Fellowships Without Borders — каля 5000 EUR для грамадзянскіх актывістаў і актывістак ад EaP Civil Society Fellows 2026
Eastern Partnership Civil Society Facility адкрыла набор на Fellowships Without Borders 2026. Гэта падтрымка для грамадзянскіх актывістаў і актывістак з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны, чыя праца, супольнасці або партнёрствы выходзяць за межы адной краіны.
Для каго: грамадзянскія актывісты(-кі), civic tech-практыкі(-ні), даследчыкі(-цы), дызайнеры(-кі), дата-спецыялісты(-кі), распрацоўшчыкі(-цы) і іншыя людзі, якія працуюць з грамадзянскай супольнасцю.
Падавацца могуць грамадзяне(-кі):
• Арменіі;
• Азербайджана;
• Беларусі;
• Грузіі;
• Малдовы;
• Украіны.
Патрабаванні:
• 18+;
• Досвед грамадзянскага ўдзелу, лідарства або civic tech / лічбавых інавацый;
• Англійская мінімум на ўзроўні B1;
• Заяўнік(-ца) раней не атрымліваў(-ла) падтрымку Eastern Partnership Civil Society Fellowship Programme.
Важна: падтрымка даецца фізічным асобам, а не арганізацыям.
Пра праграму
Fellowships Without Borders — спецыяльны набор у межах EaP Civil Society Fellowships для людзей, чыя грамадзянская праца не спыняецца на дзяржаўных межах.
Праграма падыходзіць, калі вы:
• Жывяце ў сваёй краіне або часова за мяжой;
• Знаходзіцеся ў вымушанай міграцыі або выгнанні;
• Працуеце з супольнасцю, якая раскіданая па розных краінах;
• Хочаце вучыцца ў грамадзянскіх актараў(-ак) у іншай краіне;
• Будуеце міжнародныя партнёрствы і сеткі салідарнасці;
• Хочаце перанесці досвед з-за мяжы ў практычнае грамадзянскае дзеянне.
Праект можа адбывацца ў краінах Усходняга партнёрства, краінах ЕС або краінах-кандыдатах у ЕС, але павінен прыносіць карысць супольнасці з рэгіёна Усходняга партнёрства.
Напрамкі стыпендый:
Community Engagement Fellowships — для праектаў, звязаных з:
- Грамадзянскім удзелам і супольнаснай мабілізацыяй;
- Публічнай палітыкай і адвакацыяй;
- Даследаваннямі і зборам доказаў;
- Маніторынгам і падсправаздачнасцю;
- Развіццём арганізацый і супольнасцей;
- Супрацай паміж грамадзянскімі арганізацыямі і ініцыятывамі.
Civic Digital Fellowships — для праектаў, звязаных з:
- Лічбавымі рашэннямі для патрэбаў супольнасцей;
- Інструментамі празрыстасці і падсправаздачнасці;
- Адкрытымі данымі;
- Электронным удзелам;
- Платформамі і тэхналагічнымі рашэннямі для грамадзянскай супольнасці.
Што можна рабіць у межах праграмы:
- Навучальныя візіты;
- Назіранне за працай арганізацыі;
- Стажыроўкі;
- Даследчыя праекты;
- Адвакацыйныя і інфармацыйныя кампаніі;
- Супольнасныя ініцыятывы;
- Ментарскія і адукацыйныя праграмы;
- Супрацу паміж грамадзянскімі актарамі(-камі) у розных краінах;
- Распрацоўку або прасоўванне civic tech-рашэнняў;
- Збор і аналіз даных для палітычных рэкамендацый.
Праект павінен быць рэалістычным, мець практычны вынік і, як правіла, доўжыцца не больш за 6 месяцаў.
Прыярытэтныя тэмы:
- Устойлівая і інтэграваная эканоміка;
- Падсправаздачнасць, вяршэнства права і бяспека;
- Экалагічная і кліматычная ўстойлівасць;
- Устойлівая і інклюзіўная лічбавізацыя;
- Удзел у прыняцці рашэнняў і сацыяльная справядлівасць.
Прапануецца:
- Фінансавая падтрымка ў сярэднім каля 5000 EUR;
- Ментарства і коўчынг;
- Навучальныя магчымасці;
- Магчымасць удзелу ў сеткавых і міжнародных падзеях;
- Доступ да alumni-сеткі EaP Civil Society Fellowship.
У асобных выпадках бюджэт можа быць вышэйшы за 5000 EUR, калі гэта добра абгрунтавана ў заяўцы.
Што можа пакрывацца:
- Выдаткі на праектныя актыўнасці;
- Дарога і пражыванне;
- Камунікацыя і бачнасць праекта;
- Паслугі ментара(-кі), калі патрэбна;
- Адміністрацыйныя выдаткі да 10% бюджэту;
- Банкаўскія камісіі;
- Консульскія зборы і страхаванне, калі актуальна.
Важна: бюджэт не можа ўключаць ганарар або заробак.
Для падачы патрэбны:
- Анлайн-заяўка на англійскай мове;
- Апісанне досведу і грамадзянскай дзейнасці;
- Праектная прапанова;
- Бюджэт;
- План актыўнасцей;
- CV;
- Рэкамендацыйны ліст;
- Пацверджанне грамадзянства;
- Пацверджанне ўзроўню англійскай.
Калі анлайн-падача можа быць небяспечнай, можна напісаць арганізатарам на eapcivilsociety@protonmail.com і запытаць альтэрнатыўны спосаб падачы.
Арганізатар:
Eastern Partnership Civil Society Facility, пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза.