Дацкі фестываль сучаснай музыкі KLANG адкрыў прыём заявак на праграму 2027 года
Дацкі фестываль сучаснай музыкі KLANG абвясціў адкрыты конкурс на праграму 2027 года пад тэмай MUSIC/MOVEMENT. Арганізатары шукаюць смелыя і захапляльныя праекты на стыку эксперыментальнай музыкі, гуку і перформансу, дзе паняцце «руху» можа трактавацца шырока — праца з танцор(к)амі, харэаграфія ў складзе перформанса або перамяшчэнне ў адкрытай прасторы. Адбіраць праекты дапамагае дуэт toaspern|moeller — харэографка Alma Toaspern і кампазітар Mathias Monrad Møller, якія ў сваёй практыцы спалучаюць музыку і танец як узаемазалежныя элементы.
Для каго: аўтары(-кі) і перформеры(-кі), якія працуюць з гукам, харэаграфіяй і пластыкай.
Умовы:
- Фестываль адбярэ 1–3 праекты для паказу ў праграме 2027 года;
- Праект павінен быць ужо гатовы да паказу;
- Патрэбныя невялікія па маштабе пастаноўкі, якія можна змантаваць і паказаць у той жа дзень;
- Праект мусіць звязвацца з тэмай MUSIC/MOVEMENT;
- Пляцоўка паказу — Dansehallerne (Капенгаген); магчымасці залы ўлічваюцца пры адборы.
Для падачы патрэбны:
- Апісанне мастацкага зместу праекта, у тым ліку сувязь з тэмай MUSIC/MOVEMENT;
- Прыблізны бюджэт / фінансавы агляд праекта;
- Кароткія біяграфіі артыстаў(-ак);
- Працягласць паказу;
- Дакументацыя (запісы, відэа і інш.) — толькі спасылкамі.
Прапануецца:
- Klang пакрывае вытворчыя выдаткі і ганарары;
- Выдаткі на дарогу і пражыванне абмяркоўваюцца індывідуальна з кожнай камандай;
- Калі праект ужо мае частковае фінансаванне (напрыклад, грант на дарогу), гэта варта пазначыць у заяўцы.
Таймлайн:
- Верасень 2026 года — toaspern|moeller і каманда Klang разглядаюць заяўкі і абіраюць 2 праекты да паказу;
- Кастрычнік 2026 года — усе заяўнікі(-цы) атрымліваюць адказ журы;
- Лістапад 2026 — люты 2027 года — сустрэчы Klang з камандамі адабраных праектаў для ўзгаднення дэталяў;
- Чэрвень 2027 года — паказ адабраных праектаў на фестывалі Klang 2027, папярэднія даты — 15–18 чэрвеня 2027 года.
Як падавацца: адправіць заяўку на пошту opencall@klang.dk з тэмай ліста «Open Call 2027». Заяўка — не больш за адну старонку A4 у фармаце PDF, з спасылкамі на медыяматэрыялы.