Анлайн-сустрэча для маладых беларусаў(-ак) у эміграцыі пра еўрапейскія праграмы мабільнасці
БНМС «РАДА» і Telegram-канал «Твои возможности» запрашаюць маладых беларусаў(-ак) у эміграцыі на Q&A пра еўрапейскія магчымасці. Сустрэчу правядзе Іра Панядзельнік, якая раней каардынавала Erasmus+ і ESC Info Centre у Беларусі.
Пра што пагавораць:
– Якія праграмы для моладзі існуюць;
– Дзе шукаць валанцёрства, трэнінгі і стажыроўкі;
– Як зрабіць першы крок і падабраць магчымасць пад свае інтарэсы;
– Што дае ўдзел у міжнародных праграмах акрамя падарожжаў;
– Як выкарыстоўваць такія магчымасці для навучання, развіцця і новых кантактаў.
Спікерка:
Іра Панядзельнік — навуковая камунікатарка, экспертка ў кліматычнай палітыцы і ментарка для маладых актывістаў(-ак), даследчыкаў(-ц) і спецыялістаў(-ак), якія працуюць з кліматычнымі, сацыяльнымі і міжнароднымі праектамі. У 2018–2019 гадах каардынавала Erasmus+ і ESC Info Centre у Беларусі.
Важна:
Пытанні да спікеркі можна пакінуць у форме рэгістрацыі або задаць падчас сустрэчы.
Для верыфікацыі ўдзелу арганізатары просяць пазначыць спасылку на адкрыты профіль у Facebook або Instagram.