ESC знутры — анлайн-размова з беларускай валанцёркай, якая цяпер удзельнічае ў доўгатэрміновым праекце European Solidarity Corps
БНМС «РАДА» і Telegram-канал «Твои возможности» запрашаюць маладых беларусаў і беларусак у эміграцыі на анлайн Q&A пра European Solidarity Corps. Спікерка — беларуска, якая цяпер удзельнічае ў доўгатэрміновым валанцёрскім праекце ESC у Еўропе.
Для каго: маладыя беларусы і беларускі ў эміграцыі, якія цікавяцца еўрапейскімі праграмамі мабільнасці, валанцёрствам, навучаннем і развіццём.
Сустрэча можа быць карыснай, калі вы:
- Хочаце падацца на European Solidarity Corps, але не ведаеце, з чаго пачаць;
- Шукаеце рэальны досвед адбору і ўдзелу;
- Хочаце зразумець, як выглядае доўгатэрміновае валанцёрства знутры.
Што абмяркуюць:
- Як знайсці свой ESC-праект;
- Як праходзіць сумоўе;
- Колькі часу можа заняць адбор;
- Што адбываецца пасля адбору;
- Што такое sending organization і навошта яна патрэбная;
- Якія дакументы патрэбныя для дамовы;
- Як выглядае жыццё падчас валанцёрства: жыллё, кішэнныя грошы, выходныя і адпачынак;
- Чым валанцёры(-кі) займаюцца на практыцы.
Падчас сустрэчы можна будзе задаць свае пытанні спікерцы.
Працягласць: 1 гадзіна.
Важна: БНМС «РАДА» прызнаная ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем». Улічвайце гэта пры рэгістрацыі і ацэньвайце свае асабістыя рызыкі.
Пра кампанію:
Сустрэча праходзіць у межах кампаніі On the Move, якая дапамагае маладым беларусам і беларускам у эміграцыі знаходзіць і выкарыстоўваць еўрапейскія магчымасці для валанцёрства, навучання і развіцця.
Усю інфармацыю кампаніі можна шукаць па тэгу belarusiansonthemove.
Кампанія On the Move фінансуецца Еўрапейскім саюзам.