Skip to main content

Экасаматычная лабараторыя Living Borders у Патсдаме

13 July 2026(passed)
Potsdam, Germany
Free

Адкрыты прыём заявак на ўдзел у даследчым праекце ў Германіі

Нямецкая арганізацыя fabrik Potsdam запрашае далучыцца да другой экасаматычнай лабараторыі LIVING BORDERS, якая пройдзе ў Патсдаме.

Праграма прысвечана даследаванню межаў праз рух, саматычныя практыкі, экалагічнае мысленне і мастацкі пошук. Гэтым разам фокус увагі будзе накіраваны на гарадскі ландшафт, яго гісторыю, архітэктуру і навакольную прыроду. Удзельнікаў чакаюць сумесныя перфарматыўныя практыкі, калектыўная рэфлексія і творчыя эксперыменты.

Лабараторыя разлічана максімум на 20 чалавек. Працоўная мова — англійская.

  • Фармат: практычныя заняткі і сумесныя даследаванні
  • Месца правядзення: Патсдам, Германія
  • Даты: 19–25 кастрычніка 2026 года
  • Умовы: удзел бясплатны, забяспечваецца абед