DOX IN VITRO — семінар для дакументальных праектаў у Славакіі Slug dox-in-vitro-documentary-workshop-slovakia-2026
DOX IN VITRO прымае заяўкі ад маладых прадзюсараў(-ак), рэжысёраў(-ак), дакументалістаў(-ак) і кінапрафесіяналаў(-ак). Удзельнікі(-цы) з праектамі змогуць атрымаць фідбэк ад міжнародных т’ютараў, папрацаваць над пітчам і абмеркаваць свае дакументальныя праекты ў прафесійным асяроддзі.
Для каго:
Маладыя прадзюсары(-кі), рэжысёры(-кі), дакументалісты(-кі) і іншыя кінапрафесіяналы(-кі), якія хочуць лепш зразумець еўрапейскі рынак дакументальнага кіно.
Удзельнічаць можна:
- З дакументальным праектам;
- Без праекта — як удзельнік(-ца) праграмы.
Падавацца могуць як каманды, так і індывідуальныя ўдзельнікі(-цы).
Пра праграму:
DOX IN VITRO — семінар развіцця талентаў, заснаваны ў 2010 годзе. Ён прысвечаны дакументальным праектам, якія даследуюць новыя ўяўленні пра тое, чым можа быць дакументальнае кіно ў лічбавую эпоху.
Праграма факусуецца на развіцці дакументальных праектаў на ранніх этапах, працы з пітчам, міжнароднай супрацы і ролі капрадукцыі ў сучасным дакументальным сектары.
Што будзе ў праграме:
- Прэзентацыі і разборы кейсаў;
- Групавая праца з т’ютарамі;
- Індывідуальныя сустрэчы;
- Фідбэк на праекты і пітч-пілоты;
- Абмеркаванні;
- Пітчынгі;
- Магчымасць атрымаць індывідуальныя парады па праекце.
Калі і дзе:
6–7 верасня 2026 года
Fontána Cinema, Beethovenova 1, Piešťany, Славакія
Т’ютары:
- Ove Rishøj Jensen;
- Ondrej Starinský;
- Mila Turajlić;
- Phil Jandaly.
Што патрэбна для падачы з праектам:
Матэрыялы трэба дасылаць у рэдагуемых фарматах, не PDF.
Патрэбныя дакументы:
- Сінопсіс — да 2 старонак, .docx;
- Прыкладны бюджэт — .xlsx;
- Вытворчы план і прыкладная дата завяршэння — .docx або .xlsx;
- Кароткае прадстаўленне або CV партнёраў: рэжысёра(-кі), прадзюсара(-кі), кампаніі — .docx;
- Спасылка на папярэднюю працу, пілот або трэйлер — праз email;
- Візуал або выява праекта — .jpg або .png.
Матэрыялы будуць разглядацца як канфідэнцыйныя і перадавацца толькі адборачнай камісіі і ўдзельнікам(-цам) семінара.
Умовы ўдзелу:
Для ўдзельнікаў(-ц) з праектам:
- Дэдлайн — 11 жніўня 2026 года;
- Унёсак — 150 EUR + VAT за праект.
Для ўдзельнікаў(-ц) без праекта:
- Дэдлайн — 30 жніўня 2026 года;
- Унёсак — 50 EUR + VAT.
Удзельнікі(-цы) са Славакіі не плацяць унёсак, бо праграма падтрымліваецца Slovak Audiovisual Fund.
Важна:
DOX IN VITRO не пакрывае пражыванне і дарогу. Падчас падзеі прадастаўляюцца толькі кава-паўзы і абед.
Удзельнікі(-цы) пагаджаюцца, што арганізатары могуць выкарыстоўваць фотаздымкі з падзеі для камунікацыі, прасоўвання і фандрайзінгу.
Вынікі:
Спіс адабраных праектаў будзе абвешчаны да 26 жніўня 2026 года на сайце DOX IN VITRO.
Дэдлайны:
- 11 жніўня 2026 года — для ўдзельнікаў(-ц) з праектам;
- 30 жніўня 2026 года — для ўдзельнікаў(-ц) без праекта.
Падача:
Праз форму заяўкі і email з матэрыяламі.
Арганізатары:
International Film Festival Cinematik Piešťany і Creative Europe Desk Slovakia.
https://doxinvitro.eu/
https://doxinvitro.eu/application-form/