, відэа і прэс-матэрыялы;
- Магчымасць паказу працы на фестывалі Spring Forward. Для паказу на Spring Forward — ганарар, пакрыццё дарогі, гатэля і сутачных / гасціннасці для ўдзельнікаў(-ц) каманды;
- Магчымасці паказаў праз міжнародную сетку партнёраў Aerowaves.
Калі паказ прапануе партнёр Aerowaves, умовы супрацоўніцтва трэба ўзгадняць непасрэдна з ім.