Skip to main content

Анлайн-кансультацыі для тых, хто стварае або плануе запусціць праект з фокусам на беларускую моладзь

ББеларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”
Online
Free

РАДА запусціла індывідуальную ментарскую падтрымку для праектаў, звязаных з беларускай моладдзю і маладымі актывіст(к)амі (18–27 гадоў). Можна прыйсці з ідэяй, складанасцю на пэўным этапе, запытам на экспертызу або іншымі пытаннямі па развіцці праекта.

Падавацца могуць прадстаўнікі(-цы) ініцыятываў і арганізацый, а таксама асобныя актывісты(-кі).

Пра ментарства

Ментарскія сустрэчы — гэта індывідуальныя анлайн-сесіі з эксперт(к)амі, дзе можна абмеркаваць пытанні, сумневы і складанасці, якія ўзніклі падчас стварэння або развіцця праекта.

Колькасць сустрэч не абмежаваная і залежыць ад запыту: гэта можа быць адна кансультацыя або серыя размоў.

З чым можна звяртацца:

  • Распрацоўка ідэі: ёсць задумка, але незразумела, з чаго пачаць і як рухацца далей;
  • Складанасць на пэўным этапе: не атрымліваецца знайсці фінансаванне, сабраць каманду або вырашыць іншую задачу;
  • Запыт на экспертызу: хочацца разабрацца ў пэўнай тэме і зрабіць праект мацнейшым;
  • Іншыя пытанні, звязаныя з праектам, арганізацыяй працы або развіццём ініцыятывы.

Як гэта працуе:

  • Вы пакідаеце запыт праз анкету;
  • Каманда РАДА падбірае ментара ці ментарку пад запыт;
  • Пасля пацверджання вас злучаюць у Telegram;
  • Далей вы самастойна ўзгадняеце дату і час сустрэчы.

Разгляд заяўкі можа заняць да 10 працоўных дзён.

РАДА прызнаная ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем». Перад падачай ацаніце асабістыя рызыкі і падумайце пра сваю лічбавую бяспеку.