Фотаконкурс на публікацыю і ўдзел у выставе «Unscripted» ад PURPLEHAZE і HAZEGALLERY
Часопіс PURPLEHAZE сумесна з HAZEGALLERY абвясцілі прыём заявак на восеньска-зімовы друкаваны нумар і групавую выставу ў Берліне. Тэма выпуску і выставы — «Unscripted»: арганізатары шукаюць працы, напоўненыя напружанасцю, прысутнасцю і непрадказальнасцю, дзе працэс, матэрыял або выпадковасць вядуць аўтара(-ку) да незапланаванага выніку.
Для каго: фатографы(-кі), мастакі(-чкі), перформеры(-кі), аўтары(-кі) інсталяцый і стваральнікі(-цы) візуальных выяваў любога кірунку.
Умовы:
- Толькі друк (бясплатна) — працы разглядаюцца для публікацыі ў друкаванай версіі часопіса; можна даслаць да 12 прац або адну цэласную серыю;
- Друк і выстава (унёсак 35 EUR) — працы разглядаюцца і для публікацыі, і для ўдзелу ў групавой выставе ў Берліне.
Па-за межамі асноўнай тэмы таксама прымаюцца модныя рэдакцыйныя матэрыялы і арт-праекты для іншых раздзелаў часопіса. Адбор адкрыты для аўтараў(-ак) з усяго свету.
Куратарка выставы — Ірына Русіновіч.
Арганізатар(кі): PURPLEHAZE Magazine сумесна з HAZEGALLERY, Берлін.