ArtWaves — рэзідэнцыя для праектаў пра марскую біяразнастайнасць і экалагічныя змены
ArtWaves — штогадовая artist-in-residence праграма, створаная Helmholtz Institute for Functional Marine Biodiversity at the University of Oldenburg (HIFMB) і Hanse-Wissenschaftskolleg / Institute for Advanced Study (HWK). Праграма падтрымлівае мастацкія праекты, якія звяртаюцца да зменаў марской біяразнастайнасці і дапамагаюць праз мастацтва пераносіць навуковыя веды ў грамадскія і палітычныя дыскусіі. ArtWaves звязаная з United Nations Ocean Decade і афіцыйна прызнаная як Ocean Decade Action. Асабліва вітаюцца праекты, якія працуюць з Ocean Decade Challenge 2: Protect and restore ecosystems and biodiversity.
Для каго:
Мастакі(-чкі), якія хочуць працаваць на стыку мастацтва, навукі і грамадства і даследаваць тэмы, звязаныя з марской біяразнастайнасцю, акіянам, экалагічнымі зменамі і аховай марскіх экасістэм.
Важна: праграма прызначаная менавіта для мастакоў(-чак), якія хочуць працаваць у дыялогу з навукай.
Пра HIFMB:
HIFMB — Helmholtz Institute for Functional Marine Biodiversity, супольная ініцыятыва Інстытута Альфрэда Вегенера / Helmholtz Centre for Polar and Marine Research у Брэмерхафене і Універсітэта Ольдэнбурга. Інстытут даследуе марскую біяразнастайнасць і яе ролю ў функцыянаванні марскіх экасістэм, а таксама стварае навуковую аснову для аховы марской прыроды і кіравання экасістэмамі.
Што прапануюць:
- рэзідэнцыя на 3–4 месяцы ў 2027 годзе;
- стыпендыя 2 500 EUR у месяц;
- бясплатнае жыллё ў HWK Delmenhorst;
- падтрымка дарожных выдаткаў;
- уключэнне ў міжнародную і міждысцыплінарную супольнасць даследчыкаў(-ц);
- працоўныя кантакты з навукоўцамі HIFMB;
- падтрымка ў наладжванні сувязяў з культурнымі інстытуцыямі рэгіёна.
Усе fellows, у тым ліку artists in residence, павінны жыць на кампусе HWK цягам рэзідэнцыі і ўзаемадзейнічаць з іншымі ўдзельнікамі(-цамі).
Чаго чакаюць ад мастака(-чкі):
- стварэння новай мастацкай працы да канца рэзідэнцыі;
- узаемадзеяння з навукоўцамі і даследчымі праектамі HIFMB, асабліва з маладымі даследчыкамі(-цамі);
- планавання публічнай прэзентацыі, выставы, перформансу або іншага фармату паказу;
- пошуку мастацкіх фарматаў для працы з публікай;
- удзелу ў PR-актыўнасцях, напрыклад дакументаванні працэсу;
- прэзентацыі працы на семінарах у HWK і HIFMB;
- кароткай пісьмовай справаздачы напрыканцы рэзідэнцыі;
- перадачы прыкладу працы, створанай падчас рэзідэнцыі, прымаючым арганізацыям.
Крытэрыі адбору:
- інавацыйнасць і рэлевантнасць праекта;
- сувязь з місіямі HIFMB і HWK, а таксама мэтамі UN Ocean Decade;
- якасць, рэалістычнасць і паслядоўнасць працоўнага плана;
- крэатыўнасць і арыгінальнасць папярэдняй практыкі;
- камунікацыйны патэнцыял праекта і здольнасць працаваць з рознымі аўдыторыямі.
Пакет дакументаў:
- запоўненая форма заяўкі з кароткім апісаннем праекта да 1 500 знакаў;
- матывацыйны ліст;
- праектная прапанова з планам працы і спасылкамі — да 5 старонак;
- CV са спісам публікацый, выстаў або перформансаў — да 10 прыкладаў;
- прыклады работ;
- імёны двух экспертаў(-ак) у полі ў якасці рэкамендатараў(-ак).
Рэкамендацыйныя лісты спатрэбяцца толькі заяўнікам(-цам), якія пройдуць у другі раўнд адбору.
Адбор:
Спачатку міждысцыплінарны камітэт HIFMB і HWK разам з Artistic Advisory Board правядзе папярэдні адбор. Пасля гэтага shortlisted кандыдатаў(-ак) запросяць на інтэрв’ю.
Арганізатары:
Helmholtz Institute for Functional Marine Biodiversity at the University of Oldenburg і Hanse-Wissenschaftskolleg / Institute for Advanced Study.