Skip to main content

Forhallen open call for exhibitions in Norway 2027-2028Art space in Stavanger seeks projects for exhibition program.

31 July 2026, 2:00 CEST
Stavanger, Norway
Free
20 000 EUR

https://www.touofficial.com/forhallen-open-call-2027-2028/**Title — BE**
Forhallen — open call для выстаў у Нарвегіі

Subtitle — BE
Мастацкая прастора ў Ставангеры шукае праекты для выставачнай праграмы на 2027–2028 гады.

Slug
forhallen-open-call-exhibitions-norway-2027-2028

Excerpt — BE
Forhallen запрашае мастакоў(-чак) і творчыя каманды падавацца на выставы ў 2027–2028 гадах. Адабраныя праекты атрымаюць ганарар 20 000 нарвежскіх крон, які таксама ўключае выдаткі на дарогу і перавозку работ.

Content — BE

Для каго:
Для мастакоў(-чак), якія працуюць індывідуальна або ў дуэтах і творчых камандах.

Пра прастору:
Forhallen — незалежная выставачная прастора, створаная мастакамі(-чкамі) Tou Atelierhus у Ставангеры, Нарвегія.

Галерэйная прастора мае плошчу 88,7 м² і вышыню столі 5 м. Яна размешчаная ў комплексе Tou, дзе таксама працуюць мастацкія майстэрні, графічная майстэрня, рэпетыцыйныя прасторы, музычныя студыі і канцэртныя пляцоўкі.

Пра выставу:
Выстава будзе доўжыцца адзін уік-энд і адкрыецца ў чацвер або пятніцу ўвечары.

Удзельнікі(-цы) самастойна займаюцца мантажом і дэмантажом у супрацоўніцтве з куратарамі(-камі) і тэхнікам(-цай), калі гэта неабходна.

Прастора забяспечвае ахову і кейтэрынг падчас адкрыцця.

Прапануецца:
– Ганарар 20 000 NOK за выставу;
– Кампенсацыя дарогі і транспарціроўкі работ у межах ганарару;
– Куратарская падтрымка;
– Тэхнічная падтрымка пры неабходнасці.

Для падачы патрэбны:
Адзін PDF-файл да 10 MB з:

– CV і кантактамі — да 1 старонкі A4;
– Апісаннем праекта або мастацкай практыкі — да 1 старонкі A4;
– Дакументацыяй работ — да 5 старонак A4, з пазначэннем назвы, года, тэхнікі і памераў.

Для відэа- і аўдыёработ трэба дадаць спасылкі. Вялікія відэафайлы дасылаць не трэба.

Для дуэтаў і груп трэба падаваць адну супольную заяўку.

Важна:
Файл трэба назваць так:

OPEN CALL 2027–28_прозвішча

Тая ж фармулёўка павінна быць у тэме ліста. Заяўкі, якія не адпавядаюць гэтаму фармату, не будуць разглядацца.

Дэдлайн:
31 ліпеня 2026 года

Вынікі:
Да канца жніўня 2026 года.

Падача і кантакт:
[post.forhallen@gmail.com](mailto:post.forhallen@gmail.com)

Арганізатар:
Forhallen, Tou Atelierhus.

Месца:
Kvitsøygata 25, 4014 Stavanger, Нарвегія.