Bom Dia / OASis Residency 2027 — рэзідэнцыя ў Партугаліі з ганарарам 1 300 EUR
Bom Dia / OASis Residency — рэзідэнцыя ў Cultivamos Cultura у São Luís (муніцыпалітэт Odemira, Партугалія). Яна звязаная з месцам і мясцовай супольнасцю і даследуе сувязі паміж мастацкай практыкай, экалогіяй і ўстойлівай будучыняй. Чакаюць арыгінальныя і рэалістычныя праекты з любой дысцыпліны; асабліва — з мясцовымі або натуральнымі матэрыяламі, на экалагічныя тэмы, з удзелам супольнасці і калектыўнымі практыкамі.
Для каго:
Мастакі(-чкі), дызайнеры(-кі), даследчыкі(-цы) і прафесіяналы(-кі) з розных сфераў, якія працуюць на скрыжаванні культуры і іншых дысцыплін.
Можна падавацца аднаму або ўдваіх — у заяўцы трэба пазначыць, як вы падаяцеся. Для пары ўмовы і фінансаванне такія ж, як для аднаго чалавека.
Фармат: сакавік 2027 года, ад 7 да 30 дзён, з асабістай прысутнасцю.
Што прапануецца:
- Ганарар за праект — 1 300 EUR;
- Бюджэт на вытворчасць і матэрыялы — да 1 600 EUR. Ім распараджаецца Cultivamos Cultura, выдаткі трэба ўзгадняць загадзя, а рахункі выстаўляюцца на арганізацыю;
- Бюджэт на дарогу — да 500 EUR;
- Асобны пакой у агульным фермерскім доме і агульная кухня;
- Сутачныя на харчаванне (сума не пазначаная);
- Майстэрня і доступ да ўсіх прастор і рэсурсаў Cultivamos Cultura.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Самастойна весці ўсе этапы праекта;
- Стварыць працу, якую пакажуць мясцовай супольнасці і на групавой выставе OASis у 2027 годзе;
- Праца папаўняе калекцыю Cultivamos Cultura;
- Дакументаваць працэс на відэа, фота або ў іншым фармаце;
- Пажадана праводзіць адкрытыя падзеі: размовы, варкшопы, адкрытыя студыі.
Для заяўкі патрэбныя:
- Апісанне праекта — да 500 слоў, з выявамі або схемамі;
- Спіс патрэбных рэсурсаў і матэрыялаў;
- План-графік праекта;
- Пяць ілюстрацый;
- Партфоліа або сайт;
- Рэзюмэ (да 4 старонак);
- Падпісаная дэкларацыя пра арыгінальнасць праекта.
Дэдлайн: 30 кастрычніка 2026 года, 18:00 CET. Набор можа закрыцца раней, калі набярэцца 100 заявак. Вынікі паведамяць па электроннай пошце ў трэці тыдзень снежня 2026 года.
Арганізатар: Cultivamos Cultura у межах сеткі OASis (Open Art Spaces in Synergy).