Skip to main content

Гадавая даследчая стыпендыя MUUS Collection Research Fellowship

31 July 2026, 17:59 UTC−4
Tenafly, United States of America
20 000 USD
20 000 USD

Гадавая даследчая стыпендыя для працы з архівамі амерыканскай фатаграфіі XX стагоддзя і распрацоўкі канцэпцыі выставы або публікацыі.

MUUS Collection Research Fellowship — новая даследчая стыпендыя ад MUUS Collection, калекцыі амерыканскай фатаграфіі XX стагоддзя. MUUS Collection захоўвае, даследуе і прадстаўляе архівы фатографаў(-ак), а таксама развівае новыя інтэрпрэтацыі іх працы праз публікацыі, выставы і партнёрскія праекты.

Для каго: куратары(-кі), даследчыкі(-цы) і прадстаўнікі(-цы) акадэмічнай сферы, якія маюць мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу ў музеях, галерэях, універсітэтах або падобных культурных інстытуцыях.

Асабліва вітаюцца заяўкі ад прадстаўнікоў(-ц) недастаткова прадстаўленых і маргіналізаваных супольнасцей.

Прапанова павінна быць звязаная выключна з працамі аднаго або некалькіх аўтараў(-ак) з MUUS Collection, з фокусам на:

– Deborah Turbeville;
– Larry Fink;
– Rosalind Fox Solomon;
– Alfred Wertheimer.

Што ўключае даследчая праца:

  • Праца з фізічнымі архіўнымі матэрыяламі;
  • Даследаванне фатаграфій, кантактных лістоў, дзённікаў, камер і іншых эпімерных матэрыялаў;
  • Выкарыстанне даследчага анлайн-партала MUUSEUM;
  • Распрацоўка канцэпцыі выставы або публікацыі;
  • Ментарскія сустрэчы з кансультацыйнай радай;
  • Магчымая падтрымка ў далейшым прадстаўленні праекта праз публікацыю, выставу або матэрыялы на сайце MUUS Collection.

Даследчая праца будзе праходзіць дыстанцыйна і ў архіве MUUS Collection у Tenafly, New Jersey, ЗША.

Калі: лістапад 2026 — лістапад 2027.

Прапануецца:

  • Стыпендыя 20 000 USD / каля 17 200 EUR;
  • Поўнае пакрыццё дарожных выдаткаў да архіва;
  • Доступ да архіваў MUUS Collection;
  • Доступ да даследчага партала MUUSEUM;
  • Ментарскія сустрэчы з кансультацыйнай радай;
  • Падтрымка ў развіцці канцэпцыі выставы або публікацыі;
  • Магчымасць далейшага прасоўвання вынікаў даследавання праз каналы MUUS Collection.

Кансультацыйная рада / журы:
– Nathalie Herschdorfer, Photo Elysée;
– Sarah Meister, Aperture;
– Sophie Wright, MUUS Collection;
– Mark Sealy, Autograph;
– Paul Roth, Image Centre.