Skip to main content

Club Nothing — 10 000 долараў на клубную падзеюГлабальны грант для музычных калектываў на арганізацыю падзей.

10 August 2026, 1:59 CEST
Online
10 000 USD

https://pl.nothing.tech/club-nothing

Title — BE
Club Nothing — 10 000 долараў на клубную падзею

Subtitle — BE
Глабальны грант для музычных калектываў, якія хочуць арганізаваць клубную ноч, серыю падзей або фестываль у сваім горадзе ці супольнасці.

Slug
club-nothing-grant-music-collectives-2026

Excerpt — BE
Nothing запускае Club Nothing — конкурс для музычных калектываў з усяго свету. Чатыры пераможцы атрымаюць па 10 000 долараў на арганізацыю клубнай падзеі, серыі або фестывалю ў 2026 годзе.

Content — BE

Для каго:
Музычныя калектывы і арганізатары(-кі) клубных падзей з усяго свету, якія працуюць з новымі гукамі, эксперыментальнымі фарматамі і супольнасцямі вакол начнога жыцця.

Удзельнікі(-цы) павінны быць старэйшыя за 18 гадоў і жыць у дапушчальным рэгіёне. Заяўкі не прымаюцца з краін і тэрыторый, на якія распаўсюджваюцца санкцыйныя або экспартныя абмежаванні.

Пра конкурс:
Club Nothing — ініцыятыва Nothing для падтрымкі калектываў, якія выкарыстоўваюць музыку і nightlife як прастору эксперыменту, супольнасці і культурнага зруху.

Арганізатары шукаюць нечаканыя, смелыя і выразныя ідэі: гэта можа быць клубная ноч, серыя падзей або фестываль — у горадзе, на прыродзе, у нестандартнай лакацыі, унутры або звонку.

Можна падаваць як новую ідэю, так і падзею, якую вы ўжо плануеце.

Прапануецца:

  • 10 000 долараў ЗША кожнаму з 4 пераможцаў;
  • Падтрымка ў камунікацыі і прасоўванні падзеі праз каналы Nothing;
  • Магчымасць супрацы над невялікім мерчам для бясплатнай раздачы на падзеі;
  • Nothing-прадукты для каманды, артыстаў(-ак) і дакументавання падзеі.

Грант трэба цалкам выкарыстаць на арганізацыю, вытворчасць і прасоўванне заяўленай падзеі.

Крытэрыі адбору:

  • Інавацыйная крэатыўнасць;
  • Rebellious sound / смелая музычная курацыя;
  • Каштоўнасці супольнасці;
  • Досвед арганізацыі падзей;
  • Рэалістычнасць лагістыкі;
  • Празрыстасць і разумнасць бюджэту;
  • Адпаведнасць духу і каштоўнасцям Nothing.

Шорт-ліст з 6–8 фіналістаў(-ак) запросяць на інтэрв’ю, пасля чаго абяруць 4 пераможцаў.

Важна:

  • Падзея павінна адбыцца паміж 1 верасня і 31 снежня 2026 года;
  • Можна зрабіць адну падзею або серыю — гэта трэба выразна апісаць у заяўцы;
  • Можна прадаваць квіткі;
  • Можна рабіць падзею разам з партнёрамі, калі ўсе згодныя ўдзельнічаць у праграме;
  • Не абавязкова мець пацверджаны DJ line-up на момант падачы, але варта паказаць музычны кірунак;
  • Калі падзея адбываецца у нестандартнай лакацыі, трэба прадумаць дазволы і ліцэнзіі.

Пераможцы будуць супрацоўнічаць з камандай Nothing, інтэграваць Club Nothing-брэндынг у падзею, весці рэгулярныя check-in сустрэчы і падрыхтаваць фота- і відэадакументацыю.

Для падачы патрэбны:

  • Запоўненая Typeform-заяўка;
  • Інфармацыя пра вас або ваш калектыў;
  • Досвед у музыцы і арганізацыі падзей;
  • Кароткая pitch-прэзентацыя ў PDF пра падзею, якую вы хочаце зрабіць;
  • Бюджэтны план.

Дэдлайн:
9 жніўня 2026 года, 23:59 BST

Падача:
Праз анлайн-форму Nothing.

Арганізатар:
Nothing Technology Limited.