Skip to main content

ERICS-EaP — гранты на арганізацыйную ўстойлівасць для CSO

17 July 2026(passed)
Free
7 000 EUR

Transatlantic Foundation і Black Sea Trust for Regional Cooperation абвясцілі конкурс для арганізацый грамадзянскай супольнасці з краін Усходняга партнёрства. Гранты да 7 000 EUR дапамогуць CSO ўмацаваць арганізацыйную ўстойлівасць, бяспеку, лічбавую інфраструктуру, камунікацыі і здольнасць працягваць працу ў складаных умовах.

Грантавы конкурс у межах праекта Enhancing the Resilience of Civil Society in the Eastern Partnership / ERICS-EaP.

Для каго: арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія:

  • Зарэгістраваныя ў краінах Усходняга партнёрства або маюць аперацыйную сувязь з імі;
  • Могуць паказаць выразную патрэбу ў падтрымцы;
  • Хочуць умацаваць сваю арганізацыйную ўстойлівасць.

Падтрымка прызначаная для стратэгічных выдаткаў, якія часта не пакрываюцца звычайнымі праектнымі грантамі, але важныя для стабільнасці і бяспекі арганізацыі. Падтрымка праекта працягласцю да 5 месяцаў.

Падтрымліваюцца:

  • Бяспека і дабрабыт каманды;
  • Лічбавая бяспека і IT-абсталяванне;
  • Кансультацыі экспертаў(-ак);
  • Юрыдычная падтрымка;
  • Камунікацыі і адвакатаванне;
  • Іншыя патрэбы, неабходныя для працяглай дзейнасці арганізацыі.

Прапануецца:

  • Грант да 7 000 EUR.