Skip to main content

Dorothy Waxman Textile Design Prize — 5000 USD для студэнтаў і студэнтак тэкстылю і моды

8 August 2026, 5:59 CEST
United States of America
Online
Free
5 000 USD

Прэмія падтрымлівае студэнтаў(-ак) і выпускнікоў(-ц) у сферы тэкстылю, моды, інтэр’ернага і lifestyle-тэкстылю, якія паказваюць інавацыйны і ўстойлівы падыход да матэрыялаў.

Для каго: студэнты(-кі), якія цяпер вучацца ў адукацыйных установах у сферах:

  • Тэкстыль;
  • Мода;
  • Інтэр’ерны тэкстыль;
  • Lifestyle-тэкстыль.

Таксама могуць падавацца выпускнікі(-цы) 2025 і 2026 гадоў.

Пра прэмію

Dorothy Waxman International Textile Design Prize — міжнародная прэмія для маладых дызайнераў(-ак) тэкстылю, заснаваная ў межах ініцыятывы TALKING TEXTILES, якая падтрымлівае тэкстыльную адукацыю і крэатыўнасць.

Прэмія адзначае працы, у якіх спалучаюцца:

  • Інавацыйнасць;
  • Крэатыўнасць;
  • Устойлівы падыход;
  • Эксперымент з тэкстылем і матэрыяламі.

Прапануецца:

  • Прэмія 5000 USD;
  • Паказ работ фіналістаў(-ак) на анлайн-платформах і ў сацыяльных сетках падчас New York Textile Month у верасні 2026 года.

Для падачы патрэбны:

  • Апісанне канцэпцыі працы да 200 слоў;
  • Тэхнічнае апісанне працы да 200 слоў;
  • Ад 4 да 10 фатаграфій працы ў JPEG, мінімум 300 dpi;
  • Фотакрэдыты для ўсіх выяў;
  • Відэа — не абавязкова, але рэкамендуецца. Калі відэа немагчыма дадаць спасылкай, можна прыкласці 1 відэафайл асобна.

Дэдлайн: 7 жніўня 2026 года, 23:59 EST.