EU4Culture II — грант для культурных пасярэдніцкіх арганізацый у выгнанні Фінансаванне для беларускіх арганізацый культурнага сектара ў выгнанні
Title — BE
EU4Culture II — грант для культурных пасярэдніцкіх арганізацый у выгнанні
Subtitle — BE
Да 9 000 EUR для беларускіх арганізацый культурнага і крэатыўнага сектара ў выгнанні, якія падтрымліваюць, злучаюць або прадстаўляюць іншых дзеячаў і дзеячак сектара.
Slugeu4culture-cultural-intermediary-organisations-belarus-exile-2026
Excerpt — BE
Goethe-Institut у межах праграмы EU4Culture II абвяшчае конкурс для беларускіх культурных пасярэдніцкіх арганізацый у выгнанні. На першым этапе можна атрымаць да 9 000 EUR на распрацоўку канкрэтнай і тэставальнай каштоўнаснай прапановы для беларускай культурнай экасістэмы. Пасля паспяховага завяршэння Stage I арганізацыі могуць быць запрошаныя на Stage II з фінансаваннем да 60 000 EUR.
Content — BE
Для каго:
Беларускія некамерцыйныя арганізацыі культурнага і крэатыўнага сектара ў выгнанні, якія выконваюць або могуць выконваць пасярэдніцкую ролю ў сектары.
Гэта могуць быць:
– Культурныя сеткі, асацыяцыі і саюзы;
– Парасонавыя арганізацыі;
– Крэатыўныя хабы, кластары і альянсы;
– Платформы і медыяініцыятывы;
– Адвакацыйныя арганізацыі;
– Дыяспарныя культурныя арганізацыі;
– Іншыя структуры, якія падтрымліваюць іншых прадстаўнікоў(-ц) культурнага і крэатыўнага сектара.
Арганізацыя павінна:
– Быць юрыдычна зарэгістраванай у краіне ЕС або Усходняга партнёрства;
– Працаваць не менш за 2 гады або мець пацверджаны досвед дзейнасці за гэты перыяд;
– Быць некамерцыйнай;
– Працаваць з беларускімі культурнымі і крэатыўнымі дзеячамі(-чкамі) ў выгнанні;
– Або падавацца праз афіцыйна зарэгістраванага фінансавага партнёра.
Не могуць падавацца арганізацыі, зарэгістраваныя і заснаваныя ў Беларусі, камерцыйныя структуры, дзяржаўныя інстытуцыі і прыватныя асобы.
Фармат:
Конкурс падтрымлівае распрацоўку каштоўнаснай прапановы — канкрэтнага і тэставальнага рашэння для вызначанай групы, сектара, тэрыторыі або праблемы ў культурнай экасістэме.
Гэта можа быць:
– Сэрвіс або праграма падтрымкі;
– Платформа;
– Мадэль прафесійнай падтрымкі;
– Фармат супрацоўніцтва або нетворкінгу;
– Інструмент доступу да рынкаў, аўдыторый або рэсурсаў;
– Адвакацыйны механізм;
– Мадэль прадстаўніцтва інтарэсаў сектара.
Прапанова мусіць быць скіраваная не толькі на дзейнасць самой арганізацыі, але на карысць больш шырокай культурнай экасістэмы.
Прапануецца:
– Грант да 9 000 EUR на Stage I;
– Ментарская падтрымка;
– Праграмы развіцця патэнцыялу;
– Peer learning, міжнародны нетворкінг і магчымасці для супрацоўніцтва з еўрапейскімі сеткамі.
Пасля паспяховага завяршэння Stage I арганізацыі могуць быць запрошаныя на Stage II — закрыты конкурс з магчымым фінансаваннем да 60 000 EUR на тэставанне, рэалізацыю і ўдасканаленне распрацаванай прапановы.
Што трэба зрабіць у Stage I:
– Вызначыць мэтавую групу і яе патрэбы;
– Правесці даследаванне, мапаванне або кансультацыі;
– Распрацаваць структураваную каштоўнасную прапанову;
– Апісаць праблему, рашэнне, магчымы ўплыў і спосабы тэставання;
– Падрыхтаваць план устойлівасці і далейшага развіцця прапановы.
Асобныя падзеі, аднаразовыя актыўнасці і праекты, скіраваныя толькі на бачнасць або патрэбы самой арганізацыі, не падтрымліваюцца.
Калі:
Stage I: кастрычнік 2026 года — люты 2027 года.
Падача фінальнай прапановы і справаздачнасць: сакавік 2027 года.
Тэрміны:
– Пачатак конкурсу: 18 чэрвеня 2026 года;
– Анлайн-інфармацыйная сесія: 8 ліпеня 2026 года, 15:00 CEST;
– Пытанні можна задаць да 9 ліпеня 2026 года, 23:59 CEST;
– Дэдлайн: 20 ліпеня 2026 года, 23:59 CEST;
– Публікацыя адказаў на пытанні: 14 ліпеня 2026 года;
– Кантрактаванне выбраных арганізацый: верасень 2026 года.
Дэдлайн:
20 ліпеня 2026 года, 23:59 CEST
Арганізатар:
Goethe-Institut у межах праграмы EU4Culture II, якая фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Кантакт:
[eu4culture@goethe.de](mailto:eu4culture@goethe.de)
Падача:
Праз Goethe Application Portal.
https://www.goethe.de/ins/ge/en/ueb/ai/eu4culture-ii-open-call-for-p.htmli11373639