EdTech4BY запрашае перанесці свае курсы на платформу
Першыя 3 аўтары(-кі), якія пададуць заяўку і своечасова перанясуць курс на платформу, атрымаюць рэкламную кампанію коштам €400 для прасоўвання свайго курса.
Для каго: беларускія выкладчыкі(-цы), трэнеры(-кі), універсітэты, адукацыйныя ініцыятывы і стваральнікі(-цы) курсаў, якія хочуць перанесці свой курс на платформу EdTech4BY.
Пра ініцыятыву
EdTech4BY — платформа, якая збірае беларускую анлайн-адукацыю ў адной прасторы і дапамагае аўтар(к)ам курсаў знаходзіць новую аўдыторыю.
Платформа прапануе:
- Інфраструктуру для размяшчэння курсаў;
- Доступ да слухачоў(-ак) з беларускай дыяспары па ўсім свеце;
- Тэхнічную падтрымку пры пераносе курса;
- Новыя магчымасці манетызацыі;
- Дапамогу з прасоўваннем для выбраных курсаў.
Акцыя да запуску
Тры курсы, якія адпавядаюць умовам і будуць своечасова перанесеныя на платформу, атрымаюць па 400 EUR на прамоцыю.
Важна: гэта не грашовая выплата. Бюджэт будзе кіравацца EdTech4BY і выкарыстаны на прасоўванне курса.
Умовы ўдзелу:
- Падаць заяўку да 17 ліпеня 2026 года;
- Даць камандзе EdTech4BY доступ для агляду курса;
- Перанесці і апублікаваць курс да 31 ліпеня 2026 года.
Не могуць удзельнічаць курсы, якія ўжо пераносіліся праз EdTech4BY Project.