Brooks International Fellowship — 6 месяцаў у Tate Britain і Delfina Foundation для міжнародных даследчыкаў(-ц)
Brooks International Fellowship Programme — даследчая праграма Tate і Delfina Foundation, якая дае міжнародным прафесіяналам(-кам) магчымасць 6 месяцаў працаваць разам з камандамі Tate.
Для каго:
Міжнародныя даследчыкі(-цы), куратары(-кі), мастакі(-чкі), аўтары(-кі) і іншыя прафесіяналы(-кі) ў сферы візуальнага мастацтва, якія базуюцца па-за Вялікабрытаніяй.
Праграма прызначаная для людзей з даследчым досведам у візуальным мастацтве або ў тэматыках, звязаных з канкрэтнай fellowship.
У 2027 годзе прапануюцца 2 fellowship у Tate Britain Curatorial Division:
1. Leonora Carrington: Art and the Theatre of Life
Фокус — тэатр, перформанс і перфарматыўнасць у практыцы брытанска-мексіканскай мастачкі Leonora Carrington.
Fellow будзе працаваць з архівамі, рукапісамі, ліставаннем, фотаздымкамі і іншымі матэрыяламі, каб даследаваць тэатральную і перфарматыўную частку практыкі Carrington у транснацыянальным кантэксце.
Асабліва рэлевантнымі будуць веды пра мастацтва, культуру і перформанс-гісторыі Лацінскай Амерыкі і Мексікі другой паловы ХХ стагоддзя. Веданне іспанскай мовы будзе перавагай, але не абавязковае.
2. Artist Supported Studios
Фокус — даследаванне supported studios і таго, як галерэі могуць працаваць з мастакамі(-чкамі), якія развіваюць практыку праз доўгатэрміновую падтрымку.
Fellow будзе ўдзельнічаць у даследаванні і развіцці Tate Britain Commission 2028 праз оптыку мастакоў(-чак), якія працуюць з supported studios.
Асабліва вітаецца досвед у адной або некалькіх сферах:
• supported studios або supported artistic practice;
• мастацтва людзей з інваліднасцю або нейраадрозных мастакоў(-чак);
• калабаратыўная або сацыяльна ўцягнутая куратарская практыка;
• даступная камунікацыя і інтэрпрэтацыя;
• музейная або галерэйная практыка.
Што прапануюць:
- 6-месячную fellowship у Tate Britain Curatorial Division;
- Доступ да калекцыі, архіваў, каманды і прафесійных сетак Tate;
- Даследчы рэсурсны бюджэт;
- Паездкі ў іншыя галерэі Tate у Вялікабрытаніі і культурныя інстытуцыі ў Вялікабрытаніі і Еўропе;
- Удзел у рэзідэнцыйнай праграме Delfina Foundation;
- Авіябілет эканом-класам у абодва бакі;
- Трансфер з аэрапорта ў Вялікабрытаніі;
- Кампенсацыю візавага збору, калі патрэбная віза;
- Падтрымку ў візавым працэсе;
- Стыпендыю 40 GBP у дзень;
- Праязны на метро і аўтобусы ў Лондане;
- Асобны пакой у Delfina Foundation з доступам да агульных прастораў: кухні, бібліятэкі, пральні, сталовай і ванных пакояў.
Фармат працы:
- Fellowship — поўная занятасць, 36 гадзін на тыдзень. Прыкладна 4 дні на тыдзень будуць звязаныя з працай у Tate, 1 дзень — з праграмай Delfina Foundation.
Калі: 5 красавіка — 17 верасня 2027 года. Удзельнікі(-цы) павінны быць у Вялікабрытаніі цягам усяго перыяду fellowship.
Адбор:
- Shortlisted кандыдатаў(-ак) запросяць на інтэрв’ю да 30 кастрычніка 2026 года.
- Інтэрв’ю пройдуць у Zoom у два этапы паміж 5 і 27 лістапада 2026 года.
- Вынікі паведамяць да 4 снежня 2026 года.