Skip to main content

European Hybrid Intelligence Network — шэсць рэзідэнцый на стыку мастацтва і навукі з фінансаваннем да 25 000 EUR

4 December 2026, 23:59 UTC+1
1 February 2027 — 31 January 2028
Serbia, Belgium, Slovenia, Croatia, Spain, Germany
Free
25 000 EUR

European Hybrid Intelligence Network (EHIN) — сетка шасці еўрапейскіх інстытуцый, якая даследуе «гібрыдны інтэлект» жывых нечалавечых сістэм: як расліны, грыбы, мікраарганізмы і жывёлы апрацоўваюць інфармацыю, рэагуюць на змены асяроддзя і ўзаемадзейнічаюць у экасістэмах. Гэта першы адкрыты набор сеткі. Асноўныя тэмы — biocomputing (вылічэнні з дапамогай жывых сістэм), біяфабрыкацыя, міжвідавая камунікацыя і экасістэмны інтэлект.

Для каго:

Мастакі(-чкі) і мастацкія калектывы, якія маюць грамадзянства або жывуць у адной з 27 краін ЕС. На старонцы LABoral таксама згадваюцца падатковыя рэзідэнты(-кі) ЕС і жыхары(-кі) асобных краін па-за ЕС, якія адпавядаюць умовам, — дакладны пералік ёсць у Guide for Applicants.

Інстытуцыі, у якія можна падацца:

  • Centre for the Promotion of Science (Бялград, Сербія) — майстэрня і прастора для прататыпавання, экспертыза ў біяінфарматыцы, апрацоўцы біясігналаў і нейраінжынерыі;
  • Gluon (Брусель, Бельгія) — біядрук і біяфабрыкацыя ў супрацы з Utrecht University і UMC Utrecht: жывыя матэрыялы, клеткі, арганоіды;
  • Kersnikova Institute / Kapelica Gallery (Любляна, Славенія) — лабараторыі BioTehna, Rampa Lab і Vivarium для праектаў пра biocomputing, міжвідавую камунікацыю і экасістэмны інтэлект;
  • KONTEJNER (Заграб, Харватыя) — куратарская і вытворчая прастора, звязаная з лабараторыяй геномікі Ruđer Bošković Institute;
  • LABoral Centro de Arte y Creación Industrial (Хіхон, Іспанія) — майстэрні, fabLAB, гукавая лабараторыя і аўдыёвізуальнае абсталяванне;
  • ZKM | Center for Art and Media (Карлсруэ, Германія) — праз Hertzlab: біягібрыдныя сістэмы, жывыя тканкі, арганоіды, нейронная актыўнасць, мяккія электронныя інтэрфейсы і робататэхніка.

Што прапануецца:

  • Да 25 000 EUR на ганарар і вытворчыя выдаткі (ганарар можа складаць не больш за 35% ад агульнай сумы);
  • Праца ў лабараторыях інстытуцыі і ў пары з навукоўцамі і экспертамі(-камі), якіх падбірае інстытуцыя пад праект;
  • Паказ працы ў інстытуцыі, дзе праходзіла рэзідэнцыя, і на групавой выставе ўсіх рэзідэнцый у ZKM;
  • У LABoral — пражыванне і кампенсацыя дарогі ў межах лімітаў ЕС, а таксама паездка ў адну з іншых інстытуцый сеткі, каб завяршыць працу. Ці такія ж умовы ў астатніх інстытуцыях, варта праверыць у Guide for Applicants.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Пачаць рэзідэнцыю ў лютым 2027 года і быць даступным(-ай) увесь яе час — 12 месяцаў (люты 2027 – студзень 2028), а таксама для распаўсюду вынікаў да кастрычніка 2028 года;
  • Стварыць мастацкую працу для выставы ў інстытуцыі і ў ZKM;
  • Працаваць на месцы: у форме трэба апісаць, якія этапы патрабуюць фізічнай прысутнасці, якія можна рабіць дыстанцыйна і ці плануеце вы некалькі кароткіх візітаў замест аднаго доўгага;
  • Калі заяўка трапіць у кароткі спіс, прайсці анлайн-інтэрв'ю;
  • Пагадзіцца на публікацыю імя, біяграфіі і кароткага апісання праекта ў камунікацыях EHIN.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Кантактныя даныя, нацыянальнасць, краіна пражывання і дата нараджэння;
  • Матывацыя: чаму вы хочаце працаваць з жывымі сістэмамі і што ваша практыка можа тут даць (да 300 слоў), а таксама досвед супрацы з навукоўцамі (да 300 слоў);
  • CV і партфоліа — кожнае ў PDF да 5 МБ;
  • Апісанне праекта (да 1500 слоў): якія сувязі або жывыя сістэмы вы хочаце даследаваць, як бачыце даследчы працэс і з якімі медыя плануеце працаваць, як праект звязаны з тэмай hybrid intelligence і biocomputing;
  • Візуальныя матэрыялы (эскізы, мудборды, тэхнічныя планы — чарнавыя таксама падыходзяць) — адзін PDF да 5 МБ (па жаданні — спасылка на відэа або аўдыё);
  • Чарнавы бюджэт у еўра: ганарар (да 35%), вытворчасць і расходныя матэрыялы, субпадрад;
  • Тры кароткія тэксты (кожны да 500 слоў): чаму вы абралі гэтую інстытуцыю, якія навыкі і метады вы прыносіце і якая навуковая або палявая экспертыза вам патрэбная;
  • Графік даступнасці і рытм працы на час рэзідэнцыі (да 500 слоў).

Арганізатар:

EHIN — сетка пад кіраўніцтвам Kersnikova Institute (Славенія) з удзелам Centre for the Promotion of Science, Gluon, KONTEJNER, LABoral і ZKM. Праект суфінансуецца Creative Europe.