Skip to main content

Copenhagen Photo Festival адкрыў конкурс на выставы ў праграме 2027 года

1 September 2026
15 — 21 November 2027
Copenhagen, Denmark
28 EUR
1 000 EUR

Капенгагенскі фестываль фатаграфіі (Copenhagen Photo Festival, CPF) запрашае падаць заяўкі на ўдзел у галоўнай выставачнай праграме 2027 года. Тэма сезона — «Frie hænder | Free Hands» (Свабодныя рукі): пра тое, як праяўляецца чалавечая свабода і творчая сіла праз фатаграфію ў эпоху тэхналагічных зрухаў і аўтаматызацыі выяваў, пра адсутнасць цэнзуры і ролю чалавечага позірку. Фестываль праходзіць у цэнтры Капенгагена і ў партнёрскіх галерэях, музеях і культурных установах Даніі і паўднёвай Швецыі.

Для каго: мастакі(-чкі) і фатографы(-фкі) з усяго свету, гатовыя эксперыментаваць з фарматам паказу сваіх работ.

Умовы:

  • Падаць заяўку могуць мастакі(-чкі) і фатографы(-фкі), якія працуюць у любых жанрах і гатовыя да эксперыментальных фарматаў экспазіцыі;
  • Заяўку можна падаваць па-англійску або па-дацку;
  • Арганізацыйны ўнёсак за падачу — 215 DKK (≈ 28,77 EUR);
  • Журы адбярэ 10 праектаў: 3–5 аўтараў(-ак) атрымаюць персанальную выставу, астатнія будуць паказаны ў статусе Selectees;
  • Усе дзесяць фіналістаў(-так) запросяць на анлайн-інтэрв'ю ўвосень 2026 года — гэта апошні этап адбору перад вырашэннем журы аб праграме 2027 года;
  • Калі асобныя работы з праекта ўжо паказваліся ў Даніі, гэта дапушчальна, але праект, які ўжо цалкам выстаўляўся ў Даніі, да ўдзелу не дапускаецца;
  • Калі вас абіралі сола-артыстам(-кай) CPF на працягу апошніх трох гадоў, арганізатары рэкамендуюць пачакаць з падачай да наступнага года;
  • Праекты, якія ўжо трапілі ў шорт-ліст у папярэднія гады, паўторна не разглядаюцца — можна падаць іншы праект.

Прапануецца для сола-мастакоў(-чак):

  • Персанальная выстава ў цэнтры Капенгагена, якую цалкам арганізуе і пакрывае Copenhagen Photo Festival;
  • Ганарар 537 EUR;
  • Падтрымка на дарогу і пражыванне ў Капенгагене (для замежных фатографаў(-ак)) — 400 EUR;
  • Падтрымка на харчаванне і мясцовы транспарт — 134 EUR;
  • Пастаянная старонка на сайце CPF і мэтанакіраваная PR- і маркетынгавая кампанія на камунікацыйных пляцоўках фестывалю.

Калі вас абяруць Selectee, вы атрымаеце:

  • Лічбавы паказ праекта ў цэнтры Капенгагена, арганізаваны Copenhagen Photo Festival;
  • Ганарар 200 EUR;
  • Пастаянную старонку на сайце CPF;
  • Бясплатны доступ на дні адкрыцця фестывалю.

Таймлайн:

  • Анлайн-інтэрв'ю з фіналістамі(-камі) — восень 2026 года;
  • Аб'яўленне праграмы 2027 года — пасля інтэрв'ю, дакладная дата не абвешчана.

Прыклады выстаў пераможцаў мінулых гадоў — у архіве артыстаў(-ак) CPF.