Skip to main content

Connections Through Culture — гранты да 15 000 фунтаў на супрацу

12 August 2026, 23:59 BST
Online
Free
17 000 EUR

British Council адкрыў прыём заявак на Connections Through Culture 2026. Гранты ад 5 000 да 15 000 фунтаў падтрымліваюць міжнародныя культурныя партнёрствы, супольныя праекты, рэзідэнцыі, выставы, перформансы, даследаванні, фестывальныя праграмы і іншыя формы супрацоўніцтва.

Для каго: мастакі(-чкі), культурныя прафесіяналы(-кі), арганізацыі, фестывалі, біенале, хабы, сеткі і калектывы, якія працуюць у сферы мастацтва, культуры і крэатыўных індустрый.

Важная ўмова: заяўка павінна ўключаць мінімум аднаго партнёра з Вялікабрытаніі і мінімум аднаго партнёра з краіны-ўдзельніцы праграмы. Партнёры павінны быць юрыдычна базаваныя ў сваіх краінах на момант падачы і на працягу рэалізацыі праекта.

Краіны-ўдзельніцы:
Албанія, Аргенціна, Аўстралія, Бангладэш, Боснія і Герцагавіна, Калумбія, мацерыковы Кітай, Егіпет, Інданезія, Казахстан, Кенія, Косава, Ліван, Малайзія, Мексіка, Чарнагорыя, Новая Зеландыя, Нігерыя, Паўночная Македонія, Пакістан, Палесціна, Перу, Філіпіны, Саудаўская Аравія, Сербія, Паўднёвая Афрыка, Танзанія, Тайланд, Туніс, Турцыя, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Украіна, Узбекістан, Венесуэла, В’етнам і Вялікабрытанія.

Якія сферы падтрымліваюцца:

  • Архітэктура, дызайн, мода і рамёствы;
  • Creative technology, у тым ліку digital arts, XR, immersive і games;
  • Кіно;
  • Літаратура;
  • Музыка;
  • Тэатр і танец;
  • Візуальнае мастацтва.

Што можна рабіць у межах гранта:

  • Супольнае стварэнне і мастацкая распрацоўка;
  • Рэзідэнцыі і абмены;
  • Варкшопы, панэлі, размовы і абмен ведамі;
  • Даследаванні і распрацоўка;
  • Выставы, перформансы, прэзентацыі і showcase-праекты;
  • Фестывальныя і біенальныя праграмы;
  • Лічбавыя інавацыі;
  • Публічныя праграмы і праца з аўдыторыямі;
  • Развіццё мастакоў(-чак), дызайнераў(-ак), практыкаў(-чак) і ўдзельнікаў(-ц);
  • Міждысцыплінарныя і cross-artform праекты.

Праекты могуць быць анлайн, афлайн або гібрыднымі.

Сума гранта:

Ад 5 000 да 15 000 фунтаў на праект або партнёрства. Максімальная сума залежыць ад краіны міжнароднага партнёра. Грант пакрывае ўсю супольную дзейнасць, уключна з выдаткамі партнёра з Вялікабрытаніі і партнёра з краіны-ўдзельніцы.

Праекты павінны адбыцца паміж 1 снежня 2026 года і 31 снежня 2027 года.

Крытэрыі адбору:

  • Якасць і мастацкая / крэатыўная вартасць праекта;
  • Якасць партнёрства і мадэлі супрацоўніцтва;
  • Рэалістычнасць, менеджмент і бюджэт;
  • Праца з аўдыторыямі або ўдзельнікамі і патэнцыйны ўплыў;
  • Улік роўнасці, разнастайнасці, інклюзіі, даступнасці, экалагічнай устойлівасці і сацыяльнай вартасці.