Fondation d’entreprise Martell — рэзідэнцыі для мастацтва, дызайну і даследаванняў
Fondation d’entreprise Martell адкрыла набор на рэзідэнцыі 2026–2027 у Каньяку, Францыя. Праграма запрашае дызайнераў(-ак), мастакоў(-чак), архітэктараў(-ак), куратараў(-ак), пісьменнікаў(-ц) і даследчыкаў(-ц), якія працуюць з выклікамі сучаснасці.
Для каго:
Дызайнеры(-кі), мастакі(-чкі), архітэктары(-кі), куратары(-кі), пісьменнікі(-цы), даследчыкі(-цы) ў гуманітарных і сацыяльных навуках.
Праграма адкрытая для ўдзельнікаў(-ц) з любой краіны і на розных этапах кар’еры. Падавацца можна індывідуальна або калектывам.
Пра праграму:
Fondation d’entreprise Martell запускае набор на рэзідэнцыі 2026–2027 у Каньяку, Францыя.
Тэма набору — Creation & Transitions. Фундацыя шукае праекты, якія праз мастацтва, дызайн, даследаванне або пісьмо працуюць з ключавымі выклікамі сучаснасці.
Магчымыя тэмы:
- Экалагічныя і сацыяльныя трансфармацыі;
- Кліматычная адаптацыя і экалагічная справядлівасць;
- Сувязь лакальнага і глабальнага;
- Міграцыі, энергія і рэсурсы;
- Супольнасці, лакальныя практыкі і грамадзянскі ўдзел;
- Змена ландшафтаў і асяроддзяў;
- Міжвідавыя адносіны і экасістэмы;
- Матэрыялы, рамесныя тэхнікі, паўторнае выкарыстанне, біяматэрыялы;
- Памяць, жывыя архівы і нематэрыяльная спадчына.
Тры фарматы рэзідэнцыі:
1. Даследаванне і эксперымент
6–8 тыдняў.
Для праектаў на этапе канцэпцыі, даследавання або прататыпавання.
2. Вытворчасць
2–6 тыдняў.
Для праектаў, якім патрэбныя рэсурсы Фундацыі, майстэрні і экасістэма для стварэння новых аб’ектаў.
3. Пісьмо і куратарства
2–4 тыдні, летам.
Для пісьменнікаў(-ц), куратараў(-ак), крытыкаў(-інь) і даследчыкаў(-ц), якім патрэбны час і прастора для літаратурнага, мастацкага, крытычнага або тэарэтычнага тэксту.
Што прапануецца:
- Пражыванне ў прыватным пакоі за 10 хвілін пешшу ад Фундацыі;
- Абеды ў буднія дні;
- Пакрыццё дарогі: да 500 EUR для паездак па Францыі або да 1500 EUR для міжнароднай паездкі;
- Штотыднёвая стыпендыя 375 EUR/тыдзень;
- Вытворчы бюджэт да 2500 EUR у залежнасці ад праекта;
- Доступ да майстэрняў, бібліятэкі і Living Archive;
- Прафесійная падтрымка каманды да, падчас і пасля рэзідэнцыі;
- Доступ да фотастудыі для дакументацыі працэсу;
- Прасоўванне праекта праз сайт і сацсеткі Фундацыі.
Стыпендыя 375 EUR/тыдзень складаецца з 175 EUR/тыдзень на жыццёвыя выдаткі і 200 EUR/тыдзень як працоўная стыпендыя.
Рэсурсы Фундацыі:
У рэзідэнтаў(-ак) можа быць доступ да шкляной, дрэваапрацоўчай, керамічнай, тэкстыльнай майстэрняў, майстэрні формаў, Fablab, Living Archive і французска-англійскай бібліятэкі.
Што чакаецца ад рэзідэнтаў(-ак):
- Фінальная прэзентацыя працэсу для публікі;
- Унёсак у Living Archive: прататыпы, узоры, вынікі працэсу, рэсурсы і кантакты;
- Падрыхтоўка display table у Almanac Lab;
- Арганізацыя ўпакоўкі і транспарціроўкі створаных аб’ектаў.
Для падачы патрэбны:
Заяўка павінна быць на французскай або англійскай мове і ўключаць:
- CV — да 2 старонак;
- Партфоліа / мастацкае дасье — да 20 старонак;
- Ліст намеру з апісаннем праекта і яго сувязі з фокусамі Фундацыі — да 2 старонак;
- Тэхнічнае апісанне праекта, патрэбаў і рэсурсаў — да 2 старонак;
- Таймлайн і прыкладны вытворчы бюджэт да 2500 EUR.
Усе матэрыялы трэба даслаць адным PDF-файлам да 20 MB.
Вынікі:
Прэселекцыя — верасень 2026 года. Інтэрв’ю і фінальныя вынікі — кастрычнік 2026 года.
Падача:
[fondationmartell@gmail.com](mailto:fondationmartell@gmail.com)