CUSP — фінансаваная рэзідэнцыя ў Рэйк'явіку для творцаў, якія працуюць з лічбавымі медыя
Рэзідэнцыя арганізаваная Нацыянальнай галерэяй Ісландыі ў межах еўрапейскага праекта CUSP: Creative Understanding, Saving and Preserving Time-Based Media Art, які аб'ядноўвае Нацыянальную галерэю Ісландыі, Mystetskyi Arsenal (Украіна), Vasulka Kitchen Brno (Чэхія), Nasjonalmuseet (Нарвегія) і LI-MA (Нідэрланды) для даследавання захавання медыя-мастацтва, заснаванага на часе.
Для каго: міжнародныя мастакі(-чкі), якія працуюць з лічбавымі тэхналогіямі і новымі медыя — генератыўным штучным інтэлектам, адмысловымі сэнсарамі, блокчэйнам, праграмным забеспячэннем, гукам, відэа і гібрыднымі фізічна-лічбавымі практыкамі.
Падавацца могуць мастакі(-чкі), якія пражываюць па-за Ісландыяй, у краінах-удзельніцах Creative Europe або ў краінах, якія падпісалі адпаведныя пагадненні аб асацыяцыі.
У цэнтры рэзідэнцыі — не вытворчасць новай працы, а даследаванне пытанняў захавання: мастак(-чка) супрацоўнічае з рэстаўратарамі(-камі) і спецыялістамі па кансервацыі медыя-мастацтва, абмяркоўваючы канцэптуальныя, тэхнічныя і практычныя аспекты захавання ўласнай практыкі.
Калі: да 4 тыдняў у Рэйк'явіку, пачатак 2027 года; дакладныя даты ўзгадняюцца асобна.
Прапануецца:
- Пражыванне на ўвесь перыяд рэзідэнцыі;
- Працоўная прастора;
- Стыпендыя на дарогу і пражыванне;
- Ганарар мастака(-чкі);
- Сустрэчы з рэстаўратар(к)амі і спецыяліст(к)амі па захаванні медыя-мастацтва;
- Магчымы доступ да абсталявання і праграмнага забеспячэння ў залежнасці ад патрэб праекта і рэсурсаў устаноў.
Што чакаецца: адабраны(-ая) мастак(-чка) падрыхтуе публічны Open Lab — варкшоп або майстар-клас для мясцовай аўдыторыі, які прадставіць яго/яе мастацкія метады і даследаванне.
Для падачы патрэбны:
- Artistic statement;
- Матывацыйны ліст;
- Прапанова публічнага Open Lab (варкшопу або майстар-класа);
- Партфоліа;
- CV.
Арганізатар: Нацыянальная галерэя Ісландыі ў супрацоўніцтве з Mystetskyi Arsenal, Vasulka Kitchen Brno, Nasjonalmuseet і LI-MA, у межах праекта CUSP пры падтрымцы Creative Europe.