Club Nothing — 10K USD на клубны івэнт
Лонданскі тэхналагічны брэнд Nothing запусціў глабальны конкурс для музычных калектываў, якія хочуць арганізаваць клубную ноч, серыю падзей або фестываль у сваім горадзе ці супольнасці. Гранты дадуць на рэалізацыю 4 ідэй, якія "ўзарвуць мозг" арганізатарам. Гэта можа быць клубны івэнт, серыя або фестываль у 2026 годзе.
Для каго:
- Музычныя калектывы і арганізатары(-кі) клубных падзей з усяго свету, якія працуюць з новымі гукамі, эксперыментальнымі фарматамі і супольнасцямі вакол начнога жыцця.
- Трэба быць ва ўзросце 18+ гадоў і жыць у дапушчальным рэгіёне. Заяўкі не прымаюцца з краін і тэрыторый, на якія распаўсюджваюцца санкцыйныя або экспартныя абмежаванні.
Club Nothing — ініцыятыва для падтрымкі калектываў, якія выкарыстоўваюць музыку і nightlife як прастору эксперыменту, супольнасці і культурнага зруху.
Шукаюцца нечаканыя, смелыя і выразныя ідэі: гэта можа быць клубная ноч, серыя падзей або фестываль — у горадзе, на прыродзе, у нестандартнай лакацыі, унутры або звонку. Можна падаваць як новую ідэю, так і падзею, якую вы ўжо плануеце.
Прапануецца:
- 10 000 USD кожнаму з 4 пераможцаў;
- Падтрымка ў камунікацыі і прасоўванні падзеі праз каналы Nothing;
- Магчымасць супрацы над невялікім мерчам для бясплатнай раздачы на падзеі;
- Nothing-прадукты для каманды, артыстаў(-ак) і дакументавання падзеі.
Грант трэба цалкам выкарыстаць на арганізацыю, вытворчасць і прасоўванне заяўленай падзеі.
Крытэрыі адбору:
- Інавацыйная крэатыўнасць;
- Rebellious sound / смелая музычная курацыя;
- Каштоўнасці супольнасці;
- Досвед арганізацыі падзей;
- Рэалістычнасць лагістыкі;
- Празрыстасць і разумнасць бюджэту;
- Адпаведнасць духу і каштоўнасцям Nothing.
Шорт-ліст з 6–8 фіналістаў(-ак) запросяць на інтэрв’ю, пасля чаго абяруць 4 пераможцаў.
Важна:
- Падзея павінна адбыцца паміж 1 верасня і 31 снежня 2026 года;
- Можна зрабіць адну падзею або серыю — гэта трэба выразна апісаць у заяўцы;
- Можна прадаваць квіткі;
- Можна рабіць падзею разам з партнёрамі, калі ўсе згодныя ўдзельнічаць у праграме;
- Не абавязкова мець пацверджаны DJ line-up на момант падачы, але варта паказаць музычны кірунак;
- Калі падзея адбываецца у нестандартнай лакацыі, трэба прадумаць дазволы і ліцэнзіі.
Пераможцы будуць супрацоўнічаць з камандай Nothing, інтэграваць Club Nothing-брэндынг у падзею, весці рэгулярныя check-in сустрэчы і падрыхтаваць фота- і відэадакументацыю.
Для падачы патрэбны:
- Запоўненая Typeform-заяўка;
- Інфармацыя пра вас або ваш калектыў;
- Досвед у музыцы і арганізацыі падзей;
- Кароткая pitch-прэзентацыя ў PDF пра падзею, якую вы хочаце зрабіць;
- Бюджэтны план.