Ecohome шукае экспертаў і экспертак для эфіраў пра экалогію
Ecohome запрашае людзей з глыбокімі ведамі або досведам у экалагічных тэмах далучыцца да стварэння «зялёнага» кантэнту. Удзельнічаць можна ананімна і без камеры.
Гэта можа быць вашая тэма, калі вы:
- Разбіраецеся ў экалагічных пытаннях і гатовыя падзяліцца ведамі;
- Маеце досвед, які можа дапамагчы іншым зрабіць жыццё больш «зялёным»;
- Ведаеце, як працуюць экасістэмы, дзякуючы адукацыі або прафесійнай практыцы;
- Займаецеся экаактывізмам і хочаце распавесці пра важныя тэмы.
Пра ініцыятыву
Ecohome шукае людзей, з якімі можна разам падрыхтаваць карысны і цікавы прамы эфір пра экалогію, устойлівыя звычкі, экаактывізм або іншыя важныя «зялёныя» тэмы.
Фармат і тэму эфіру можна будзе абмеркаваць разам з камандай.
Важна:
Удзельнічаць можна ананімна і без камеры.
З меркаванняў бяспекі арганізатары просяць адгукацца толькі ў тым выпадку, калі гэта для вас цалкам бяспечна — напрыклад, калі вы не ў Беларусі і не плануеце туды вяртацца.
Як далучыцца: напішыце камандзе Ecohome у Instagram альбо Telegram @ecohometeam.