EU4Culture II — грант для арганізацый у выгнанні, якія развіваюць культурніцкія кам'юніці
Goethe-Institut у межах праграмы EU4Culture II абвяшчае конкурс для беларускіх культурных пасярэдніцкіх арганізацый у выгнанні. На першым этапе можна атрымаць да 9 000 EUR на распрацоўку канкрэтнай і каштоўнаснай прапановы для беларускай культурнай экасістэмы. Пасля паспяховага завяршэння Stage I арганізацыі могуць быць запрошаныя на Stage II з фінансаваннем да 60 000 EUR.
Для каго: беларускія некамерцыйныя арганізацыі культурнага і крэатыўнага сектара ў выгнанні, якія выконваюць або могуць выконваць пасярэдніцкую ролю ў сектары.
Гэта могуць быць:
- Культурныя сеткі, асацыяцыі і саюзы;
- Парасонавыя арганізацыі;
- Крэатыўныя хабы, кластары і альянсы;
- Платформы і медыяініцыятывы;
- Адвакацыйныя арганізацыі;
- Дыяспарныя культурныя арганізацыі;
- Іншыя структуры, якія падтрымліваюць іншых прадстаўнікоў(-ц) культурнага і крэатыўнага сектара.
Арганізацыя павінна:
- Быць юрыдычна зарэгістраванай у краіне ЕС або Усходняга партнёрства;
- Працаваць не менш за 2 гады або мець пацверджаны досвед дзейнасці за гэты перыяд;
- Быць некамерцыйнай;
- Або падавацца праз афіцыйна зарэгістраванага фінансавага партнёра.
Фармат:
Конкурс падтрымлівае распрацоўку каштоўнаснай прапановы — рашэння для вызначанай групы, сектара, тэрыторыі або праблемы ў культурнай экасістэме.
Гэта можа быць:
- Сэрвіс або праграма падтрымкі;
- Платформа;
- Мадэль прафесійнай падтрымкі;
- Фармат супрацоўніцтва або нетворкінгу;
- Інструмент доступу да рынкаў, аўдыторый або рэсурсаў;
- Адвакацыйны механізм;
- Мадэль прадстаўніцтва інтарэсаў сектара.
Прапанова мусіць быць скіраваная не толькі на дзейнасць самой арганізацыі, але на карысць больш шырокай культурнай экасістэмы.
Прапануецца:
- Грант да 9 000 EUR на Stage I;
- Ментарская падтрымка;
- Праграмы развіцця патэнцыялу;
- Peer learning, міжнародны нетворкінг і магчымасці для супрацоўніцтва з еўрапейскімі сеткамі.
Пасля паспяховага завяршэння Stage I арганізацыі могуць быць запрошаныя на Stage II — закрыты конкурс з магчымым фінансаваннем да 60 000 EUR на тэставанне, рэалізацыю і ўдасканаленне распрацаванай прапановы.
Што трэба зрабіць у Stage I:
- Вызначыць мэтавую групу і яе патрэбы;
- Правесці даследаванне, мапаванне або кансультацыі;
- Распрацаваць структураваную каштоўнасную прапанову;
- Апісаць праблему, рашэнне, магчымы ўплыў і спосабы тэставання;
- Падрыхтаваць план устойлівасці і далейшага развіцця прапановы.
Асобныя падзеі, аднаразовыя актыўнасці і праекты, скіраваныя толькі на бачнасць або патрэбы самой арганізацыі, не падтрымліваюцца.
Асноўныя даты:
Stage I: кастрычнік 2026 года — люты 2027 года.
Падача фінальнай прапановы і справаздачнасць: сакавік 2027 года.
- Q&A-сесія: 8 ліпеня, 15:00 (CEST)
- Пытанні можна задаць да 9 ліпеня, 23:59 CEST